• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Чамусыді ніхто з выступоўцаў не адзначыў актуальнасць «Нашай Нівы». Як быццам не прайшло больш за 100 гадоў з часу «нашаніўскага» перыяду. Здаецца, што мнопя публікацыі газеты напісаны цяпер. Ідзе тая ж барацьба за нацыянальнае адраджэнне, беларускую ідэю, развіццё нацыянальнай культуры, мовы, адукацыі, літаратуры, мастацтва. Знакаміты верш Янкі Купалы «Ворагам беларушчыны» і яго покліч «Жыве Беларусь!» надзённы зараз, як і тады. Але сілы беларушчыны не пагаслі, і жыве надзея аб стварэнні не проста самастойнай Рэспублікі Беларусь, а беларускай Беларусі — незалежнай, багатай, дэмакратычнай еўрапейскай дзяржавы.
    2010
    Калектыўныя звароты
    У сярэдзіне сакавіка быў у лечкамісіі, каб атрымаць медычнае заключэнне на права кіраваць аўтамабілем. Па дарозе вырашыў наведаць Ніла Гілевіча, з якім даўно не бачыўся Размаўлялі на самыя розныя тэмы. Нядаўна і да яго, і да мяне звярнуліся з прапановай падпісань адзін невялікі зварот — я падпісаў, а Ніл — не. Ён растлумачыў, што ўжо досыць даўно падпісвае такія паперы вельмі асцярожна, бо не адзін раз атрымліваў ад гэтага адмоўны бумеранг у сувязі з зусім іншым вынікам, чым той, на які разлічваў Нашы подпісы стаяць пад многімі зваротамі і заявамі, наадны зякіх быўстаноўчы вынік, на друп — ніякага розгаласу. а на некаторыя — і сапраўды, не зусім добрыя водгукі.
    Я ўспомніў, як у сакавіку 2003 г. да мяне звярнуўся Якаў Гутман — старшыня Сусветнага згуртавання яўрэяў Беларусі (ЗША, Нью-Ёрк). Я яго працяглы час ведаў, бо ён актыўна ўдзельнічаўу працы Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», прэзідэнтам якога я тады быў. Мы нават на Першым з’ездзе беларусаў свету абралі яго сябрам Вялікай Рады. Ён з абурэннем паведаміў мне, што ідзе разбурэнне пстарычнага будынка — сінагоп на вул. Дзмітрава і выдадзена антысеміцкая кніга «По законам подлостн». Далей дадаў, што ў Мінск едзе вядомы расейскі спявак Іосіф Кабзон, якому мы пашлём наш зварот аб гэтых падзеях, папросім пры прыездзе ў Мінск выказаць уладам сваё незадавальненне і тым самым выратаваць сінагогу ад разбурэння Апрача таго звярталася ўвага спевака на тое, што яго канцэрт адбудзецца 26 сакавіка ў рамках дня яднання Расеі і Беларусі якраз пасля 25 сакавіка, якога свабодалюбівыя людзі Беларусі адзначаюнь свой гістарычны Дзень Волі Мой подпіс у звароце аказаўся першым, a яго таксама падпісалі Зінаіда Бандарэнка, Сяргей Законнікаў, Адам Мальдзіс, Юры Хадыка, а подпіс ініцыятара звароту Якава Гутмана чамусьш адсутнічаў. Іосіф Кабзон атрымаў наш зварот і напісаў рэзалюцыю: «Канцэрт адмянійь» Калі
    ў Мінску пра гэта даведаліся аматары песеннай творчасці Кабзона, асабліва тыя, якія ўжо набылі білеты на яго канцэрт, жудасна абурыліся, раззлаваліся і пачалі шукаць вінаватага Вырашылі, што гэта — Гарэцкі, подпіс якога быў першым, a я ў той час нават не ведаў, што Кабзон адмовіўся прыехаць. Хатні тэлефон у Дзень Волі гудзеў, як шалёны. Я адсылаў усіх да Якава Гутмана, а яго і след прастыў...
    * * *
    Пры жыцці Сталіна пра нейкія звароты не то што да народа. а нават да ўрада ці ЦК КПСС па сваёй ініцыятыве знізу і падумаць было нельга. Дапушчаліся толькі па камандзе зверху. Пазней можна было напісаць пра нейкую прапанову ці скаргу ў розныя ўладныя органы, але лепш гэта трэба было рабіць індывідуальна і ні ў якім разе не калектыўна. А найбольш дзейснымі пры Саветах былі ананімныя лісты, на якія абавязкова рэагавалі хутка і дасканала Памятаю, як мой тата, акадэмік Гаўрыла Гарэцкі, разам з групай пісьменнікаў падпісаў ліст у ЦК КПБ з прапановай перанесці прах класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча ў Мшск. Вельмі хутка масціты вучоны атрымаў ад маладога прадстаўніка ЦК КПБ моцную прачуханку...
