Пасля смерці Сталіна, асабліваў так званую «хрушчоўскую адлігу», у друк пачалі прабівацца творы, у якіх падавалася горкая праўда пра вайну і нават пра сталінскія лагеры. Як бомба, прагучаў даклад М. Хрушчова пра Сталіна і масавыя рэпрэсіі, а затым з’явіліся першыя творы А. Салжаніцына. Найвялікшае ўражанне рабілі творы маладых пісьменнікаў«шасцідзясятнікаў». Ярка засвяцілася імя Васіля Быкава. Мойтата, ГаўрылаГарэцкі, які ўканцы 50-х гг, які яго брат Максім, атрымаў поўную рэабілітацыю па прысудах 30-х гг., у 1965 г. быў узноўлены ў званні акадэміка Акадэміі навук БССР, вельмі цікавіўся новымі творамі сусветнай, савецкай і асабліва беларускай лгтаратуры. Ён звярнуў маю ўвагу і на творы Васіля Быкава, які ў канцы 50-х, 60-я і пачатку 70-х гг. выпусціў адну за другой шэраг выдатных апавяданняў і аповесцяў: «Смерць чалавека», «Жураўліны крык», «Здрада», «Трэцяя ракета», «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання» і інш. Тата, а потым і я, былі ў захапленні ад іх, з нецярплівасцю чакалі новых і, не адрываючыся, «праглытвалі» іх. Тата ў той час жыў у Падмаскоўі, а я ў Маскве. Тата тады падкрэсліў, што гэта — сапраўдная ваенная літаратура, a па сутнасці «антываенная», бо паказвае антычалавечае аблічча вайны, яе антыгуманнасць, амаральнасць і абсурднасць, і ўсе яе ўдзельнікі — ахвяры лёсу, ахвяры перш-наперш таталітарных сістэм. Ён звярнуў маю ўвагу на тое, што некалі Максім Гарэцкі марыў аб такім узроўні беларускай літаратуры, а яго «На імперыялістычнай вайне», як лічаць многія нашы выдатныя літаратуразнаўцы, стаіць у шэрагу сусветнай антываеннай прозы, побач з творамі Барбюса, Рэмарка, Хемінгуэя, а цяпер і Быкава. У лісце да Л. У Чарняўскай-Гарэцкай і Г. М. Гарэцкай ад 19.111.1962 тата пісаў: «У № 2 «Маладосці» ёсць дзіўная аповесць-апавяданне Васіля Быкава «Трэцяя ракета» ці чыталі Вы9 I Лара, і я не маглі кінуць чытанне, пакуль не прачыталі ўсё адразу». У лісце ад 11.11.1963 да іх жа: «Мы захапляемся прозаю Васіля Быкава», а ў лісце ад 26 11.1964: «Як Вам падабаецгіа «Альпійская балада» Васіля Быкава? Мы ў захапленні»... У тыя ж гады, калі пачаў стрымгалоў уваходзіць у беларускую і сусветную літаратуру Васіль Быкаў, патроху ішло і вяртанне спадчыны Максіма Гарэцкага, «Выбраныя творы» якогаў 2-х тамах выйшлі здрукуў 1973 г. I бацькі, і мая сям’я ўжо жылі ў Мінску, і мы мнопм паслалі гэты двухтомнік. Ад Быкава прыйшоў адказ: «Вялікі вам дзякуй за двухтомнік. Я вельмілюблю Гарэцкага. лічуяго самым-самым з беларускіх празаікаў мінулага, вельмі шкада, што яго напаткала такая доля. Але ішпо ж! Ніхпю з нас не ведае, што чакаеяго. Будзы/е здаровыя, па магчымасці шчаслівыя!» Пасля амаль 40-гадовага выгнання з Беларусі мы, нарэшце, здолелі вярнуцца на радзіму: бацькі ў 1969 г., а я — у снежні 1971 г. Мы змаглі часта наведваць беларускія тэатры, канцэрты, літаратурныя вечары, з’езды пісьменнікаў На адной з такіх сустрэч ужо ў сярэдзіне 70-х гг. я ўпершыню ўбачыў Васіля Быкава, пачуў яго выступленне і троху быў расчараваны Я ўбачыў чалавека сярэдняга росту, простага «сялянскага» выгляду, з паставай, якая не кідалася ў вочы, а была сціплай, непрыкметнай і нават троху шчуплай з зачэсаным на бок чубком прамых светлых валасоў на галаве круглаватай формы. I толькі шэрыя вочы адразу вылучаліся сваім пранікнёным поглядам, у якім свяціўся розум і бачылася