Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Затым паехалі ў Сандармох — мядзведжагорскія Курапаты (19 км ад Мядзведжагорска). Прыгожая мясцша — пясчаныя ўзгоркі, парослыя светла-зялёнымі празрыстымі сосенкамі. Адразу ўспомнілася апавяданне В. Быкава «Жоўты пясочак». He прыгажосць прываблівала бальшавіцкіх катаў да такіх мясцін, а лёгкасць выкопвання катлаванаў, ям і канаў для трупаў расстраляных ахвяр і такая ж лёгкасць іх засыпання на «адпаведную» па інструкцыі глыбіню. Мемарыяльны комплекс пачынаецца выразным помнікам ахвярам Сандармоха: вялізная глыба з каменю і бетону, на пярэднім плане — падаючая фігура забітага з паніклымі крыламі, кветкамі ўнізе і вялікай даланёю, якая моцна сціскае скурчанымі пальцамі букет кветак-ахвяр. a над барэльефам угары надпіс: «Людн, неубнвайте друг друга». Імя аўтара нідзе не абазначана, але пазней я з ім пазнаёміўся — скульптар і пісьменнік Рыгор Салтун тыповага выгляду мастак: жывы, гаваркі, з вялікай барадой і нядбайна адзеты.
Далей стаіць вялікі валун, на якім дошка з надпісам: «Здесь с 27 октября по 4 ноября 1937 г. расстреляны 1111 заключенных Соловецкой тюрьмы». Троху ўбаку стаіць невялікая драўляная цэркаўка. Яна пабудавана на тым месцы, дзе 21 студзеня 1938 г. у 4 гадзіны ночы два штатныя каты НКУС Шондыш і Бандарэнка расстралялі 450 чалавек. А яшчэ далей па ўсім лесе на участку плошчай 7,5 га расстаўлены сотні крыжоў з прозвішчамі, а часта і з фотаздымкамі расстраляных. Ёсць і сапраўдныя магілкі-холмікі. Канешне, усе яны не адпавядаюць
канкрэтным месцам расстрэлу і пахавання. Больш затры сотні ям з пахаваннямі знойдзена ва ўрочышчы Сандармох.
Намаганнямі такіх людзей, як дэпутат Дзяржаўнай Думы РФ Іван Чухін, што трагічна загінуў у траўні 1997 г., Юрый Дзмітрыеў і іншыя, нядаўна выйшла тоўстая «Кніга памяці», у якой названы ўсе жыхары Карэліі, рэпрэсаваныя ў 1937-1938 гг. I. Чухін напісаў першую праўдзівую і пакуль адзіную кнігу пра гісторыю будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала «Каналоармейцы» (1990), якую падараваў Янку Брылю, а той перадаў яе мне. Ужо пасля смерці выйшла яго кніжка «Карелня-37: Ндеологня н практмка террора» (1999). Юрый Дзмітрыеў выпусціў кнігу «Место расстрела Сандармох» (1999), у якой пайменна пералічыў прозвішчы ўсіх тут расстраляных. Ён піша: «Подобно тому, как прах расстрелянных в Сандармохе вошел жнвотворным соком в корнн зеленых сосен, горькая правда о злодеяннн большевнтскнх палачей вошла в память ныне жмвушлх народов. Преклоннм коленм у покрытых вязью нмен надмогнльных столбцов, оідутнм трапіческую н свяіценную красоту этой частмчкн карельского леса, собравшей в себе несколько тысяч оборванных человеческнх жнзней». Кніжка выдадзена Адмшістрацыяй Старшыні ўрада Рэспублікі Карэлія, адміністрацыяй мясцовага самакіравання Мядзведжагорскага раёна і Акадэміяй сацыяльна-прававой абароны.
