сказаў ён, — новая паэтка, якая ўжо сёння ці не перавышае Канстанцыю Буйлу сваім талентам. Вось паслухайце» [ .] / Гярэцкі пачаў чытаць [. . .] дадзеныяяму нараніцы мае вершы. [...] М. Гарэцкі быў вельмі суровым, маламоўным настаўнікам і крытыкам. Ён блізу ніколі не правіў слабейшых месцаў маіх вершаў, бо здараліся ж / такія, а проста аддаваў іх мне, зацеміўшы: «Гэтак па-беларуску не гаворыцііа», або «Гэтае месца раю перапрацаваць» ці што іншае. Неўзабаве я навучылася разумець яго не толькі з поўслова, але гледзячы адно на ягоныя шырокія, йёмныя бровы, якія то насупліваліся, то ўзнімаліся ўгару, залежна ад уражання. Рух гэтых броваў, нячастая ўсмешка на вузкіх вуснах, — былі тым стымулам, што вёў мяне наперад, прымушаў упарта працаваць над сабою. над моваю .. [...]Але гэткіўжо быў Гарэцкіў дачыненні й да іншых і да сябе — суровы, справядлівы й вельмі паважаны»1. Першыя друкаваныя вершы Наталлі Арсенневай «Мой родны край», «Летуценні», «Восень» з’явіліся ў газеце «Наша Ніва», а затым у газеце «Наша думка» ў канцы 1920 г., дзе іх змясціў М. Гарэцкі. Троху пазней,у 1921 г. шэраг вершаў, у тым ліку «Плач старога лесуна», «У лесе» і інш., ён надрукаваў у тых жа газетах, а таксама ў «Беларускіх ведамасцях», а затым яшчэ некалькі вершаў у «Зборніку Беларускіх ведамасцей». У газеце «Наша думка» (1921) быў надрукаваны верш «Красавік» («Неба сіняе, сіняе, сіняе...»), прысвечаны Максіму Гарэцкаму. У лісце да Я Карскага Гарэцкі паведаміў: «Маем толькі адну прыемнасць, тую, што на страніцах газет, якія тут выходзілі, азначылася новая, пэўная і спадзейная талань маладой паэтэсы Наталлі Арсенневой. .. »2 1 Арсеннева Н. Я не палітык і ніколі ім не была// ЛіМ. — 1992. — 17 ліпеня 2ГарэцкіМ Творы —Мінск, 1990 —С 398 Гэтыя вершы згаданы ў выпуску 3-га тома «Беларусаў» Карскага (Петраград, 1922), дзе пра Арсенневу адзначана: «Навейшая пісьменьніца Паводле водгуку Гарэцкага, вельмі таленавітая» (с. 378). У «Дэкламатары» (1922) М. Гарэцкі змясціў верш Арсенневай «Мая душа». Значна пазней Н Арсеннева пісала пра М Гарэцкага: «Ён з вялікай увагаіі праглядаў мае першыя вершы, ганіў, што было блага, і заахвочваў мяне далепшага пісаньня. Ягонае сьветлае ймя я й дагэтуль заўсёды ўспамінаю з вялікай уздзячнасцю й любасцю». «...Ён хросны бацькамой на паэтычнай ніве. Хто ведае, ці сталася б я наогул паэткай Натачьлей Арсеньневай, каб не ягоныя ўважлівыя, крытчныя. аіе й сьвятыя для мяне дачыненьні да майго таленту, які толькі што прабіваўся як парастак з-пад зямлі, каб не ягоныя добрыя рады, ягоныя назіраньні замаімростам... ». Восенню 1922 г Наталля Арсеннева выйшла замуж за Францішка Кушаля і выехала з Вільні ў Полынчу, а ў 1923 г. і Максім Гарэцкі з сям’ёю пераехаў у Мінск. Больш яны ніколі не сустрэліся. У Мінску М. Гарэцкі ў хрэстаматыі «Выпісы з беларускае літаратуры» ч. II (М. : СПб., 1923) з літаратурных аднагодкаў Н. Арсенневай змясціў толькі яе вершы: «Восень», «Плач старога лесуна», «Плакалі ў садзе бярозы. .». «Лес шумеў» і інш. У 1927 г. у Вільні быў выдадзены першы зборнік вершаў Арсенневай «Пад сінім небам», у якім яна змясціла і верш «Красавік». М. Гарэцкі ў 1928 г. пісаў: «... У беларусаў пад Полыйчаю з 'явілася шмат .