ўшанаванне памяці выдатнай паэткі працягнецца і ў выглядзе мемарыяльнай дошкі і помніка, у наданні імя вуліцы і адкрыцці музея і інш. 2010 50 тамоў «Беларускага кнігазбору» Кастусь Цвірка, старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Белкнігазбор», даўно размаўляў са мной пра неабходнасць выдання ў «Беларускім кнігазборы» твораў Максіма Гарэцкага, прычым меркаваў што патрэбна іх надрукаваць як у серыі 1 «Мастацкая літаратура», так і ў серыі 11 «Гісторыкалітаратурныя помнікі», але ўсё не было фінансавання ні на адну кнігу. I вось у канцы 2009 г., нарэшце, накапілі грошы. Тэрэза Голуб, адна з лепшых знаўцаў жыцця і творчасці пісьменніка, узяла на сябе ўкладанне кнігі (у гэтым і я ёй троху дапамагаў), а таксама складанне прадмовы і каментара Кастусь Цвірка і я адабралі шэраг фотаздымкаў. Вырашылі, што зможам выдаць толькі адну кнігу ў серыі «Мастацкая літаратура». Таму намецілі тры раздзелы: проза (куды ўвайшлі апавяданні, аповесці, дакументальна-мастацкія і філасофска-алегарычныя творы), драматургія і публіцыстыка. Вельмі цяжка адбіраць, бо хочацца змясціць і гэты твор, і той, а памеры кніжкі абмежаваныя. Задалося ўключыць два апавяданні, якія раней не друкаваліся. Гэта «Юбілеуш» і «Як удава». Змясцілі «Кіпарысы», «Лявоніус Задумекус» і «Скарбы жыцця» — творы, якія ўпершыню былі апублікаваны Галінай Гарэцкай, дачкой пісьменніка, у часотсе «Полымя» (1993. № 2) да 100-годдзя Максіма Гарэцкага. У сярэдзіне снежня 2009 г. пазваніў Генадзь Вінярскі, выканаўчы дырэктар «Беларускага кнігазбору», і паведаміў, што пяцідзясяты том серыі — «Максім Гарэцкі. Выбраныя творы» выйшаў з друку. Вельмі добра памятаю, як у 1995 г. зайшоў да мяне, тады віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, Кастусь Цвірка і па- драбязна пазнаёміў з яго ідэяй «Беларускага кнігазбору», планам-каталогам «шматтомнага выдання беларускай літаратуры і літаратуры пра Беларусь ад старажытнасці да нашых дзён» і стварэннем Міжнароднага фонду «Беларускі кнігазбор». У той час кароткая, але моцная хваля нацыянальнага Адраджэння ўжо пайшла на спад, і таму, каб прабіць цвёрдакаменную чыноўніцкую вертыкаль і атрымаць дазвол на выкананне праекта, патрэбна было прыкласці шмат намаганняў шляхам заяў, перапіскі, сустрэч і г. д. Я падтрымаў Кастуся Цвірку, быў абраны членам Міжнароднага фонду «Беларускі кнігазбор» і як мог дапамагаў у гэтай справе Ужо на наступны год з вялікай радасцю я атрымаў першы том кнігазбору «Ян Чачот, Выбраныя творы» з надпісам: «Шаноўны Радзім Гаўрылавіч! 3 Вашаіі дапамогаймы распачалі гэтай кнігай вяртанне народу нашай вялікай літаратурнай спадчыны, вяртанне яго гістарычнай памяйі. Шчыра Вам дзякуй! Кастусь Цвірка. 9 верасня 1996г.». Я ганаруся, што хоць троху далучыўся да здзяйснення гэтага выдатнага праекта, які паказаў, што беларускі народ стварыў адну з самых багатьгх у свеце літаратур. На жаль, да гэтага часу шырокае кола грамадскасш не ведае яе ў значным аб’ёме, не ведае нашу багатую літаратурную спадчыну. Двухсоттомны кнігазбор, нарэшце, пакажаўсяму свету веліч нашай літаратуры. Ужо тыя 50 тамоў, што выйшлі з друку, выклікаюць вялікі гонар. Безумоўна, гэта падзея вялікага гістарычнага значэння. 3 выдрукаваных тамоў уражвае значная колькасць іх аўтараў, якія былі ахвярамі сталінска-бальшавіцкага рэжыму. У гэтым сэнсе асабліва вылучаецйа том «Расстраляная літаратура», у якім змешчаны «творы беларускіх пісьменнікаў, загубленых карнымі органамі бальшавіцкайулады» У ім творы 67 пісьменнікаў — сапраўдных пакутнікаў. Літаратуру расстраляць, каб яна запнула назаўсёды, немагчыма, але забараніць на некалькі дзясяткаў гадоў можна. 