Новы год і Каляды Гэтадля большасці людзей самыя светлыя і радасныя святы, з якімі звязаны надзеі на лепшую будучыню і шчасце. Успамінаю сустрэчу Новага года ў ноч на 1979 год, калі апошні раз за мінулыя дзесяцігоддзі быў мароз пад мінус 30°. Мы, супрацоўнікі Акадэміі навук БССР, толькі засяліліся ў новы дом, які быў пабудаваны для вядучых вучоных акадэміі па спеныяльным дазволе з Масквы, і таму кватэры былі не са стандартнай у той час вышынёй столі у 2,5 м, а троху больш — 2,8 м, большымі па памерах кухняй і пакоямі. Зрабілі яго ў форме дзвюх выпуклых хваляў у розныя бакі, таму і дом у народзе празвалі «Даляр», заадно маючы на ўвазе і яго «прэстыжнасць». Нягледзячы на тое, што дом будаваўся пад асобным наглядам з боку Прэзідыума АН БССР і наватурада, недаробак аказалася вельмі шмат, тым больш, што будаўнікі паціху здымалі ручкі і замкі ад дзвярэй, разеткі, нават унітазы, прадавалі іх каму-небудзь ці ставілі ў першую чаргу тым гаспадарам кватэр, якія давалі ім за гэта «паўлітры» гарэлкі. Таму парадак у кватэры пры ўмове дэфіцыту ўсяго гаспадарчага, што было ў тыя часы, мы змаглі наладзіць толькі праз год. Дасягнуўшы такога стану кватэр, мы з палёгкай пачалі рыхтавацца да сустрэчы новага года. Моцны калядны мароз не дазваляў падняць тэмпературу ў хатах больш за 15-17°, таму многія ўключылі розныя абагравацелі, ды і гарэлкі прыйшлося набыць больш, чым звычайна. Здавалася, ужо ўсё было гатова да сустрэчы, на вуліцы людзей стала зусім мала, сядзелі ў кватэрах. I раптам батарэі сталі зусім халоднымі, тэмпература ў кватэрах стала рэзка падаць, халадзюга ахашла дом. А ў хуткім часе і святло пагасла. Акадэмікі і прафесары пачалі званіць у розныя службы, якія больш маўчалі. Выскачылі на вуліцу і бегалі туды-сюды, шукаючы прычыны аварыі і спецыялістаў па электрычнасці і сантэхніцы. Сустрэча гэтага новага года запоўнілася надоўга. Але ў пазнейшыя гады маразы сталі значна слабейшыя, а затым нярэдка на Новы год ішоў дождж, і ўсе з надзеяй маліліся, каб выпаў снег, бо Новы год без снегу зусім сумна сустракаць. Многія зямляне вырашылі, што наступіла эпоха «глабальнага пацяплення», аб чым загаласілі ва ўсім свеце. 2010 Пацяпленне? Зіма 2009/10 г выдалася сапраўднай, якой у Беларусі, мусіць, не было ўжо пару дзесяцігоддзяў, а ў Еўропе і ЗША яшчэ значна даўней. Па тэлебачанні кожны дзень паказваюць розныя аварыі і беды ў сувязі з маразамі і снегам: як заваліла снегам Іспанію, Італію, Вялікабрытанію, Кітай, розныя штаты Паўночнай Амерыкі, як парвала ад марозу трубы ў Сібіры і абледзянела Саяна-Шушанская ГЭС, якія бясконцыя пробкі на заснежаных дарогах Масквы і Санкт-Пецярбурга, жудасныя аварыі транспарту на коўзкіх дарогах Растоўскай вобласці, складанасці з-за холаду і снегу і заторы ў аэрапортах, непа- ладкі з экспрэсам пад Ла-Маншам і г. д. Такое ўражанне, што Бог нарэшйе раззлаваўся на галашэнне чалавецтва пра небяспечнае змяненне клімату ў бок пацяплення, якое прывядзе да жыцйёвых змен жыцця людзей, а можа, нават і пагібелі паловы ці ўсяго чалавентва, і вырашыў нагадаць чалавеку, што зімы бываюць па-сапраўднаму халодныя, і напусціў іх на ўсё паўночнае паўшар’е, каб астудзіць гарачыя галовы людзей, многія з якіх пачалі выкарыстоўваць праблему глабальнага пацяплення ў палітычных і фінансавых часта не зусім сумленных мэтах. Безумоўна, тэхнагеннае забруджванне атмасферы і прыроднага асяроддзя трэба мінімізаваць, бо чалавек толькі частка прыроды і яму неабходна не перарабляць яе, а прыстасоўвацца да яе вялікасці. Кліматычныя цыклы пацяплення і пахаладання, якія заўважаюць пакаленні людзей, будуць ісці незалежна ад волі чалавека, прычым яны будуць парушайь больш значныя па тэрміну прыродныя цыклы — ледавіковыя і міжледавіковыя эпохі, якія чаргаваліся ў апошні геалапчны так званы чацвярцёвы, ці антрапагенавы, перыяд Зямлі і якія даволі дасканала вывучаны геолагамі. 