Кангрэс быў вельмі прадстаўнічы: на ім прысутнічала больш за 100 чалавек людзей творчай інтэлігенцыі, экспертаў і праваабаронцаў з 15 краін Еўропы і ЗША. 3 уступным карот- кім, але вельмі змястоўным словам «Культура і посттаталітарнае грамадства» выступіў прэзідэнт Беларускага ПЭН-цэнтра Васіль Быкаў, якога слухалі з вялікай увагай. Была выдадзена спецыяльная кніга з матэрыяламі кангрэса на беларускай і ангельскай мовах Незадоўга перад кангрэсам 12 ліпеня 1995 г. адбылося адкрыццё на пляцы Свабоды помніка Максшу Гарэцкаму, які быў зроблены да 100-годдзя пісьменніка скульптарам Мікалаем Рыжанковым. Сабралася каля 120 чалавек. і ў тым ліку прыйшлі народныя — Васіль Быкаў. Янка Брыль. Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Іван Навуменка. Адкрываў і кіраваў мітынгам Аляксандр Сасноўскі — у той час намеснік мэра г. Мінска, а вядучай была загадчык аддзела культуры Мінгарвыканкама. Я думаў, што яны добра прадумалі парадак правядзення, і таму не ўмешваўся ў гэты працэс. Вядучая запрасіла ў «прэзідыум» толькі Рыгора Барадуліна, якому і дала слова. На мае падказкі звярнуць увагу на іншых народных пісьменнікаў і паэтаў і таксама даць ім слова яна не адрэагавала. А яны сціпла стаялі ў натоўпе, і асабліва непрыкметным, як і заўсёды, стараўся быць Васіль Уладзіміравіч, схаваўшыся за некалькімі поўнымі фігурамі. Я адчуваў, што Васіль Быкаў, ЯнкаБрыль, Ніл Гілевіч гатовы і хацелі сказаць некалькі слоў, але прамаўчалі. калі вядучая пад маім націскам усё ж прапанавала ў самым канцы мітынгу і ім выступіць. Я няёмка сябе адчуваў і вельмі шкадаваў, што не паводзіў больш рашуча... Добра, што Беларускае тэлебачанне там жа папрасіла выказацца Васіля Быкава і ўвечары ў «Навінах» мы пачулі яго. Ён сказаў, што вельмі задаволены гэтай падзеяй, якую трэба было даўно зрабіць, і справядліва, што ў Мінску чацвёртым пасля Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча паставілі помнік менавіта Максіму Гарэцкаму, які ў псторыі беларускай літаратуры, як адзін з яе заснавальнікаў-класікаў, стаіць побач з пералічанымі пісьменнікамі. У канцы 1995 — пачатку 1996 г. больш канкрэтна паўстала пытанне аб адкрыцці помніка Ф. Скарынеў ГІразе, чаму вельмі спрыяў тагачасны амбасадар Беларусі ў Чэхіі Мікалай Вайцянкоў. Ён звярнуўся да мяне з просьбай арганізаваць дэлегацыю з Беларусі, каб у Празе адчулі веліч посташ беларускага асветніка і першадрукара, што значна дапамагло б атрымаць падтрымку, а затым і дазвол чэшскіх уладаў на ўстаноўку помніка. Наша Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», якое даўно планавала паездку ў Прагу, разам з таварыствам «ЧэхіяБеларусь» і навукова-культурным цэнтрам імя Ф. Скарыны, вырашыла накіраваць вялікую дэлегацыю для правядзення акцыі «Беларусы ў Празе», у час якой меліся адбыцца розныя мерапрыемствы і сустрэчы, у тым ліку навуковыя чытанні, прысвечаныя Ф. Скарыне. Для паездкі мы арганізавалі спецыяльны аўтобус, на якім паехала наша дэлегапыя з выдатнымі прадстаўнікамі літаратуры, навукі, мастацтва і тэатра, а для Васіля Быкава і Рыгора Барадуліна набылі білеты на цягнік. Нечакана апошні адмовіўся ехаць, спаслаўшыся на кепскае здароўе, і замест яго паехаў я. Увесь тыдзень (11-17 лютага 1996 г.) я прабыў разам з Васілём Уладзіміравічам у адным купэ і адным пакоі гасцініцы ў Празе. Роўна а 7-й гадзіне раніцы я пад’ехаў на акадэмічнай чорнай «Волзе» да дома В. Быкава— і ён тут жа выйшаў з невялікім чорным «дыпламатам» у адной руцэ і цэлафанавай торбачкай — у другой. Я прапанаваў яму сесці на пярэдняе сядзенне побач з шафёрам, але ён катэгарычна адмовіўся і пажартаваў: «Я