    2010
    Дзве юбілейныя даты
    Пры адміністрацыйна-камандным рэжыме, які панаваў у савецкі час і які, на жаль, дамінуе і цяпер, галоўнымі кіраўнікамі крашы з’яўляюцца чыноўнікі, прычым іх колькасць не змяншаецца і яны ўжо ўяўляюць магутны сацыяльны клас. Чынавенства рэдка калі пакідае рэфарматарскі сверб, які, на жаль, часта мае не зусім разумны і станоўчы напрамак. Звычайна яно мала прыслухоўваецца да спецыялістаў у той ці іншай справе. больш стараецца дагадзіць вышэйстаячаму начальству. Яно
    ніяк не можа ўспрыняць мудрыя думкі з байкі Івана Крылова пра музыкантаў, якіх перасаджваюйь то так, то гэтак.
    Так адбылося ў 1963 г. з Інстытутам геалагічных навук АН БССР, які з пачатку свайго заснавання ў 1929 г. належаў акадэміі і які тады, у сувязі з рэарганізацыяй геалагічнай службы ў Савейкім Саюзе, быў перададзены ў сістэму Дзяржгеалкама і стаў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытутам (БелНДГРІ). Але жыццё прымушае нават чыноўнікаў папраўляць памылкі, і ў 1971 г. у Акадэміі навук быў створаны Інстытут геахіміі і геафізікі. Але ўжо новы прыступ рэарганізацыі ў 2007 г. прымусіў старшыню Прэзідыума НАН Беларусі і прэм’ер-міністра дзяржавы падпісань пастанову аб ліквідацыі Інстытута геахіміі і геафізікі, перадачы яго супрацоўнікаўу БелНДГРІ Мінпрыроды і толькі 20 навукоўцаў — у Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі. На Агульным сходзе НАН Беларусі 23 красавіка 2010 г. старшыня Прэзідыума М. У Мясніковіч прызнаў што гэта не прынесла ніякай карысці і дарэмна яны так зрабілі.
    У Беларускім дзяржаўным універсітэце кафедра геалогіі была арганізавана ў 1923 г (з 1973 г. звалася кафедрай глебазнаўства і геалогіі), аў 1934 г. адкрыты геолага-глебава-геаграфічны факультэт (з 1937 г. перайменаваны ў геаграфічны). У 1951-1958 гг. у складзе факультэта працавала геалагічнае аддзяленне, якое рыхтавала геолагаў па спейыяльнасці «Пошук і разведка месцанараджэнняў карысных выкапняў», а пасля васьмігадовага перапынку ў 1966 г. зноў адкрыта (падрыхтоўка ўжо вялася па спеныяльнасці «Гідрагеалогія») і працавала да 1969 г. уключна. Цікава. што выгнанне Інстытута геалапчных навук з АН БССР і абедзве ліквідацыі падрыхтоўкі геолагаў у БДУ адбыліся тады, калі рэктарам БДУ (1952-1956), а затым віцэ-прэзідэнтам АН БССР (1956-1969) быў геолаг акадэмік К. I. Лукашоў Добра, што ўжо ў 1971 г пад яго кіраўнінтвам быў створаны ў Акадэміі навук БССР Інстытут геахіміі і геафізікі.