3 часам яна зноў уваскрэсне, чаму ў значнай ступені спрыяў «Беларускі кнігазбор». Многіх літаратараў і грамадскіх дзеячаў і іх творы мы адкрываем нанава, a то і ўпершыню. А колькі яшчэ не адкрыта! Беларускія літаратары ўвесь час знаходзіліся, як трапна сказаў Антон Адамовіч, пад «духоўным», «інтэлектуальным» тэрорам, а Анатоль Сідарэвіч назваў нашу літаратуру «тэрарызаванай», якая адчувала дзяржаўны тэрарызм: польскр бальшавіцкі, постсавецкі. Нягледзячы на такія, мякка кажучы, неспрыяльныя для творчасці ўмовы, беларускія пісьменнікі стварылі літаратуру сусветнага ўзроўню, адну з самых магутных у свеце. Апрача тома Максіма Гарэцкага «Выбраныя творы» (пяцідзясяты том «Беларускага кнігазбору») раней у серыі «Гісторыка-літаратурныя помнікі» выйшла з друку кніга Гаўрылы Гарэцкага «Выбранае». Браты Гарэцкія таксама належалі да тых беларускіх дзеячаў, якія за сваю любоў да Бацькаўшчыны, да беларускага народа і роднай зямлі трашлі ў шэраг «врагов народа» і пазналі ўсе здзекі бальшавізму. Максім быў расстраляны амаль ў 45-гадовым узросце, а Гаўрыле пашчасціла ў апошнія 20 гадоў яшчэ папрацаваць на Беларусі і ў 88 год назаўсёды легчы ў родную зямельку. Дык выкажам шчырую падзяку галоўным выканаўцам «Беларускага кнігазбору» Кастусю Цвірку — аўтару праекта і галоўнаму рэдактару і Генадзю Вінярскаму — выканаўчаму дырэктару! Няхай жыве «Беларускі кнігазбор»! * * * 17 сакавіка 2010 г. у мінскім Палацы мастацтваў намецілі правесці юбілейную вечарыну «Збіраўся скарб: 50 тамоў «Беларускага кнігазбору». У газеце «Народная воля» на гэтую тэму надрукаваны артыкул Кастуся Цвіркі «Збіраецца скарб...», аў «Нашай Ніве» ад 10 сакавіка— абвестка «50 тамоў «Беларускага кнігазбору»: «17 сакавікаў мінскім Палацы маспіацтваў (Казлова, 3) пройдзе святочная імпрэза, прысвечаная выхаду 50-га тома кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Ініцыятыва стварэння «Кнігазбору» належыць пісьменніку Кастусю Цвірку. Ён загарэўся ідэяй выдаць у 200 тамахусё найлепшае з літаратуры, шпю было створана на беларускаіі зямлі. Першы том праекта — «Выбраныя творы» Яна Чачота — выйшаў v 1996 г. У вечарыне бяруць удзел акадэмік Радзім Гарэцкі. доктар філалагічных навук Адам Мальдзіс, паэты Генадзь Бураўкін, Анатоль Вярфнскі, Упадзімір Някляеў, старшыня МГА « Белкнігазбор » Кастусь Цвірка. дырэкпіар выдавецтва «Кнігазбор»Генадзь Вінярскі. Спяваюць Зміцер Ваішюшкевіч, Таццяна Беланогая. Рэй вядзе паэт Міхась Скобла. Пачатак a 18-й. Будуць прэзентаваныя найноўшыя тамы збору». На наступны дзень у «Народнай Волі» Святлана Кліменценка асвяціла падзеі той вячэры: «...Усё адбылося зусім у іншым варыянце, чым задумвалася віноўнікам урачыстасці. [...] Калі госці ўрачыстасці прыйшлі на вечарыну, іх «прыветна» сустрэла наклееная на ўваходных дзвярах абвестка. што зала зачынена «по технйческйм прйчйнам». [ ...] Ох, ужо гэтыя «тэхнічныя прычыны», сумназкаёмыя. нават звыклыя для нас апошнімі гадамі' [...] Had «технйческймй прйчйнамй» людзі проста смяяліся. [. . .] Смех смехам, а ў вестыбюлі палаца тоўпіласяўжо сотні дзве чалавек. [...]! тут, умомант няпэўнасііі, на верхчяй прыступцы лесвіцы з 'явіўся рашучы, імпэтны Уладзімір Някляеў і голасам, які не патрабуе ніякіх мікрафонаў, звярнуўся да прыйшоўшых на сеята, павіншаваў усіх з адметнай падзеяйу нацыянапьным жыцці. [. ]— У нас вялікая літаратура, вялікая матчына мова, і калі іх будуць, як / раней, забаранянь / не пускаць далюдзей, .