На мяне вялікае ўражанне ўжо не ў першы раз зрабіла апавяданне «Рускі». У час імпрэзы я ўспамінаў не толькі свайго дзядзьку, якога, на жаль, мне так і не давялося ўбачыць і пагаманінь з ім (яго арыштавалі ў 1930 г., калі мне было ўсяго 1,5 гадочка), але і Васіля Быкава, з якім мне пашанцавала многа разоў сустракацца, слухаць яго выступленні і размаўляць на розныя тэмы, у тым ліку і пра творчасць Максіма Гарэцкага, якую ён вельмі высока ацэньваў. 1 Гарэцкі Р. Жыццёвы меланж навукоўца // Тэрмапілы. — 2008. — № 12, —С. 99-125. * * * На Першых міжнародных Гарэцкіх чытаннях (Мінск, 23-24 красавіка 1996 г.) В. Быкаў у прывітальным слове падкрэсліў: «Я думаю, што такія постаці нашай нацыянальнай культуры, як Максім Гарэцкі, павінны быць даўно і добра вядомыя кожнаму грамадзяніну Беларусі, пачынаючы з яго школьных гадоў прынамсі. [. . .] Максім Гарэцкі — адзін з самых слынных светачаў нацыянальнай культуры. [ ..] У выпадку з Гарэгтм мы маем шчаслівае спалучэнне асобы, геніяльны сінтэз нацыянальнага прарока. пісьменніка, навукоўцы». Узгадваю, як Васіль Уладзіміравіч некалькі разоў адзначыў што М. Гарэцкі — яго любімы шсьменнік, у якога трэба вучыцца пісаць проста, коратка, без рознага прыхарошвання, але выразна раскрываючы душу, пачуцці і сутнасць герояў апавядання. Як прыклад такога пісьменства ён, у прыватнасці, прыводзіў апавяданне «Рускі» — высокамастацкі твор, у якім адчуваеш вялікі трапзм людзей, псіхалагічнае раскрыццё чалавека, жудасць і ідыятызм вайны для простых людзей.,, Слухаючы А. Вінярскага, я яшчэ раз адчуў сугучнасць твораў Максіма Гарэцкага, які пісаў пра Першую сусветную вайну, і Васіля Быкава, які паказаў праўду Другой сусветнай вайны. Яны так яскрава раскрылі антычалавечую сутнасць вайны і ў той жа час паказалі агульначалавечыя разнастайныя рысы асобных людзей, выкрыўшы іх нутро ў розных экстрэмальных сітуацыях. Чамусьці тады мне ўспаміналася і апавяданне В. Быкава «Жоўты пясочак», пад вялікім уражаннем ад якога я быў доўгі час. Як выдатна шсьменнік у кароткім апавяданні змог раскрыць трагізм усёй эпохі сталшскага рэжыму, паказаць звярыную яе сутнасць, бездапаможнасць простага чалавека перад навалай дзяржаўнага гвалту над сваім народам. А якая выразная абагульняючая назва — «Жоўты пясочак»! Я бачыў многія месцы масавых расстрэлаў «ворагаў народа»: і ў Беларусі (Курапаты, парк Чалюскінцаў Батанічны сад, пад Чэрвенем), і на Смаленшчыне пад Вязьмай, дзе расстраляны Максім Гарэцкі, і ў Карэліі пад Мядзведжагорскам ваўрочышчы Сандармох, дзе павінны был і расстралянь майго бацьку, — і ўсюды — «жоўты пясочак». Зразумела чаму. Таму што лёгка капаць і лёгка засыпаць — а гэта неабходна пры «індустрыяльных» тэмпах знішчэння людзей. Як сведчьшь афіцыйны акт, М. Гарэцкага вывелі з турмы ў Вязьме разам з групай у 40 чалавек, праз 15 хвілін усіх расстралялі і закапалі на «адпаведную глыбіню», як патрабуе інструкцыя. Усе выступоўцы на прэзентацыі шчыра віншавалі калектыў, які стварыў цудоўную аўдыёкнігу, дзякавалі за выдатную працу. Асабліва ўдзячны быў я за ўшанаванне майго любага дзядзькі Максіма Гарэцкага ў сувязі з яго 115-годдзем. * * * 26 чэрвеня я зноў увесь дзень думкамі быў з Васілём Быкавым — вялікай групай мы паехалі на радзіму пісьменніка ў Бычкі. Якія тут цудоўныя месцы! Гэта раён градава-ўзгорыстых краявых ледавіковых утварэнняў паазёрскага ўзросту (больш за 10 тыс. гадоў таму). Паазёрскі ледавік (апошняе на тэрыторыі Беларусі