• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Раней заўсёды Масква давала«рэкамендацыі» Мінску, атут аказалася наадварот. Гэта выгукнула не тую рэакцыю, на якую, магчыма, спадзяваўся наш «палітрэдактар», і маёй кнізе далі «зялёную вуліцу». Да юбілею майго дарагога настаўніка і сябра кніга была выдадзена1 і з прыхільнасцю ўспрынята грамад-
    1 Гарецкнй Р. Г. Академнк Яншнн — дорогой мой учнтель н друг. — М : Наука, 2005. — 192 с.
    скасцю Я атрымаў многа добрых слоў пра яе змест. У адным з надрукаваных водгукаў пра кнігу гаворыцца: «поразмтельно емкая по содержанвю й чятаюшаяся на одном дыханйй... Здесь й бвографйя его любймого учйтеля й друга, й йсторйя страны, й йсторйя геологйй... йсторня не голословная, а подкрепленная не только лйчнымй воспомвнанйямй, но й документамв, прмчем некоторые йз нйх недоступны не только массовому чйтателю, но яузкому кругу сйецйалнстов. Но самым ценным я счйтаю органйчно вставленные в текст многочйсленные пйсьма й запнскй А. Л Яншнна, отправленные автору кнйгй с 1957 no 1996 г. й до сйх пор не опублйкованные. [. ] Несомненное достойнство кнйгй Р. Г. Гарецкого — ее совсем необычная структура. [...] Что касается образностн языка, то ряд мест напйсан с большнм юмором, вызываюшйм не только улыбку, но й неподдельный смех. [...] В кнйге... проходнт веренйца многйх вйдных геологов страны»1. Пра гэтую кніжку ёсць некалькі слоў у раздзеле «Анатацыі» часопіса «Тэрмапілы» (2006. № 10. С. 267).
    2008
    Ратаваць беларускую мову
    Чыноўнікі, якія стварылі асобны адміністраныйна-камандны клас грамадства, лічаць, што іх законы, прынятыя часта без усебаковага абмеркавання, валюнтарысцкім шляхам, павінны дзейнічаць ува ўсіх напрамках жыцця, у тым ліку ў культуры, літаратуры, мове, навуцы. У кастрычніку 2007 г. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прыняла Закон «Аб правілах беларускай арфаграфіі» Міністр адукацыі А. Радзькоў, які ўзначальваў адпаведную камісію па падрыхтоўцы праекта закона і ад якога мы ніколі не чулі беларускага сло-
    1 Хомнзурп Г. П. Александр Леонндовнч Яншпн не забыт (к 95-летню co дня рожденпя) // Бюл Моск. об-ва пспытателей прпроды. — Отд геол. — 2006. — Т. 81, вып. 6. — С. 72—77.
    ва, заявіў на сесіі (канешне, na-руску): «Закон стане дзейсным сродкам спынення практыкі непрадуманага і супрацьзаконнага ўжывання ў перыёдыцы так званай «тарашкевіцы»!» Адсюль відаць, што гэтая акцыя чыноўнікаў не столькі культурна-асветніцкая, колькі палітычная. He аб мове клапоцяцца чыноўнікі, а толькі пра свае палітычныя стасункі. Як заўсёды ў Беларусі, мова зноў знаходзіцца ў цэнтры палітыкі. Цяпер патрэбны не гэтыя разборкі і спрэчкі па арфаграфіі мовы, а намаганні па выжыванні мовы. Пакуль што нічога змяняць не трэба, тым больш забараняць, а пакінуць усё як існуе. Мова — катэгорыя хоць і трывалая, але жывая, яна сама разбярэцца, што адкінуць, што захаваць, што прыняць новае. Стан беларускай мовы трагічны, яна ўжо даўно запісана ў Чырвоную моўную кнігу свету Многія, галоўным чынам улады; праводзілі і праводзяць шалёную русіфікацыю і паланізацыю насельніцтва Беларусі. Уладныя структуры і ўся адміністрацыйная «вертыкаль» краіны амаль поўнасцю цураюцца беларускай мовы, Якая ж можа быць незалежная Беларусь без беларускай мовы9 Галоўная задача і арміі начальнікаў краіны, і ўсяго народа Беларусі — ратаваць беларускую мову ад поўнага яе знішчэння, увесці яе ў штодзённы ўжытак, зрабіць сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе.
    2008
    Мова беларускага тэлебачання
    У сакавіку 2007 г. мне пазванілі з беларускага тэлебачання. Звонкі малады голас дзяўчыны па-руску сказаў: «Мы хотнм сделать передачу о вашем отце, академнке Гаврнле Нвановнче Горецком — крупном ученом с мнровым нменем, экономнсте н геологе, одном нз основоположннков Академнн наук Беларусн. Проснм вас помочь: самому сказать про отца н договормться с несколькммн его ученнкамн поучаствовать в передаче».
