■ 80-годдзе акадэміка A. А. Трафімука (сядзіць у цэнтры) у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення AH СССР. Новасібірск, Ібжніўня 1991 г. ■ Рабочая група міжнароднага праекта «Нсагеадынаміка Балтыкі» на геалагічнай экскурсіі на крэйдавым кар’еры (гляцыядыслакацыі). Злева направа: Радзім Гарэцкі, Эрнст Ляўкоў (кіраўнікі праекта), Франц Кокель і Альфрэд Людвіг (ГДР). Каля Краснаслабадскога цэментавага завода. Ваўкавыскі раён, верасень 1991 г. ■ Прадстаўнікі культуры і навукі на Радашковіцкім керамічным заводзе. Злева направа: Янка Брыль, Максім Танк, Радзім Гарэцкі, Ніл Плевіч. Радашковічы, кастрычнік 1992 г. ■ 100-годдзе Максіма Гарэцкага. Злева направа: Радзім Гарэцкі. Міхась Мушынскі, Віктар Каваленка. г. Горкі, люты 1993 г. ■ Агульная сесія Акадэміі навук БССР. Выступленне Старшыні Вярхоўнага Савета БССР Станіслава Шушкевіча. У Прэзідыуме: Міхаіл Высоцкі, Радзім Гарэцкі, Леанід Сушчэня, Андрэй Ганчарэнка. Мінск, травень 1993 г. ■ Прэзентацыя Фонду імя братоў Луцксвічаў. Справа налева: Вячаслаў Рагойша, Віталь Скалабан. Радзім Гарэцкі (прэзідэнт фонду), Міхась Чарняўскі, прадстаўнік Мінюстыцыі. Міхась Біч, Мікола Кійка. Кабінет віцэ-прэзідэнта АН Бсларусі. Мінск, чэрвень 1993 г. ■ Удзсльнікі Першага з’езда беларусаў свету. У цэнтры прэзідэнт ЗБС «Бацькаўшчына» Радзім Гарэцкі, старшыня Рады Ганна Сурмач, сустаршыня аргкамітэта з'езда Пётр Краўчанка. Мінск, ліпень 1993 г. ■ Першы з’езд беларусаў свету — «Дзеці Інбелкульта». Справа налева: Вітаўт Кіпель, Марыя і Галіна Смолічы, Майя Кляшторная, Алеся Бабарэка. Радзім Гарэцкі. Вялікі тэатр оперы і балета. Мінск, ліпень 1993 г. ■ Канферэнцыя «Культура беларускага замежжа». 3 Янкам Брылём і Вітаўтам Кіпелем. Дом літаратара. Мінск, чэрвень 1994 г. ■ Сустрэча з беларусамі ЗША ў Інстытуце навукі і культуры Беларусі. Злева направа: Вітаўт Кіпель, Ганна Сурмач, Радзім Гарэцкі, Валянціна Галубовіч. Нью-Ёрк, верасень 1994 г. • На дачы «Родны кут» у Андрусішыных. Сядзяць (злева направа): Антон Шукелойц, бабуля Данчыка Яніна Каханоўская, Ганна Сурмач, бацькі Данчыка, Радзім Гарэцкі. Стаяць — суседзі. Элэнвіс, Кітсцільскія горы, верасень 1994 г. ■ Мітынг у гонар 70-годдзя Васіля Быкава. Каля помніка Янку Купалу. Мінск, ліпснь 1994 г. ■ Галіна і Радзім Гарэцкія віншуюць Ядзвігу Раманоўскую з днём нараджэння. Музей Янкі Купалы. Мінск, 12 ліпеня 1995 г. ■ Першыя міжнародныя Гарэцкія чытапні. Санаторый каля Мінска, красавік 1996 г. ■ Разам з Васілём Быкавым, Зянонам і Галінай Пазнякамі. Мінск, 1996 г. Фота Яўгена Коктыша. ■ У час VI Гарэцкіх чытанняў (Горкі, чэрвень 1997 г.) разам з Галінай Максімаўнай Гарэцкай і Алесяй Адамаўнай Бабарэкай наведалі хату стрыечнай сястры Клаўдзіі Шнарскай і яе нявссткі Лідзіі ў Малой Багацькаўцы. ■ 3 Нілам Гілевічам