• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Адрыян Уладзіміравіч вучыўся ў педагагічным тэхнікуме ў Алексіне, у 1930 г. скончыў аддзяленне мовы і літаратуры педагагічнага факультэта Смаленскага ўніверсітэта, а затым аспірантуру па спецыяльнасці «Руская літаратура» пры Смаленскім педагагічным інстытуце, які быў ператвораны з універсітэта.
    Македонаў стаў прыкметным літаратуразнаўцам і крытыкам, а з 1934 г. членам Саюза пісьменнікаў. За светлы розум, шырокія веды і любоў да філасофіі і дыскусіяў А. У. Македонава нават празвалі Сакратам.
    Бальшавіцка-сталінскі рэжым асабліва пасля года «велнкого перелома» (1929) ствараў у краіне злавесную атмасферу недаверу, страху, данасіцельства. Неабходным элементам стала «кріітнка м самокрнтнка», якая практычна ператваралася ў грамадскае бічаванне іншых і ў самабічаванне. Падазронасць выклікалі не толькі погляды, выказаныя ў артыкулах ці выступленнях, але і паходжанне, прозвішча, радство і г. д. Многім творчым працаўнікам. асабліва літаратарам, у аргыкулах абавязкова для падтрымкі сваіх думак прыходзілася рабіць спасылкі не толькі на Леніна і Сталіна, але і на іншых так званых «вождей» партыі. Да іх, у прыватнасці, адносіліся Бухарын, Троцкі і інш. Але тыя перыядычна з «вождей» ператвараліся ў «врагов народа» і таму зробленыя раней спасылкі на іх аказаліся вялікай крамолай. Да любога чалавека можна
    было прычапіцца і выкрыць яго ў няправільным разуменні «лнннн партнй». У літаратараў асабліва востра ўспрымалася крытыка ці нават любыя негатыўныя выказванні адносна іх твораў, выклікаючы глыбокую крыўду, а тут яшчэ дабаўляліся пачуцці зайздрасці, кар’ерызму .. Асабліва пакутавалі людзі таленавітыя, чэсныя і сумленныя, якім таксама прыходзілася апраўдвацца ў нечым і зрэдку нават выказвацца не зусім добра пра іх «абвінавацеляў», што нярэдка перарастала ў кепскія адносшы і нават адкрытую варожу.
    А. У Македонаў пасябраваў з пачынаючым таленавітым паэтам A. Т Твардоўскім — будучым класікам рускай літаратуры, які вельмі цаніў значныя веды, праніклівы розум з філасофскім нахілам Адрыяна Уладзіміравіча і таму жартам называў яго Сакратам і «сваім універсітэтам», а пазней адзначыў: «Как поэт, во многом обязан ему свомм творческмм развнтнем»1. У першай палове 30-х гг., калі A. Т. Твардоўскі падпаў пад злосныя нападю і паклёп як «кулацкі паэт», што мела характар палітычных абвінавачанняў, Македонаў смела выступіў у абарону свайго сябра і лепшага савецкага паэта.
    А. У Македонаў шсаў настолькі цікавыя артыкулы, што быў адзіным сярод смаленскіх літаратурных крытыкаў, хто шмат друкаваўся ў шэрагу маскоўскіх часопісаў. Яны былі прысвечаны творчасці Пушкіна, Бялінскага, Гогаля, Чарнышэўскага. Дабралюбава, мнопх савецкіх і замежных пісьменнікаў. Як і большасць смаленскіх пісьменнікаў, Адрыян Уладзіміравіч уступіў у РАПП (Расійская асацыяцыя пралетарскіх пісьменнікаў), генеральным сакратаром якой быў пляменнік Л. Д. Троцкага Л. Л. Авербах (адначасова рэдактар смаленскай газеты «Рабочнй путь», член бюро абкама УКП(б)). Македонаў стаў сакратаром РАПП Заходняй вобласці — адзінай масавай літаратурнай арганізацыі Смаленска. Авербах у 1937 г. быў
    1 Македонов A. В. Эпохн Твардовского; Баевскнй В С. Смоленскнй Сократ; Нлькевнч Н. Н. Дело Македонова. — Смоленск : ТРАСТ-НМАКОМ, 1996. — 448 с.
