розныя вечарынкі не запрашаць нашага камуніста-артадокса, які нам і ў інстытуце дадзеў сваімі заўвагамі і натацыямі. Пётр выдатна скончыў інстытут, з часам стаў доктарам навук, прафесарам і працаваў у навукова-даследчым інстытуце. Быў яшчэ ў нас адзін былы франтавік Сяргей Іваноў які пасля заканчэння вучобы абараніў кандыдацкую дысертацыю і стаў вучоным. Вельмі сімпатычны, але на выгляд суровы, з магутна-каржакаватай постаццю. з цяжкім поглядам чорных вачэй. Ён чамусьці мне ўспамінаецца на рынку. Калі мы збіраліся на летнюю геалагічную практыку, нам хацелася ўзяць з сабой якую-небудзь ежу (сухары, крупу, цукар), таму што мы ўвесь час былі галоднымі. На прадуктовыя карткі нам выдалі адну толькі воблу. Наша брыгада студэнтаў даручыла Сяргею і мне прадаць на рынку гэтую воблу і купіць хлеба. Узялі мы тую воблу і хадзілі, пятляючы па рынку — зараз, заплюшчыўшы вочы, бачу як жывога Сяргея, які, усміхаючыся, ідзе мне насустрач і трымае на працягнутай руцэ некалькі рыбін. Калі мы былі на геадэзічнай практыцы ў вёсцы Ярцава каля Адзінцова пад Масквой, дзе ў краіне «агульнай электрыфікацыі» не было яшчэ чамусьці электрычнасці, да нас у цёмную драўляную хаіу, дзе жыла наша брыгада лрактыкантаў (а я тут быў брыгадзірам), ноччу пастукаліся некалькі супрацоўнікаў КДБ на чале з падпалкоўнікам і забралі з сабой без усякага тлумачэння Лівіціна — былога старшага лейтэнанта. Больш мы яго ніколі не бачылі. У памяці засталася стромкая постаць маўклівага студэнта ў афіцэрскай гімнасцёрцы, які кінуў на нас сумны-сумны погляд карымі троху выпуклымі вачыма... Хударлявы, невялічкага росту капітан Назін меў мноства раненняў, і яму цяжка было вучыцца, таму ён хваляваўся, часта хварэў і праз два гады нечакана памёр. Разам з намі слухаў курс лекцый і займаўся практычнымі заняткамі адзін аспірант — былы франтавік. Гэта быў мой зямляк Аляксандр Махнач, які з часам стаў вядомым беларускім вучоным, акадэмікам НАН Беларусі. На той жа геадэзічнай практыцы ўзгадаўся такі выпадак. Харчаваліся мы разам — усе студэнты нашай брыгады, таму гаспадарка была агульная: грошы ў складчыну, па чарзе гатавалі абед з тых нешматлікіх прадуктаў, што атрымоўвалі па картачках. Калі хто прывозіў з дому ежу ці атрымліваў пасылку з харчамі, дык усё складалі ў агульную скрыню. Як мы з харчаваннем ні мудрагелілі, заўсёды галодныя былі. Быў сярод нас студэнт — сын намесніка міністра, які меў большыя магчымасш атрымоўваць грошы і ўсякую ежу, але ён ніколі не даваў у «скрыню» больш за іншых. Некалькі разоў мы заўважылі, што ён пасля прыезду з хаты ноччу паціхеньку нешта жуе... Паглядзелі, а гэта пячэнне, сыр, каўбаса Мы такой смакаты тады амаль не бачылі, а елі толькі чорны хлеб, сушаную бульбу, якую смажылі на таплёным масле. Аднагалосна мы выключылі яго з нашай брыгады... Mae бацькі, каб адзначыць уступленне сына ў студэнцтва, ведаючы маю прыхільнасць да фатаграфіі, падаравалі мне фотаапарат ФЭД. Аднойчы я разам са сваім аднакурснікам Барысам Варавым вырашыў прайсйіся па Маскве і пафатаграфаваць некаторыя прыгожыя мясціны, але гэта трэба было рабіць вельмі асцярожна, бо шмат дзе забаранялася здымаць. Падышлі мы да Каменнага моста, адкуль выдатна адкрывалася панарама на Крэмль, прычым прыблізна такі ж малюнак, як на многіх грашовых знаках. Мы падумалі, што здымак такога кшталту пашыраны і ёснь усюды, дык напэўна яго мы можам зрабіць. На ўсякі выпадак Барыс і я ўсё ж агледзеліся вакол, убачылі, што амаль нікога паблізу няма, і я некалькі разоў шчоўкнуў затворам апарата. Як з-пад зямлі каля нас з’явіліся два «сексоты». Іх тады па ўсёй Маскве было вельмі шмат, прычым іх было досыць лёгка пазнаць, бо ім выдавалі добрыя боты з галёшамі, якія яны і