• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Нечакана, на наступны дзень пасля дня гумару і смеху, 2 красавіка Іван Курбека пайшоў ад нас назаўсёды...
    2009
    XVII Гарэцкія чытанні
    Чытанні адбыліся 9 красавіка 2009 г у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры і прысвечаны былі Году роднай Зямлі. Калі ўрад абвясціў 2009 год Годам роднай зямлі, у прэсе з’явіліся крытычныя заўвап, што пра родную зямлю трэба думаць увесь час, а не толькі ў нейкі адзін год. Гэта, безумоўна, так, але ніхто ніколі не быў супраць Году маці ці Году роднай мовы, як быццам пра маці і пра родную мову не трэба думаць і шанаваць іх увесь час, кожны год без перапынку. I ўсё ж гэткія спецыяльна прызначаныя гады патрэбны, каб менавіта падкрэсліць такія вельмі важныя для любога чалавека паняцці, аб якіх асабл іва трэба дбаць увесь час, як родная зямля, родная маці, родная мова. Сярод беларусаў мала хто адрокся ад роднай зямлі, хаця абыякавасць да яе ўжо ў многіх з’явілася, што прыводзіць да гвалту над прыродай, а вось родную мову шмат людзей на Беларусі забылася, а некаторыя нават пагарджаюць ёю. А без роднай мовы родная зямля губляе прывабнасць, сілу і любоў.
    Родную зямлю вывучаюнь мнопя навукі з розных бакоў, а іх шмат, бо зямелька наша вельмі разнастайная ў сваіх праявах, бязмерная, на ёй жывуць людзі і жывёлы, расце ўся расліннасць, яе ўпрыгожваюць цудоўныя рэкі і азёры, журавінныя балоты і зялёная рунь палёў, гарады і вёскі з такой трапнай тапанімікай — значыць, увесь свет, усё жыццё, у тым ліку культура, літаратура, навука, звязаны з роднай зямлёю.
    Трэбададань, што Беларусь — багатая еўрапейская краіна. Паўсіх галоўных паказчыках яна ўваходзіць у першую дзясятку з амаль 50 краін Еўропы. Мне заўсёды вельмі непрыемна чуць, калі многія кіраўнікі дзяржавы гавораць аб тым, што Беларусь вельмі бедная на прыродныя рэсурсы. Мы маем шмат розных карысных выкапняў— дастаткова ўспомніць калійныя солі (іх радовішча займае трэцяе месца ў свеце, і дзяржава атрымлівае за іх прыбытку да трох мільярдаў даляраў), спажы-
    вецкія солі (якімі можна накарміць увесь свет), мінеральныя і прэсныя воды, нафту, гаручыя сланцы, будаўнічыя матэрыялы і інш. Урадлівыя глебы, мяккі клімат, лясы, цудоўныя краявіды, працавіты народ з багатай культурай, літаратурай, фальклорам — да ўсяго гэтага дадаецца геаграфічнае знаходжанне ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні многіх дарог. Нездарма такі прывабны кавалачак Зямлі Бог пакідаў для сябе...
    Вядома, роднай зямлёй найбольш пільна займаюцца геолагі, якія вывучаюць яе склад, будову, паходжанне, развіццё на працягу мільёнаў гадоў.., Вось тут яскрава бачна нелагічнасць рашэнняў беларускага ўрада і кіраўніцтва НАН Беларусі: з аднаго боку, абвяшчаюць 2009 год Годам роднай Зямлі, а з другога — папярэдне ліквідуюць адзіны, самы прафесіянальны і моцны інстытут у галіне навук аб Зямлі — Інстытут геахіміі і геафізікі, амаль поўнасцю (апрача 20 чалавек) пераводзяць яго супрацоўнікаў у Міністэрства прыроды, a HAH Беларусі пакідаюць без такога найважнейшага напрамку, як геалогія, хаця ў большасці акадэмій розных краін свету ёсць не толькі інстытуты, але і асобныя аддзяленні навук аб Зямлі.
    Максім і Гаўрыла Гарэцкія бязмежна любілі родную зямлю, сваю Бацькаўшчыну ва ўсіх яе праявах. Як ні дзіка гучыць, але менавіта за любоў да сваёй роднай зямлі. беларускага народа, роднай мовы (а гэта і ёсць з погляду бальшавікоў сапраўдная «нацдэмаўшчына») абодва браты пакутавалі ў ГУЛАГу, а Максім нават быў расстраляны.