віншуем Янку Брыля з яго 80-годдзем. Крынічнае, 4 жніўня 1997 г. ■ Канферэнцыя «Культура і адукацыя беларускага замежжа». Прэзідыум канферэнцыі (злсва направа): Ганна Сурмач, Радзім Гарэцкі, Адам Мальдзіс. Беласток, ліпень 1998 г. Разам з Ганнай Сурмач і Міколам Люцко ■ 70-годдзе Радзіма Гарэцкага ў музеі Янкі Купалы. Стаяць (злева направа): Мікола Аўрамчык, Сяргсй Панізнік, Жанна Дапкюнас. Міхась Мушынскі. Васіль Зуёнак, Янка Брыль, Алесь Пісьмянкоў, Людміла Давыдоўская, Ніл Гілевіч, Радзім Гарэцкі. Сядзяць (злева направа): Ядзвіга Раманоўская, Галіна Гарэцкая, Ганна Сурмач. Мінск, снежань 1998 г. • 100-годдзе Гаўрылы Гарэцкага ў зале Акадэміі навук Беларусі. У прэзідыуме (злева направа): Янка Брыль, Ніл Гілевіч, Усяслаў і Радзім Гарэцкія, Пятро Гожык, Аляксандр Вайтовіч, Васіль Зуёнак. Мінск, 10 красавіка 2000 г. ■ 100-годдзе Гаўрылы Гарэцкага ў музеі Якуба Коласа. Выступае Таццяна Якубоўская. Сядзяць (злева направа): Міхась Міцкевіч, Радзім Гарэцкі, Іван Курбека. Мінск, 27 красавіка 2000 г. ■ Пасля спектакля «Жартаўлівы пісарэвіч» (па М. Гарэцкаму) у тэатры В. Ермаловіча з кіраўніком тэатра і артыстамі. Магілёў, травень 2000 г. ■ 3 Янкам Брылём у дзень яго 83-годдзя. Крынічнае, 4 жніўня 2000 г. ■ Падпісанне дакументаў Усебеларускага з'езда за нсзалежнасць сустаршынямі (справа налева); Генадзь Бураўкін, Рыгор Барадулін, Анатоль Грыцкевіч, Радзім Гарэцкі. Мінск, жнівень 2000 г. ■ 3 Анатолем Бутэвічам у санаторыі «Гарадзішча». Кастрычнік 2000 г. ■ 3 Аляксеем Марачкіным і Сяргеем Навумчыкам на III канферэнцыі беларусаў Балтыі. Вільня, ліпень 2002 г. ■ Лекцыя Р. Гарэцкага студэнтам Беларускага гуманітарнага ліцэя на вуліцы К. Маркса супраць будынка ліцэя пасля яго адабрання. Мінск, Дзень ведаў, 1 верасня 2003 г. ■ Адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Інбелкульта ў вестыбюлі будынка ЗБС «Бацькаўшчына» і Навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны. Каля дошкі: Алена Макоўская, аўтар Алесь Шатэрнік, Радзім Гарэцкі, Адам Мальдзіс, Таццяна Процька і інш. Мінск, 2003 г. ■ Разам з Васілём Старавойтавым і Станіславам Шушкевічам на прэзентацыі кааліцыі «5+». Міжнародны адукацыйны цэнтр. Мінск, студзень 2004 г. • 3 Гаўрылам Вашчанкам на адкрыцці яго выставы. Мінск, люты 2004 г. Фота Яўгена Коктыша. • 3 акадэмікам Юрыем Міхайлавічам Пушчароўскім у яго кабінеце ў Гсалагічным інстытуцс РАН. Масква, жнівснь 2004 г. ■ 3 братам Усяславам Гарэцкім. Масква, жнівснь 2004 г. ■ Навуковая экспедыцыя па Ніжняй Волзе на цеплаходзс «Георгнй Жуков» з акадэмікамі РАН (злева направа): В. А. Карацееў. А. П. Мітрафанаў, М. П. Юшкін. Верасень 2004 г. ■ Разам з Пятром Прахарэнкам у яго кабінсце дырэктара Інстытута прыкладной фізікі. Мінск, лістапад 2004 г. • У Расійскай акадэміі нафты і газу (былы