Пазней лёс паслаў мне выдатную сустрэчу на Чушкакульскіх гарах з лепшым знаўцам геалогіі раёна, тады яшчэ кандыдатам навук, а гютым выдатнейшым геолагам віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук СССР акадэмікам Аляксандрам Леанідавічам Яншыным, які нам вельмі дапамог добра завяршыць геалагічную здымку і які стаў для мяне сапраўдным настаўнікам у навуцы і добрым сябрам. Як бачым, у маім студэнцкім жыцці было многа адмоўных момантаў, якія былі звязаны з характэрнымі з’явамі бальшавіцкагарэжыму (агульны страх, хлусня, дэмагогія і інш ), якія, на жаль, жывуць і ў сучаснасці і ад якіх трэба як мага хутчэй вызваляцца. Але наогул тады мы адчувалі многа радасці і шчасця, бо былі маладымі... У РДУ нафты і газу мяне прыемна здзівіла тая пашана да былых прафесараў геолага-разведачнага факультэта і памяць пра іх: добрыя партрэты са звесткамі ўсіх загадчыкаў кафедры і многіх прафесараў; дошка студэнтаў, якія ўдастоены стыпендыі імя прафесара М. М. Чарыгіна і мнопх іншых выкладчыкаў лекцыі якіх я некалі слухаў; калектыўныя здымкі супрацоўнікаў кафедраў, надрукаваныя брашуры пра жыццё і дзейнасць найбольш выдатных прафесараў і г. д. He забыліся і пра шэраг выпускнікоў інстытута, якія сталі вядомымі вучонымі, кіраўнікамі, дзеячамі. Выдатна зроблены музей і галерэя вядомых выпускнікоў. У некалькіх месцах прыемна было ўбачыць і свой твар... 2010 Мой брат Усяслаў Мой пляменнік Кірыл, сын Усяслава, паставіў на магілцы бацькі помнік. У канны кастрычніка, калі я з Галяй прыехалі ў Маскву, мы зноў сабраліся на крутым беразе ракі ў пасёлку Рамашкава, каб пабыць побач з Усяславам і хаця б віртуальна пагаманіць з ім. . .. Зужо аголеных шэрыхдрэў каляровае лісце пакрыла сцежкі і могілкі, утвараючы мяккі стракаты дыван, на які спусціўся светлы празрысты туман і імгліць сумны свежы дождж. Зашчымела сэрца, калі ўбачыў помнік з цёмнага лабрадарыту ў выглядзе кніжкі, на якой прасвечвае партрэт брата, збоку ўверсе — крыжык, а пасярэдзіне надпіс: «Горецкйй Всеслав Гавршювйч. 05.07.1924-25.04.2009». Паклалі кветкі, схілілі галовы, а ў мяне прамільгнулі асобныя моманты нашага жыцця. . Вось мы ў пасёлку Кола каля Мурманска, куды прыехалі разам з мамай да свайго бацькі на Беламорска-Балтыйскі Ka- нал. На шырокім пляжы Кольскага заліва ў час адліву рукамі з пяску выцягваем пляскаіую камбалу ці ў бурлівай рэчцы Кола ловім чырвоную рыбу сёмгу. Увесь дзень мы, як беспрытульныя. бадзяліся па розных будоўлях, дзе разам з заключнымі палім акуркі, брыдкасловім, а позна вечарам мама, якая часта працавала да поўначы, не можа нас загнаць дахаты, бо ў белыя палярныя ночы мы згубілі меру часу — калі дзень, а калі ўжо ноч. Мы на беразе шумлівай шыбкай Кумсы ў пасёлку Мядзведжая Гара, каля якой знаходзіўся драўляны домік, у якім мы здымалі маленькі пакойчык. Па рэчцы сплаўляюць лес, бярвёны амаль поўнасцю запоўнілі рэчку, налазяць адно на аднаго, круцяцца, а мы спаборнічаем, хто хутчэй перабяжыць па бярвёнах на друп бераг Бог нас бярог, а вось вялікі прыгожы пудзель, які ўвязаўся за намі, утапіўся, падмяты бярвёнамі. Прыблізна ў 1 км ад нашай хаты на другім беразе Кумсы знаходзіцца турма, дзе сядзіць наш тата. Мы круцімся недалёка і сочым, калі павядуць вязняў, і ці будзе сярод іх бацька, каб ведаць, жывы ён ці не. Аднойчы мы ўбачылі яго ў такім жудасным бядотным стане, што нам стала проста страшна Як потым мы даведаліся, тата, даведзены