Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Гаўрыла Гарэцкі, сасланы на Салаўкі, трапіў на будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала. Самавукам авалодаў геалогіяй і з эканаміста стаў інжынерам-геолагам. У 1937-1939 гг быў двойчы арыштаваны, зноў асуджаны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу), але нейкім дзівам застаўся жывы. .. Працуючы ў «Гідрапраекце», Г. Гарэцкі ў час Вялікай Айчыннай вайны нярэдка ездзіў у камандзіроўкі ў Маскву, дзе тады жыў Якуб Колас у гасцініцах «Масква» і «Якар», а пазней у Клязьме. Аднавілася паміж імі і перашска. Гаўрыла Гарэцкі ў лісце да жонкі Ларысы Восіпаўны ад 12.V. 1943 шсаў: «Спаткаў мяне Якуб вельмі ласкава, прыветна. Пагаманілі. Памяняліся адрасамі. Ён бярэ на ўлік усіх працаўнікоў, каб збіраць людзей. калі зграя Гітлера будзе выгнана з беларускай зямлі». У лшені 1944 г Я. Колас звярнуўся да народнага камісара асветы БССР з просьбай хадайнічаць аб пераводзе дачкі Максіма Гарэцкага Галіны і яе маці Леанілы Усцінаўны на працу ў г. Мсціслаў, а ў жніўні гутарыў з 1 -м сакратаром ЦК КП(б)Б П. Панамарэнкам аб пераводзе Г. Гарэцкага на працу ў Беларусь. Але безвынікова: «ворагі народа» і іх родныя на радзіме былі не патрэбныя і нават шкодныя.
КаліГ. Гарэцкі абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1945 г, а на наступны год — доктарскую ў Інстытуце геалапчных навук AH СССР (Масква), дык гэтыя падзеі ён адзначыў у гасцініцы ў Я. Коласа разам з прысутнымі ў яго беларускімі шсьменнікамі. Я. Колас дасылаў Гаўрылу і Ларысе Гарэцкім свае новыя кнігі: «Рыбакова хата», «На ростанях» і інш. Пяс-
няр вельмі высока цаніў Г. Гарэцкага. Даніла Міцкевіч успамінаў: ««Вось хто быў бы прэзідэнтам АН БССР — Гаўрыла Гарэцкі!» — неаднойчы казаў мне бацька». У лісце да Якуба Коласа ад 26.IX. 1955 г. Гаўрыла Гарэцкі пісаў: «Увесь час ? 1930 г. я жыву думкай і лептуценнем аб узвароце на любую Радзіму — / не толькі, каб скласці ў роднай зямлі свае косці... але і таму (галоўным чынам — таму), каб прынесйі карысйь роднаму народу, каб хоць адзінае зярнятка прынесці ў засекі нашае кулыпуры, каб хоць жменьку зямлі пакласці ў велічны курган адбудовы.
Думка аб Беларусі была галоўным рухавіком маёй дзейнасці за мінулыя 25 год. Я зрабіўся геолагам таму, што ў галіне геалогіі, здавалася мне, можна прынесці найбольшую карысць нашай, беднай карыснымі выкапнямі, краіне».
Якуб Колас у тым жа годзе зноў наведаў сакратара ЦК КПБ Ц. Гарбуновапасправе пераводу Г. Гарэцкагаў Беларусь. Але ўсе намаганні не прынеслі плёну. . Масква, а за ёю і рэспубліканскія ўлады баяліся сапраўдных патрыётаў рэспублік, на якіх адразу ж навешвалі ярлык «нацыяналістаў», бо іх дзейнасць магла прывесці да жадання самастойнага развіцця краін, а нават самая малая згуба поўнага панавання была страшнай для таталітарнай бальшавіцкай улады.
ГаўрылаГарэцкі з вялікай павагай і любоўю ставіўсядаЯкуба Коласа. У лісйе ад 21.01.1956 ён пісаў: «Толькі беражыце сябе, любы Кастусе — ці ж можна так часта хварэць і так нядбайна ставіцца да свайго здароўя...
Зразумейце, што гэта трэба дляўсіх, хтоВас ведае, шануе, ірніць, любіць, для беларускае літаратуры, культуры».
Якуб Колас і браты Гарэнкія былі сведкамі гандлю і беларускімі тэрыторыямі, і беларускай гаспадаркай, мовай і культурай і страшэнна перажывалі заўціск беларускасці. А ў той час сказаць праўду пра стан беларускай мовы ці культуры (прэсінг татальнай русіфікацыі) было амаль немагчыма, бо гэта магло скончыцца рознымі ганеннямі, звальненнем з працы і
нават турмою. Тым не менш Якуб Колас ставіў перад уладамі мнопя важныя пытанні, заступаўся за рэпрэсаваных, а перад самай смерцю напісаў пісьмо ў ЦК КПБ у абарону беларускай мовы. Гэта мужны ўчынак.