Па архіўных дадзеных, у Сандармоху за 14 месяцаў 19371938 гг. расстраляна каля 9 тысяч чалавек, якія складаюць тры групы Першая група (3,5 тыс. чал.) — гэта мясцовыя жыхары (карэлы, фіны, радзей рускія і інш.) з розных раёнаў Карэліі, галоўным чынам сяляне, рыбакі, паляўнічыя. Яны былі асуджаны пераважна так званай «двойкай». Другая група (4,5 тыс. чал.) — зняволеныя БелБалтлага, сярод якіх большасць — інтэлігенцыя з усіх куткоў СССР многіх нацыянальнасцяў (нават нарвежцаў, немцаў, чэхаў, іранцаў, персіянаў, палякаў і інш.), у тым ліку і беларусаў. Трэцяя група — гэта салавецкі этап. Каля 1,5 тысячы зняволеных Салавецкай турмы былі
адпраўлены ў Мядзведжую Гару, але ў «жоўты пясочак» Сандармоха трапіла 1111 чалавек, іншыя памерлі па дарозе. Тут буйныя дзяржаўныя дзеячы, вучоныя, літаратары і інш. —эліта інтэлігенцыі краіны. Сярод іх 102 жыхары Беларусі, у тым ліку акадэмікі АН БССР М. Яворскі і М. Дурнаво, член урада БССР Ф. Валынен, дзяржаўны дзеяч М. Бурсевіч і інш. Узрост большасці ахвяр—да 40-50 гадоў. Каб не тая акалічнасць, што Г. Гарэцкага («шпіёна і контррэвалюцыянера, завербаваўшага» такіх кіраўнікоў, як Чарвякоў і Галадзед) палічылі найбольш злосным і «важным» «ворагам народа», за раскрыццё якога можна было б атрымаць падзяку самой Масквы, і таму паслалі ў сталіцу, закончыў бы ён свой жыццёвы шлях у Сандармоху.
26—27 кастрычніка 1997 г., а затым 22 жніўня 1998 г. — у гады «прымірэння і згоды» — каля мемарыяльнага комплексу Сандармох прайшлі міжнародныя акйыі «Пакаянне» ў сувязі з 60-годдзем «Вялікага тэрору» ў СССР — генацыду бальшавіцкіх уладаў супраць свайго народа.
У Петразаводск мы вярталіся сумныя, маўклівыя, пад вялікім уражаннем убачанага. Колькі бязвінных ахвяр, колькі цяжкасцяў маральных і фізічных перажылі людзі! За што і для чаго? Зноў узнікалі малюнкі мінулага. Але больш перамагалі радасныя (вандраванне па лесе, пошукі ягад і грыбоў, лоўля рыбы, катанне па люстэрку тонкага лёду і да т. п.), і дзяцінства ўспаміналася шчаслівым, бо магутныя сілы маладога жыцця, як былінкі дрэў ці травы праз скальную пароду, прабівалі цвёрды асфальт жорсткасці, несправядлівасці і імкнуліся да святла, да сонца.
Плошча тэрыторыі Рэспублікі Карэлія прыблізна на 1/4 меншая за плошчу Беларусі, але жыхароў — толькі каля 800 тыс. Сярод іх карэлаў 10%, фінаў — 2,3% і вепсаў — 0,8%. На першым месцы рускія — каля 75%, беларусы — на трэцім (7%), затым украінцы (3,6%). Беларусы і ўкраінцы ўжо амаль усе рускамоўныя, ды, відайь, і многія прадстаўнікі тытульнай нацыі таксама сталі рускамоўнымі (значыць, не менш за 90%
жыхароў карыстаюцца толькі рускай мовай). Таму за ўвесь тыдзень майго знаходжання ў Карэліі я чуў толькі рускую мову. На тэлебачанні і радыё на карэльскай ці фінскай мовах перадач няма. He бачыў на гэтых мовах ні газет, ні часопісаў, ні надшсаў на шыльдах устаноў і магазінаў, назваў вуліц. Выключэнне — некалькі мемарыяльных дошак. Кажуць, што ёсць толькі адна школа з навучаннем на фіна-ўгорскай мове (да гэтай групы належыць і карэльская). Нягледзячы на тое, што старажытныя вусныя і пісьмовыя помнікі (руны) адносяцца да XIII ст. і на выснове іх створаны сусветна вядомы народны эпас «Калевала», сучаснае насельніцтва поўнасцю русіфікавана, і ад карэльскага там засталася толькі назварэспублікі, і, па сутнасці, краіна цалкам руская. Увачавідкі ўбачыў магчымую будучыню і нашай любай Беларусі.