насілі. Нас павялі ў камендатуру Крамля, адразу засвяцілі плёнку, распытвалі, потым па тэлефоне правяралі ўсё пра нас. Трымалі гадзіны тры ці чатыры. Нарэшце выпусцілі, а мы, перапужаныя, з шчырай палёгкай уздыхнулі свежае паветра вясновай вуліцы... Тады купіць хлеб ці прадукты можна было толькі па картках, і купіць цяжка, ды і вельмі дорага, а вось чамусьці гарэлка і піва заўсёды былі ў магазінах: нават у невялічкіх лаўках і ларках. Такія былі і супраць нашага інстытута. Недаяданне, a то і проста голад так перашкаджаў слухаць лекцыі. што мы другі раз не вытрымлівалі і казалі: «Пайшлі прымем шва з прычэпам». Пераходзілі праз вуліцу, бралі маленькі ці вялікі куфель піва, туды налівалі «прычэп» — 50 ці 100 г гарэлкі, выгпвалі, страўнік супакойваўся і часова не турбаваў, а мы з прыемнасцю і з увагай слухалі чарговую лекцыю. Мы з братам Усяславам, таксама студэнтам, знялі пакой па вул. Якіманка, якая ўваходзіла ва ўрадавы шлях «слуг народа», таму туды не ўсіх нават часова прапісвалі, тым больш такіх, як мы, — сыноў «врага народа», хаця і вызваленага, але яшчэ не рэабілітаванага. Добра, што сын гаспадыні нашага прахаднога пакойчыка таксама насіў боты з галёшамі, і яму дазволілі часова ўзяць нават такіх падазроных хлопцаў Але калі ў Маскву ў камандзіроўку прыязджаў наш тата? а друп раз і з мамай, дык яны не мелі права начаваць у сваіх сыноў, якія жылі ў доме на такім важным, стратэгічным шляху. Мы сустракаліся ў нас толькі ўдзень, а на ноч яны павінны былі перасяляцца да якіх-небудзь сваіх добрых знаёмых (гасцініцу ў той час зняць было амаль немагчыма). Пасля вайны «дорогме братья н сёстры» зноў ператварыліся ў «вннтнкн», да якіх ставіліся з не меншай падазронасцю і «бальшавіцкай» пільнасцю, павялічваючы колькасць жыхароў ГУЛАГа Да гэтага дабавіўся і антысемітызм. Памятаю, як да мяне некалькі разоў падыходзілі «дзеячы», якія дзівіліся, што я сябрую з Мішам Жарковым, і раілі кінуць яго. Я быў настолькі далёкі ад гэтага, толькі значна пазней даведаўся пра нацыянальнасць майго сябра 3 часам ён стаў выдатным вучоным, доктарам навук і прафесарам, з якім я сябраваў да самай яго смерці. Мнопя яўрэі, адчуваючы сябе ізгоямі, стараліся атрымліваць іншую нацыянальнасць Аднойчы са здзіўленнем мы чыталі загад рэктара інстытута: «В связн с бракосочетанмем студента Фннкельштейна счнтать его в дальнейшем Александровым». Яшчэ раз я сутыкнуўся з такім яўрэйскім прозвішчам пры абароне кандыдацкай дысертацыі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, калі за паўгадзіны да пачатку пасяджэння вучонага савета атрымаў адмоўны водгук, які быў падпісаны неіснуючым геолагам з трэста «Аэрагеалогія» і пасланы зайздроснікам-«добразычліўцам», што затрымала маё зацвярджэнне ў вучонай ступені на некалькі месяцаў. Камсоргам у нашай групе быў Коля Быкаў-— высокі прыгожы бландзін, у якогаўлюбляліся многія дзяўчаты і які гэтым не аднойчы карыстаўся, але ў яго ўсё абыходзілася мірна і спакойна. У той час партыя і яе памагаты камсамол дбайна сачылі за маральнасцю сваіх сяброў. Адзін камсамолец — студэнт старэйшага за наш курса быў на практыцы і там сышоўся з дзяўчынай, некаторы час вёў з ёй перапіску, а потым пакінуў яе. Яна напісала ліст пра ўсе перыпетыі іх кахання, яго вераломнасць і ў якасці доказу прыклала яго лісты да яе Сабралі ў вялізарную залу некалькі сот камсамольцаў і пачалі разбіраць «справу» студэнта, прычым не толькі дапытвалі і ганьбілі яго, але і зачытвалі вялікія ўрыўкі з яго інтымных лістоў. Сорамна было сядзець на гэтым судзе і слухаць усе падрабязнасці. Выступіў і наш Коля з выкрывальнай прамовай. Мы ўсе ведалі, што ў яго такіх падзей яшчэ больш і некаторыя з іх, можа, нават горшыя, чым гэтая. Калі мы яго