13 жніўня 1956 г Якуб Колас памёр.
Гаўрыла Гарэцкі ў 1958 г. быў цалкам рэабілітаваны, у 1965 г. адноўлены ў званні акадэміка (ужо ў галіне не эканомікі, а геалогіі), але дазвол на працу ў Беларусі атрымаў толькі ў 1968 г. Ён заснаваў беларускую школу геолагаў-спецыялістаўу чацвярцёвай геалогіі, быў старшынёй Беларускай антрапагенавай камісіі, Камісіі AH СССР і Савецкай секцыі Міжнароднага саюза па вывучэнні чацвярцёвага перыяду, напісаў шмат прац па геалогіі Беларусі і шэраг манаграфій, якія дазволілі яму стварыць новую навуку — палеапатамалогію (вучэнне пра рэкі геалагічнага мінулага).
У гонар Якуба Коласа адну з світ чацвярцёвых адкладаў Пра-Нёмана Гаўрыла Гарэцкі назваў «коласаўскай». Напісаў артыкулы «Такім яго помню», «Якуб Колас і беларуская навука». Дапамагаў Данілу Міцкевічу стварыць вакол Коласаўскага літаратурна-мемарыяльнага комплексу паміж Стоўбцамі і вёскаю Сверынава запаведнік культуры, прыроды і гісторыі.
20 лістапада 1988 г. Гаўрылы Гарэцкага не стала.
Якуб Колас, Янка Купала, браты Гарэцкія і многія, многія адраджэнцы зрабілі ўсё, што маглі, каб наблізіць той радасны час, калі Беларусь стала незалежнай, калі беларускую мову абвясцілі дзяржаўнай і краіна стушла на шлях ажыццяўлення беларускай нацыянальнай ідэі. На жаль, да такога часу яны не дажылі.
Найлепшыя прадстаўнікі беларускага народа павшны адстаяць дзяржаўнасць Беларусі, захаваць яе незалежнасць. зрабіць яе дэмакратычнай, каб ва ўсе наступныя стагоддзі нашы нашчадкі з гонарам маглі сказаць: «Жыве Беларусь!».
2002
«Недабіткі»
Аднолькавым прафесійным прыёмам (непрыкметна тупым цвёрдым прадметам са спіны па галаве) каля сваіх дамоў увечары збілі шэраг «апазіцыйных» прадстаўнікоў інтэлігенцыі: Ю. Хашчавацкага, В. Мазынскага, А. Караля, А. Мальдзіса і інш. Падумаў: «Хто ж начарзе?». Аказалася — я. 17 студзеня 2003 г. быў на пасяджэнні аргкамітэта па падрыхтоўцы святкавання 25 Сакавіка, аб чым размаўляў з некалькімі людзьмі па тэлефоне. У 19.30 каля першагапад’езданашагадома(ая жыў у 4-м пад’ездзе) атрымаў такі ж удар У выніку, як засведчылі ўрачы «хуткай дапамогі», а затым і нейрахірургі адпаведнага аддзялення бальніцы № 9, у мяне чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй цяжкасці і сатрасенне мазгоў. У свядомасць пачаў прыходзіць толькі праз тры гадзіны. Следчы, які займаўся гэтай справай, сказаў: «Вось развялося розных бамжоў, беспрацоўных...» Я адказаў: «Не ведаў, што людзі такой катэгорыі цяпер ездзяць на «Опелі»!»(Як я пазней даведаўся, гэтую акцыю зрабілі два маладыя здаровыя хлопцы, якія чакалі мяне на «Опелі» сіняга колеру). Амаль праз 1,5 месяца, калі ўжо выпісаўся з бальніцы, сустрэў А. Мальдзіса, які з гумарам прывітаў мяне: «Віншую вас з уключэннем у кагорту «недабіткаў»!»
2003
Знатакі літаратуры
Некалькі гадоў таму на агульным сходзе НАН Беларусі, у час перапынку, падышоў да мяне адзін фізік-тэхнік, салідны прафесар, доктар навук і спытаў: «Кажуць, вы родны пляменнік Максіма Гарэцкага?» Пасля майго станоўчага адказу дадаў: «Мне вельмі падабаюцца яго вершы». Значна пазней аналагічны паўтор атрымаўся ў першага прэзідэнта Беларусі, які ў перадачы «Глас народа» Расійскага тэлебачання НТВ сказаў, што ён «учнлся н воспнтывался на стнхах Васнля Быкова».
