• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Максім Гарэцкі яшчэ ў пачатку мінулага стагоддзя пісаў: «Было б дзіўна і неразумна пытаць у расіяніна, ці хоча ён рускую мову ў школе? Глупства было б пытаць аб тым жа немца, француза. латыша ці эстонца. Чаму тады з дурнымі пытаннямі можна звярнуцца толькі да цёмнага беларуса?..»
    А як цяпер9 Зусім нядаўна газеты паведамілі, што ў Магілёве, дзе амаль 370 тысяч жыхароў, няма ніводнага беларускамоўнага класа. Чыноўнікі абласнога і гарадскога аддзелаў адукацыі апраўдваюць сітуацыю адсутнасцю заявак ад бацькоў Ва ўсіх вялікіх 1 малых гарадах Беларусі працуе толькі 34 беларускамоўныя школы, а на роднай мове ў Беларусі навучаецца толькі 18,6 працэнта школьнікаў. Няма ніводнай беларускамоўнай вы-
    шэйшай навучальнай установы. I гэтыя лічбы з кожным годам змяншаюцца. Адсюль пытанне — ці можна з маладога жыхара Беларусі такім чынам ўзгадаваць сапраўднага беларуса?
    He толькі ўлады, адміністрацыйна-чыноўніцкі апарат, але ўвесь створаны імі лад жыцця вымушае беларусаразмаўляюць па-руску. Нават з Богам — гэта тычыцца вернікаў праваслаўнай царквы. Для чаго вучыць беларускую мову, калі ў гэтым няма жыццёвай неабходнасці: без яе пражыць можна, а вось без рускай — не. Да таго развучыліся людзі чуць беларускую мову, што часта пры запытанні на роднай мове многія здзіўлена ўскідваюць погляд, перапытваюць, a то і груба кідаюць: «Говорнте на нормальном языке». Нярэдка за гутарку на беларускай мове чалавек трапляе ў ранг апазіцыянераў, «пятай калоны» ці нават «ворагаў народа». Няўтульна беларускамоўнаму беларусу ў Беларусі. I пасля смерці большасць жыхароў Беларусі ляжаць у роднай зямлі пад надмагільнымі помнікамі з надпісамі па-руску і толькі рэдка па-беларуску — стаяць як сярод чужынцаў
    He магу прыняць пазіцыю лідараў многіх партый і рухаў дэмакратычных сіл. якія заявы, звароты, анкеты часта выдаюць на рускай мове: маўляў каб больш людзей іх зразумела. На жаль, гэта так, бо людзі ў большасці сваёй ўжо лягчэй чытаюць па-руску і многія пачынаюць нават не любіць, a то і зневажаць беларускую мову. Але сучасны стан беларускай мовы і наогул беларушчыны патрабуе, каб яны сталі галоўным ў сутнасці беларускай нацыянальнай ідэі, у змаганні за сапраўдную беларускую Беларусь. Трэба зразумець, што дэмакратычная, незалежная краіна без беларускай мовы, без беларушчыны — гэта яшчэ не сапраўдная Беларусь. Страшм беларускую мову — странім Беларусь! Будзе яшчэ адна рускамоўная невялікая краіна побач з вялізнай Расіяй.
    За апошнія 15 гадоў краіна атрымала асабліва магутны прэсінг супраць беларушчыны і роднай мовы, а гэта прывяло да звыш інтэнсіўнай русіфікацыі насельніцтва, эміграцыі бе-
    ларусаў за межы краіны і іх асіміляцыі. Асабліва многа з’ехала маладых людзей, прычым болыласць з іх хутка авалодалі замежнымі мовамі, бо ў любой краіне свету вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш мову карэннай нацыі гэтай краіны. I туттолькі Беларусь уяўляе сабой сумнае выключэнне, дзе мову яе народа ведаць не абавязкова У многіх краінах свету не толькі палітыку, але і простаму чалавеку, каб стаць грамадзянінам гэтай дзяржавы, трэба здаць экзамены на веданне мовы карэннай нацыі. Таму палітыку, які не валодае роднай мовай, няма чаго і вылучацца ў дэпутаты, кіраўнікі партыі, руху, што часта мае месца ў нашай краіне Тое ж трэба сказаць і пра ўсю чыноўніцка-адміністрацыйную вертыкаль — ад прэм’ер-міністра, кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, міністра да старшыні завода, калгаса і кіраўніка гарадскога і сельскага Савета.
    Ад такога катастрафічнага стану беларускай мовы баліць душа і сэрца ў многіх шчырых беларусаў Дастаткова ўспомншь прарочыя словы Пімена Панчанкі:
    Родны Янка Купала,
    Вы пісалі:
    «Я веру і настане!..» Дарагі мой Іван Дамінікавіч, He, не настане!