маладых паэтаў. пісьменнікаў z публіцыстаў, але з выдатных іменняўможна тым часам назваць хіба толькі адно гэпга імя Наталлі Аляксееўны Арсенневай—расіянкі па яаііыянальнасці, а беларускі толькі па жыхарству і культуры. ... Форма вершаў Арсенневай, у галіне тэхнікі вершаскладання. не еызначаецца нейкай асаблівай бліскучасцю, але яны захопліваюйь шчырасцю пачуцця, дачікатнасцю пюну і нейкаю асабліваю пяшчотнасцю вобразаў і слоў... ». * * * Гаўрыла Гарэцкі з Н. Арсенневай не быў знаёмы, а вось з К. Бу йло пасябраваў з часоў працы ў Маскве ў першую палову 1923 г Але сустракаліся яны рэдка, а пазней гулагаўскія падзеі развялі іх да самай вайны. Як пісаласама К. Буйло: «1 вось прыйшла новая бяда— вайна. Вялікае гора. шпю выпала на долю акупіраванай Беларусі, скаланула мае сэрца. Я апынуласяў асяроддзі сяброў якіх вайна перамясціла ў Маскву, і зноў пачала шмат пісагіь». У другую палову вайны і пасля яе заканчэння Гаўрыла Гарэцкі працаваўу Гідрапраекце МУС на інжынерна-геалагічных даследаваннях пад розныя будоўлі гідраэлектрастанцый, водных каналаў і інш. і часта прыязджаў у камандзіроўку ў Маскву, а ў 1956 г. ён пераехаў у г Дзедаўск у Падмаскоўе ў філіял «Гідрапраекта». У Маскве ён зрэдку сустракаўся з Канстанцыяй Буйло. У лістах да жонкі ён пісаў пра гэта: «19.V.43 г. ... Учора ўвечары быўу Якуба Коласа — ён сёньня едзе па сям ’ю. У Коласа спаткаўся з цёткаю Уладзяю, Купаліхаю. [. . .] Гаманіў па тэлефону з Канстатіыяй Буйла — заеду да яе заўтры разам з цёткаю Уладзяю». «1.Х.44 г. . .Бачыў Канстанцыю і Уладзіславу. Галю Купаліха будзе выклікаць у Менск для працы ў Купалаўскім музэі». «15.1.45г. ... Быўу Канстанцыі. Купаліхапрыедзе з Менску праз дзён 4—5. Памёр Кузьма Чорны — гэта самая жалобная навіна — як мне шкада вялікага нашага празаіка. Ш.мат яму было клопатуў Менску — разьбіў яго паралюш». «12.11.45. ...хадзіўдабеларусаўугосці,угасьцініцу «Якар». Там бачыў / Якуба Коласа (ён пюлькі раніцою прыехаў з Менску), яго сынаДанілу, Алесю. Качстанцыю Буйла, Маўра, Насту Дзятлоўскую, АўгенаХлебцэвіча. Адусіх засылаю Табе вітаньне. К. Буйла запрашае даяе заехайь, калі Ты будзешу Маскве». «10. VI. 45 г. ...Потым заехаў я да Канстанцыі. Сустрэла янамяне, якроднага. Шмат, шмат гаманілі, і доўга. Вершы свае яна мне чытала. Я начаваў у яе. Начою ішоў дождж. Раніца была росная. прыгожая. Падаравала яна мне дзьве фотакарткі. але я іх забыўся ўзяць. Схаджу да яе пераб ад ’ездам». «17.VI.45 г. ... Быў у гасьцях у Канстанцыі. Харошыя былі. сапраўды сяброўскія гамонкі. Бачыў яе любага пляменніка Алега, якогаяналюбіг^ь болый сына. Хлопцу 22 гады. разумны, прыгожы, вайсковец, з зенітных частакпад Масквою. Марыць хлопец аб ВНУ Быў ён з сваёю вайсковаю падругаю — добра яны ўмеюг/ь піць і курыць і быць вясёлымі. К. вітае і цалуе Цябе. Усё ж яна зусім адзінокая z сумная, толькі хавае гэта яна пад зброяй вясёласьці. жарту, кніпу. [ ..] Чуў аб Канстанцыі сумную навіну — памерла Марыя Дзмітрыеўна, жонка Коласа. Чулаяна, што ўжо пахавалі яе. Сьмерць усё звужае свае колы. Шкада Якуба. прыгнечаным будзе і маркотным яго дух. Пастараюся яшчэ пабачыці{а з ім». Прыблізна праз тыдзень К. Буйло падаравала Г. Гарэцкаму сваё фота, на абароце якога зрабіла надпіс: «Сардэчнаепажаданне міламу Гурыку: Каб Табе заўсегды, іў дзень іў ночы Полымна свяцілі сонечныя вочы . .. Вечарам і ранкам і ў кожнаіі хвілі Тысячамі сонцаў каб яны свягрлі... Хай Табе ў далечынь росяць вочы тыя — Сонечных праменяў стрэлы залатыя... Хайу быт і думкі льюць яны бяз конца — Рэкі — Вадаспады залатога сошіа. .. 