• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    вадаспады бруду і несправядлівасці (тыпу «скрыні цвікоў» і інш.) валіліся на яго; моцнага здароўя, якое, дзякуй Богу, не пакідала яго да гэтага часу, палітычнай мудрасці, поспехаў на карысць нашай Бацькаўшчыны і выказаць вялікую падзяку за тое, што ён паспеў ажыццявіць.
    2010
    «Партызанскі» ліцэй
    14 студзеня 2010 г. вучні, настаўнікі і прыхільнікі Нацыянальнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа на чале з адным з яго заснавальнікаў і нязменным дырэктарам У. Коласам адзначылі 20-годдзе ліцэя, якога ўлады ў 2003 г. нібыта з нагоды рамонту будынка ліквідавалі як «гняздо апазіцыі», але яго задалося захаваць, і цяпер ён існуе ў форме недзяржаўнага, і таму ў народзе ён вядомы ў якасці «партызанскага».
    Вельмі добра памятаю той «Дзень ведаў» і дзень пачатку заняткаў, які прыйшлося правесці на вуліцы супраць адабранагабудынкаліцэя. Мяне таксама запрасілі прачытаць лекцыю ліцэістам. Яны сядзелі на спецыяльна вырабленых драўляных лаўках, вакол стаялі іх бацькі, а троху далей міліцыянты і моцныя хлопцы ў штацкім адзенні. Вачаняты маладых прыгожых дзяўчынак і хлопцаў свяціліся такой мужнасцю, верай у лепшую будучыню краіны і іх лёсу, з такой прагнасцю глыталі словы ведаў і праўды, што радасць ахопліваламае сэрца. Гэты незабыўны момант заўсёды будзе грэць маю душу і ніколі не знікне з маёй памяці.
    Ліцэй — гэта адзіная ў краіне навучальная ўстанова, у якой ўсюды і ад усіх — ад вучняў, настаўшкаў і тэхнічнага персаналу — можна пачуць беларускую мову. Гэта — унікальная сапраўдная нацыянальная вучэльня — пераемнік традыцыі беларушчыны Віленскай беларускай гімназіі, якія залажылі выдатныя адраджэнцы першых дзесяцігоддзяў мінулага стагоддзя, моцнае ядзерка сучаснага адраджэнскага духу. Таму,
    выступаючы з прывітаннем, я падараваў ліцэю кнігу Максіма Гарэцкага «Выбранае», якая толькі што выдадзена ў серыі «Беларускі кнігазбор». Спадзяюся, што настане такі час, калі такія па-сапраўднаму нацыянальныя ліцэі многімі дзясяткамі ўзнікнуць у розных мясцінах Беларусі.
    2010
    Мастак-адраджэнеп
    11 лютага 2010 г. у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі адкрылася выстаўка, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння выдатнага мастака і грамадскага дзеяча Лявона Баразны. Здзіўляе шырокая палітра яго жывапісу — акварэль, пастэль, вітраж, графіка і інш. Вялікае ўражанне пакідаюць яго партрэты, пейзажы, вясковыя краявіды і гарадскія замалёўкі. Асабліва знакаміты яго творчыя працы па занатоўванні ўзораў ткацтва з нацыянальнай арнаментыкай, якія ўвайшлі ў альбомы «Беларускае народнае адзенне», «Беларуская народная вопратка», «Беларускі народны арнамент Палесся», «Тканіны Гродзеншчыны». Тут ён паказаў сябе як таленавіты даследчык-першапраходзец. Гэта дазволіла Лявону Цімафеевічу стварыць касцюмы для шэрагу ансамбляў песні і танца. Значны ўклад зрабіў ён у скарыназнаўства, выдаўшы альбом «Гравюры Францыска Скарыны». Лявон Баразна быў адным з першых адраджэнцаў другой паловы мінулага стагоддзя. Яго любоў да Бацькаўшчыны, падтрымка роднай мовы, нязломны патрыятызм моцна паўплывалі на з’яўленне магутнай плеяды беларускіх мастакоў-адраджэнцаў сучаснасці. На жаль, мастак трапчна загінуў 15 жніўня 1972 г. у Мінску на 44-м годзе жыцця.