    Гэта ўжо не світанне,
    Гэта наша настала змярканне, Гэта з мовай маёй, Гэта з песняй маёй Развітанне.
    Чытаючы гэтыя Панчанкавы радкі верша, я таксама ад крыўды за мову плачу, ад болю зноў жа за яе крычу.
    Вельмі патрэбныя такія аб’яднанні, як Таварыства беларускай мовы, Таварыства беларускай школы, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Беларускі фонд культуры і інш., а таксама культурна-асветныя рухі тыпу «Будзьма», але
    яны не могуць карэнным чынам змяніць працэс манкуртызацыі насельніцтва без змены дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да роднай мовы і беларушчыны. Усе беларусы, — і тыя, якія нясуцьу сэрцы покліч «Жыве Беларусь!», і тыя, што прамаўляюць «За Беларусь!», — лавінны змагацца за родную мову, інакш іх заклікі будуць пустымі...
    Наша цудоўная мілагучная беларуская мова, на якой пісаў яшчэ Францыск Скарына, на якой надрукаваны Статут Вялікага Княства Літоўскага, пра якую Адам Міцкевіч сказаў, што «...гэта самая багатая і самая чыстая гаворка. якая ўзнікла даўно і цудоўнараспрацавана», не павінна загінуць. Агульнымі намаганнямі яе трэба захаваць, пашырыць, каб яна стала галоўным моўным асяроддзем у Беларусі, а гэта залежыць ад нас усіх. Трэба падтрымаць звароты аб тым, каб 2010 год абвясціць Годам роднай мовы, якія былі прыняты на Пятым з’ездзе беларусаў свету і Радзе Таварыства беларускай мовы.
    * * *
    Пазней у тыднёвіку беларусаў у Польшчы «Ніва» (№ 1 ад 3 студзеня 2010 г) прачытаў: «... больш за дваццаць гадоў таму, гаварылася пра 400 тысяч беларусаў у Полынчы і столькі ж палякаўу Беларусі. А апотнім часам маем 43 тысячы беларусаў на Беласточыне і болыа мільёна палякаў у Беларусі . » Значыць, як і стагоддзі таму, так і цяпер ідзе не толькі інтэнсіўная русіфікацыя беларусаў па ўсёй краіне, але і іх апалячванне, асабліва моцнае на Гродзеншчыне Дарэчы, у Гародні няма ніводнай беларускай школы, а рускія і польскія ёсць... Дык дакуль такое будзе?
    2009
    «Краязнаўчая газета»
    У лістападзе 2009 г. выйшаў трохсоты нумар «Краязнаўчай газеты», якая выдаецца як недзяржаўная і карыстаецца вялікім поспехам ва ўсіх, хто цікавіцца краязнаўствам, хто любіць свой край і хоча атрымаць самыя разнастайныя веды пра яго. Гэта вельмі патрэбная газета атрымалася дзякуючы намаганням яе заснавальніка і галоўнага рэдактара старшыні Беларускага фонду культуры Уладзіміра Гілепа— выдатнага музейшчыка, краязнаўца, археолага, рупліўца беларускай культуры
    Больш блізка я пазнаёміўся з Уладзімірам Аляксандравічам яшчэ ў 1992 г., калі яго, як першага намесніка міністра культуры Беларусі, прызначылі старшынёй рэспубліканскага юбілейнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню 100-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага. Тады мяне здзівілі яго арганізатарскія здольнасці, захопленасць працай, добразычлівасць, цяплыня і абаяльнасць у адносінах да людзей. Праца юбілейнага камітэта пад кіраўніцтвам У Гілепадала вялікі плён і нарэшйе імя і творчаснь Максіма Гарэйкага па-сапраўднаму атрымала вяртанне да беларускага народа. Юбілей пісьменніка адзначалі вельмі шырока і ўрачыста. Асабліва ўразіла мяне адкрынцё помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій у Вязьме, куды прыехала дэлеганыя з Беларусі на чале з У. Гілепам (у яе ўваходзілі В. Зуёнак, I. Чыгрынаў, У Пракапцоў, У Ліўшыц і інш ). На ўскраіне горада каля крутога абрыву зусім блізка ад будынка турмы, дзе адбываў прысуд М. Гарэцкі і дзе звычайна расстрэльвалі вязняў. Я такусхваляваўся, гледзячы на высокія вароты турмы, што амаль у непрытомнасці з болем у сэрцы і слязьмі на вачах ішоў ад турмы да абрыву з «жоўтага пясочку» і ўяўляў тую жудасную карціну, як вывелі 40 чалавек вязняў, у тым ліку і майго дзядзьку, павялі да абрыву, расстралялі і закапалі на «адпаведную глыбіню». 1 на ўсё гэта спатрэбілася толькі 15 хвілін — так адпрацавана была тая сістэма гвалту. Я стаяў каля абрыву, не мог адарваць вачэй ад пакатага схілу і
    перадамной раіліся нейкія неверагодныя целы забітыхлюдзей, аж закружылася галава, стала зусім не па сабе... Толькі покліч сяброў маіх адарваў мяне адсюль. Я падышоў да помніка, які ўяўляе сабой чорную стэлу з лабрадарыту з выбітымі на ім словамі: «Предположйтельно на этом месте, где похоронены сотнй нзвестных й нейзвестных людей, жертв репрессйй. находйтся прах йзвестного белорусского пйсателя, ученого н педагога Макснма Нвановйча Горецкого». Я вельмі ўдзячны Уладзіміру Гілепу, Уладзіміру Ліўшыцу і іншым прыхільнікам творчасці М. Гарэцкага, намаганнямі якіх быў адкрыты помнік, а таксама нашаму земляку главе адміністрацыі Вяземскага раёна Уладзіміру Рудніцкаму, які ажыццяўляў нашу просьбу і прапанову пра ўшанаванне памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, у тым ліку і Максіма Гарэцкага.
