Такім чынам, без навукі і адукацыі ў любой краіны, у тым ліку і Беларусі, няма будучыш. Як выдатна сказаў наш зямляк віцэ-прэзідэнтРАН і старшыня Сібірскагааддзялення акадэмік Валянцін Апанасавіч Кагшюг: «Паратунак чалавентва патрабуе максімальнага працягвання навукі» — «Навука — паратунак свету». Навукі аб Зямлі. Гэта вельмі разнастайны і шырокі комплекс навуковых напрамкаў. Пра тое яскрава сведчыць назва аддзяленняў навук у Расійскай акадэміі навук, у якой ёсць асобны сектар навук аб Зямлі. У яго ўваходзяць аддзяленні: 1) геалогіі, геафізікі, геахіміі і горных навук, 2) акеаналопі, фізікі атмасферы і геаграфіі. Кожная з пералічаных тут навук мае яшчэ вялікую колькасць больш канкрэтных навуковых напрамкаў напрыклад у геалопі: стратыграфія, палеанталогія. літалопя. петраграфія, тэктоніка, геадынаміка, вулканалогія і інш. Іх не менш, чым у той жа фізіцы ці хіміі. У Акадэміі навук Беларусі гэтыя навукі прадстаўлены даволі шырока з многімі інстытутамі, чаго зусім нелыа сказаць пра навукі аб Зямлі, а яны не толькі даюць веды пра гісторыю будовы і развіцця той зямелькі, на якой жыве беларускі народ, але з’яўляюцца асновай усёй народнагаспадарчай дзейнасці краіны Mae і шэрагу іншых спецыялістаў намаганні аб адкрыцці спецыяльнага аддзялення навук аб Зямлі на працягу дзясяткаў гадоў у дзяржаўных чыноўнікаў і кіраўнікоў акадэміі сустракалі слабую падтрымку ці часцей поўнае адмаўленне. А такія навукі, як геаграфія і горныя навукі, адсутнічаюць у акадэміі і наогул слаба развіты і ўва ўсёй краіне. Горныя навукі — комплекс навук аб асваенні рэсурсаў нетраў, працэсах распрацоўкі радовішчаў і першаснай перапрацоўкі здабытых карысных выкапняў. Калі я перад чыноўнікамі ад навукі ставіў пытанне пра неабходнасць у акадэміі мець горныя навукі, тыя з усмешкай адказвалі: «Якія там горныя навукі? У нас у рэспубліцы гор няма». Асабліва цяпер, калі Беларусь стала самастойнай дзяржавай, распрацоўка і асваенне розных радовішчаў мінеральнай сыравіны паўстала вельмі востра, a навуковыя асновы гэтым праблемам даць няма каму. На жаль, у апошнія гады ў сувязі з інтэнсіўным «рэфармаваннем» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ідзе амаль поўная ліквідацыя фундаментальнай часткі навук аб Зямлі. Геалагічныя навукі. Дзіўлюся вузка-прыкладному разуменню геалапчных навук як чыноўнікамі ўсіх рангаў (у тым ліку і чыноўнікаў ад навукі), так і шырокага кола грамадзян (нават спецыялістаў іншых навук). Безумоўна, практычнае значэнне геалагічных навук надзвычайнае, і не толькі ў пошуках разнастайных карысных выкапняў. без якіх не можа існаваць чалавецтва, але і ў розных падземных і адказных наземных пабудовах (метро, шахты, АЭС, ГЭС, вадасховішча і г. д.) і інш. Звычайна, калі даведаюцца, што ты — геолаг, пытаюцца: «Золата знайшоў? Нафту знайшоў?» Пачуўшы адказ: «Не», адразу губляюць да цябе цікавасць і лічаць, што перад ім кепскі спецыяліст. Геалагічныя навукі маюць не менш важную фундаментальную састаўляючую, якая так цесна звязана з прыкладной, што паміж імі вельмі цяжка правесці мяжу і адна без другой не можа існаваць і развівацца. Каб усе людзі лепш ведалі пра важную сутнасць геалагічных навук, неабходна больш сур’ёзна паставіць іх вывучэнне ўжо ў школах, як гэта існуеу многіх краінах Еўропы. Чым больш фундаментальныя веды, тым больш эфектыўныя і менш стратныя практычныя праны. Толькі беларускія вучоныя, і