3 таго часу прайшло каля 70 гадоў і па тэлебачанні мы чуем і бачым, як па ўсім свеце кожны дзень адлічваюцца дзясяткі, сотні і тысячы ахвяр — палітычных, рэлігійных, крымінальных, тэрарыстычных, прыроднаі тэхнагенна-катастрафічных. экалапчных, наркатычных, гвалтоўных... Дзе ж тое набліжэнне наасферы9 * * * Нядаўна чытаў пра знакамітую Палтаўскую бітву і аднаго з яе ўдзельнікаў гетмана Мазепу, якога апаэтызаваў А. Пушкін. Бітва адбылася ў 1709 г. паміж расійскімі і шведскімі войскамі Першыя ўзначальваў Пётр I, а друпя — Карл XII. Па сучасных мерках гэтая бітва была зусім невялічкая 3 боку Расіі было 42 тысячы салдат і 72 гарматы, у шведаў — 27 тысяч салдат. Шведы страцілі 9234 чал. забітымі і больш за 18 тыс. палоннымі, 32 гарматы; рускія — 1345 чал. забітымі і 3290 параненымі. Гэта бітва стала пераможнай для Пятра I у працяглай Паўночнай вайне 1700-1721 гг. Шматлікія бітвы Першай сусветнай вайны і асабліва Другой сусветнай у параўнанні з Палтаўскай выглядаюць намнога больш грандыёзнымі, ахвяры налічваюцца ўжо дзясяткамі і сотнямі тысяч чалавек і болей, тое ж тычыцца і размаітай зброі. Страшна падумаць пра магчымую Трэцюю сусветную вайну, асабліва калі яна можа быць ядзернай. Тады стане пытанне аб існаванні чалавецтва, аб чым ужо пісалі мнопя пісьменнікі і ў тым ліку наш славуты Алесь Адамовіч. Цяпер усё больш краін валодае ядзернай зброяй, а многія імкнуцца атрымайь яе. Некаторыя кіраўнікі нашай дзяржавы вельмі шкадуюць, што мы аддалі гэтую зброю Расіі. Зараз Іран, нягледзячы на пратэсты сусветнага згуртавання, упарта змагаейца, каб стаць ядзернай дзяржавай. Усё ж розум павінен перамагчы! * * * Дзяцінства маё прайшло пад лозунгам: «Спаснбо товарншу Сталнну за наше счастлнвое детство». Праўда, было яно ў ГУЛАГу: у пас. Мядзведжая Гара (пазней г. Мядзведжагорск, Карэлія) — цэнтры будаўнштва Беламорска-Балтыйскага канала. У верасні 2002 г. праз больш чым 60 гадоў я зноў трапіўу Петразаводск, дзе праходзіла нашаміжнародная канферэнцыя па геадынаміцы. Канешне, не заехаць у Мядзведжагорск я не мог. Гэта падарожжа зрабіла на мяне вялікае ўражанне. У многіх людзей пад уплывам усплёску значных эмоцый і глыбокіх пачуццяў усплываюць нечаканыя прадбачанні. Па прыездзе ў Мінск я надрукаваў у «Народнай Волі» артыкул пра сваё вандраванне «У край «шчаслівага» дзяцінства». У ім напісаў, што я быццам бачу сон — і мяне ў маім родным горадзе моцна пабілі, праспект Францыска Скарыны назвалі па-іншаму, у шапіках няма недзяржаўных газет, у тым ліку «Народнай Волі». I праўда, усяго амаль праз 4 месяцы ў студзені 2003 г. мяне каля пад'езда нашага дома нейкія хлопцы, якія прыехалі на «Опелі», «прафесійна» моцна стукнулі па галаве (чэрапнамазгавая траўма сярэдняй цяжкасці, страсенне мозгу, паламаны нос), і я, як жартам казаў А. Мальдзіс, з якім раней здарылася тое самае, трапіў у кагорту «недабіткаў». Праз некалькі год указам кіраўніка дзяржавы праспект Францыска Скарыны быў перайменаваны ў праспект Незалежнасці. Але нечая вышэйшая рука зрабіла так, што выканаўцы гэтага ўказа напісалі назву чырвоным колерам на белым фоне — здалёку шыльда выглядае, як бела-чырвона-белы знак — як быццам яго начапілі на кожны будынак Яшчэ троху пазней забаранілі друкаваць у Беларусі і прадаваць у шатках амаль усе незалежныя дэмакратычныя газеты, у тым ліку і «Народную Волю». * * * У лютым 2004 г. я быў у музеі Янкі Купалы на прэзентацыі поўнага збору яго твораў. Выступалі мнопя вядомыя літаратуразнаўцы, паэты, артысты, з вялікай радасцю і аптымізмам гаварылі аб тым, што нарэшце ўсе творы нашага вялікага паэта ўбачылі свет Я таксама з прыемнасцю слухаў разумныя добрыя словы, глядзеў на помнік