голадам і здзекамі да такога стану і ведаючы. што яго чакае толькі расстрэл, папрасіў у мамы лязо і хацеў пакончыць жыццё самагубствам. Але любоў да жыцця, аптымізм і каханне перамаглі... Перад самым пачаткам вайны Славік ужо ў 9-м класе. Ён — прыгожы, стромкі хлопец з вялікай капай злёгку кучаравых валасоў, з цёмна-блакітнымі вачыма — вельмі падабаўся многім сваім аднакласніцам. Ды і ён пачаў «фарсіць»: дапазна гуляць з імі ў лёгкай адзежы, у тапачках. Скончылася тым, што захварэў хлопец на моцны плеўрыт і досыць доўга ляжаў у бальніцы. Добра, што паспеў падлячыцца і паехаць з намі ў таварньіхМ вагоне-цяплушцы ў эвакуацыю ў г Іжэўск — сталіцу Удмурціі, дзе ўладкаваўся на аўтамабільны завод токарам, a я з мамай, дзедам і бабуляй трапілі ў сяло Вавож. 1 Славіка, і нас у тыя часы вельмі мучыў голад. Мы пазней завялі сваю гаспадарку: агарод, парскжа, курак. Стала лягчэй, а Славіку было зусім кепска. Я. тады сямікласнік, некалькі разоў ездзіў да яго з рознымі прысмакамі ў рукзаку: бульба, розная агародніна, а таксама адзенне. Трэба было пешку ісці каля 15 км да чыгункі, а потым яшчэ 8 км па шпалах да станцыі Вялікая Мажга, а адтуль цягніком да Іжэўска. Радасць сустрэчы была вялізарная, бо мы любілі адзін аднаго і дужа сумавалі. У апошні год вайны я вучыўся ў Маскоўскім нафтавым тэхнікуме і жыў разам з братам у інтэрнаце Маскоўскага аўтамабільнага завода імя Сталіна (ЗІС, пазней 31Л — завод імя Ліхачова), дзе Славік працаваў токарам, фрэзероўшчыкам, a пазней і майстрам. У маленькім пакойчыку, які знаходзіўся ў падвальным памяшканні, пад самым дахам мелася адно акенна, у якім відайь былі толькі ногі прахожых. Пахарактэрным гуку я заўсёды амаль беспамылкова ўгадваў, калі ішоў мой брат, бо ён насіў тады бацінкі на драўлянай падэшве. У пакойчыку ледзьледзь змяшчаліся тры жалезныя ложкі з рыпучымі спружыннымі сеткамі, якія прыкрывалі тоненькія ватныя матрацы. Каля кожнага ложка — па адной тумбачцы. Адзін ложак належаў ужо досыць сталаму сіваватаму, спакойнаму і троху мляваму інжынеру завода, другі — маладому хлапцу-здаравяку з рудай шавялюрай, а трэці, які стаяў каля ўваходных дзвярэй, — Славіку. Вось на ім браты ўдвух і спалі: матрай быў вузкі, таму частка цела апыналася на жалезнай сетцы, коўдры не хапала і бок быў голы, а паварочвацца на другі бок лепш за ўсё было сінхронна. Асалоду ад сну мне можна было атрымань толькі тады, калі Слаўка працаваў у начную змену, а яму — толькі ўдзень. Цяжкавата было не столькі ад жыллёвых умоў, колькі ад пастаяннага недаядання. Брат атрымліваў па картцы 500 г хлеба, а я — 350 г. Раз на дзень па картках маглі ў сталоўцы пад’есці капусны суп, у якім плавалі адзін-два кавалачкі марожанай бульбы, надругое — лыжку кашы і запшь шклянкай несалодкага чаю. Работа на заводзе была вельмі адказная — ваенная прадукцыя ішла прама на фронт. Таму працавалі па 12 гадзін у змену без выхадных. Часам прыходзілася працаваць па некалькі сутак. Слава быў актыўным членам камітэта камсамола. Меў добры голас і спяваў у квартэце, які на Усесаюзным конкурсе мастацкай самадзейнасці, які праходзіў ужо ў канцы вайны ў Вялікім тэатры, заняў прызавое месца. 