• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    2010
    Дымна-жвачныя жанчыны
    Часта праходжу міма сярэдняй школы, якая недалёка ад нашага дома. Прыемна глядзець на невялікія групоўкі маладых прыгожых беларусачак. Падыходжу бліжэй і бачу над імі воблака дыму — амаль усе паляць папяросы. Прыслухоўваюся да іх гамонкі — цяжка паверыць: брыдкія словы сыплюць, як гарох. Яны не толькі дымныя, але і брыдкаслоўныя. Знікае чароўнасць, а з ёй і добры настрой ..
    Саджуся ў тралейбус пасля ўрачыстасці ў БДУ Насупраць жанчына гадоў пад трыццаць са смакам жуе жвачку, аж прыцмоквае. Перыядычна, відаць ад асалоды, так шырока адкрывае рот, што відаць чырвоны язык з наліплай на яго белай аладкападобнай жованкай. Твар жанчыны, не надта прыгожы, робіцца зусім непрыемным, а я адчуваю, што падступае млоснасць... Каб не бачыць гэтую жвачную жанчыну, саджуся побач з ёй. На прыпынку дзве сімпатычныя дзяўчынкі. Гляджу — кідаюць акуркі, пушчаюць дым і скачуць у наш тралейбус. Весела смеючыся і абдаўшы мяне дымным духам, плюхаюцца на сядзенне насупраць. Тут жа дастаюць жвачкі і пачынаюць чаўкаць. Аказалася, што гэта не проста дымныя дзеўкі, а дымна-жвачныя. Далей я ехаў, не адрываючы вачэй ад акна, за якім мільгацелі прыемныя вясновыя краявіды, а ў галаву ўсё лезла пытанне: «Адкуль такая пошасць напала на нашых маладых жанчын, якая так псуе іх прыгожасць і пяшчотнасць?»
    2010
    Сто гадоў Вялікаму Беларусу
    У час перабудовы і развалу СССР (канен 80-х — пачатак 90-х гг. мінулага стагоддзя) мы пачалі патроху даведвацца праўду пра нашых беларускіх эмігрантаў, пра якіх бальшавінкі афіцыёз удзёўбваў нам у галаву, што ўсе яны «здраднікі» і «калабаранты». Тады адбылося і вяртанне імя Барыса Кіта— спачатку ў невялікіх артыкулах, а ўжо ў 1992 г. ён сам змог амаль праз 50 гадоў жыцця за межамі Беларусі прыехаць на Бацькаўшчыну. Тады і я з ім пазнаёміўся. Нягледзячы на яго ўжо досыць сталы ўзрост (82 гады), я ўбачыў жвавага, энергічнага, добразычлівага і абаяльнага чалавека, які загаварыў на цудоўнай беларускай мове. Мы хутка знайшлі агульныя тэмы для размовы, і здавалася, што даўно знаёмыя.
    Я быў уражаны яго складаным жыцнёвым шляхам ад сялянскага хлопчыка да выдатнага навукоўйа, педагога і грамадскага дзеяча. Здзіўляла яго жыццяўстойлівасць, мэтанакіраванасць да авалодання ведаў. Ужо вядомы навукоўца ў галіне касманаўтыкі, прафесар матэматыкі, якім ён стаў маючы толькі званне магістра філасофіі ў галіне матэматыкі, Барыс Уладзіміравіч у 73-гадовым узросне абараніў дысертацыю на навуковую ступень доктара філасофн ў галіне матэматыкі і гісторыі навукі.
    У Акадэмію навук Беларусі паступілі заявы ад акадэміка Юрыя Астроўскага і прафесара Адама Мальдзіса з прапановай абраць Барыса Кіта ганаровым ці замежным членам нашай Акадэміі навук. Я, як війэ-прэзідэнт АН Беларусі, адказваючы за кадры, заняўся гэтай справай. Бюро Прэзідыума акадэміі якраз абмяркоўвала магчымасць зноў аднавіць такія выбары, якіх ужо не было амаль 35 гадоў. Mae намаганні не прынеслі станоўчага выніку, бо да беларусаў-эмігрантаў ваеннага часу тады яшчэ ставіліся з вялікай аснярогай, ды і нашы фізікі і матэматыкі мала ведалі працы Барыса Кіта.