Янку Купалу, які стаіць у зале сустрэч, наяго трагічныя зморшчыны на ілбе, сумны погляд і з шчымлівым сэрцам думаў пра яго цяжкі лёс, асабліва пасля яго жудаснага харакіры. Як паэту ў тыя гады і ўсё астатняе жыццё цяжка было жыць, калі не магло быць ніякай шчырасці, калі нельга оыло нашсаць тое, што хацелася, калі не мог змясціць лепшыя свае творы ў поўны збор, які падрыхтаваў да друку сам. Шчыра пагаварыць, абмеркаваць сітуаныю ў краіне, літаратуры амаль не было з кім... Як немагчыма горка было адчуваць, што нават сябры твае, калегі па працы, па творчасці даносяць на цябе ў адпаведныя ўстановы, і самае страшнае, што сярод іх ёсць тыя, якіх ты некалі любіў і прысвяціў ім свае самыя шчырыя, сардэчныя вершы. , Ці думаў і прадчуваў паэт, што жыццё скончыцца так трагічна? Такі быў жорсткі антычалавечны, таталітарны рэжым, пры якім у большасці людзей жыццё было трагічным, лёс трапчны і смерць трагічная. * * * Па тэлебачанні паказалі, як ліквідавалі берлінскую сцяну. Успомніў даўнюю сустрэчу ў Берліне ў гасцях у майго сябра геолага Ганса, з якім ужо доўгія гады працаваў над рознымі сумеснымі праблемамі па тэктоніцы Еўропы. Ён тады з вялікай гаркатой пажаліўся, што, каб сустрэцца са сваёй роднай сястрой, яны бяруць адпачынак, едуць у Балгарыю і там могуць пабачыцца, нагаварыцца, бо атрымалася так, што ў час амаль імгненнага ўзвядзення берлінскай сцяны яна аказалася на захадзе, а ён — на ўсходзе. Мяне гэты факт вельмі ўзрушыў, і я чыста па-чалавечы выказаў яму спачуванне і ўзняў тост за тое, каб як мага хутчэй берлінская сцяна была парушана і каб Ганс і яго сястра маглі сустракацца калі самі захочуць і дзе захочуць — хоць у Берліне, хоць у Балгарыі. Ганс, яго жонка і нямецкія калегі спачатку ўскінулі на мяне стаўшыя круглымі ад здзіўлення вочы (як так! прадстаўнік СССР і можа такое гаварыць!). I ў іх, мне здалося, прамільгнулі іскры згоды і ўдзячнасці. Але амаль у той жа момант яны са страхам пачалі глядзець адзін на аднаго і аглядвацца па баках — ці не чуў хто такія крамольныя словы, за якія можна жорстка пацярпець... Страх у душах усходніх немцаў, дзе дзяржава таксама была таталітарная, панаваў не меншы, чым у нас пры сталінізме. * * * 26 красавіка 2006 г. сумны юбілей — 20 год чарнобыльскай катастрофы. Хоць тады ўжо і пачыналася перабудова. але жылі яшчэ па-старому, таталітарнаму рэжыму, калі пануюць страх, хлусня, дэмагопя. Успамінаю, калі даведаўся пра аварыю, я, як дырэктар Інстытута геахіміі і геафізікі Акадэміі навук Беларусі, папрасіў інжынера па тэхніцы бяспекі перыядычна мерацьрадыяцыйны фон He паспелі зрабіць некалькі замераў як раздаўся званок з КДБ. каб неадкладна спынілі гэта рабіць. Праз некалькі дзён пазванілі з ЦК КПБ: «Вам доверяется почетная мнссня: на демонстрацмн Первого мая вы будете неста знамя города Мннска» Быў цудоўны па-сапраўднаму ўжо летні дзень, а мы, тысячы людзей, амаль поўны дзень правялі на вуліцы, на адкрытым паветры, па якім ляцелі мільёны радыеактыўных пылінак. Жылі, як у той жартаўлівай песні: «Все хорошо, прекрасная маркнза...». Каб не тыя далёкія шведы, якія першыя паднялі шум пра аварыю, савецкія людзі, мусіць, яшчэ вельмі доўга не ведалі б аб ёй. Да гэтага так ужо было пад Чалябінскам і ў іншых мясцінах. Калі ў Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах у сродках масавай інфармацыі тлумачылі, як сябе весці ў тых умовах (піць ёд, менш быць на вуліцы, прымаць душ пасля двара і г. д.), у нас пад бравурныя гукі трубілі, што ўсё вельмі добра, ніякай бяспекі няма, у г Брапне на Гомельшчыне арганізавалі футбольны матч, а ў іншых гарадах — майскія дэманстрацыі і гулянні. Калі М. Тэтчэр тэрмінова вывозіла