Нездарма вялікае свята беларусаў 25 Сакавіка прыпадае на Вясну і сімвалізуе Волю, Дзяржаўнасць, Незалежнасць, Дэмакратыю, Нацыянальнае абраджэнне Беларусі, калі кожнаму грамадзяніну нашай краіны хочаці/а сказаць услед за Янкам Купалам салодкія словы свабоды: «Жыве Беларусь!» Праўда. я зусім не разумею, чаму за гэтыя цудоўныя словы йяпер у нас можна трапіць за краты. што і здарае^цаўжо не першыраз і з вамі, маімі дарагімі. Логіка ўладаў згубілася: за блізкія па сутнасці словы «За Беларусь!», якія таксамаўпершыню прапанавалі і якімі карыстапіся змагары за беларушчыну, можна атры.майь не краты, а наадварот, падтрымку і ўзнагароду Смех i гумар — здаровыя пачуцці добрых і аптымістпычных людзей, да якіх, безумоўна, належыць болыаасць геолагаў. Трэба з прыемнасцю адзначыйь, што гэтыя пачуцці ўласйівы беларускаму народу Які б цяжкі, горкі, безвыходны стан ні быў у беларуса, ён заўсёды знойдзе нешта гумарыстычнае і па-добраму пасмяецца і з гэтага стану. і з суседа, z з сябе. Наш славуты выхадзец з Беларусі, вялікі расеііскі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі казаў: «Хараство выратуе свет», а другі выдатны беларус, акадэмік Валянцін Капцюг лічыў, што «свет выратуе навука». Мыможам сказаць, шпю Беларусь выратуе не толькі прыгажосць і навука, але гумар і аптымізм. Трэба яшчэ дадаць, што Беларусь стане па-сапраўднаму вольнай, дэмакратычяай еўрапейскай дзяржавай дзякуючы найыянальна свядомаму маладому пакалетю. даяго належыце z вы, таму мне асабліва прыемнаў гэтыя дні павіншаваць вас і пажадаць здароўя. непахіснага духу, мужнасці, веры ў адроджаную Беларусь, поспехаў ваўсіх вашых справах. Жыве Беларусь!». 2006, травень Што хапеў сказаць на кангрэсе У канцы траўня 2007 г. адбыўся Кангрэс дэмакратычных сіл Беларусі, на якім па розных прычынах не задалося выказаць некалькі думак. Вось некаторыя з іх. Жыццё прымусілаўлады Беларусі выконваць тыя прапановы, якія гадоў 10-15 таму выказвала апазіцыя (ЧарнаморскаБалтыйскі калектар, пошукі канцэсій радовшічаў нафты і газу, распрацоўка нетрадыцыйнай энергетыкі, самастойнасць нацыянальнай валюты і г. д ). Нават узялі лозунг тых гадоў: «За Беларусь! За незавнснмую процветаюшую Беларусь!» Таму зараз многія жыхары нашай краіны не разумеюць, якая розніца паміж палітыкай улад і апазіцыі. Шэраг апазіцыйных дзеячаў пачалі падтрымліваць кіраўніка дзяржавы, думаючы, што толькі ён зможа ўтрымаць незалежнасць. Некаторыя, як, напрыклад, наш славуты спартсмен Парфяновіч сасваім «Маніфестам», пабеглі хутчэй наперадзе саміх кіраўнікоў краіны ў склад Расп. Трэба зразумець, што галоўная небяспека для Беларусі — гэта дзікая палітыка антыбеларушчыны. а названыя лозунп — гэта шырма. ідзе працэс зацятай русіфікацыі — як кажа першая асоба: «рускне н беларусы — однн народ», «беларус — гэта рускі са знакам якасці»; беларуская мова — табу для ўсёй вертыкалі чыноўнікаў, нават для дзеячаў культуры. Тое ж было пры савецкай уладзе (Хрушчоў: «чым хутчэй беларусы будуць гаварыць па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм»), Тое ж рабіла яшчэ Кацярына і яе сатрап Мураўёў — «захопім Беларусь не пушкамі, арускамоўнай школай». Таму абавязковы элемент пабудовы Беларусі — нацыянальная беларуская ідэя. Большасць беларускага народа хоча жыць не ў аўтарытарнай, хоць і незалежнай краіне, як жылі многія дзесяцігоддзі ў СССР, і не ў складзе магчыма і дэмакратычнай Расіі, а ў самастойнай дэмакратычнай нацыянальна свядомай еўрапейскай Беларусі, у якой шчасліва будзе жыць кожны чалавек незалежна ад нацыянальнай і канфесійнай яго прыналежнасці. Русіфікацыя пранізала і значную частку апазіцыі. Нават бланк заявы ў фракцыю дэлегатаў кангрэса напісан па-руску, як і шэраг дакументаў. Няўжо дэлегаты