    «Вельмі прыемна, — адказаў я. — Толькі чаму вы звяртаецеся на рускай мове'? Дзе вы нарадзіліся9»
    — Я нз Гродненской областн. Белорусскнй язык знаю, но я думаю н обычно разговарнваю по-русскп.
    — Я згодзен вам дапамагчы, але мой бацька на Беларусі заўсёды размаўляў толькі па-беларуску, таму і мы, удзельнікі перадачы, будзем весці гаворку на беларускай мове Толькі так мы можам па-сапраўднаму ўшанаваць яго памяць.
    — Хорошо. Можете говорнть на любом языке
    Пазней у нас яшчэ было некалькі размоў пра арганізацыю здымак для перадачы. Аказалася, што яна будзе на праграме, якую вядзе Дамаранкі на канале «Лад». Я быў задаволены, бо ведаў, што гэты вядучы добра ведае беларускую мову. Дамовіўся з некалькімі беларускамоўнымі вучнямі Гаўрылы Гарэцкага і перад сустрэчай усіх удзельнікаў перадачы яшчэ раз спытаў: «Дык, як дамовіліся, перадачу будзем весці па-беларуску, бо інакш — гэта не гонар, а знявага для памяці бацькі9» Той жа звонкі дзявочы голас адказаў: «Вы говорнте на белорусском языке, раз вам так хочется, но Домаранкнй будет задавать вам вопросы н давать комментарнн по-русскн». Я аж анямеў, быў вельмі здзіўлены і не мог зразумець, чаму толькі так, зусім ненатуральна павінна быць перадача.
    Аказалася, што ў плане, які склаў рэдактар, а затым зацвердзіў галоўны рэдактар і загадчык аддзела, Дамарацкі павінен весці гэтую перадачу толькі па-руску. Я тады адмовіўся ўдзельнічаць у такой руска-беларускай перадачы і папрасіў дзяўчынку пагаварыць з яе начальнікамі, каб перадача ішла толькі на беларускай мове і пра вынікі перагавораў пазваніць мне. Званка я не дачакаўся...
    Амаль праз год я неяк выпадкова глядзеў беларускае тэлебачанне. Выступаў прадстаўнік шведскага пасольства ў Беларусі Стэфан Эрыксан і адказваў па-беларуску на пытанні дваіх беларускіх дыктараў (мужчына і жанчына), якія задава-
    лі іх толькі на рускай мове. Мне так прыкра і сорамна было глядзець гэтую перадачу, так стала балюча і горка ад нашай беларускай рэчаіснасці, што не змог абысціся без нітрагліцэрыну. Успомніўшы мінулыя тэлефонныя размовы тэледзяўчыны са мной, я яшчэ раз упэўніўся, што добра зрабіў, адмовіўшыся ўдзельнічаць у той перадачы.
    Я ўяўляю, як дрэнна і па-дурному сябе адчуваюць беларускія дыктары, якія добра ведаюць беларускую мову, а павінны па загаду рэдактараў, загадчыкаў і яшчэ больш высокіх чыноўнікаўз беларускамоўным шведам размаўляць па-руску. Няўжо чыноўніцкая вертыкаль не разумее, што яна такімі перадачамі моцна зніжае прэстыж не толькі беларускага тэлебачання, але ўсёй Беларусі як у вачах сваіх грамадзян, так нават і ў людзей Расп, і асабліва іншых замежных краш, для якіх гэта выглядае звышнекультурнай з’явай і дзікунствам?
    2008
    Сямікніжжа — помнік у гонар добрага анёла
    Ніл Сымонавіч Гілевіч падараваў кнігу, на якой зрабіў надпіс: «Маім мілым верным сябрам Радзіму Гаўрылавічу і Галіне Рыгораўне на ўспамін пра Ніну Іванаўну. 3 павагай і любоўю. 19.1. 08. Ніл Гілевіч».
    Гэта была сёмая кніжка з яго цыклу «Памяці Ніны»...
    Васіль Быкаў на тытульным лісце сваёй кнігі «Праўдай адзінай» зрабіў такі дароўны надпіс: «Мілай РІіне Іванаўне Гілевіч, добраму анёлу беларускасці. са шчырасцю і павагай. В. Быкаў. 4.V.85». Для Ніла Гілевіча Ніна Іванаўна сапраўды была светлым добрым анёлам ва ўсіх яго жыццёвых праявах. Яе адыход у іншы свет быў для Ніла Сымонавіча такім страшэнным ударам, ад якога ён ужо ніколі не зможа адысці. Таму і цяпер Ніна Іванаўна ўвесь час прысутнічае ў яго жыцці, дае парады, дапамагае пераадолець цяжкасці, як добры анёл, працягвае асвятляць розум і душу...