    Зноў мы сустрэліся з Барысам Уладзіміравічам у верасні 1994 г. на Генеральнай асамблеі толькі што заснаванай гра-
    мадскай Міжнароднай акадэмп навук Еўразіі ў Мінску. Мы аднагалосна абралі нашага славутага земляка членам акадэміі і яе віцэ-прэзідэнтам. У першую палову 90-х гг. адбылося выбуховае прызнанне Барыса Кіта як выдатнага навукоўца ў галіне астранаўтыкі і матэматыкі і грамадскага дзеяча, гонару беларускага народа. Ён быў абраны акадэмікам Міжнароднай акадэмп астранаўтыкі (Парыж, 1994 г.), ганаровым доктарам навук Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (1994), узнагароджаны залатым медалём Германа Обэрта і Вернера фон Браўна (ФРГ) за ўклад у развіццё астранаўтыкі і інш. З’явілася шмат публікацый пра яго жыццё і дзейнасць, асабліва поўныя Лідзіі Савік. Аповеды Барыса Кіта ў 2001 г. запісаў Васіль Быкаў пад назвай «Цярновы шлях». Шырокая вядомасць да Барыса Уладзіміравіча прыйшла досыць позна, але Бог быў да яго літасцівы і даў яму даўгалецце, каб ён адчуў прызнанне і славу на радзіме і ва ўсім свеце пры жыцці, а не пасля адыходу ў іншы свет, як гэта часта адбываецца.
    У 2000 г ён быў абраны ганаровым старшынёй «Рабочай групы Беларуска-Нямецкіх спатканняў», якая была заснавана пры Свабодным універсітэце Берліна і ўстанавіла прэмію Барыса Кіта для ўзнагароджання найбольш актыўных дзеячаў беларускай кулыуры нацыянальнагаадраджэння. Такая прэмія ў 2004 г. стала для мяне адной з самых прыкметных і дарагіх.
    Шырока, цёпла і ўзнёсла былі адзначаны 85-гадовы, 90-гадовы, 95-гадовы юбілеі БарысаКіта, якогачастасталі называць «грамадзянін свету». Але мяне больш за ўсё ў постаці гэтага волата прыцягвае яго беларускасць. Нягледзячы на неймаверныя цяжкасці свайго жыцця, адрыў ад Бацькаўшчыны, працэсы глабалізацыі, ён заўсёды заставаўся сапраўдным патрыётам Беларусі, прыхільшкам беларушчыны і гэтыя святыя пачуцці перадаваў сваім вучням, калі быў настаўнікам і дырэктарам розных навучальных устаноў і пры паляках, і пры Саветах, і пры немцах. Як ён сам успамінаў: «Пры ўсіх уладах мне даводзілася сядзець у турмах за тое, што я вучыў дзяцей бела-
    рускай мове і гісторыі». Крэда жыцця Барыса Кіта — ягоныя словы: «Усё, штоя рабіўу сваім жыцці, я рабіўдля маёй Радзімы і яе славы...» 3 гонарам за Барыса Кіта, якому споўнілася 100 гадоў, хочацца падкрэсліць, што ён застаецца шчырым беларусам, прычым не проста грамадзянінам сваёйБацькаўшчыны, а стаў Вялікім Беларусам, вядомым ва ўсім свеце.
    * * *
    6 красавіка 2010 г. у зале Палаца мастацтваў адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 100-гадоваму юбілею Барыса Кіта. СвятланаКлімянценкаў«Народнай волі» адзначала: «[.] Усе, хто выступаў на вечарыне ў перапоўненай зале, з любоўю / глыбокай пашанай гаварылі пра сына беларускай вёскі, які стаў сапраўдным Чалавекам свету [...],але пры тым застаўся, па яго ўласным прызнанні. 100-працэнтным беларусам.
    [. ..] Аб гэтым ён напісаўу сваім прачулым вітанні «светлым беларусам», што сабраліся ў гэтай зале. Яго зачытала вядомая навукоўка, аўтар кніг пра Барыса Кіта, яго першы біёграф Лідзія Савік. У выступах старшыні аргкамітэта свяпікавання пісьменніка Васіля Якавеякі, старшыні МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Байькаўшчына» Алены Макоўскай, майстра пяра / гісторыка Уладзіміра Арлова — лаўрэата прзміі Б. Кіта / міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды», акадэміка НАН Беларусі Радзіма Гарэцкага. паэта Сяргея Законнікава. дырэктара Наваградскага гіспюрыка-краязнаўчага музея Тамары Вяршыцкай, старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра Гілепа, старшыні Мінскага культурна-асветнага клуба «Спадчына» Анатоля Белага, знанага палітыка Станіслава Шушкевіча, брата юбіляра Льва Кіта, галоўнага рэдактара газеты «Народная воля» Іосіфа Сярэдзіча / іншых паўставала магутпая постаць сапраўднага «кіта» навукі і беларускасці ..
    [...] Варта заўважыць, што нават звыклыя «тэхнічныя прычыны» на гэты раз не вытыркалі нас... »
    Калі я па тэлефоне павіншаваў Барыса Уладзіміравіча, у адказ пачуў бадзёры голас шчаслівага чалавека, якому ніколі не дасі столькі гадоў.