спыталі, як жа ён мог так паступіць, ён адказаў, што яго начальнікі па камсамолу прымусілі выступіць, інакш будзе горш. Той студэнт быў звольнены з камсамолу і на год адлучаны ад навучання ў інстытуце. Дарэчы, у гэтай зале зусім блізка бачыў танцы тады маладой салісткі Вялікага тэатра Маі Плісецкай, якая зрабіла на ўсіх нас вялікае ўражанне. Пасля вайны на многіх прадпрыемствах не хапала кадраў і было даволі шмат вакансій. Таму на практыцы па прамысловай геалогіі, якую мы праходзілі пасля другога курса і на якую я трапіў у Грозны, мяне залічылі інжынерам у геалагічны аддзел трэста «Г'рознафтаразведка». Грозны тады быў спакойны горад, у якім жылі людзі многіх наныянальнасцей, але больш заўсіх рускіх. Хаця горад лічыўся сталіцай Чачэна-Інгушскай аўтаномнай рэспублікі, але жыхароў гэтых наныянальнасцей было зусім мала, бо яны ў канцы ваеннага часу былі прымусова выселены ў Казахстан. Мая сакурсніца Іскра Байдава, якая тады жылаў Грозным. апавядала, як яе і іншых камсамольцаў мабілізавалі для дапамогі высялення жыхароў далёкіх аулаў горных мясцовасцей. Абвяшчалі, каб сем'ямі выходзілі на плошчу, бралі з сабой толькі неабходныя рэчы, бо іх вывезуць на некаторы час і зноў вярнуць дахаты. На збор давалі 2-4 гадзіны, садзілі ў грузавікі, адвозілі на бліжэйшую чыгунку, садзілі ў грузавыя вагоны для жывёл — і «ў добры шлях»... Пазней, калі я жыў ужо ў Мінску, да мяне прыязджаў мой вучань па асшрантуры геолаг з Алма-Аты інгуш Султан Аздоеў, якога таксама з сям’ёй зусім малога высадзілі тады ў пачатку зімы сярод чыстага поля казахстанскага стэпу, дзе многія так і не змаглі выжыць... Мой Султан, спакойны маўклівы каўказец, стаўшы казахстанцам, з сумнымі карымі вачыма, з часам абараніў кандыдацкую і доктарскую дысертацыі, стаў членам-карэспандэнтам Акадэміі навук Казахстана, намеснікам дырэктара Інстытута геалогіі і жыве ў Алма-Аце, але жонку спецыяльна паехаў выбіраць у Інгушэцію (тлумачыў: «Толькі ў нашай дзяўчыны я буду першым і яна будзе вернай мне назаўсёды»), Слаўную сям’ю Султана і яго мілай жонкінастаўншы з сынам і дачкою я наведаў у 1989 г., калі быў на ўрачыстых святкаваннях, прысвечаных першаму казахскаму інжынеру-геолагу, першаму дырэктару Інстытута геалагічных навук, першаму прэзідэнту Акадэміі навукКазахстанаКанышу Імантаевічу Сатпаеву. Калі мы былі студэнтамі-дыпломнікамі, дык мяне і Рустэма Сейфуль-Мулюкава ўзялі на працу начальнікамі геалагічных партый Прыкасшйскай экспедыцыі Усесаюзнага аэрагеалагічнага трэста. Нашы партыі павінны былі зрабіць геалагічную здымку маштабу 1 : 200 000, Рустэма — у раёне ст. Эмба, a мая — у Чушкакульскіх гарах, якія з’яўляюцца паўднёвым працягам Мугаджар (заканчэнне Паўднёвага Урала). Маладосць і энтузіязм дазволілі нам, зусім яшчэ нясталым геолагам, выканаць такую адказную і нялёгкую працу. Каб дапамагчы нам у правядзенні геалагічнай здымкі, на два дні да нас прыехаў прафесар кафедры геалогіі MH1 Міхаіл Паўлавіч Казакоў. На жаль, ён сам быў першы раз у гэтых краях, быў мала знаёмы з мясцовай геалагічнай будовай і таму мог дапамагчы толькі тэарэтычна. Каб пазнаць геалапчны ўзрост парод, трэба было ведаць не толькі рэчавы склад тых ці іншых тоўшчаў адкладаў, але яшчэ больш важна — розных ракавінак выкапнёвых малюскаў, якіх можна было досыць шмат адшукаць. Успомнілася, што наш прафесар, калі мы вечарам сабраліся вакол вогнішча, прапанаваў гульню, каб лепш ведаць і запомніць лацінскія назвыракавінмалюскаў: абзываць адзін аднаго лацінскімі імёнамі. Пачалося: першы кажа — ты Cardium edule, другі ў адказ — a ты — Belemnitella lanceonata, зноў першы — Belemnitella mucronata і гэтак далей. Прафесар, які сядзеў побач са мной, з жартам падказвае мне — Liperditia.