    У далейшым Уладзімір Аляксандравіч дапамог адкрыццю помніка Максіма Гарэцкагаў Мінску, наданню імя пісьменніка вуліцы ў Мінску і інш. 3 вялікай прыемнасцю я ўдзельнічаю ў працы Рады Беларускага фонду культуры пад умелым і актыўным кіраўніцтвам У. Гілепа.
    У сувязі з выхадам 300-га нумара «Краязнаўчай газеты» я паслаў У. Гілепу ліст.
    «Дарагі Уладзімір Аляксандравіч'
    Шчыра вітную Вас. рэдкалегію, усіх стваральнікаў, аўтараў і чытачоўз выхадам 300-га нумара «Краязнаучай газеты», якаяяскравараскрываеўсе бакі краязнаўства — інтэгральныя веды ад цэлага краю да невялічкага роднага кутка. Хочацца адзначыць, што газета чытаецца з вялікай цікавасцю, бо ў ёй асвятляюцца як сучаснае краязнаўства з комплекснымі ведамі ўсіх галоўных накірункаў, так і гістарычнае краязнаўства Беларусі. Усё разам дае вялікі плён у адраджэнні краіны. Вельмі іукавыя матэрыялы прыведзены пра краязнаўчы рух адраджэнцаў мінулага стагоддзя. Мне вельмі прыемна ўспомніць, што мой дзядзька Максім Гарэцкі быў актыўным удзельчікам беларускага краязнаўства, а мой mama Гаўрыла
    Гарэйкі быў членам Цэнтральнага Бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай кулыпуры.
    Хочацца зрабійь адну прапанову: болый прыоягвайь да ўдзелу ў газеце геолагаў. Веды па геалогіі — вельмі важная частка краязнаўства. Геалагічная будова і развіццё зямной кары вобласйі, раёна, горада значна ўплывае на Lx прыроду. эканоміку культуру. Гёолагамі складзены і апісаны розныя карты: геалагічныя, геамарфалагічньія, тэктанічныя, сучасных рухаў, падземных вод і іншыя.
    Жадаю далейшых поспехаў у Вашай высакароднай дзейнасці, вельмі патрэбнсш для развіцця нашай Бацькаўшчыны і яе адраджэння!»
    2009
    «Акадэмкніга»
    У газеце «Наша Ніва» ад 25 лістапада2009 г. прачытаў: «Легендарную дырэктарку кнігарні «Акадэмкніга» Соф 'ю Жыбулеўскую кіраўоік Акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч звольніў без тлумачэння прычынаў, не працягчуўшы кантракт. Спадарыня Соф ’я перажывае, што пасля яе сыходу кнігарня страціць самастойнасць, а на паліцах з 'явіцца розная макулатура. У «Акадэмкнізе» быў найболыаы ў краіне выбар беларускіх выданняў». 3 вялікім жалем убачыў гэту вестку, бо Соф’я Антонаўна з зусім занядбанага кніжнага магазіна ўтварыла самую лепшую ў Мінску кнігарню, дзе можна было набыць навуковыя кнігі з Масквы і Мінска, і самае галоўнае — беларускамоўныя кнігі як дзяржаўных, так і недзяржаўных выдавецтваў. Цікава, яе звольнілі з-за таго, што некаму з больш высокіх чыноўнікаў спатрэбілася гэтая пасада для свайго чалавека, ці ў сувязі з занадта моцным беларускім ухілам, а можа і за тое і за другое разам?