    Максім Гарэцкі больш пісаў пра людзей, але часта, каб падкрэсліць стан душы чалавека, выдатна апісваў прыроду і яе з'явы — то радасныя. яркія, сонечныя, то змрочныя, цёмныя, навальнічныя, на жаль, часцей прыйшлося пісаць апошнія. Нядаўна я праслухоўваў аўдыёкнігу «На імперыялістычнай вайне» ў цудоўным выкананні Алега Вінярскага. Звярнуўувагу ў раздзеле «Пачатак», што робіць герой твора, знаходзячыся ў заклапочаным стане з-за вэрхалу пачатку франтавых дзеянняў: «кінуў я весь клопат і пайшоў на бераг Нёману. Шчыпаў там
    у кустах арэхі, знайшоў колькі ягадзінак, спазнелых сунічак, любаваўся з высокага берагу на прыгожую Нёманаву вадзіцу. Было тут ціха і супакойна — і не хацелася ні аб чым думаць».
    Гаўрыла Гарэцкі асабліва дасканала вывучаў самую верхнюю геалагічную частку роднай зямлі, яе рэльеф, геамарфалогію, ландшафты, узгоркі і даліны, валуны, аб’ездзіў яе ўдоўж і ўпоперак. А калі яму прыйшлося вывучаць землі другіх мясцін, што працягвалася больш чым 30 гадоў, дык ён заўсёды параўноўваў тыя месцы з роднымі і вельмі радаваўся, калі дзе-небудзь у тундры, тайзе ці стэпе бачыў нешта падобнае да беларускай зямлі, і асабліва да багацькаўскай, бо Беларусь, яго родная зямля ўвесь час жылі ў сэрцы Гарэцкага. Тады ён прыходзіўу вялікае захапленне, рабіўся шчаслівы, бо яму здавалася, што ён тым самым як бы набліжаецца ці ўжо знаходзіцца на роднай зямельцы.
    Вось некалькі вытрымак з яго лістоўдажонкі: «27. VII. 1948. ... часамбыўтакpad. аглядаючы бязмежныя прасторы стэпу, нагорныя берагі Дону, дубовыя ляскі, равы. такія ласкавыя краявіды. нагадваючыя Беларусь».
    «3.VII. 1953. ЕлабуганаКаме... Тутвельміпрыгожа. Сасновыялясы. як зачараваны храм. і паветраўлесе дзіўнае. чыстае, чыстае. Краявіды маляўнічыя. Добрыя тут сенажаці. Ш.мат што нагадвае Беларусь».
    «16.V1I.1958. Кіеў. ...Дзівіўся на прыгажоства краявідаў паўночнай Украіны, кудымілейшых і болый блізкіх беларускаму сэрцу, чым краявіды паўднёваіі Украіны».
    2009
    На здымках фільма
    У красавіку 2009 г. студыя «Летапіс» «Беларусьфільма» вырашыла зрабшь дакументальны фільм пра жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага (рэжысёр Ала Вольская). Яны вялі здымкі ў час XVII Гарэцкіх чытанняў у Дзяржаўным музеі гісторыі
    беларускай літаратуры, а пазней у Дзяржаўным музеі-архіве літаратуры і мастацтва, у маёй кватэры, дзе размова была з Міхасём Мушынскім і мной, і, нарэшце, у Мсціславе, Багацькаўцы (Малой і Вялікай), Курманаве, Горках.
    Мяне вельмі здзівіла, што ўдзельнікі групы размаўляюць толькі па-руску, хаця ўсе яны беларусы, а сама Ала з вёскі Ваўкавыск (на Чэрвеньшчыне), вучылася ў школе каля Карпілаўкі, нядаўна выдатна скончыла Акадэмію мастацтваў. Аператар і гукааператар таксама з вышэйшай адукацыяй, даўно працуюць у Беларусі. Група, безумоўна, вельмі кваліфікаваная, адданая сваёй працы, здольная выпускаць добрыя беларускія фільмы. Але якія ж беларускія фільмы без роднай мовы9 Калі я ў Алы спытаўся, чаму так, яна адказала: «У нас усе размаўляюць па-руску і я прызвычаілася, ды і думаю я па-руску. Таму мне так лягчэй, хаця я чытаю і добра разумею беларускую мову». Вось да чаго давяла дзяржаўная антынацыянальная палітыка, якая зусім выціснула этнічную самасвядомасць у яе тытульнага народа! Нават такія прадстаўнікі культуры, якія па прызначэнні павінны несці беларускасць у масы, ужо не могуць гэта рабіць (ці баяцца начальства?).