нялёгкае шматпакутнае жыццё. He быў ён і бліскучым аратарам: гаварыў роўным, досыць ціхім, малавыразным голасам. Але ўсе слухалі Васіля Быкава вельмі ўважліва, стараліся не прапусціць ніводнага слова, бо яго выступленне было вельмі змястоўным, думкі нестандартныя, глыбокія, закраналі не толькі розум, але даходзілі да душы і сэрца слухачоў. Тады ён сказаў, што трэба пісаць жыццёвую праўду, імкнуцца да адкрыцця ісціны, а для гэтага, апроч таленту, патрэбна немалая мужнасць. Праўда жыцця, якой бы непрыемнай янані была, не пашкодзіцьдабру. Асабліва праўдзіва трэба пісаць пра вайну, і пакуль чалавецтва будзе памятайь, што яно перажыло ў XX ст., новая вайна немагчымая. Ён гэтую тэму раскрываў вельмі пераканаўча, і было зразумела, што то яго сапраўднае крэда. Мой тата і я вельмі перажывалі за Васіля Быкава з нагоды тых несправядлівых нападкаў, якія яму прыходзілася ў канцы 60-х — пачатку 70-х гг. чуць ад мясцовых і рэспубліканскіх улад, ад многіх савецкіх генералаў і афіцэраў і іншых крытыкаў, сярод якіх, на жаль, былі і пісьменнікі, і навукоўцы. і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Тата кожнае лета ездзіў у геалагічныя экспедыцыі, часта бываў на Гродзеншчыне, стараўся заехаць у Гродна і зайсці да Быкава, каб падзякаваць яму за выдатныя творы і маральна падтрымаць у той нядобразычлівай атмасферы, у якую трапіў таленавіты празаік. 18 ліпеня 1974 г. мае бацькі трапілі на вечар, прысвечаны 50-годдзю Васіля Быкава, аб чым тата напісаў Леаніле і Галіне Гарэцкім у Ленінград: «Вечар адбыўся ў Доме мастацтваў (частка былога Архірэйскага палаца). Ніколі не былоўгэтым Палацы столькі людзей. Наўсіх праходах стаялі прыхільнікі таленту Быкаеа. Прысутнічалі многія, многія пісьменнікі. Былі прадстаўнікі ЦК і ўраду: Кузьмін, Сняжкова, Марцалёў. Г М. Бураўкін зрабіў бліскучы даклад — і па форме, z па зместу, паглыбіні і арыгінальнасгў ду.мак. Многа было прывітанняў, адрасоў. Васіль Быкаў хваляваўся, пачырванеў; сказаў адказнае слова, сціпла, сціпла. Воплескі амаль ператварыліся ў авайыю. Так было прыемна і радасна». Значна пазней, ужо 24 сакавіка 1979 г., тата зноў піша Галіне Максімаўне пра свае ўражанні: «...Па тэлебачанню, па запісу перадавалі вечар твораў Васіля БыкавазДома афгцэраў Была паўнюсенькая зала, людзі стаялі і каля сцен. Гаварылі Шамякін, Асіпенка, Бураўкін, Чыгрынаў, сам пісьменнік. Многа было пісулек, фкава адказваў В. Быкаў. Але шматразовае «так сказаць» (хаця б «так кажучы») страшэнна засмечвала мову, псавала яе». 22 ліпеня 1984 г. бацька пісаў Галіне Максімаўне пра вечар, прысвечаны 60-годдзю Васіля Быкава: «...на вечарБыкавамы не трапілі, бо не мелі запрашэнняў а пайсці таку тэатр Лнкі Купалы мы не адважыліся. Глядзелі ўважліваўвесь вечар. Былоўсё вельмі додра. [. . ] А якія шчырыя і палкія прамовы былі. Гэта было сапраўднае свята беларускай кулыпуры, яе ўсесаюзнае прызнанне». Непасрэдназ Васілём Уладзіміравічам я пазнаёміўся толькі ў 1980 г., калі спачатку Алесь Адамовіч, а затым і Быкаў звярнуліся да мяне з просьбай дапамагчы ў справе ўшанавання памяйі КанстанцінаСіманава, з якім яны сябравалі і які памёр у жніўні папярэдняга года. Справа ў тым, што К, Сіманаў быў сведкам гераічнай барацьбы з фашыстамі пры абароне Магілёва, дзе змагаліся прататыпы многіх яго літаратурных герояў, у тым ліку з рамана «Жывыя і мёртвыя». Гэты эпізод