перш-наперш вучоныя НАН Беларусі, могуць атрымаць такія фундаментальныя звесткі. Ніхто другі за іх гэта не зробіць. Уклад беларускіх вучоных у адкрыцці многіх радовішчаў мінеральных рэсурсаў (калійныя солі, нафта, падземныя пітныя і мінеральныя воды, будаўнічыя матэрыялы і інш ), якія кожны год даюць краіне прыбытаку некалькі мільярдаўдаляраў, шырока вядомы. Скарачэнне існуючай даволі нязначнай фундаментальнай часткі сучаснай геалагічнай навукі Беларусі прывядзе да таго, што тэрыторыя краіны ў хуткім часе будзе выглядаць «белай плямай» на геалагічнай карце Еўропы на міравым фоне шыбкага прымнажэння і асэнсавання інфармацыі пра гісторыю будовы і развіцця Зямлі 2007 Як адзначалі юбілеі Юбілеі бываюць розныя, і адзначаюць іх па-рознаму. 2007 год — 85-годдзе стварэння Інстытута беларускай культуры, у якім арганізавалі прыродазнаўчую секцыю — пачатак геалагічнай навукі і службы ў Беларусі; 100-годдзе першага дырэктара Інстытута геахімп і геафізікі НАН Беларусі геахіміка акадэміка К. I. Лукашова; 30-годдзе абрання акадэмікам НАЕІ Беларусі другога дырэктара Інстытута геолага і геафізіка Р. Г. Гарэцкага; 80-годдзе адкрыцця Інстытута геалопі ў Беларускай акадэміі навук (на базе геолага-глебавай падсекцыі Інбелкульта). Першыя юбілеі былі адзначаны пастановай Прэзідыума НАН Беларусі аб перадачы Інстытута геахіміі і геафізікі ў сістэму Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. 19-21 снежня 2007 г. адбылася міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інавацыйнае развіццё геалапчнай навукі — шлях да эфектыўнага і комплекснага асваення рэсурсаў нетраў», прысвечанае 80-годдзю Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута, які лічыццапераемнікам Інстытута геалопі, а затым Інстытута геалапчных навук Акадэмп навук Беларусі. За дзень да адкрыцця канферэнцыі прэм'ер-міністр С. С. Сідорскі падпісаў пастанову: падпарадкаваць Інстытут геахімп і геафізікі НАН Беларусі Мінпрыродзе, што значыць — ліквідаваць геалогію, геафізіку і геахімію ў НАН Беларусі. ¥ Ёсць добры габрэйскі анекдот. У аднаго габрэя, які трымаў моцную ферму курэй, раптам птушкі пачалі дохнуць. Што рабіць? Канечне, ён пайшоў да рабіна, каб той даў яму параду. Рабі спытаў: «Дык як ты іх корміш9» — «Вельмі проста — сыплю зерне на зямлю». — «А ты зрабі для іх латкі». Куры працягвалі пнуць. Габрэй хадзіў да рабі, які даваў ўсё новыя парады: карміць разам з вадой; не ўсіх разам, а па групах; асобна курак ад пеўняў; не з драўлянага латка, а з жалезнага і г. д. Нарэшце прыходзіць габрэй і кажа: «Што рабіць — усе куркі падохлі?» Рабі: «Ай, ай! Як шкада! У мяне яшчэ было столькі варыянтаў!» Вось так і нашы рэфарматары НАН Беларусі ў адносшах да фундаментальных навук аб Зямлі Інстытут геахіміі і геафізікі (ІГіГ) — адзіная моцная ўстанова такога напрамку ў краіне — яшчэ на пачатку новага стагоддзя налічвала 220 супрацоўнікаў (з іх 17 дактароў і 57 кандыдатаў навук), а ў сярэдзіне 80-х гг. мінулага стагоддзя было 370 супрацоўнікаў. На працягу 20062007 гг. былі розныя варыянты рэфармавання. Стварыць навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па прыродакарыстанні на базе Інстытута праблем карыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі, далучыўшы да яго ІГіГ; стварыць цэнтр прыродных рэсурсаў на базе Інстытута заалогіі, куды разам з іншымі павінен увайсці і ІГіГ; арганізаваць навукова-практычны