2003
Прызвычаіліся
Калі першы раз арыштавалі праф. Юрася Хадыку (красавік 1996 г.) за арганізацыю несанкцыянаванага мітынгу, большасць людзей была ўпэўнена, што гэта парушэнне Канстытуцыі, і таму лічылі, што арыштавалі ні за што. Я таксама вельмі быў узрушаны такімі паводзінамі ўладаў, перажываў за Хадыку, асабліва пасля таго, як ён аб’явіў галадоўку. Я звярнуўся да Прэзідыума АН Беларусі з прапановай выказаць пратэст сілавым структурам краіны за незаконны арышт нашага вядомага навукоўца, доктара навук, прафесара, загадчыка лабараторыі Інстытута фізікі АН Беларусі, але ніхто мяне не падтрымаў, бо не хацелі выклікаць незадаволенасцьуладаў, баяліся, што гэта адаб’ейна на іхадносінахда АНБеларусі, яе фінансаванні, а некаторыя члены Прэзідыума нават падтрымлівалі такія дзеянні.
Цяпер, пасля 8-гадовага панавання прэзідэнцкай улады, настолькі ўжо прызвычаіліся да такіх арыштаў, што многія лічаць гэта амаль за нармальную з’яву і нават не заўважаюць, чаму на якім-небудзь мерапрыемстве апазшыі не бачна таго ж Ю. Хадыку і са здзіўленнем даведваюцца, што ён зноў сядзіць у СІЗО
2003
Дзесяцігоддзе Першага з’езда беларусаў свету
8-10 ліпеня 1993 г. у Мінску прайшоў Першы з’езд беларусаў свету, які наладзіла ЗБС «Бацькаўшчына» разам з урадавымі арганізацыямі Беларусі. Нагадаю вам некаторыя галоўныя моманты агульнай сітуацыі таго часу ў нашай краіне. Устаноўчы з’езд ЗБС «Бацькаўшчына» адбыўся ў верасні 1990 г. Першым прэзідэнтам згуртавання быў абраны Васіль Быкаў, а старшынёю Рады і Управы — Яўген Лецка. У снежні 1992 г. ЗБС «Бацькаўшчына» правяло Першы сход беларусаў
блізкага замежжа. Пачатак 90-х гг. вызначаўся бурным нацыянальным адраджэннем, гуртаваннем нацыянальна свядомых сіл для пабудовы маладой дзяржавы — Беларусі, якая ў 1991 г. аб’явіла сваю незалежнасць. Былі зацверджаны старадаўнія нацыянальныя сімвалы: бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Беларуская мова аб’яўлена дзяржаўнай. Увосень 1992 г. дэмакратычнымі арганізацыямі шырока адзначаліся ўгодкі Слуцкага збройнага чыну, а вясной наступнага года ўрачыста святкавалася 75-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі, прычым апошняе з удзелам дзяржаўных структураў. Пачалі ўсталёўвацца кантакты паміж беларусамі метраполіі і замежжа. Ствараліся добрыя ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі, да здзяйснення мары Янкі Купалы, які даўно кінуў кліч: «На Вялікі Сход, па Бацькаўшчыну!», таму Управа ЗБС «Бацькаўшчына» прапанавала склікаць сусветны форум беларусаў, што падтрымалі як Сход беларусаў блізкага замежжа, так і ўдзельнікі Сустрэчы беларусаў Паўночнай Амерыкі (Кліўленд, верасень 1992 г.). Але была і вялікая колькасць людзей, асабліва з ліку чыноўніцкай наменклатуры і пракамуністычных сілаў, якія варожа ставіліся да склікання з'езда Нават і сярод дэмакратычных сілаў многія лічылі, што ў краше яшчэ няма спрыяльных умоў і таму праводзіць такі форум рана і немэтазгодна.
Былі створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы з’езда (сустаршыні: ад ЗБС — В. Быкаў, ад дзяржавы — міністр замежных спраў П. Краўчанка) і рабочая група пад кіраўніцтвам сябра Рады ЗБС Г. Сурмач. Трэба падкрэсліць, што правядзенне з’езда фінансавалася прыблізна напалову грамадскімі сіламі і дзяржаваю. Галоўная ідэя з’езда — нацыянальнае адраджэнне Бацькаўшчыны, а асноўная тэма — будаўніцтва незалежнай дзяржавы Беларусі.