    арыштаваны, праз тры месяца расстраляны, у 1961 г. рэабілітаваны Пачаліся ганенні на «агентов троцкнстско-авербаховской банды в лнтературе». У іх лік перш-наперш трапілі Твардоўскі і Македонаў. З’явілісяшматлікія даносы пісьменніка В. Е. Гарбаценкава, прайшлі пасяджэнні актыву пісьменнікаў горада. Хмары згушчаліся. Да таго часу Македонаў скончыў аспірантуру і напісаў кандыдацкую дысертацыю «Проблемы героя в эстетвке Белннского», абарону якой прызначалі на ліпень 1937 г. у Маскоўскім педагагічным інстытуце імя Бубнова. Пасля пачатку пасяджэння вучонага савета яго сакратар раптам абвясціла, што абарона адмяняецца. «.. вйдймо, кто-то сообіцйл о начавшейся проработке Македонова в Смоленске, й в последнюю мйнуту, когда уже собралйсь й оппоненты й желавшйе прйсутствовать молодые йсследователй, заіцйта была отпложена»'.
    1 жніўня 1937 г. Македонаў быў арыштаваны. Быў выдадзены ордар і на арышт Твардоўскага, аднак ён, даведаўшыся пра арышт свайго сябра, тэрмінова з’ехаў у Маскву. Да таго часу яго «Страну Муравпю», якую крытыкавалі за спрыянне да кулакоў прачытаў сам Сталін і пахваліў паэму. Сітуацыя ў адносінах да Твардоўскага рэзка змянілася, але справа Македонава набыла новую сілу. 9 лютага 1938 г ён быў асуджаны і сасланы ў Варкуту Канярына Львоўна Македонава паўсюль заяўляла пра невінаватасйь сына іўсяляк дабівалася палягчэння яго стану. 26 ліпеня 193 8 г. яна была арыштавана і па прыгавору «тройкі» праз месяц расстраляна.
    Новае жыцнё А. У Македонава пачалося ў смаленскай турме, перасыльных пунктах, цяжэйшых этапах і, нарэшйе, у Варкуцінсжай ссылцы ў атмасферы бясконцай знявап, несправядлівасці, бяспраўя, не толькі маральных здзекаў, але і фізічных цяжкасцяў. Яго паслалі на агульныя работы (падсобныя, зем-
    1 Македонов А. Воркутаты Воркута//Распятые. Пксателн— жертвы полнтпческнх репресснй. — Вып 4. От нменн жнвых — СПб. : Отделенне нзд-ва «Просвешенне», 1998. — С. 141.
    ляныя, пагрузачныя, уручную круціць вентылятар у вугальнай шахце, лагерным асенізатарам і інш). Адрыян Уладзіміравіч па натуры быў чалавекам жыццелюбівым, валодаў пачуццём гумару і заўсёды называў сябе «умеренным оптнмнстом». Таму ўсе цяжкасці, якія трапілі на яго долю, змог пераадолець і праз 8 з паловай гадоў зноў апынуўся на волі, не згубіўшы любові да людзей. жыцця. творчасці.
    Як бывае ў жыцці, калі чалавек трапляе ў крытычны момант і павінен выбраць новую прафесію, з’яўляецца спецыяліст, які робіцца яго настаўнікам і садзейнічае авалоданню новымі ведамі. Для Македонава такім чалавекам стаў вядомы геолаг і арганізатар навукі Канстанцш Генрыхавіч Вайноўскі-Крыгер. Скончыўшы курсы калектараў, Адрыян Уладзіміравіч авалодаў літалапчнымі даследаваннямі, працуючы на розных пасадах у геолагаразведачных партыях і лабараторыях геолагаразведачнага ўпраўлення камбіната«Варкутавугаль» і трэста «Пячоравугальгеалогія» і інш., стаў адным з вядучых літолагаў-вугалыпчыкаў Завочна скончыўшы ў 1950 г. геаграфічны факультэт Саратаўскага ўніверсітэта, ён паступіў у аспірантуру Геалагічнага сектара Інстытута геалапчных навук AH СССР (пазней з гэтага сектара быў створаны самастойны Геалагічны інстытут).