    Усе гэтыя рэарганізацыі геалагічнай навукі ў Беларусі я ўспомніў у сувязі з тым, што ў 2010 г. напярэдадні Дня геолага (першая нядзеля красавіка, побач з пачаткам вясны і днём гумару) адзначалі дзве юбілейныя даты: 20-годдзе навуковадаследчага геалапчнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «БелГеа» і 15-годдзе кафедры дынамічнай геалопі геаграфічнага факультэта БДУ
    Яшчэў 1981 г. дамянеўлабараторыюгеатэктонікі Інстытута геахіміі і геафізікі па конкурсу на пасаду старшага навуковага супрацоўніка прыйшоў Віталь Андрэевіч Масквіч — вельмі здольны, шіцыятыўны 34-гадовы геолаг, які ўдала спалучаў навуковыя і арганізацыйныя прыхільнасці. Ён адзін з першыху інстытуце пачаўраспрацоўваць падачу заявак на вынаходства, што ў геалогіі вельмі складана зрабіць. Праз 8 гадоў і пасля двухгадовай працы ў Індыі Віталь Андрэевіч абараніў доктарскую дысертацыю. Ён увесь час шукаў новыя напрамкі ў методыках пошукаўрадовішчаў нафты і газу, новых арганізацыйных форм працы. Мне вельмі падабалася яго неспакойная натура, яго часта неспадзяваныя прапановы. Я, як загадчык лабараторыі і дырэктар інстытута, падтрымліваў яго і адчуваў, што яму цесна ў колах інстытута. Тады, ужо ў час перабудовы, можна было пры інстытуце стварыць малое прадпрыемства, якому дазвалялася весці не толькі навуковую, але і прадпрымальніцкую дзейнасць. Гэта было тое, што так блізка да натуры В. Масквіча. Я ад імя інстытута-заснавальніка падпісаў паперу аб стварэнні малога прадпрыемства, дырэктарам якога быў прызначаны Віталь Масквіч. 3 таго часу мяне завуць «хросным бацькам» БелГеа.
    Выдатны арганізацыйны талент В. Масквіча дазволіў яму, нягледзячы на самыя разнастайныя цяжкасці, праз 10 гадоў з малога прадпрыемства, якое налічвала ўсяго дзясятак супрацоўнікаў, стварыць буйную самастойную геалапчную арганізацыю са штатам супрацоўнікаў да 250-300 чалавек. Мы часта думалі з Масквічом, каб стварыць на базе «БелГеа» Інстытут
    геалогіі замежных краін ці Інстытут горных спраў, якіх так не хапае ў Беларусі, але супрацьстаянне чынавенства і раптоўная смерць В. Масквіча 12 красавіка 2002 г. не дазволілі прывесці гэтыя задумы да жыцця.
    Пасля смерш Віталя Андрэевіча генеральным дырэктарам «БелГеа» стала яго жонка Алімпіяда Леанідаўна — не геолаг, а эканаміст па адукацыі. Я з вялікім захапленнем наглядаў, як гэта знешне кволая, а насамрэч моцная жанчына ўпэўнена павяла далей справу свайго незабыўнага мужа. Зараз «БелГеа», нягледзячы на тое, што яго перавялі з НАН Беларусі ў Мінпрыроды, жыве і актыўна працуе, а яго заснавальнік, Інстытут геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, — памёр...
    Калі ліквідавалі падрыхтоўку геолагаў у БДУ, усе геалагічныя арганізацыі Беларусі — і вытворчыя, і навуковыя — адчулі недахоп маладых спецыялістаў Я, якдырэктар Інстытута геахіміі і геафізікі, ездзіў па галоўных ВНУ Савецкага Саюза і складаў сшсы студэнтаў — жыхароў Беларусі, каб запрасіць іх па сканчэнні навучання на іх радзіму. Пасля распаду СССР і гэта рабіць стала немагчыма 3 дапамогай прафесара Вольп Якушка ў 1979 г. дамагліся выпусціць географаў па спецыяльнасці «Геамарфалогія», якія бліжэй да геалогіі і якім маглі чытаць лекцыі некаторыя супрацоўнікі нашага інстытута, у тым ліку і я Больш за 10 гадоў я актыўна прабіваў падрыхтоўку геолагаў на геаграфічным факультэце БДУ і толькі ў 1995 г. з падтрымкай рэктара ўніверсітэта акадэміка Фёдара Капуцкага і дэкана геафака Расціслава Жмойдзяка задалося заснаваць кафедру дынамічнай геалогіі, загадчыкам якой па неадменнай прапанове рэктараБДУ прыйшлося стаць мне Так, на геаграфічным факультэце апрача кафедры глебазнаўства і геалогіі (утворана з кафедры геалогіі) была заснавана яшчэ адна новая кафедра дынамічнай геалогіі, на базе якой і цяпер вядзецца сучасная падрыхтоўка геолагаў. Былі праведзены IV універсітэнкія геалагічныя чытанні «Праблемы рэпянальнай геалопі Беларусі», прысвечаная 15-годдзю заснавання
    кафедры дынамічнай геалогіі БДУ. Адкрыў чытанні дэкан факультэта прафесар Іван Пірожнік, а вёў загадчык кафедры прафесар Валерый Губін. 3 прыемнасцю прывітальнае слова і навуковы даклад зрабіў і я.