    Яшчэ пры Яе жыцці Ніл Гілевіч здаўу друк лірычны раман «... I плямы на табе няма» (2003), які прысвяціў той жанчыне, якую кахаў і паважаў У маленькай прадмове ён напісаў: «Гэтую кніжку я прысвячаю Жанчыне, з якою іду поруч — праз нягоды і радасці жыцця—ужо амаль паўстагоддзя. Прысвячаю з пачуццём любові і ўдзячнасці. Калі б не яна, я не зрабіў бы / палавіны таго, што зрабіў — і ў літаратуры. і ў навуцы, z ў грамадскай чыннасцг».
    Любая, родная, мілая! Зноў я адчуў, што жыву. Ясніцца далеч імглівая. Свет разганяе журбу. Холад далоняў не выстудзіў. Сівер не выдзьмуў цяпла. Д’ябал у Бога не высудзіў Тое, што ты мне дала.
    Але калі гэтая кніжка па выхадзе з друку трапіла да мяне, дык на ёй быў ужо сумны жахлівы надпіс: «...наўспамін пра Ніну Іванаўну, якая любіла Вас». Гэты лірычны раман стаў тым падмуркам самага магутнага неразбуральнага помніка, які пачаў будаваць Ніл Гілевіч сваёй любай Жанчыне, свайму добраму анёлу...
    Прыблізна праз год ён апублікаваў вельмі шчымлівую кніжку «На флейце самоты» (2004), другі сшытак якой прысвечаны «Памяці Ніны. 2003-2004». Гэта — лірычныя мініяцюры ў жанры класічнага японскага верша танка, якія чытаць без хвалявання, без шчырага спачування немагчыма. Любая жанчына бачыцца такой прывабнай, разумнай, клапатлівай, адданай бацькаўшчыне і беларушчыне... Адчуваеш, што пасля страты Яе жыць далей проста не хочацца.
    Да астатку дзён
    Па самы апошні ўздых, На гэтай зямлі
    Ты — светач душы маёй. I там будзеш ім, і там...
    Нша Іванаўна з дзяцінства самаахвярна любіла роднае слова. Пазней, калі яна была студэнткай, асшранткай і стала выдатным спецыялістам-мовазнаўцам, кандыдатам філалапчных навук і дацэнтам БДУ, гэтая няўрымслівая любоў, замілаванне словам свайго народа толькі павялічылася. Яна апантана служыла Роднаму слову і пакінула вялікую спадчыну ў выглядзе разнастайных рукапісаў лекцый, дзённікаў, сшыткаў, запісаў. Ніл Гілевіч, сам цудоўны знаўца роднага слова і фальклору, выдатны рэдактар, рупліва, з асаблівым пачуццём адказнасці і замілавання ўзяўся за той багаты скарб.
    У выніку ў 2005 г. выйшаў «Дыялектычны слоўнік» (аўтар — НінаГілевіч, рэдактар-складальнік— Ніл Гілевіч). У ім падзагаловак: «Лексіка. Фразеалагізмы. Прыказкі, прымаўкі, прыгаворкі. Параўнанні». Тут столькі цудоўных каларытных слоў, дыялектнай лексікі розных мясцін! Чытаць яго — адчуваць асалоду ад чысціні, мілагучнасці і вобразнасці роднай мовы.
    Затым была апублікавана кніжка «Таямніцы роднага слова» (2006) з падзагалоўкам: «3 назіранняў над мовай і стылем твораў беларускай мастацкай літаратуры», у якой Нша Іванаўна, каб яшчэ больш пазнаць таямніцы слова, разбірае асаблівасці мастацкага пісьма вядомых майстроў слова — пісьменнікаў, блізкіх і цікавых ёй па самабытнасці мовы і высокім мастацкім узроўні. Мне вельмі прыемна і радасна было прачытаць глыбокі па змесце артыкул «Да пытання пра жанрава-стылёвую адметнасць алегарычных абразкоў Максіма Гарэцкага «Скарбы жыцця». Як адзначыў Ніл Гілевіч у дароўным надпісе: «... калі 6 не горкі лёс, Н. I. напэўна б напісала пра творчасць М. I. Гарэцкага цэлую кнігу такога кшталту, як змешчсты тут эскіз, — яна вельмі яго любіла. і цаніла, і — разумела... Рэдактар — Ніл Гілевіч. 29.1.2006».