• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    13 снежня 1923 г. Валерыю Брусаву споўнілася 50 гадоў. Янка Купала і Максім Гарэцкі разам з Якубам Коласам, Цішкам Гартным, Змітраком Бядулем, Міхасём Чаротам накіравалі віншавальную тэлеграму юбіляру.
    Яшчэ ў студзені 1922 г на базе Навукова-тэрміналапчнай камісіі пачалася дзейнасць Інстытута беларускай культуры. У склад камісіі правадзейным членам увайшоў і Янка Купала, а ў студзені 1925 г. зацверджаны новы склад правадзейных членаў з Янкам Купалам, Максімам і Гаўрылам Гарэцкімі ў тым ліку.
    У траўні-чэрвені 1925 г. на Беларусі шырока адзначалася 20-годдзе літаратурнай дзейнасці Янкі Купалы. У сувязі з гэтым у Інбелкульце адбылося ўрачыстае пасяджэнне, дзе, як паведамляла газета «Савецкая Беларусь», «добра і падрабязна высветліў ролю Янкі Купалы ў беларускім нагіыянапьна-культурным адраджэнні пісьменнік Максім Гарэцкі. Па яго прапанове сход ушанаваў маці і жонку песняра. якія прысутнічалі на ўрачыстасці».
    Гаўрыла і асабліва Максім Гарэцкі часта сустракаліся і працавалі з Янкам Купалам у Інбелкульце Яны ўдзельнічалі ў рабоце Тэрміналапчнай і Літаратурнай камісій, мовазнаўчай секцыі, Камісіі па складанні слоўніка беларускай мовы і інш.
    Янка Купала і Гаўрыла Гарэцкі ў красавіку 1927 г. прысутнічалі на VIII Усебеларускім з’ездзе Саветаў, дзе іх абралі кандыдатамі ў члены ЦВК БССР, а ў траўні 1929 г. — членамі
    ЦВК БССР дзявятага склікання. У снежні 1928 г. Янка Купала і Гаўрыла Гарэцкі сталі першымі акадэмікамі Беларускай акадэміі навук, урачыстае адкрыццё якой адбылося 1 студзеня наступнага года.
    Максім і Гаўрыла Гарэцкія сябравалі з сем’ямі Янкі Купалы, Якуба Коласа і многіх іншых пісьменнікаў і навукоўцаў (3. Бядуля, У Дубоўка, А. Якімовіч, А. Смоліч, С. Некрашэвіч, А. Лёсік і інш ), сустракаліся не толькі ў афіцыйных і працоўных умовах, але і ў хатніх. Неяк і Гаўрыла Гарэцкі запрасіў да сябе Янку Купалу. Ларыса Восіпаўна Гарэцкая ўспамінала: «Сустрэчы з Янкам Купалам адбываліся найбольш на прэм ’ераху тэатры, на канііэртах. Колькіразоў былімы іўяго хайе. Аднойчы нам давялося прымаць высокіх гасцей— Янку Купалу з Уладзіславай Францаўнай у сваім доме. Былі яшчэ і другія госці. Мне ніколі не прыходзілася прымаць такіх дарагіх, выдатных людзей. Звычаша бываліў нас нашы равеснікі, роўныя нам — усё было проста.
    А тут — вядомыя людзі — cavi Янка Купала! Чым жа частавагіь? Вось я і надумала, што найлепшым пачастункам будзе пюе. шпіо я з дзягіінства лічыла найбольш смачным, найбольш любіла — гэта шынка без сала, чайная каўбаса, сыр галандскі, кансервышпротыі. .. пірожныя. Канешне, салодкае віно. Мужужо па сваёй ініцыятыве набыў .мацнейшае пітво, каньяк ці што там яшчэ. Селі .мае госці за стол і неяк разгублеяа глядзяйь намой стол. нерашуча поркаюць відэльцамі. Мяне аж жар працінае ад хвалявання.
    Раптам падыходзіць да мяне Іван Дамінікавіч і ціхенька на вуха шэпча: «Ларысачка, а ці ёсйь у цябе селядзеу?» — «Ёсць!» — «Дык пойдзем». У кухні мы з ім чысцім селядцы, а суседка па кватэры шпарка накачвае прымус, каб хутчэй зварылася яе бульба, якую яна сабе рыхтавала, а цяпер аддае нам. Каліўсё было гатова. Іван Дамінікавіч і я досыцьурачыстаўнеслі гэты «шыкоўны» пачастунак да нашага застолля. Госйі сустрэлі нас шчырым здавальненнем, стала весела і
    жвава. А мне трохі і палягчэла ад тае няёмкасці. Я была так удзячна Івану Дамінікавічу і яшчэ з большай павагай убачыла ў ім Вялікага Чалавека і такога простага, душэўнага нашага любага паэта Янку Купалу».