2010 Хакей Мне пазваніла знаёмая настаўніца сярэдняй школы Мінска і павіншавала з Калядамі. Я адказаў ёй тым жа і спытаў, як яе настрой і як будзе сустракаць свята. Яна сумна адказала: «Каму свята, а каму і не, вось павінна ісці на хакей, хайя я яго зусім не люблю. Нас, усіх настаўнікаў школы, прымушаюць ісці ў яшчэ адзін новы лядовы палац «Мінск-Арэна», каб ствараць «радасную масу балельшчыкаў» за нашу прэзідэнцкую каманду супраць каманды Расіі ў калядныя спаборніцтвы на прыз Прэзідэнта Беларусі Добра, што на гэты раз хоць вучняў не пагналі». 2010 Цяпло каляднага часопіса «Верасень» 7 студзеня 2010 г. на халодныя Каляды, у Дзень Нараджэння Хрыстова ў дольнай зале Чырвонага касцёла імя Алены і Сымона адбылася прэзентацыя новага літаратурна-мастацкага часопіса для моладзі «Верасень», які таксама, як і яго галоўны рэдактар паэт Эдуард Акулін, таксама нарадзіліся ў гэты святы дзень Зала была паўнюсенькай, людзі стаялі ў пераходах і каля ўсіх сценак. Радавала, што бачыліся не толькі тыя больш сталыя заўсёднікі беларускамоўных імпрэзаў, але і вельмімногамоладзі. Вечарыну вёў Эдуард Акулін — выдатны паэт, бард, рэдактар, інтэлігент, светлы чалавек. Рабіў гэта ён з вялікім майстэрствам: чыстым звонкім голасам, змястоўна, з гумарам, з адметным культурным густам. Вечарыну пачаў народны вакальны гурт «Пліса» пад кіраўніцтвам Кастуся Герашчанкі з добрай беларускай народнай песні. Цікавымі былі выступленні старэйшых пісьменнікаў, але найбольш уразілі маладыя аўтары вершаў і артыкулаў першага нумара часопіса. Чыстымі звонкімі галасамі прыгожыя светлыя дзяўчаткі чыталі свае такія сур’ёзныя лірычныя і патрыятычныя вершы на чысцюсенькай беларускай мове. Асабліваўсхвалявалі выступленні зусім малых дзетак гісторыка-патрыятычнага клуба «Спадчына» з Дварцоўскай сярэдняй школы (кіраўнік Наталля Ляўкевіч), якія спецыяльна прыехалі на прэзентацыю. Вось дзе адчувалася шчырасць пачуццяў і любоў да роднага краю, да беларускасці! Многія з слухачоў, у тым ліку і я, змахнулі слязу радасці з вачэй. Э. Акулін закончыў вечарыну новай сваёй песняй «Мама», якая да глыбіні душы кранула слухачоў, і знакамітай песняй «Янка Купала», прыпеў якой падхапіла ўся зала. Цеплыня «Верасня» шчыра сагрэла душу і ў нашу антыбеларускую сучаснасць ўзняла веру ў тое, што будзе жыць беларуская мова і будзе жыць Беларусь. Нездарма Э. Акулін растлумачыў назву часопіса як «у засені Веры». 2010 Славуты палітык 15 снежня 2009 г. Станіславу Станіслававічу Шушкевічу споўнілася 75 гадоў. Гэты дзень ён сустрэў у ЗША разам са сваёй мілай Ірынай і толькі 14 студзеня 2010 г. адзначыў гэтую дату са сваімі сябрамі і добрымі знаёмымі ў Мінску. Як заўсёды быў энергічны, жвавы, прыветлівы, вельмі просты ў абыходжанні, сціплы, уважлівы, гаваркі з гумарам і жартамі. Безумоўна, С. С. Шушкевіч — самы вядомы ў свеце сучасны беларускі палітык. перш-наперш тым, што ён адзін з тых трох «белавежскіх зуброў», якія