вайны быў настолькі важны для ходу баёў, што К. Сіманаў увесь час дамагаўся, каб гораду Магілёву прысвоілі званне «Горад-герой». Баі пад Магілёвам пакінулі такое моцнае ўражанне на Сіманава. што ён перад смерцю пакінуў завяшчанне, у якім прасіў спаліць яго цела ў крэматорыі, а попел развеяць на Буйніцкім полі, каб хоць так з’яднацца з героямі сваіх твораў і стаць часцінкай той зямлі, дзе навечна паляглі яны зусім маладымі. Адамовіч і Быкаў вырашылі, што на месца, дзе будзе кінуты ў зямлю попел выдатнага пісыменніка, трэба паставіць вялікі прыгожы валун, які стане своеасаблівым помнікам К. Сіманаву. Алесь Адамовіч ведаў мяне ўжо з таго часу, як працаваў над манаграфіяй «Браму скарбаў сваіх адчыняю... », прысвечанай жыццю і творчасці Максіма Гарэцкага, і таму часта наведваў майго бацьку з рознымі пытаннямі пра ягонага брата. Ён таксама ведаў, што наш Інстытут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР збірае валуны — помнікі мінулага зямлі беларускай і стварае музей валуноў пад адкрытым небам Таму як да дырэктара гэтага інстытута яны і звярнуліся да мяне па дапамогу. Жонка і сын К. Сіманава некалькі разоў прыязджалі да нас і нарэшце адабралі вялікі (каля 15 тон вагой), гладка абкатаны валун жоўта-шэрага колеру з чырвоным адценнем, які з факсімільным подпісам К. Сіманава стаіць у мемарыяльным комплексе на Буйніцкім полі пад Магілёвам... Васіль Быкаў быў не толькі выдатным шсьменнікам, гонарам беларускай і сусветнай літаратуры, але і вялікім грамадзянінам Беларусі, які ўсё жыццё змагаўся за нацыянальнае адраджэнне Бацькаўшчыны, зародную мову, уздым культуры, дзяржаўнасць, незалежнасць, дэмакратыю сваёй краіны, таму быў у цэнтры многіх грамадскіх і палітычных падзей. Калі пачалася «перабудова», яго, як постаць № 1 сярод дэмакратычнага руху, пачалі запрашаць узначаліць ці прыняць удзел у розных мерапрыемствах, аб’яднаннях — і ён стаў членам Беларускага гісторыка-асветніцкага таварыства памяці ахвяр сталінізму «Мартыралог Беларусі», членам Сойма БНФ, народным дэпутатам СССР у блоку дэмакратычных сілаў, першым прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра і інш. У самым канцы 80-х і на працягу ўсіх 90-х гг. мне давялося досыць часта сустракацца з Васілём Уладзіміравічам на розных канферэнцыях, з’ездах, нарадах, разам працаваць у шэрагу аргкамітэтаў і г. д. Аўтарытэт Васіля Быкава, як жывога класіка беларускай літаратуры і выдатнага грамадскага дзеяча, у гэты час быў найвысачэйшы. Большасць беларусаў успрымала Быкава, як некалі Янку Купалу, — прарокам, сумленнем і гонарам нацыі. Без Быкава нельга ўявіць сабе Беларусь, бо Быкаў увасабляў для ўсяго свету лепшую. перадавую частку нашай Бацькаўшчыны. Я думаю, што ён адчуваў сваю адказнасць перад Радзімай, адчуваў свае месца ў краіне, сваю асобу. Таму ён быў заўсёды сур’ёзны, падцягнуты, прынцыповы, ні на ёту не схіляў галаву перад начальствам I ў той жа час ён трымаўся вельмі проста, здзіўляла яго ветлівасць, надзвычайная сціпласць, добразычлівасць. далікатнасць, яго гатоўнасць прыйсці на дапамогу. Ён спакойна ставіўся да шматлікіх пахвальных зваротаў да яго, мужна і стойка пераносіў несправядлівыя, часта жорсткія і нават грубыя нападкі. якіх таксама хапала, асабліва ў апошнія гады жыцця, ад афіцыйных уладаў і іх прыхвасняў, прабальшавіцкі настроеных людзей, нядобразычліўцаў і зайздроснікаў.