    2010
    Тату —110 гадоў
    Бацькоў, як і малую радзіму, чалавек не выбірае, яны даюцца яму ад Бога. Мне і майму брату Усяславу вельмі пашаннавала' лепшых бацькоў, чым нашыя, і лепшай Бацькаўшчыны прыдумаць немагчыма Тата і Мамаразумелі сваіх сыноў, вялі сабе з намі, як з роўнымі, бачылі ў нас не проста малых, а разумных людзей. I мы іх успрымалі як лепшых сяброў, якія зразумеюць нас, нашы цяжкасці, крыўды, радасці, параюць і падтрымаюць. Сяброўства з Татам і Мамай і іх любоў— наша шчасце. Таму вясеннія месяцы для мяне асабліва радасныя і светлыя: 13 сакавіка нарадзілася Мама, a 10 красавіка — Тата.
    У кнізе «Шчыра, як на духу... Споведзі вядомых людзей Беларусі» (2002) на пытанне: «Які ў вашым жыцці момант быў самы горкі, нешчаслівы?», я адказаў: «Смерць бацькі і маці». На пытанне: «Чаго вы яшчэ хацелі б у жыцці дасягнуць і дачакацца?» — адказаў: «Напісаць кнігу пра братоў Максіма і Гаўрылу Гарэцкіх». Я рад, што мне да 110-гадовага юбілею Таты задалося выдаць кнігу «Браты Гарэцкія» (2009) — дакументальную аповесць, у якой на прыкладзе Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх паказаны цяжкі, часта трагічны шлях беларускай інтэлігенцыі, большасць з якой выхадцы з сялянства, на працягу пакутлівага XX ст. Выйшла з друку мая невялічкая кніжка «Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі і Украіна» (2009). Раней задалося надрукаваць кнігу «Акадэмік Гаўрыла Гарэцкі. Успаміны, артыкулы, дакументы. Да 100-годдзя з дня нараджэння» (2000). а ў «Кнігазборы» — Гаўрыла Гарэцкі «Выбранае» (2002). У красавіку 2010 г. у чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа адкрылася
    выстава «Са слаўнага роду Гарэцкіх», на якой багата і змястоўна паказаны жыццё і дзейнасць Гаўрылы Гарэцкага, чаму спрыялі загадчык аддзела Аляксандр Сцефановіч, супрацоўнікі ТаццянаЖук і Віктар Свякла; у Інстытуце прыродакарыстання НАН Беларусі прайшлі XXI навуковыя чытанні, прысвечаныя памяці Г. I. Гарэцкага, а ў чэрвеш — XVIII Гарэцкія чытанні, на якіх разглядаюцца жыццё і творчасць Максіма і Гаўрылы Гарэцкіх (да 110-годдзя апошняга).
    2010
    Аповесць у абразках памяці
    Неяк у цёплы дзень чэрвеня завітаў да Ніла Гілевіча, які падараваў мне чарговы том са свайго Збору твораў у 23-х тамах. Гэта быў том 14 — аповесці, апавяданні і абразкі. Прыемна было прачытаць ласкавы надпіс: «Дарагому Радзіму Гарэцкаму — з вялікай сяброўскай павагай і любоўю. Ніл Гілевіч, 16.06.10». 3 цікавасцю слухаў пра першую аповесць кнігі «Перажыўшы вайну», якую аўтар пісаў у два заходы з перапынкам у 20 гадоў. Першая кніга, якая складзена з 26 абразкоў, пад той жа назвай выйшла ў 1988 г. Астатнія абразкі надрукаваны ў апошнія гады ў часопісе «Дзеяслоў» (2008. № 4; 2009. № 2) і газеце «Літаратурная Беларусь» (2009. № 2). Тое-сёе я чытаў і раней, але сабраныя разам абразкі пакідаюць вялікае ўражанне. Я выказаў Нілу здзіўленне, як ён так дасканала запомніў і яскрава апісаў столькі шмат самых розных падзей дзяцінства і юнацтва Безумоўна, часы маладога жыцця і пачатку шляху заўсёды добра ўразаюцца ў памяць, але тыя моманты, якія ўзгадвае Ніл, настолькі неардынарныя, незвычайныя па сваім уздзеянні на псіхалагічны стан, асабліва ў ваенныя часы, што іх забыць немагчыма. Абразкі малююць вельмі выразную карціну станаўлення характару, паэтычнай творчай думкі, чалавечых асаблівасцей нашага выдатнага паэта, навукоўца, педагога і грамадзяніна. Вельмі лірычныя светлыя раздзелы тома, прысве-