не змогуць прачытаць і запоўніць заяву па-беларуску? У знак пратэсту некаторыя дэлегаты не падалі гэтай заявы. Толькі сапраўднае аб’яднанне дэмакратычных сіл можа даць нам добры вынік. Дзеянні ў такім напрамку ў час мшулых выбараў прэзідэнта прывялі да значных дасягненняў — плошча Каліноўскага. На жаль, уражанне такое, што пазней ішло не канструктыўнае аб’яднанне, а актыўнае раз’яднанне. Барацьба за лідарства, змаганне амбіцый. Галоўная ж мэта — выпрацаваць новую тактыку і стратэгію ў палітычным жыцці краіны, каб не атрымоўваць стаўшыя прывычнымі паразы. Патрэбна працаздольная каманда адна- думцаў. Дэмакратычныя сілы — гэта не толькі партыі, а шырокае кола людзей, таму патрэбен усенародны дэмакратычны рух, як некалі БНФ, «Салідарнасць» у Польшчы. Бліжэй да народа, больш — моладзі. Чаму яна асобна дзейнічае? Чаму няма сваіх СМІ ў нашых партый? Дзівіць вэрхал па выбары дэлегатаў. Рада інтэлігенцыі вылучыла47 чал., палову выкінулі па незразумелых паказчыках У заключэнні хачу нагадаць словы адраджэнца 20-х гг. мінулага стагоддзя, якія сказаў мой дзядзька Максім Гарэцкі: «Ахвярую сваім «Я» ва ймя святога ўсім нам Адраджэння!». Вось калі мы ўсе будзем падыходзшь да справы адраджэння Банькаўшчыны і памятаць перш за ўсё пра яе, і толькі потым пра свае амбіцыі, пра сваё «Я» — вось тады мы і зможам дайсці да сапраўднай Беларусі і смела сказаць, не баючыся атрымаць палкай па галаве, святыя словы Янкі Купалы «Жыве Беларусь!» 2007, гправень Першы з’езд вучоных Беларусі Беларусь мае моцны навуковы патэнцыял. Нашы вучоныя ўнеслі вялікі ўклад як у фундаментальную, так і ў прыкладную навуку. 3 часу перабудовы фінансаванне навукі ад аб’ёму валавога ўнутранага прадукту ў краіне зніжалася (з 2,3% у 1990 г. да 0,7-0,8% цяпер) і навука аказалася ў вельмі цяжкім стане. Да гэтага яшчэ дадаліся бясконцыя рэфармаванні, якія праводзіць кіраўніцтва краіны і Акадэміі навук Беларусі, што выгукае адчуванне нестабільнасці, няўпэўненасці, нервовасці і не стымулюе навукоўцаў да плённай працы. Зыходзячы з сучаснага стану навукі, якая сур’ёзна знізіла свой былы прэстыж, Першы з’езд вучоных Беларусі, можа, і быў карысны, бо звярнуўувагу ўладаў і грамадства на вялікую ролю навукі ў развіцці ўсіх бакоў жыцця і дзейнасці краіны. Вельмі важна, што з’езд стымуляваў і ўказ пра павелічэнне аплаты за навуковыя ступені і званні. Праўда сам з’езд прайшоў у лепшых савецкіх традыцыях: урачыста, пышна, з размахам (таму і каштаваў каля 500 тыс. даляраў), у значнай ступені фармальна, па прынцыпе «адабрамс». Найбольш карыснымі былі секцыйныя паседжанні. наякіхздараліся прапановы, спрэчкі і якія, магчыма, чыноўнікі ад навукі ўлічаць у сваёй дзейнасці На галоўнай жа сустрэчы ў 16 выступленнях больш выказваліся пра дасягненні, прычым толькі адно з іх на беларускай мове. Дарэчы і ўсе дакументы — толькі па-руску. Галоўная мэта з’езда, што гучалаў дакладах А. Лукашэнкі, М. Мясніковіча і А. Радзькова, — гэта спусціць навуку з фундаментальных вышынь бліжэй да вытворчасці. Але некаторыя прамоўцы, асабліва рэктар Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік В. Садоўнічы падкрэсліў неабходнасць развіцця фундаментальных асноў і навукі і адукацыі. У прыклад прывёў фундаментальнае адкрыццё Фарадэя і Максвела, якое з часам змагло акупіць усе навуковыя даследаванні ўсяго свету. Безумоўна, неабходна разумнае спалучэнне фундаментальнай і прыкладной навукі. Трэба адзначыць, што мяжа паміж імі часта вельмі ўмоўная. Чыноўнікі ад улады і ад навукі ціснуць на навукоўцаў, каб яны больш укаранялі свае навуковыя распрацоўкі ў вытворчасць. Але мне здаецца, што ў гэтым працэсе справа не столькі ў навукоўцах, колькі ў самой вытворчасці. Трэба, каб там была зацікаўленасць у