    Прыгадваю, як мой тата, акадэмік Гаўрыла Гарэцкі, рэагаваў на гэтую страту. Пасля амаль саракагадовага блукання па Расіі здзейснілася мара акадэміка, і ён канчаткова вярнуўся на радзіму ў канцы 1969 г. He толькі любімая геалогія, асаб-
    ліва геалогія антрапагену, захапляла яго. Ён прагна глытаў усё беларускае і таму не прапускаў ніводнай пастаноўкі ў тэатры імя Янкі Купалы, часта наведваў Вялікі оперны тэатр, філармонію, усе мастацкія выстаўкі, нарады і імпрэзы беларускіх пісьменнікаў і г д. Пазнаёміўся і пасябраваў з мнопмі дзеячамі навукі, культуры, літаратуры і мастацтва. У самым канцы 1971 г і я пераехаў з Масквы ў Мінск. Я памятаю, як тата вельмі высока ставіўся да творчасці і дзейнасці Лявона Баразны, з якім быў троху знаёмы. Асабліва прываблівала яго шчырая беларускасць. Памятаю, як узрушыла тату нечаканая трагічная смерць мастака. Ён са слязьмі на вачах гаварыў мне пра гэтую жудасную падзею. Я і Лявон былі аднагодкамі і нарадзіліся амаль у адзін дзень снежня месяца. На жаль, нам не давялося пазнаёміцца. А майму тату здавалася, што ён у той дзень страціў нешта такое блізкае яму, амаль сыноўняе. Ён доўга не мог супакоіцца, страшэнна перажываў, асабліва калі ўбачыць мяне...
    Безумоўна, спадчына і імя Лявона Баразны будзе жыць у памяці беларускага народа вечна і не толькі ў выстаўках, музеях, альбомах, кнігах, але і ў назве вуліц.
    2010
    «Беларускія справы»
    20 лютага 2010 г. у Мінску адбылася прэзентацыя кінафільма «Беларускія справы», створанага Вольгай Мікалайчык па матэрыялах хатняга архіва Хведара Нюнькі і прысвечанага 20-годдзю дзейнасці Таварыства беларускай культуры (ТБК) у Літве. Галоўны герой фільма — 82-гадовы бяззменны кіраўнік ТБК Хведар Нюнька, які спецыяльна прыехаў з Вільні. Арганізатары сустрэчы — Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» (Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская). У фільме вельмі дынамічна і яскрава паказаны галоўныя моманты і дасягненні ТБК і яго кіраўніка. А зроблена вельмі
    шмат: праведзена чатыры з’езды беларусаў краін Балтыі; усталявана 10 мемарыяльных таблічак у гонар слынных беларускіх дзеячаў; на базе ТБК пачала працаваць сучасная газета «Наша Ніва»; выдаенна газета беларусаў Літвы «Рунь»; заснавана выдавецтва ТБК, якое выдала шэраг беларускіх кніг; праведзены імпрэзы і лекцыі, прысвечаныя выдатным беларускім палітычным дзеячам, прадстаўнікам культуры, навукі, літаратуры, мастацтва, а таксама сустрэчы з многімі зараз дзейнымі, прыватызавана сядзіба ТБК, а нядаўна атрымана пляцоўка (12 сотак) для Цэнтра культуры Якуба Коласа (там, дзе раней быўдом сям’і жонкі паэта— Марыі Дзмітрыеўны) і многае іншае. ТБК спрыяла і шмат чаго зрабіладля адкрыцця беларускай школы ў Вільні, беларускага аддзялення пры Віленскім педагагічным універсітэце, беларускамоўных перадач на літоўскім радыё. У ТБК працавалі вядомыя прадстаўнікі беларускага адраджэння: Лявон і Юрка Луцкевічы, Лявон Кароль, Яраслаў Станкевіч, Сяргей Карабач, Мікола Рулінскі. У розных імпрэзах ТБК прымалі ўдзел шматлікія выдатныя беларускія дзеячы метраполіі і замежжа. Посташ многіх з іх з цікавасню можна бачыць у фільме — Зоська Верас, Івонка Сурвіла, Зянон Пазьняк, Барыс Рагуля і інш.
    Мне вельмі прыемна адзначыць, што і я прымаў удзел у шэрагу розных мерапрыемстваў ТБК і нават разам з Анатолем Грыцкевічам быў прыняты ганаровым членам ТБК Я рады, што Хведар Нюнька стаў маім шчырым сябрам. Вельмі добразычлівы, гасцінны, працаздольны, ініцыятыўны, ён карыстаецца вялікай павагай як у літоўцаў і ўладаў Літвы (важна, што дасканала ведае літоўскую мову), так і ў шырокага кола ўсіх беларусаў. Хведар Нюнька — выдатны беларускі адраджэнец Літвы, спадкаемна многіх віленскіх адраджэнцаў мінулага стагоддзя. Я асабліва ўдзячны яму за ўшанаванне памяйі Максіма Гарэцкага і яго лепшай вучаніцы Першай віленскай беларускай гімназіі Наталлі Арсенневай, мемарыяльныядошкі якіх, дзякуючы намаганням сп. Нюнькі, усталяваны побач з уваходам у былы будынак гэтай гімназіі.