    У 1952 г я быў прыняты на працу да A. Л. Яншына ў аддзел тэктонікі, якім, як і ўсім сектарам, кіраваў акадэмік М С. Шацкі. Усімі стратыграфічнымі даследаваннямі кіраваў У В Менер. а літалагічнымі — М М Страхаў Тады я пазнаёміўся з Адрыянам Уладзіміравічам, які час ад часу прыязджаў у наш шстытут для кансультацый, здачы экзаменаў ці для ўдзелу ў семінарах аддзела літалогіі. Ён быў адносна невысокі, сярэдняга складу, але з вельмі выразным тварам: высокім «сакратаўскім» ілбом, яскравымі шэра-зялёнымі вачыма, з разумным уважлівым позіркам. М. М. Страхаў — строгі, салідны, знешне суровы, а ў той час яшчэ трошку раздражнёны пасля цяжкай для яго вядомай «літалагічнай дыскусп» пры сустрэчы выклікаў у
    многіх супрацоўнікаў і прыезжых геолагаў нейкі страх і баязлівасць. Але ў адносшах да Македонава відна было поўнае ўзаемаразуменне і добразычлівасць, прычым аспірант адчуваў сябе зусім упэўненым, спакойна і незалежна. Яго працы выклікалі вялікую цікавасць у М. М. Страхава, які звярнуў на іх увагу яшчэ з часоў геалагічнай канферэнцыі ў 1948 г., дзе Македонаў зрабіў даклад аб заканамернасцях распаўсюджання канкрэцый у розных фацыях вугляноснай світы Пячорскага басейна і аб сувязі адпаведнага тыпу канкрэцый з магутнымі пластамі вугалю. Таму Страхаў і ўзяў яго ў аспірантуру, бо да выбару кандыдатаў падыходзіў вельмі строга.
    У 1954 г. у адносна невялікай зале інстытута адбылася абарона кандыдацкай дысертацыі Македонава на тэму «Канкрэцыі варкуцінскай світы (вопыт скарыстання канкрэцый дзеля вывучэння ападкавьгх тоўшчаў». Абарона прайшла паспяхова: Адрыян Уладзіміравіч ясна выказаў сутнасць працы, добра адказваў на шматлікія пытанні, ва ўсіх прысутных дысертацыя выклікала поўную падтрымку.
    У далейшым, калі Македонаў стаў супрацоўнікам Лабараторыі вугалю AH СССР, а пазней УСЕГЕІ, дзе ў 1965 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Вугляносная фармацыя Пячорскага бассейна (вопыт комплекснага даследавання ападкавай фармацыі)», ён ніколі не парываў сувязі з літолагамі ГІНа, якія яго высока цанілі як даследчыка і чалавека, заўсёды шчыра сустракалі ў сябе ў інстытуце, а таксама на розных нарадах. Праяго працы з вялікай пахвалой адгукаліся не толькі вядучыя літолагі ПНа (М. М. Страхаў, I. В. Хворава, Г. I. Бушынскі, У. М. Холадаў і інш.), але і вучоныя іншых напрамкаў навукі (М. С. Шацкі, А. Л. Яншын, М. П. Хераскаў і інш ). Асабліва блізкі ён быў з літолагамі-вугальшчыкамі: У С. Яблакавым, П П. Цімафеевым, Л. I. Багалюбавай і інш
    А.	У. Македонаў пакінуў глыбокі след у многіх напрамках: літалогіі, геахіміі, палеагеаграфіі, фацыяльным і фармацыйным
    аналізах. Асабліва знакаміты яго даследаванні канкрэцый; ён распрацаваў канкрэцыйны аналіз і вучэнне аб канкрэцыйных комплексах.
    У 90-я гг. мінулага стагоддзя я пасябраваў з нашым земляком — начальнікам цэнтра грамадскіх сувязяў упраўлення Федэральнай службы бяспекі РФ па Смаленскай вобласці падпалкоўнікам М. М. Ількевічам, які пазней выйшаў у адстаўку, стаў літаратуразнаўцам, галоўным рэдактарам часопіса «Годы». Ён вывучаў справы многіх рэпрэсіраваных літаратараў Смаленшчыны і Беларусі. Па яго запрашэнні я пабываўу Смаленску, дзе Мікалай Мікалаевіч пазнаёміў мяне з цікавымі людзьмі, сапраўднымі інтэлігентамі Аляксеем Аляксандравічам Забеліным і Вадзімам Саламонавічам Баеўскім, якія добра ведалі А. У Македонава.
    Я тады ад іх пачуў многа цёплых слоў пра талент, мужнасць, цвёрдую грамадскую пазіцыю А. У Македонава ў яго смаленскі перыяд жыцця. Даведаўся. што, ужо стаўшы геолагам, ён не кінуў сваю літаратурную дзейнасць, пасябраваў з Баеўскім, да якога нярэдка прыязджаў у Смаленск. Ён працягваў пісаць пра Твардоўскага, Забалоцкага, Мандэльштама, Абрамава і шш.
    А. У Македонаў зацікавіўся адной з фундаментальных праблем прыродазнаўства — прынцыпам дысіметрыі — і на гэту тэму надрукаваў артыкулы: «Днссмметрня геологмческнх процессов м тел» (1976 ), «Ученне В. M Вернадского о днсснметрмн геологмческнх обьектов» (1986) і інш. Ён разам з В. Баеўскім задумаў перанесці прынцып дысіметрыі ўтэорыю літаратуры.