Маскоўскі нафтавы інстытут). Злева направа: A. В. Постнікаў, М. Г. Лявонаў, В. П. Гаўрылаў, Р. Г. Гарэцкі, Ю. Г. Лявонаў. Масква, кастрычнік 2005 г. ■ Разам з Міхасём Мушынскім на абаронс кандыдацкай дысертацыі Генадзя Кажамякіна на тэму «Ідэйна-мастацкая эвалюцыя творчасці Максіма Гарэцкага» на філфаку БДУ. Мінск, 16 лютага 2007 г. ■ На 80-годдзе Алеся Адамовіча разам з дачкой пісьменніка Наталляй. Глуша, верасснь 2007 г. 3 Хведарам Нюнькам Галінай Гарэцкай на адкрыцці мемарыяльных дошак Максіму Гарэцкаму і Наталлі Арсенневай ля ўвахода ў будынак Віленскай беларускай гімназіі. Аўтар дошак — Алссь Шатэрнік. Вільня, кастрычнік 2007 г. ■ XVI Гарэцкія чытанні. Прывітальнас слова Анатоля Вярцінскага. Сядзяць: Лідзія Макарэвіч, Радзім Гарэцкі, Міхась Мушынскі. Мінск, люты 2008 г. ■ На юбілейнай вечарыне ў гонар 70-годдзя з дня нараджэння Генадзя Бураўкіна ў Палацы мастацтваў. Вядучая — Зінаіда Бандарэнка. Мінск, люты 2008 г. ■ Уганараванне Алеся Пушкіна прэміяй імя Васіля Быкава ў 85-ю гадавіну з дня нараджэння пісьменніка. Віктар Карняенка — вядучы, Радзім Гарэцкі — выступоўца. Вёска Бычкі, чэрвснь 2009 г. ■ Разам з Сяргеем Законнікавым і Генадзем Бураўкіным на всчарыне, прысвсчанай 140-годдзю Лесі Украінкі і 150-годдзю з дня смерці Тараса Шаўчэнкі, у Музеі гісторыі беларускай літаратуры. Мінск, сакавік 2011 г. ■ XX Гарэцкія чытанні. Злева направа: Ганна Запартыка, Тэрэза Голуб, Таісія Грамадчанка, Галіна і Радзім Гарэцкія. Мінск, 2012 г. ■ Дом у Горках, у якім у 1926 1928 гг. жыла сям’я Максіма Гарэцкага, і які быў знішчаны ў сувязі з «Дажынкамі» ў 2012 г. ■ Ha IV з’ездзе беларусаў свсту МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Мінск, 2005 г. ■ Ha V з’ездзе беларусаў свету МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Мінск, 2009 г. ■ У прэзідыуме VI з’езда беларусаў свету МГА «ЗБС «Бацькаўшчына». Мінск, 2013 г. 20 гадоў разам з «Бацькаўшчынай» Лёс беларускага народа быў складаны і цяжкі: паланізацыя і русіфікацыя, прымусовае высяленне і добраахвотная міграцыя, страта этнічных зямель і ўцёкі ў час вайны і г. д. Усё гэта прывяло да таго, што кожны трэці беларус жыве па-за межамі Беларусі, а беларусаў замест 30 млн застаецца менш за 10 млн, і гэтая лічба паступова, але пастаянна скарачаецца. Пасля таго, як савецкія людзі патроху вызваляліся ад ярма «Homo soveticus», зрывалі «жалезны занавес» і ўбачылі іншы свет, пазнаёміліся са сваімі суродзічамі з замежжа, адчулі паветра свабоды і трапілі ў працэсы перабудовы 80-х гг. мінулага стагоддзя. у рэспубліках адчуўся вялікі ўздым нацыянальнага адраджэння. На Беларусі ўзнікла ідэя стварэння Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», адным з галоўных арганізатараў якога стаў пісьменнік Яўген Лецка. Ён і мяне запрасіў удзельнічаць