    1929 год — год «вялікага пералому», суцэльнай калектывізацыі, моцнага абвастрэння барацьбы супрань усякіх праяваў «антыкамуністычнай ідэалогіі», «буржуазнай нацдэмаўшчыны». У ліпені 1930 г. Максім і Гаўрыла Гарэцкія былі арыштаваныя і амаль праз год высланыя — першы ў Вятку, другі — на Салаўкі. Многія знаёмыя адвярнуліся ад іх сем’яў (сувязь з «ворагамі народа» небяспечная), але Янка Купала і Уладзіслава Францаўна дапамагалі ім. Калі Ларысе Гарэцкай перад высылкай мужа трэба было тэрмінова паехаць на апошняе спатканне ў Оршу, а грошай не было, Янка Купала пазычыў ёй 75 рублёў
    Янку Купалу не арыштавалі, але шмат разоў выклікалі на допыты ў ДПУ. У знак пратэсту супраць страшэннага гвалту з найлепшых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі ён напрыканцы лістапада 1930 г. пайшоў на самагубства, але лёс захаваў яго жыццё. 4 лютага 1931 г. закончыў жыццё самагубствам першы прэзідэнт Беларускай акадэміі навук гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Магчыма, гэтыя акты самагубства найбольш вядомых людзей Беларусі прымусілі ўлады не праводзіць адкрыты судовы працэс па справе «Саюза вызвалення Беларусі», як меркавалася спачатку, па аналогіі з судовым спектаклем на Украіне, які адбыўся ў Харкаве па справе «Спілка внзволення Украінн».
    Ужо 14 снежня 1930 г. у газеце «Звязда» надрукаваны «Адкрыты ліст» Янкі Купалы, у якім ён адмяжоўваўся ад найдэмаў. Гэта быў пераломны момант у жыцці і творчасці песняра, пасля якога ён быў вымушаны многія творы і выступленні рабшь не ад шчырага сэрца, а так, як патрабавалі тагачасныя палітычныя абставіны. Паэт з тонкай, чуллівай і таму вельмі ранімай натурай асабліва балюча перажываў усе супярэчлівыя і драматычныя падзеі 1930-1940-х гг.
    Было цяжка ад таго, што яго праслаўлялі і адначасова забаранялі друкаваць найлепшыя творы ранейшых гадоў.
    Янку Купалу Максім Гарэцкі больш не бачыў (10 лютага 1938 г. ён быў расстраляны ў Вязьме, у 1959 г. поўнасцю рэабілітаваны). Гаўрылу Гарэцкаму давялося яшчэ раз здалёк убачыць песняра. Той стаяў побач з Максімам Горкім на параходзе пры ўрачыстым адкрыцці Беламорска-Балтыйскага канала ў жніўні 1933 г. Гаўрыла Гарэцкі быў на беразе сярод натоўпу зняволеных, сасланых і вольнанаёмных будаўнікоў канала. Пазней Янка Купала расказаў пра паездку на канал у лісце «Цуда, створанае балывавікамі», надрукаваным у газеце «Літаратура і мастацтва» і «Літаратурнай газеце».
    Гаўрыла Гарэцкі вельмі перажываў, калі даведаўся пра загадкавую смерць Янкі Купалы. Усё жыццё ён насіў у сэрцы вобраз песняра, часта згадваў яго, перачытваў яго творы, пры магчымасці наведваў Уладзіславу Францаўну...
    Ён у лісце (19. V. 1943, Масква) да Ларысы Гарэцкай пісаў: « Учораўвечары быўу Якуба Колоса — ён сёньня едзе па сям 'ю. У Коласа спаткаўся з цёткаю Уладзяю, Купаліхаю. Яна пюлькі што прыехала з Казані. Была стомленая з дарогі, узрушаяая спатканьнямі, узнэрваваная. Кінулася да.мяне, цалавала і плакала. Яна мае вельмі змучаны выгляд, стомленая, збянтэжаная, адзінокая. Відаць іхочыцьузьмяццаў ёй надзея. імкненызе, і раптам усё абрываеуца. як успомніць згубу. Колос трапна сказаў праяе стан верш, сэнс якога прыблізна такі: «Сердце радостно не трепеіцету того, для когоуже не бьется другое сердце». Стала пасьля гэтага вельмі ціха, ціхаў пакоі. А былі там таксама Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Максім Танк, адна маладзенькая партызанка з Барысава. Бедная, бедная Уладзя — яна нават не ведае абставін сьмерці Янкі. Цётка Уладзіслава вітае Цябе і г/алуе. Пра ўсіх раслыталася.