24 . VI.45 г. Кон. Буйло». «1.XII.45 г. ...Быў учора ў Канстанцыі, бо не было чаго ўжо карэктаваць, вечар выдаўся вольны. Начаваў там. Добра пагаманілі, яна чыталамне свае вершы». «24.XII.45 г. ...У суботу пад выхадны дзень быў я ў другі раз у Канстанцыі, начаваў у іх. Прыходзіла сястра К. Інка, сын і дачушка Інкі (ужо вялікая), жонка брата, які знайшоўся. Памерла гэтымі днямі (надоечы) іхняя маці, 85 год, так / не пабачыўшы сына. К. учора паехала ў Менск, на пленум пісьменнікаў». «/4. V.46 г. ... Быўу Канстанйыі». «30.01.47 г. ...Увечары хадзіў наведаць цёцю Уладзю. Там было шмат людзей: Канстанцыя, артыст К. Саннікаў, тсьменнік М. Зінгер, Даніла Міцкевіч... [. ] Праводзіў Канстанцыю дсіхаты. Шмат гаманілі па дарозе. Канстанцыя на творчым уздыме — гэта яе паратунак, як паэта». «9.IV.49г. ...К. Буйлатаксамавыййіла замуж, едзеў Сочы. на курорт, шчаслівая. Гаварыў з ёю па тэлефону Кніжкаяе з друку яшчэ не з 'явілась. Брат Алесі зьвярнуўся назад». * * * У 1939 г. сям’я гюльскага афшэра Ф. Кушаля, якая больш як 15 гадоў жыла ў Заходняй Беларусі, апынулася ў БССР, a сам гаспадар — у савецкім палоне. Цяжкі і нават трагічны лёс перад самай вайной закінуў Н. Арсенневу з двума сынамі ў казахстанскую ссылку, а перад гэтым памерлі сястра Вольга, бацька і маці. He паспелі ў траўні 1941 г. з’ехацца Арсеннева з Казахстана, а Кушаль — з Лубянкі, як пачалася вайна. Далей — нялёгкае жыццё ў акупаваным Мінску, згуба старэйшага сына Яраслава, які загінуў ад міны, што ўзарвалася ў Мінскім гарадскім тэатры, перапоўненым моладдзю, затым будзе Германія і нарэшце — ЗША. Ва ўсе часы, як адзначала паэтэса, «...паэзія была маім ратункам, заглушала кашмарную рэчаіснасць, у якой мы замушаны былі жыць». Са зменай жыцця мяняліся і напрамкі яе паэзіі. Яны робяццаболып гістарычна-патрыятычнымі. У час вайны напісана славутая «Малітва» (1942) — неафіцыйны нацыянальна-рэліпйны пмн Беларусі. Калі ў 1994 г. мяне і Ганну Сурмач, як кіраўнікоў Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», запрасілі ўдзельнічаць у 21-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі (Таронта, 3-5 верасня) і мы на аўтамашыне ехалі з Нью-Ёрка ў Канаду, вельмі хацелася заехаць у Рочэстэр, каб сустрэцца з Н. Арсенневай. Вітаўт Кіпель падараваў нам яе кніжку «Між берагамі» (1979), наякой мы спадзяваліся атрымаць аўтограф паэткі. Ён пазваніў Арсенневай, і яна запэўніла, што абавязкова будзе ў Таронта, і таму мы паехалі больш прамым шляхам без заезду ў Рочэстэр. На жаль, Арсеннева троху застудзілася і на 21-й сустрэчы быць не змагла. Да гэтага часу вялікае шкадаванне не пакідае мяне... * * * Канстанцыя Буйло памерла ў Маскве 4 чэрвеня 1986 г., а ў 1989 г. урна з яе прахам была перавезена ў Вішнёва на Валожыншчыне. Яе «Люблю наш край...» гучыць па радыё («Свабода» і інш.) кожны дзень, амаль як пмн спяваюць асабліва часта на Беласточчыне і ў Заходняй Беларусі. У час адкрыцця Другога з’езда беларусаў свету (26 ліпеня 1997 г.) мы стоячы выканалі «Магутны Божа», а праз пару гадзін да нас прыйшла вестка, што ўчора памерла Наталля Арсеннева. Вершы Канстанцыі Буйло і Наталлі Арсенневай і асабліва адзначаныя раней нацыянальныя гімны будуць гучаць вечна, саграваючы сэрцы ўсё новых і новых пакаленняў беларусаў, удзячных гэтым выдатным беларускім паэткам. 2003 Жанчына многіх талентаў (Да //0-годдзя Леанілы Чарняўскай-Гарэцкай)