3 бязмежнай радасцю мы сустрэлі дзень перамоп. Такой шчырай радасці. такога цудоўнага салюту Масква не бачыла ніколі. Усю ночку брат і я вясёлыя хадзілі па Маскве, да краёў запоўненай шчаслівымі людзьмі... Стаўшы студэнтамі, мы здымалі ўрозных мясцінах Масквы пакойчыкі — то кепскія і халодныя, то добрыя і прытульныя, але заўсёды мы былі лагодныя адзін да аднаго, па-сапраўднаму сяброўскія, не мелі ніякіх сакрэтаў, дзяліліся адзін з адным усім. Самы шчаслівы час быў для нас, калі прыязджаў у камандзіроўку ў Маскву тата, а яшчэ больш, калі ў кашкулы ўлетку нам задавалася прыехаць да бацькоў на Волгу, Каму ці Дон. дзе яны жылі, працуючы на інжынерна-вышукальных даследаваннях пад чарговую гідраэлектастанцыю. Усяслаў скончыў Маскоўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці «Настаўнік рускай мовы і літаратуры» і працаваў у сярэдняй школе сяла Белавусава (недалёка ад г. Малаяраслаўца Калужскай вобласці). Ён ужо ажаніўся са студэнткай таго ж інстытута Лідзіяй Івановай, а затым з’явілася і дачка Алёнка. Я часта прыязджаў да іх — такія добрыя былі сустрэчы Успомніў, як Славік і я, ужо ў Дзедаўску пад Масквой, дзе ён жыў разам з бацькамі, якія пераехалі туды і атрымалі кватэру, везлі на санках у раддом цяжарную Кірылам Ліду.. I тут успаміны і думкі мае перапыніў голас ужо 50-гадовага пляменніка: «Ужо пара ехаць». У хаце Кірыл перадаў мне толькі што выдадзеную кнігу «Опережая время», якую калеп Усяслава выдрукавалі ў вы- давецтве «Начальная школа н образованне» (Масква. 2010)' з успамінамі пра яго жыццё і творчасць. На першых старонках кнігі я з прыемнасню прачытаў такія словы пра майго слаўнага брата: «Нмя Всеслава Гаврйловйча Горецкого навсегда впйсано в йсторйю росснйского образовання. Вся жйзнь Всеслава Гаврйловйча, выдаюіцегося отечественного букварйста, — прймер высокого служенйя россййской школе, всему отечественному образованйю. Всеслав Гаврйловйч — человек необыкновенный, любймый многймй поколенйямйучйтелей, методйстов, йздателей, коллег-ученых. Более трйдцатйлет Всеслав Гаврйловйч был главным редактором журнала «Начальная школа», a в последнйе годы — его незаменймым шеф-редакпюром, которого обожалй все сотруднйкн редакцйй журнала н всех его смежных служб. Высокнй статус ученого ччена-корресіюндента Россййской академйй образованйя, доктора педагогйческйх наук, профессора, автора самых йзвестных учебнйков й пособйй для начальной школы, феноменальная образовашюсть Всеслава Гаврйловйча не мешалй ему быть простым в обіценйй. демократйчным с каждым, кто работал е редакцйй нлн прііходнл к нему как шеф-редактору журнала, научному отюненту, реііензенту, руководйпгелю дйссертацйонной работы. Всеслав Гаврйловйч был настояіцйм йнтеллйгентом. Его участйе й доброта былй всегда действенны: он многйм homos не пголько словом, но й делом. Энергйчный, оптймйстйчный, обладавшйй тачантом йронйчного рассказчйка, мудрого й внймателыюго собеседнйка, он прйтягйвал к себе людей. Всеслав Гаврйловйч был счастлйв в семье. Вместе с любймой супругой Лйдйей Нвановной онй воспйталй достойных, талантлйвых детей н внуков. 1 Опережая время. Нзбранные труды В Г. Горецкого, воспомннанпя о его жнзнн н творчестве. — М : Начальная школа н образованпе, 2010, — 288 с. Всеслав Гаврйловйч do последнпх дней актйвно участвовал в деятельностй разлпчных структур сйстемы образованйя, в том чйсле редакцнй журнала «Начальная школа», отдела начального обіцего образованйя Федералыюго йнстйпіута развйтйя образоватія. В. Г. Горецкйй был членом несколькйх ученых советов, где ймел решаюгцйй голос е оценке йсследовательскйх работ мастйтыхученых й творческоймолодежй.