    Усе рукапісы Янкі. увесь яго багаты літаратпурны архіў — усё згарэлаў Менску, калі палілі яго немцы. Янка пры жыцьці асабліва шкадаваў аб гэтай страце. Яны нічога з сабою не
    змаглі захапіць. 3 полымем згінулі вялікія каштоўнасьці, бязгрнная спадчына беларускае культуры».
    У лісце ад 25. V. 1943 адзначыў: «Быўу Купаліхі. Шмат чаго яна апавядала мне пра апошні год жыцьця Купалы. Якія цяжкіяў яго былі перажываньні — ад фізычных хвороб і іншых».
    Лістад 17. VI. 1943 з Масквы: «Учорабыўяўгасы/ёху цёткі Уладзіславы, якая жывеў гасьцінійы «Масква». Добра пагаманілі. Успамінае янаўсё Янку, яго апошнія гады. Показаламне ўсе яго апошнія карткі. Як-небудзь паедзем у Крэматорый, укланіййа праху вялікага нашага песьняра-прарока. Крыўды ўсе свае янарасказаіа. Вітае Цябе. Казала, штотутуМоскве і Мядзёлка, якая адна з блгзкіх і была толькі на хаўтурах. «I вачэймаіх ніхто не зачыніць» —успамінала Уладзіслава адзін зяго вершаў, прадбачлівы. Агледзіў я месца страшное катастрофы. Цяжка проста ўявіць, якмог адбыцйа такі выпадак. .. 28. VI будзе гадавіна, адбудзецца вечар памяці».
    Праўражанніад вечараўлісцеад2.VII. 1943. «Прышалі, калі ўжо паэты чыталі свае вершы, прысьвечаныя Купалу. Гэта была самая лепшая частка вечара. Чыталі вершы: М. Танк. П. Глебка, П. Броўка, Пестрак, Астрэйка. Асабліва моцнае ўражаньне засталося ў мяне ад Глебкі, і ад яго чытаньня (выключная шчырасьць і чыстата). / ад вершу: «А ты, сіраціна, жыві»... Народ, якімае палкіх песьняроў, няўміручы. <...> Наогул, вечар быў арганізаваны зусім дрэнна. нядбайна. <... > Толькі выступленьні паэтаў паказалі, што жыве і век будзе жыць Янка Купала, беларускае слова / культура, жыць будзе вечна беларускі народ. А батракі і нядбальства іх — мінуць, памруць».
    Калі Г. Гарэцкі працаваў у 1946 г. на Волзе па інжынернагеалапчных даследаваннях пад Волжскія і Камскія ГЭС недалёка ад Казані, ён не мог не завітаць у пасёлак Пячышчы, дзе ў 1941-1942 гг. жыўЯнка Купала. Ён занатаваў успаміны людзей, якія ведалі паэта, і напісаў артыкул «Памяць аб Купале на Волзе». Даслаў яго ў газету «Літаратура і мастацтва», але
    тады нагпсанае засталося ненадрукаваным (небяспечны аўтар з «нацдэмаў»; толькі пасля смерці аўтара яго сын апублікаваў артыкул у той самай газеце ў 1989 г).
    Ліст ад 30.1.1947 з Масквы: « Увечары хадзіў наведтіь цёцю Уладзю. Там было шмат людзей: Канстанцыя. артыст К. Саннікаў, пісьменнік М. Зінгер, Даніла Міцкевіч, дзьве старэнькія жанчыны Ждановічы (мсіці 76год, дачцэпад 50), нейкая маладая дзяўчына іяшчэ розныя госьці зьяўляліся і зьнікалі. Даўно я не бачыў такой калаверці людзей — гэта вельмі стамляе.
    Цёця Уладзя... стомленая,роспачлівая, нэўрастэнічная. на ўвесь сьвет пакрыўджаная.
    <... > Дабратаранейшая Купаліхі, фанатычнае адчуваньне адказнасьці за Купалаўскую памяць, яе мучаньні і роспсіч перамаглі ўсё няпрыемнае.
    Цёця Уладзя дала мне плакат памяці Купалы, дзьве кніжачкі, прысьвечаныя яго памяці, фатакартку. Дзякавала за артыкул. казала. што выдрукуюць яго к пятымугодкам. Дала мне прачытаць верш М. Рыльскага— вельмі чулы і прыгожы, дзе ён раўнуе Купалу з Шаўчэнка, адзначае, як граніў Купала беларускае слова. як застаецца ён на вякі вобразам крылатай Беларусі. Чытаўуспаміны М. Зінгера. А. Караваевай».