мацерыковае зледзяненне) пакінуў пасля сябе не толькі Ушацкае ўзвышша, але побач дробнаўзгорыстыя і пакатахвалістыя флювіягляцыяльныя раўніны, якія створаны шырокімі магутнымі воднымі патокамі пры таянні ледавіка, a таксама ўзгорыстыя і хвалістыя марэнныя раўніны. Паміж узгоркаў, якія параслі зялёнымі махнатымі сасонкамі, пушыстымі бярозкамі і магутнымі дубамі, схаваліся блакітныя і шэрыя, акруглыя і працяглыя азёры— і ў розных мясцінах прытуліліся невялічкія вёсачкі з малымі, але ўтульнымі хаткамі, і адна з іх — Бычкі, дзе адкрылі музей-сядзібу Васіля Быкава. Надзвычайная прыгажосць краявідаў, якая выгукала да жыцця такога выдатнага творцу, як Васіль Быкаў, якая і цяпер не магла не адгукнуцца ў нас цудоўнай радасцю жыйця і адначасова шкадаваннем, што няма з намі цудоўнага гаспадара гэтага краю. Урачыста і шчыра гучалі словы падзякі, гонару, пашаны нашаму Вялікаму беларусу, калі Аляксандр Мілінкевіч уручаў прэміі імя Васіля Быкава першым яе лаўрэатам: Рыгору Барадуліну, Уладзіміру Арлову і Паўлу Севярынцу, 2008 Будзьма 1 кастрычніка 2008 г. у Беларусі распачалася грамадскакультурная кампанія «Будзьма беларусамі», ініцыятарамі якой з’яўляюцца Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», Саюз беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы і інш. (каардынатары Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская). Мэта — аб’яднаць беларусаў на глебе павап да сябе, сваёй краіны, яе гісторыі, культуры, мовы. Гэты рух шырока пайшоў на Беларусі. Яшчэ ў 1979 г. Фёдар Янкоўскі на кнізе «Прыпыніся на часіну : апавяданні, абразкі» (Мінск : Маст. літ-ра, 1972. — 208 с.), якую ён падараваў майму тату, зрабіў надпіс: «Дарагому акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму з непахісным БУДЗЬМА! Ф. Янкоўскі, 1.9.79». 2008 Пад знакам Адраджэння Якія шматгранныя таленты нашы выдатныя паэты! Напрыклад, Сяргей Законнікаў Безумоўна, ён найбольш вядомы як выдатны паэт шырокага дыяпазону — ад грамадска-патрыятычнага да лірычнага. Але адначасова ён — празаік і перакладчык, літаратуразнаўца і рэдактар, дзяржаўны і грамадскі дзеяч... Але калі Сяргей Законнікаў стаў весці пастаянную рубрыку «Пункт гледжання» ў газеце «Свободные новоста плюс», ён асаблівараскрыўся як бліскучы публіцыст, прычым настолькі яскравы, што яго артыкулы чытач з нецярплівасцю чакае, з вялікай асалодай чытае, разважае над узнятымі пытаннямі і нават захоўвае і збірае разам у выглядзе падшыўкі ў аеобную кніжку. Для публіцыстычных артыкулаў Законнікава характэрна здзіўляючая аператыўная рэакцыя на самыя злабадзённыя падзеі, выразнае раскрыццё шматлікіх адмоўных з’яў сучаснасці на фоне тлумачэння складанага, часта трагічнага лёсу беларусаў Гэты пастаянны, знясільваючы трагізм прывёў да заняпаду наныянальнай самасвядомасці, адмаўлення ад роднай мовы, інтэнсіўнай асіміляцыі, слабых магчымасцей для росквіту кулыуры і эканомікі, нягледзячы на моцныя, але, на жаль, кароткія хвалі беларускага Адраджэння, за якое аддалі жыццё многія лепшыя сыны і дочкі Радзімы. У той жа час пісьменнік мае непахіснае імкненне паказаць лепшыя якасці, вялікі творчы патэнцыял беларускага народа, цудоўную прыгажосць нашай прыроды, роднай зямлі. Самае галоўнае, што заўсёды прысутнічае ў творчасці Сяргея Законнікава, — гэта цвёрдая вера ў лепшую будучыню Беларусі. Уратаваць і навечна захаваць яе на планеце можна толькі шляхам аб’яднання ўсіх айчынных сіл пад сцягам найыянальнага Адраджэння. Сапраўды, калі мы хочам «людзьмі звацца» (словы неўміручага Янкі Купалы), жадаем пабудаваць незалежную, дэмакратычную, духоўна і матэрыяльна заможную дзяржаву. то, як заклікае Сяргей Законнікаў, не зважаючы на рознасць у палітычных поглядах, у веравызнанні, у асабістых памкненнях, павінны ісці душой і сэрцам адзін аднаму насустрач. 