у складзе аргкамітэта па падрыхтоўцы гэтай арганізацыі, і ўжо 10 верасня 1990 г. адбылася Устаноўчая канферэнцыя па арганізацыі ЗБС «Бацькаўшчына», міжнароднай грамадскай культурна-асветніцкай супольнасці беларусаў, галоўнай мэтай якой з’яўляецца нацыянальнае адраджэнне Беларусі. яе мовы, культуры, адукацыі, псторыі, стварэнне незалежнай дэмакратычнай дзяржавы. Першым прэзідэнтам ЗБС «Бацькаўшчына» стаў Васіль Быкаў, а старшынёй Рады Яўген Лецка. У канцы 1992 г. мы правялі Сход беларусаў краін былога СССР. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь за подпісам Вячаслава Кебіча прыняў спецыяльную пастанову аб ЗБС «Бацькаўшчына», у якой даручаў усім міністэрствам і шшым урадавым структурам дапамагаць дзейнасці ЗБС. Дарэчы, калі Кебіч у той час выступаў на агульным сходзе Таварыства беларускай мовы, быў прыняты ў сябры ТБМ і даў клятву. што на наступны год будзе размаўляць па-беларуску. Зараз проста цяжка ўявіць такое цуда, якое пры правільных адносінах дзяржаўных улад да мовы карэннага насельніцтва з’яўляецца не чым-небудзь асаблівым, анармальным. Кульмінацыяй магутнай, але, нажаль, кароткай хвалі нацыянальнагаадраджэння з’явіўся Першы з’езд беларусаў свету ў ліпені 1993 г., які праходзіў з вялікім уздымам і са значнай падтрымкай і дапамогай дзяржаўных уладаў. З’езд адбыўся у памяшканні Вялікага тэатра оперы і балета, у ім прынялі ўдзел каля 1500 чалавек (з іх болып за 1000 замежных грамадзян). 3 дакладамі і паведамленнямі выступілі не толькі прадстаўнікі ЗБС, але і многія дзяржаўныядзеячы: старшыня Вярхоўнага Савета Станіслаў Шушкевіч, намеснік старшыні Савета Міністраў Міхаіл Дзямчук, міністры Пятро Краўчанка (сустаршыня аргкамітэта), Анатоль Бутэвіч, Яўген Вайтовіч, Віктар Гайсёнак і інш Гэта было сапраўднае вялікае свята: упершыню ў гісторыі Беларусі беларусы з усяго свету сабраліся такой вялікай грамадой, каб абмеркаваць стан беларушчыны ў свеце, адбудову беларускай дзяржаўнасці. Здзейсніўся кліч Янкі Купалы: «На Вялікі сход, па Бацькаўшчыну!» Былі прыняты важныя звароты і дакументы, праведзены круглыя сталы па розных напрамках, прынята праграма «Беларусы ў свеце», ЗБС разам з Нацыянальным навукова-асветным цэнтрам імя Ф. Скарыны атрымала памяшканне ў былым будынку Інбелкульта, у якім з часам планавалася стварыць «Беларускі Дом»; тут была адкрыта мемарыяльная дошка Максіму Гарэцкаму, а ў Лідзе — помнік Франшшку Скарыну, прайшлі цікавыя мастацкія выставы (у тым ліку «Жыве Беларусь»), канцэртьв сустрэчы і г. д. Прэзідэнтам ЗБС «Байькаўшчына» быў абраны Радзім Гарэцкі, а старшынёй Рады — Ганна Сурмач, якая многа зрабіла як кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы і правядзенні з’езда. Тады нам наперадзе марыліся светлыя надзеі і з’езд здаваўся толькі выдатным іх пачаткам.