новых вынаходках, новых тэхналопях і тады самі прамыслоўцы будуць шукаць навінкі навукі. Цяпер жа для большасці кіраўнікоў прадпрыемстваў галоўнае — выканаць план вытворчасці, а ўкараненне новай тэхналогп патрабуе змену спосабу вытворчасці, што ўплывае на выпуск прадукцыі, дадатковага фінансавання. якога звычайна няма, і г. д. Толькі канкурэнцыя, праца не на склад, а на рынак, на выпуск канкурэнтназдольнай прадукцыі прымусіць шукаць і ўкараняць навуковыя распрацоўкі. Вельмі добра было б, каб самі вытворцы ставілі перад вучонымі тыя пытанні новых тэхналогій, якія іх цікавяць. A то часта вучоны сам нешта зробіць новае, перспектыўнае і ходзіць, як гандляр, a яго навуковую распрацоўку ніхто не бярэ, бо баіцца прыпыніць наладжаны працэс вытворчасці. Гэтыя праблемы так і засталіся нераспрацаванымі. Няясныя многія пытанні фінансавання: адкуль узяць грошы на даплату за вучоныя ступені і званні, на аспірантаў, на выкананне шэрагу фундаментальных тэм, дзе знайсці грошы на абсталяванне, экспедыцыі. навуковыя прыборы і г. д. Тэндэнцыя зусім адмяніць фінансаванне навукі з бюджэту дзяржавы вельмі небяспечная, асабліва для фундаментальных даследаванняў Сур’ёзныя праблемы з навуковымі кадрамі. Нізкія зарплаты прыводзяць да «ўцечкі мазгоў» як за мяжу краіны, так і ўнутры. Навука ў краіне не можа пракарміць маладога навукоўца, асабліва калі ён мае сям’ю. Навука ў акадэміі трымаецца на людзях сталага ўзросту. Казусы з зарплатай не спрыяюць маладым навукоўцам (асшрант мае большую стыпендыю (звыш 400 тыс. руб ), чым пасля сканчэння, калі ён робіццамалодшым навуковым супрацоўнікам (больш за 300 тыс руб.)). Асаблівы непакой выгукае стан так званых рэгіянальных навук — прыродазнаўчых (батаніка, заалогія, геалогія. геаграфія, глебазнаўства, экалогія) і гуманітарных (мова, літаратура, фальклор, археалогія і інш.). Гэта тыя навукі, якія прывязаны да тэрыторыі краіны, і, апрача беларускіх вучоных, іх распрацоўваць няма каму, прычым яны таксама ўтрымліваюць як фундаментальную частку, так і не меншую прыкладную. Таму яны павінны атрымліваць прыярытэт у дзяржаўнай падтрымцы. Напрыклад, па пастанове Прэзідыума НАН Беларусі плануецца аб’яднаць інстытуты мовы, літараіуры і фальклорны напрамак Інстытута мастацтвазнаўства ў адзін інстытут. Гэта значыць вярнуць пералічаныя навукі ў стан далёкага мінулага — Інбелкульта і пачатку Беларускай акадэміі навук. У мяне асаблівую боль выгукае пастанова пра перадачу Інстытута геахіміі і геафізікі ў Мінпрыроды, што прывядзе амаль да поўнай ліквідацыі навук аб Зямлі ў акадэміі, а значыць і фундаментальнага напрамку ў геалогіі, геафізіцы, геахіміі. Інстытут геахіміі і геафізікі — адзіная паўнавартасная ўстанова геалагічнага профілю, якая вырашае важныя фундаментальныя і прыкладныя праблемы. Інстытут вывучае псторыю той Зямлі, на якой жыве беларусжі народ, а яна ахоплівае каля 4 млрд гадоў. Няўжо не цікава, не важна ведаць, калі і якія тут былі прыродныя ўмовы і з’явы: вулканы, зледзяненні, моры тыпу Балтыйскага ці Чырвонага, жывёльны і раслінны мір, клімат і рэльеф мінулага, геахімічныя і геафізічныя працэсы ў розныя перыяды развіцця зямлі і г. д. Каб ўсё гэта даведацца, патрэбна пільная праца шырокага кола спецыялістаў самых розных болып вузкіх прафесій. А без гэтых ведаў фундаментальных геалагічных асноў немагчымы мэтанакіраваныя пошукі карысных выкапняў. Геалогія — аснова ўсіх прыродных працэсаў і ведаў пра іх (глебы, раслінны і жывёльны свет і інш ), каркас народнагаспадарчай дзейнасці. Апрачатаго, на базе Інстытута геахіміі і геафізікі ажьшцяўляецца падрыхтоўка студэнтаўгеолагаў і абарона кандыдайкіх і доктарскіх дысертацый, a таксама экспертыза розных праектаў і справаздач у галіне навук аб Зямлі.