    Для мяне найбольш цікавым з усяго была паездка на радзіму братоў Гарэцкіх, на Мсціслаўшчыну. 3 вялікім замілаваннем хадзілі па спакойным прыгожым старажытным Мсціславе з яго выдатным замчышчам і іншымі помнікамі архітэктуры (які залаты кладзеж для турызму!). вялі цікавыя здымкі, у тым ліку і на вуліцы Максіма Гарэцкага.
    У Горках адзнялі карпусы Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі і дом, у якіх некалі жылі, вучыліся і выкладалі браты Гарэцкія, прыгожыя алеі парку, па якіх яны хадзілі... Прыемная сустрэча адбылася ў Горацкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Максіма Гарэцкага з яе калектывам на чале з сімпатычнай беларускамоўнай дырэктрысай Наталляй Ермалаевай. Ужо некалькі гадоў яны праводзяць сустрэчы, прысвечаныя жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага, пад назвай «Вялікі чалавек з Малой Багацькаўкі».
    Вялікі сум ахапіў ад наведвання Багацькаўкі (адна назва на геаграфічных картах, а на самай справе ёснь шыльды каля дарогі абедзвюх вёсак — Малая і Вялікая). У Малой Багацькаўцы, у якой яшчэ адносна не так даўно было 40 хат, засталося толькі 8, а жыхароў у іх 13.3 радні жыве нявестка маёй стрыечнай сястры Клаўдзіі Іванаўны Шнарскай — Лідзія (зусім хворая, не можа хадзіць) і з ёй яе сын Віктар з жонкай. Яны самыя маладыя і даглядаюць музей, іншыя жыхары — усе пенсіянеры. У Вялікай Баганькаўны 13 хат і 19 чалавек (раней яшчэ ў 60-я гг. мінулага стагоддзя было 30 хат і болып за 60 чалавек). Бацька і маці братоў Гарэцкіх і ўсе родныя ўжо на могілках... Яны знаходзяцца паміж Малой і Вялікай Баганькаўкай, а недалёка насупраць іх — разбураны будынак былой школы...
    У музеі-сядзібе Максіма Гарэцкага, якая адміністраныйна належыць Дзяржаўнаму музею гісторыі беларускай літаратуры і ў якой да 115-годдзя пісьменніка аднавілі экспазіцыю, нас сустрэла загадчыца музея Марыя Аляксандраўна Пляшкова. Яна жыве ў вёсцы Курманава, дзе раней прайавала загадчыцай Дома культуры, а няпер сама добра праводзіць экскурсіі па музеі, які хаця і не надта часта (бо да гэтага часу не ўвайшоў у пералік турысцкіх маршрутаў), але наведваюць школьнікі, студэнты, настаўнікі школ і ВНУ, жыхары Магілёўшчыны, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Смаленска, Варшавы і інш.
    Прывяду некалькі запісаў з кнігі наведвальнікаў.
    «Божа, пашлі на кожнае пакаленне беларусаў па сям 'і Гарэцкіх! 19.11.1993. У. Паўлаў, С. Законнікаў».
    Рукой Янкі Брыля: «Удзельнікі Гарэцкіх чытанняў, мы яшчэ раз наведалі родную вёску Гарэцкіх, каб адкрыць мемарыяльную дошку на хаце, з якой вылецелі ў свет два волаты роднай літаратуры і наійай навукі, браты Максім і Гаўрыла Іванавічы, годнасць / слава Беларусі. Хай свеціцца і свеціць іх імёны' 19лютага 1994г.». Ніжэй — 23 подпісы.
    Рукой Міхася Мушынскага: «Удзельнікі чацвёртыхГарэцкіх чытанняўу Горках нізка схіляюць галовы перад вяіікім сынам
    Зямлі Беларускай — Максімам Гарэцкім, які пражыў сваё жыццё ў няспынных клопатах пра свой народ, яго будучыню і верыў у Нацыянальнае Адраджэнне роднай Беларусі. Няхай жа памяць пра вялікага пакутніка вечна жыве ў сэрцах усіх людзей, каму дарагі лёс пашай Атычы. 18 лютага 1995 г.» Ніжэй — 22 подпісы.
    «3 вялікім задавальненнелі і вялікім сумаммы наведалі музей класіка беларускай літаратуры нашага земляка Максіма Гарэцкага. Мыяк бы зазірнулі ў наша мінулае, убачылі, як сціпла і проста жыла вялікая сям 'я Гарэцкіх.