сяду за вамі, на самае бяспечнае «сенатарскае» месца». Затыдзень я зноў упэўніўся, наколькі Васіль Уладзіміравіч сціплы, тактоўны, культурны чалавек. За ўвесь час ён ні разу не павысіў голас, не выказаў якую-небудзь незадаволенасць. У яго паводзінах, выглядзе, словах не было і намёку на тое, што перад табой вялікі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Але калі ён пачынаў гаварыць, гэтая прастата, засяроджаны твар яшчэ больш падкрэслівалі яго багатую ўнутраную культу- ру, натуру светлага розуму і мудрасці, бо яго выказванні былі прадуманымі, нестандартнымі, поўнымі жыццёвага вопыту У вагоне туды і назад мы як мае быць нагаварыліся. На мае пытанне. ці моцна захварэў Рыгор Барадулін, Васіль Уладзіміравіч адказаў, што, як стала яму вядома, Лукашэнка вельмі раззлаваўся, калі даведаўся пра паездку абодвух народных пісьменнікаў, і накінуўся на міністра замежных спраў У Сянько: «Как ты посмел йх послать9 Мало лн чего онн там про меня могут наговорнть!» Яшчэ большы вэрхал узняўся, калі яму стала вядома, што запланавана ўскладанне вянкоў на магілы дзеячаў БНР. Аб гэтым стала вядома і Рыгору, таму, можа, ён і насумысля адмовіўся ехаць, хаця хутчэй за ўсё і праўда быў хворы. Васіль Уладзіміравіч многа і шчыра распавядаў пра сваё жыццё, пра пачатак літаратурнай дзейнасці, розныя жыццёвыя перыпетыі, прыблізна так. як ён значна пазней апісаў у аўтабіяграфічным творы «Доўгая дарога дадому» (2002). Адчувалася, што ў ім глыбока сядзіць крыўда на беларускі друк (хаця стараўся гэтага і не паказаць), які не хацеў друкаваць яго творы. і ўдзячнасць да А. Твардоўскага, які падтрымаў яго ў «Новом мнре». Прыйшлося яму і самому перакладаць свае ж рэчы на рускую мову, бо перакладчыкі рабілі гэта кепска. Таму яго той-сёй нават лічыў рускамоўным пісьменнікам, а гэта было крыўдна і несправядліва. «Я заўсёды пішу па-беларуску, па сваёй сутнасці і духу я толькі беларускі пісьменнік» — цвёрда падкрэсліў Васіль Уладзіміравіч. I дадаў: «Толькі жыццё прымусіла мяне перакладаць свае творы на рускую мову». Успомніў, як доўга ў Беларусі баяліся яго друкаваць, як нападалі на яго генералы і афіцыйныя CM1... Тое-сёе расказаў і пра сваё асабістае, пра сям’ю. Дужа балела яму, што абодва сыны не размаўляюць па-беларуску і наогул далёкія ад беларушчыны, але вельмі пацешыў унучак, які раптам пачаў з дзядулем гаварыць па-беларуску. Ужо каля 17 гадоў Васіль Уладзіміравіч пакутаваў ад астмы, і на працягу дня яму прыходзілася разы 3-4 карыстацца «дыхалкай» (так ён назваў прыбор, які здымае прыступы ўдушша, a тыя наступаюць зусім нечакана) Успомніў, як некалькі разоў забываў гэтую «дыхадку» і ледзь не задыхнуўся — жудасна непрыемнае і цяжкае адчуванне. Шкадаваў, што сярод пісьменнікаў і мастакоў ходзіць шматхлуслівых плётак, ад якіх ён стараецца быць далей і не заўважаць іх. Прынамсі, няпраўду кажуць і пра ягоную жонку Ірыну Міхайлаўну, і пра Рыгора Барадуліна На пытанне, хто напісаў «Сказ пра Лысую гару», цвёрда адказаў: «Ніл Гілевіч». Я таксама апавядаў пра жыццё сям’і Гарэцкіх. Ён з цікавасцю слухаў і раіў абавязкова напісаць аб гэтым, бо вельмі важныя матэрыялы сведак жыцця таго чаеу, каб людзі ведалі, як сапраўды жылося ў «камуністычным раі», да якога ён ставіўся рэзка адмоўна Мяне здзівіла чуласць Васіля Уладзіміравіча: здавалася, такі вытрыманы і мужны чалавек, але я бачыў, як ён, усхваляваны гамонкай, змахвае слязу пры размове аб некаторых асабліва цяжкіх момантах жыцця маіх дзядзькі Максіма і таты, а таксама майго Я ўспомніў, што прыблізна так успрымаўмае ўспаміны Уладзімір Калеснік, калі ЯнкаБрыль пазнаёміў мяне з ім і мы