2008 У пошуках цудаў Беларусі 21 лістапада 2008 г. у Доме дружбы народаў адбылася вечарына «60 год пад небам беларускага слова», прысвечаная 60-годдзю Анатоля Бутэвіча і прэзентацыі яго новай кнігі «Пад небам беларускага слова» (Мінск, 2007). Гэта быў спектакль аднаго акцёра, які б мог заняць дастойнае месца ў тэатры Галіны Дзягілевай. Рэжысёр і галоўны выканаўца — сам юбіляр. Яскрава з дапамогай здымкаў і кароткіх фільмаў праз камп’ютар, гучанне музыкі, урыўкаў з твораў аўтара і іншых шсьменнікаў, якія прачыталі Валерый Анісенка і Марыя Захарэвіч, песень Таццяны Мархель. прайшоў жыццёвы шлях Бутэвіча. Перыядычна, зусім павольна, укліньваліся выступы прысутных гасцей — пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў, дзеячаў культуры, дыпламатаў, навукоўцаў, настаўнікаў і інш. Уся вечарына прайшла пад сцягам «Люблю Беларусь!». Калі А. Бутэвіч быў старшынёй Камітэта па друку, міністрам інфармацыі, міністрам культуры і друку, а затым дыпламатам, а я віцэ-прэзідэнтам АН Беларусі, мы часта сустракаліся з ім на розных пасяджэннях, нарадах і іншых афіцыйных мерапрыемствах. Я бачыў чыноўніка высокага класа, арганізаванага, строгага, адукаванага, але вельмі інтэлігентнага і добразычлівага. Аднойчы ўжо пасля таго, як мы пакінулі нашы «высокія» пасады, мы трашлі ў санаторый «Гарадзішчы», у якім разам правялі Юдзён — якпазнеймы жартавалі: «Юдзён, якіяўзрушылі не свет, а нас саміх» Тут я ўбачыў Анатоля ўжо зусім з іншага боку. Ён аказаўся вялікім рамантыкам, чараўніком і прыродазнаўцам. Я зразумеў, чаму ён некалі ўзяў такі псеўдашм. Валошка — цудоўная кветка, якая з’яўляецца адным з сімвалаў нашай мілай Беларусі («жыта і васілёк»), Атрымалася цікавае супадзенне і з другім псеўданімам — Баярскі. Пазней вядомы артыст Міхаіл Баярскі выдатна сыграў ролю мушкецёра, і яго вобраз усімі ўспрымаўся як увасабленне мушкецёра 1 Бутэвіч таксама сваім абліччам: заўсёды падцягнуты, стромкі, асабліва элегантны, златавусты з жанчынамі — сапраўдны мушкецёр. 3 якім шчырым захапленнем і замілаваннем ён глядзеў на цудоўныя краявіды Гарадзішчыны, супыняўся каля ласкавай бярозкі, доўга разглядаў магутны дуб, як дзіця радаваўся і захапляўся розньтмі кветачкамі і кожным знойдзенным грыбком. Усё здымаў на фота— і асобныя дрэвы, і дзівосныя водсветы плакучых вербаўу люстэрку возера, і сіняе-сіняе неба над верхавінамі лесу. Пазней гэтыя па-мастацку зробленыя фотаздымкі я ўбачыў у некаторых часопісах («Родная прырода» і інш ). Якая радасць ад зліцця з прыродай адбывалася ўвечары, калі мы разводзілі вогнішча (а Анатоль гэта робіць па-майстэрску — з адной запалкі), слухалі супакоеную цішыню, якая зрэдку парушалася нечаканым ветрыкам і шапаценнем лесу; сядзелі, накрытыя цёмнай шапкай неба, усыпанага бясконцай колькасцю зорак. Г эта—не проста асалода, а сапраўднае шчасце. Якумела і лоўка Анатоль пёк бульбу і смажыў насаджаныя на галінку кавалачкі сала! Лепшы смак уявіць цяжка! Ён часта ўспамінаў што-небудзь са свайго дзяцінства і больш сталага жыцця і прыгожым голасам на багатай, выразнай беларускай мове апавядаў, і тады быў падобны да нейкага чараўніка.