    Калі я прыязджаю ў Вільню, супыняюся ў кватэры гасціннага гаспадара Хведара, а ён—у мяне ў Мінску. Вось і на гэты раз мы доўга за поўнач сядзелі, не маглі скончыць размову, бо шмат што патрабуе абмеркаваць наша беларуская рэчаіснасць...
    2010
    Пашпарт
    Вырашыў памяняць пашпарт, бо ў ім скончыліся чыстыя незапоўненыя лісты. У канцы лютага 2010 г. пайшоў да пашпартысткі — трэба запоўніць бланк на дзвюх мовах. Хутка гэта зрабіў. Пашпартыстка здзіўлена: «Цудоўна! У нас это так редко бывает, т. к. многне не знают, как напнсать по-белорусскм даже свою фамялню. Пряглашаю вас к нам на работу заполнять бланкя». 1 сапраўды, да яе бясконца падыходзяць людзі і пытаюцца, як адказаць на тое ці іншае пытанне, а яно вельмі простае, у першую чаргу прозвішча і імя, просяць замяніць сапсаваныя бланкі. Вось як адвучылі людзей ад роднай мовы!
    2010
    Мужная жанчына — паэтка ад Бога
    У заўсёды змястоўным і цікавым часолісе «Тэрмапілы» (№ 13 за 2009 г.) прачытаў лісты Ніны Мацяш да Галіны Тварановіч і Яна Чыквіна, у якіх яшчэ раз так яскрава адчуў вялікае сэрца, дабрыню, шчырасць і пяшчотнасць цудоўнай нашай паэтэсы. 3 кожнага яе слова льецца такая цеплыня. сардэчнасць, сапраўднае сяброўства і любоў. Здзіўляе яе мужнасць, жыццялюбства: нягледзячы на пастаянныя фізічныя пакуты, яна імкнулася не заўважаць сваёй немачы і шчыра любіла жыццё, людзей. Чытаючы лісты, у мнопя моманты само сабой ад хвалявання і жалю, што няма з намі гэтага
    светлага чалавека, падступалі слёзы... 3 якімі сардэчнымі шчырымі словамі звяртаецца паэтка да сваіх дарагіх сяброў: «Мілая, слаўная! Даражэнькая, слаўная мая Галіначка! Добры дзень, Галюся! Галечка, галінкародная' Галіначка, душанька зычлівая! Залатая мая, светлая галінка! Дарагая мая, даражэнькая! Галіначка-птушачка! Мілы, слаўны Яне! Мілы Янка, мілая-мілая Галінка! Сардэчна-светлыя, шчырыя мае Галіначка / Янку! Гарнуся да вас з любасцю'» і інш. Увесь час, усюды адчуваецца аптымізм і надзея на лепшае як для сябе, так і асабліва для сяброў, а таму такія добрыя пажаданні: «...хай часцей ахоўнае бярэ цябе пад сваё крылорадасці! Хай спрыяе Вам Вашае ваколле і прырода. z людзі! Хай вясна будзе зычліваю і светлаю, багатай на радасць для Вас'. Хай здаровіцца, хай творацца! Хай радасць будзе хлебам штодзённым і дзеля Вашай душы! Будзь і будзьма дарагі'. Жыві працай, натхнята! Хай будзе міласцівы Бог і верная Муза! J акрыляем і мы разам з прыродай! Хай крыляецца вам і шчасціць! Будзь, мая ластавачка, зычу Валі моцы духу і ўменне радавацца жыццю ўжо сёння, бо яно. жыццё, дорыць нам не толькі смуткі, але й святло, і святы душы, якія не варта азмрочваць яедаверам, бо — прамінуцца! Гарнуся ласкава і шчыра зычу дужасці і лірычнай варушкасці!» і інш.
    Вельмі шкада, што шляхі мае з Нінай Мацяш перасякаліся рэдка — на з’ездзе і сходах літаратараў, з’ездах беларусаў свету і інш. Але заўсёды я бачыў яе мілую ўсмешку, зычлівы погляд, радасны добразычлівы твар з разумнымі добрымі вачыма...
    Перад самым Новым, 2010 годам я атрымаў ад Ніны Іосіфаўны карталюшку з віншаваннем. Заключныя словы ў ёй: «Дасць Бог, яшчэ сустрэяемся!» На жаль, вельмі хутка прыйшла жахлівая вестка аб тым, што Ніна Мацяш адышла ў іншы свет. На наша шчасце, засталіся цёплыя ўспаміны і яе цудоўныя вершы і іншыятворы. Значна пазней, у лютым 2010 г., з радасцю прачытаў у газеце «Наша слова», што Белаазёрскай гарадской бібліятэцы далі імя Ніны Мацяш. Упэўнены, што