сядзелі ўтрох за добрай сяброўскай гамонкай у гасцініцы... Наогул настрой у Васіля Уладзіміравіча быў песімістычны і ягоныя невясёлыя думкі і пачуцці часта выклікалі ўздыхі: «Вах-вах-вах!» ці «Ох, ох, ох!» У Празе мы амальусюды і ўвесь час былі разам. В. Быкава вельмі прыязна прымалі, і ён, канешне, заўсёды быўу цэнтры ўвагі. Вельмі прыхільна нас сустрэў у беларускім пасольстве ў Чэхіі амбасадар Мікалай Ваййянкоў, які добраразмаўляў з намі па-беларуску. Я раней некалькі разоў сустракаўся з ім у Гомелі і не чуў ад яго беларускага слова, таму быў прыемна здзіўлены Добрае ўражанне зрабіў і будынак-катэдж пасольства, яго інтэр'ер і ветлівыя беларускамоўныя супрацоўнікі. Гонар ахапіў нас за самастойную дзяржаву Беларусь. Васіля Быкава запрасілі на сустрэчу ў ПЭН-клуб Чэхіі, куды нас адвезлі на машыне пасольства. Ва ўтульнай зале сабралася чалавек 50, якія задавалі шмат пытанняў пра Беларусь — мінулае і сучаснае. Была сустрэча ўсёй афіцыйнай дэлегацыі ў Таварыстве дружбы народаў Усходу, якое ўзначальвае чэшскі касманаўт Рэмек. 3 цікавасцю і хваляваннем наведалі Вальшанскія могілкі, дзе пакланіліся і ўсклалі вянкі да магілак Крэчэўскага, Захаркі, Грыба, Забэйды-Суміцкага Удзельнічалі ў навуковай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і творчасці Ф. Скарыны; разам з М. Вайцянковым і прадстаўнікамі мясцовых уладаў ездзілі выбіраць магчы.мае месца для помніка Ф. Скарыне.. У красавіку 1996 г. адбыліся Пятыя (першыя міжнародныя) Гарэцкія чытанні, у якіх прынялі ўдзел каля 100 чалавек з Беларусі, Расіі, Польшчы, Чэхіі. Большую ўрачыстасць навуковым чытанням прыдала прысутнасць і выступленні з прывітальным словам Янкі Брыля, Васіля Быкава і Ніла Гілевіча. В. Быкаў адзначыў: «МаксімГарэцкі — адзін з самых слынных светачаў нацыянальнай культуры. [...] У выпадку з Гарэцкім мы маем шчаслівае спалучэнне асобы, геніяльны сінтэз нацыянальнага прарока, пісьменніка, навукоўца». На пахаванні Данілы Міцкевіча (13 ліпеня 1996 г.) Васіль Быкаў паведаміў яшчэ пра адзін вынік нашай паездкі ў Прагу. Іван Антановіч (тады намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь) так накінуўся на М. Вайцянкова за яго занадта шчыры і цёплы прыём В. Быкава і мяне, а таксама ўдзел у многіх нашых мерапрыемствах, што хацеў зняць яго з пасады. У Сянько, які высока цаніў Вайцянкова як пасла, ледзьве яго адстаяў На маё пытанне пра здароўе, настрой Васіль Уладзіміравіч адказаў. што дрэнна, і цяжка ўздыхнуў: «Ай-вай-вай!» Растлумачыў, што ўсё менш застаецца веры ў адраджэнне, уздым беларусаў і Беларусь. Потым дадаў: «Мнопя мяне лічаць песімістам, але я зыходжу з рэальных абставін, а яны, на жаль, не даюць падставы для аптымізму. Таму і атрымліваюцца ў мяне сумныя прагнозы». У сярэдзіне снежня 1996 г. мы з Васілём Уладзіміравічам былі на адкрыцці выставы «Немагчымыя фггуры» шведскага мастака Оскара Ройтэрсверда ў Доме прыроды. Спачатку па тэлебачанні абяцалі як мае быць паказаць гэтую імпрэзу і, праўда, прыслалі многа тэлекамер, зрабілі шмат здымак, але ўвечары на экране толькі мільганула некалькі карцін, a людзей амаль зусім не паказалі, у тым ліку і Васіля Быкава, які, дарэчы, выступіў з добрым і цікавым словам. Вось такая «замяталінска-кісельская» цэнзура, як дробная помста выдатнаму пісьменніку за яго крытыку сучаснага рэжыму. Такія дробныя, а потым і проста хамскія «пляўкі» ў ягоны адрас, поўнае замоўчванне ва ўсіх афіцыйных беларускіх СМІ паступова і прывялі да таго, што Васіль Быкаў вымушаны быў пакінуць любую Бацькаўшчыну, выехаць за мяжу — спачатку ў Фінляндыю, потым у Германію і Чэхію, каб спакойна жыць і працаваць.