мы павінны icifi сваім шляхам. Наша справа — выдаваць залатую класіку і пісагіь новыя годныя творы. — паіівердзіў Каспгусь Цвірка. Анатоль Вярцінскі прачытаў свой верш-рэквіем у памяць сабрацііяў старэйшых пакаленняў, каму быў прысвечаны адзін з тамоў «Кнігазбору» пад назвай «Расстраляная літаратура». [. . .]Дарэчы, прэзентаваны 50-ы томунікапьнай серыі — гэта выбраныя творы класіка нашай літаратуры Максіма Гарэцкага. [...] Яго пляменнік — акадэмік Радзім Гарэцкі [...] надзвычаІ4 высока ацаніўролю «Беларускага кнігазбору»ў захаванні іраспаўсюдзе ведаў аб лепшых здабытках духоўнай скарбнгцы народа. [. . .] Яркую меладычную фарбуўнёс у вечарыну [...] знаны оперны спявак, адраджэнец музычнай спадчыны Віктар Скарабагатаў. Ён цудоўна выканаў жартоўную песню Спганіслава Манюшкі на верш нашага класіка Яна Чачота. А потым, не згаворваючыся, і прысутныя заспявалі: узнёсла і прыгожа гучаў духоўны гімн «Магутны Божа», які многія ведаюць. Настрой ва ўсіх, нягледзячы ні на што, быў прыўзняты. Хай і ў неардынарных умовах, а свята адбылося. акрыліла духоўным зарадам. [. . .] У чарговы раз нашай інтэлігенцыі плюнуліў твар. Але па сутнасці выйшла... класічнаяуніпэр-афіцэрскаяўдава. якая сама сябе высекла». Яшчэ раз можам пажадаць: «Няхай жыве «Беларускі кнігазбор», які не змесціцца ў 200 тамоў, а будзе значна большым!» 2010 Легенда беларускага адраджэння Так вельмі ўдала была названа ўнікальная выстаўка ў час прэзентацыі 5-га выпуску факсімільнага выдання газеты «Наша Ніва», якую 24 сакавіка 2010 г. арганізавалі Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі і выдавецтва «Тэхналогія». Перад святам усіх беларусаў —Днём волі і Незалежнасці (25 сакавіка) атрымалася яшчэ адно выдатнае свята — завяршэнне факсімільнага выдання славутай газеты, якая стала сімвалам беларускага нацыянальнага адраджэння і дала назву хоць і кароткаму (усяго 9-гадоваму), але важнаму этапу ў гісторыі Беларусі — «нашаніўскі». Гэта быў час станаўлення беларускай нацыянальнай ідэі, новай беларускай літаратуры, сучаснай беларускай мовы— і ўсё дзякуючы газеце «Наша Ніва». Яна маш беларускіх нацыянальных газет. Поўная зала дзеячаў культуры і навукі ўважліва слухала цікавыя выступы Змшера Санько, Уладзіміра Конана, Валян- ціны Лемцюговай, Віталя Скалабана, Аляксандра Лукашанца, Анатоля Сідарэвіча і інш., а таксама прывітальныя словы Ніла Гілевіча, які зачытаў яго сын Сяргей. Гэтае свята было перш-наперш святам ініцыятара і выдаўца факсімільнага выдання вядомага навукоўца і галоўнага рэдактара выдавецтва «Тэхналогія» Зміцера Санько, які на працягу 22 гадоў мэтанакіравана збіраў камплект газеты, рыхтаваў і выдаваў яе. Гэта сапраўдны подзвіг, бо ў Беларусі не было ніводнага поўнага збору «Нашай Нівы». Прыйшлося збіраць нумары газеты не толькі ў бібліятэках і архівах краіны, але і ў суседніх дзяржавах, асабістых зборах. Санько нагадаў выразны сказ айца Аляксандра Надсана: «У Беларусі ёсць дзве выдатныя кнігі: «Біблія» Ф. Скарыны і «Наша Ніва». Выступоўцы адзначылі мнопя бакі жыцця і дзейнасці звязаныя з «Нашай Нівай»: выдатных асоб — заснавальнікаў і рэдактараў, аўтараў — класікаў нашай літаратуры і мовазнаўства, іх самаахвярную дзейнасць і пераследы ўладамі, значэнне дзеля адраджэння мовы, культуры, адукацыі, псторьп, тлумачэння рэліпйнага пытання, забароны асобных публікацый і цалкам газеты і інш. У 2006 г. было стагоддзе выхаду ў свет газеты «Наша Ніва», але адзначылі тады гэтую дату вельмі сцшла — толькі ў Музеі-архіве літаратуры і мастацтва (дырэктар Ганна Запартыка) адбыліся навуковыя чытанні.