канстатавалі і падпісалі «Белавежскае пагадненне аб развале СССР і стварэнні садружнасці незалежных дзяржаў — СНД». Ён стаў першым кіраўніком новай незалежнай краіны Еўропы — Рэспублікі Беларусь Гэтымі дзеяннямі і я асабіста вельмі ўдзячны Станіславу Станіслававічу, бо пазнаў жыццё разам з бацькамі ў ГУЛАГу на Беламорска-Балтыйскім канале, і рады, што здзейснілася мара беларускіх адраджэнцаў мінулага стагоддзя, у тым ліку і маіх любых таты і дзядзькі, пра незалежную Беларусь. Mae бацькі яшчэ з 1928 г. былі знаёмы з бацькам юбіляра Станіславам Пятровічам, які быў вядомы паэт і вельмі сціплы і мілы чалавек. Ён таксама быў двойчы рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір, дзе прабыў 20 гадоў, працаваў лесарубам і ў геалапчных экспедыцыях і толькі ў 1956 г. вярнуўся на радзіму. Праз маіх бацькоў і я пасябраваў з паэтам, які заўсёды прэзентаваў мне свае творы Калі да мяне завітаў Станіслаў Станіслававіч, я яму паказаў кнігі яго бацькі, дык ён са здзіўленнем усклікнуў: «Дык у вас гэтых кніг не менш, а можа і больш, чым у мяне!» Калі кіраўніком дзяржавы стаў С. Шушкевіч, які, дарэчы, ездзіў з адным ахоўнікам, a то і без яго і які выдатна размаўляў і па-беларуску. і па-руску, у краіне ў хуткім часе ўзнялася вялікая хваля руху нацыянальнага адраджэння. Быў прыняты Закон аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвяшчалася адзінай дзяржаўнай мовай рэспублікі, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і наданне ёй статуса канстытуцыйнага закона, пастанова аб прыпыненні дзейнасш КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі, пастанова аб змене назвы БССР на Рэспубліку Беларусь, зацвярджэнні дзяржаўнага герба «Пагоні» і дзяржаўнага бела-чырвона-белага сцяга. Менавіта С. Шушкевіч падпісаў пастанову аб вывазе з Беларусі ядзернай зброі, што ён сам лічыць адным з галоўных сваіх дасягненняў. Беларуская дзяржаўная дэлегацыя на чале з С С Шушкевічам у ЗША падпісала Дэкларацыю пра адносіны паміж ЗША і Рэспублікай Беларусь, а праз паўгода адбыўся афіцыйны візіт у Беларусь прэзідэнта ЗША Біла Клінтана, які прыслаў вельмі цёплае віншаванне з нагоды 75-годдзя свайго калегі. С. Шушкевіч годна прадстаўляў Беларусь у многіх краінах свету, сустракаючыся з прэзідэнтамі, прэм’ер-міністрамі, каралямі і каралевамі і іншымі палітыкамі. С. Шушкевіч — унікальны чалавек, які цяпер не толькі па тых пералічаных раней станоўчых паказчыках, але і па незразумелых у нармальнай краіне справах варты трашць у Кнігу рэкордаў Гшеса. Ён, як вядома, выдатны навуковец і арганізатар навуковай і педагагічнай працы, член-карэспандэнт НАН Беларусі, але адзіны, хто жыве ў Беларусі і не атрымль вае за навуковае званне грошы. Яго пенсія зараз знізілася да 1,5 даляра, але і кіраўніцтва дзяржавы і ўсе суды ад раённага да Канстытуцыйнага лічаць гэта нармальным. Яго нідзе не прымаюць на працу ў дзяржаўных установах, і таму можа лічыцца беспрацоўным Але ён узначальвае і актыўна вядзе працу ў партыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады. Каб зарабшь грошы нажыццё, С. Шушкевіч стаў сапраўдным вандроўнікам і наведвае многія краіны свету, куды яго, як выдатнага палітычнага дзеяча, з вялікай прыемнасйю і гонарам запрашаюць, каб прачытаць лекцыі на розныя палітычныя і эканамічныя тэмы. Хочацца пажадаць Станіславу Станіслававічу той жа бадзёрасці і мужнасці, якія яго ніколі не пакідалі нават у час, калі