цэнтр па геалогіі ў сістэме Мінпрыроды, куды перадаць і ІГіГ, і г. д. Нарэшце, ад ІГіГ засталося менш за сто чалавек, з якіх 20 чалавек перавялі ў Інстытут праблем карыстання прыродных рэсурсаў і экалогп НАН Беларусі, каля 60 — у Дэпартамент па геалогіі Мінпрыроды, дзе іх уключаць у склад Беларускага навукова-даследчага геолагаразведачнага інстытута. Такім чынам, ІГіГ ліквідавалі і практычна амаль зусім скарацілі фундаментальныя навукі аб Зямлі ў НАН Беларусі. Безумоўна, жыццё з часам падкажа, што гэта была вялікая памылка, і я ўпэўнены, што ў Акадэміі навук зноў адкрыюць Інстытут геалагічных навук і нават Аддзяленне навук аб Зямлі. 2007 He ўбачылі разбурэння... 17 кастрычніка 2006 года памёр адзін з старэйшых геолагаў Беларусі акадэмік Аляксандр Сямёнавіч Махнач, які стаяў ля вытокаў сучасных ведаў геалагічнай будовы нашай краіны. Праз год, у гадавіну смерці выдатнага вучонага, калі рэфарматарскі сверб чыноўнікаў ад навукі ўжо прывёў да знішчэння цэласнасці Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі, яго дырэктар, Анатоль Аляксандравіч Махнач, сын нябожчыка і таксама акадэмік, з вялікім сумам, дрыжаннем у голасе, амаль са слязьмі на вачах сказаў: «Як гэта ні кашчунскі гучыць, але добра, што мой бацька не дажыў да гэтага часу, калі разбура- юць інстытут, — яго перажыванні былі б невыносна цяжкімі і горкімі». Мы ўсе, хто быў побач, вельмі зразумелі словы дырэктара .. Я падумаў, што і майму бацьку, акадэміку Гаўрылу Гарэцкаму, які стварыў адну з лепшых у свеце і шырока вядомую беларускую школу геолагаў-антрапагеншчыкаў і які заўсёды марыў і змагаўся за развіццё і высокі ўзровень навук аб Зямлі ў яго роднай Беларусі, таксама было б жудасна балюча даведацца, што яго лабараторыя геалогіі антрапагену Інстытута геахіміі і геафізікі ўжо не існуе, вучні раскіданы па розных установах, a то звольнены ці нават пакінулі гэты свет... 2007 Жыццё навучыць 3 цікавасцю сачу за намаганнямі нашых улад атрымаць канцэсіі на здабычу нафты, газу і іншай мінеральнай сыравіны ў розных краінах свету. Успамінаю, як у 90-я гг. мінулага стагоддзя былым, а затым і сучасным кіраўнікам нашай дзяржавы настойліва прапанаваў свае паслугі геолага, які добра ведаў геалопю і кіраўнікоў геалагічнай службы, паехаць у Казахстан ці Заходнюю Сібір Расіі, каб дамовіцца пра набыццё радовішчаў нафты і газу, што тады можна было зрабіць за не надта вялікія грошы. Пазней разам з маім таленавітым вучнем і выдатным арганізатарам В. А. Масквічом прапанавалі стварыць інстытут ці геалапчную службу па вывучэнні геалогіі карысных выкапняў замежных краін з мэтай не проста атрымаць новыя веды, аразам падрыхтаваць матэрыял для стварэння ў гэтых краінах канцэсій, сумежных службаў па здабычы найбольш цікавых для Беларусі мінеральных рэсурсаў. В. Масквіч па сваёй ініцыятыве нават пачаў такую працу ў Танзаніі, Манголіі наконт радовішчаў алмазаў, золата, нафты і інш Перспектывы былі неблагія, але падтрымкі ў нашых дзяржаўных чыноўнікаў, не дачакаліся. Тое ж атрымалася і з маімі прапановамі — не было часу пільна заняцца народнай гаспадаркай, усе сілы адымала палітычная дзейнасць. Цяпер жыццё само падказала, што трэба рабіць тое, што, у прыватнасці, вучоныя-геолагі раілі ажыццяўляць 10-15 гадоў таму. Але час змяніўся, большасць радовішчаў захоплена, цэны сталі іншымі і засталіся толькі такія далёкія краіны, як Венесуэла, Іран...