сваіх некалькі дзясяткаў студэнтаў з кіеўскіх вышэйшых навучальных устаноў, кіяўляне ішлі на масавую дэманстрацыю, спаборнічалі ва ўсесаюзных веласіпедных гонках. Калі прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі М. Барысевіч тэрмінова ў нерабочы суботні дзень сабраў усіх дырэктараў інстытутаў, каб абмеркаваць магчымыя наступствы жудаснай катастрофы і барацьбу з ёй, мы выслухалі хвалюючае, шчырае са слязьмі на вачох выступ- ленне дырэктараінстытутаядзернай энергетыкі В. Несцярэнкі, які толькі што вярнуўся з Чарнобыля, дык наступныя дні абодвух кіраўнікоў сустрэчы чакалі вялікія непрыемнасці. Па радыё і тэлебачанні міністр аховы здароўя і іншыя высокія чыноўнікі ўпэўнівалі, што ніякай бяспекі няма, усюды можна адпачываць, купацца, збіраць грыбы, ягады... Сакрэтнасць і хлусня выйшлі наперад. А ў гэты час тысячы герояў змагаліся з разбушаваўшымся ядзерным дзікім драконам і колькасць ахвяр з кожнай хвілінай павялічвалася. Галоўнае — не захаваць здароўе людзей, а «каб не было панікі». 3 часам праўда пачала патроху прабівацца і з’явіліся праграмы па пераадольванню наступстваў катастрофы, пачалося масавае перасяленне, дапамога пацярпеўшым і г. д. Але нават да гэтага часу мы многае не ведаем, пануе паўпраўда, тое-сёе забылася, а іншае ўжо стала звычным. He ведаем дасканала, колькі чалавек загінула ад радыяцыі, колькі калек іхворых. Усё стараемся прыменшыць. Забруджаны край патроху засяляецца. Зноў ідзе размова аб будаўніцтве АЭС на тэрыторыі Беларусі, але мы да гэтага яшчэ не дасягнулі дастатковага ўзроўню адказнасці і маралі. Колькаснь затрыманых і пасаджаных у турэмны ізалятар, засуджаных нарозныя тэрміны заключэння ці высылкі на «хімію» пасля мітынгаў, пратэставых збораў з кожным годам усё расце. Калі ў сярэдзіне 90-х гг. мінулага стагоддзя яны лічыліся адзінкамі і гэта выгукала вялікі жах і пратэст у грамадстве, дык цяпер іх лічба перавышае многія дзясяткі і дасягае ўжо некалькіх соцень Сталася так у нашым «стабільным» жыцці, што ўжо некалькі гадоў, як у Дзень геолага (першая нядзеля красавіка) я не магу перадайь віншаванне з нашым прафесійным святам непасрэдна сваім малодшым калегам — Вячаславу Сіўчыку і майму былому студэнту Паўлу Севярынцу, бо яны сустракаюць тое свята ў зняволенні. Так і ў гэтым годзе: першы затрыманы, калі ўдзельнічаўу святкаванні Дня волі 25 сакавіка, адругі — ужо значны тэрмін адбывае ў высылцы ў Малым Сітне, на поўначы Полаччыны. Тым не менш я праз газету «Наша Ніва», таксама выгнаную ўладамі з прастораў Беларусі, перадаў маім калегам віншаванне. «Наша свята геолагаў прыпадае на вясну, калімы пачынаем адчувауь, што хутка будзе вандраванне (геалагічнае поле) і мы зможам спаткацца з прыродай, вырвацг{а з цеснага душнага горада на шырокі прастор, успрыняць свабодны ўзлёт і пазнаць новыя іарны пра будову і развіццё Зямлі, а гэта дасць магчымасць адкрыць і адшукаць розныя карысныя выкаті, так неабходныя для існавання і развіцця чалавецтва. Як сапрсіўдныя вандроўнікі, мы ў гэтыя дні адчуваем, што «душу намада даль заве». Я думаю, штоДзеяь геолага заканамерна амаль супаў з Вясной, са святам 25 Сакавіка і з Днём гумару. Вясна — адна з самых цудоўных часін года, калі светлыя, радасныя прамяні сонейка пачынакхць так прыемна саграваць цела і душу пасля зімніх халадоў, ажывае прырода. сэрца пачынае біцца больш моцна, пачуццё любові і дабра ахоплівае ўсё больш людзей, хочацца жыць далей / жыць лепей... Вясна адкрывае браму да лета. да цяпла, да жыгррі. Як нядаўна, у самыя халодныя дні марознай зімы гэтага года, калі настрой іўспрымаяяі былі таксамамарозяымі. наш славуты паэт Ніл Гілевіч сказаў мне: «Дажывём да Вясны . .. »