Тыдзень хутка праляцеў, і я зноў у цёплым купэ фірменнага цягніка «Санкт-Пецярбург-Мінск».
Іду па Мшску — і пазнаю яго, і не. Вось і плошча Якуба Коласа, але там нейкая іншая каменная фігура, таксама знаёмая, але ўжо і забытая, такая вялізная, што зрабіла плошчу зусім маленькай. Прыглядаюся — дык гэта ж Сталін! Чытаю надпіс: «Плоідадь Сталмна». Гляджу на шыльду праспекта ФранцыскаСкарыны, але здалёку бачу толькі першую вялікую літару «Л» — няўжо зноў вярнулі назву «Ленінскі»9 Аглядаю больш уважліва іншыя назвы: там была «Бульбяная» — зараз «Картофель», «Лянок» — «Тканн», «На росстанях» — «Перекресток» — Welcome. Чытаю афішу: «Посетнте выставку Георгня Скарннова — велмкого русского первопечатннка». Іду паціху па горадзе і чытаю, потым — хутчэй іду, ужо бягу, ды так хутка, што задыхаюся. Што такое — ніводнага слова па-беларуску, вакол толькі рускія і больш рэдкія англійскія назвы? Успамшаю, як аднойчы «правадыр» абвясціў, што ў свеце толькі дзве вялікія мовы.
Падыходжу да кіёска, каб узяць газеты і даведацца — у чым справа, што здарылася? Невялічкая чарга, апошнім стаіць
салідны дзядзька ў капелюшы з прыемным тварам і вясёлай усмешкай. Пытаюся: «Вы апошні ў шапік9» Паглядзеўшы злоснымі вачыма, якія раптоўна зрабіліся проста шалёнымі, амаль крычыць: «Не можешь спроснть на нормальном языке?» I іншыя з пагардай азірнуліся на мяне, а адна дамачка ў капялюшыку і з сабачкам на павадку нават пагразіла кулачком. Думаю пра сябе, што трэба ўзяць «Народную волю» — там хутчэй даведаюся праўду. Пытаюся: «Ці ёсць «Воля»?» — «Нет й не будет!» — «А «Свабода»? — «Нет й нйкогда больше не будет!» — ужо крычыць кіяскёрша. Нейкі хлопец б’е мяне ў бок і пырскае проста ў твар слінай: «Вот еше однн недобйтый нацйоналйстоткуда-то взялся!»Чуювыкрыкі: «Фашйст! Сволочь!» I хутчэй ад мяне ўсе пабеглі, як быццам я магу заразіць іх чумой. Аглядаючыся вакол сябе, людзі робяць выгляд, што не толькі не размаўлялі са мной, хаця больш лаяліся, але і не стаялі побач.
Адразу, як з-пад зямлі, з’явілася група моцных брытагаловых хлопнаў, чалавек 10 — усе як адзін, адрозніць немагчыма, — я зразумеў, што яны кланаваны і што гэта спецназ. Усе не толькі на адзін твар, але і адзеты зусім аднолькава: у куртках, як хакеісты, а ў руках шлемы і клюшкі, але на нагах чамусьйі футбольныя буцы. Наперадзе ў такім жа адзенні дзядзька, але з рэдкімі валасамі і вусікамі (відаць, начальнік). Ён як крыкне: «Кто тут крамолу разводнт9! Поддайте-ка ему, чтобы забыл этот старый, нйкому не нужный язык!» Накінуліся на мяне, ды так адлупцавалі, што я толькі праз гадзіну трошку ачуняў і ледзь падняўся з нейкіх калючых кустоў.
Насустрач ідзе маладая дзяўчына, прыгожая, з блакітнымі добрымі вачыма, мяккім прывабным тварам, светлымі валасамі і доўгай касой — адно заглядзенне. Вялікае дэкальтэ дазваляе ўбачыць белыя пульхныя грудзі, якія высока ўздымаюцца і яшчэ больш выразна выяўляюць глыбокую шчылінку паміж імі. Думаю: «Вось гэта сапраўдная беларусачка, спытаю я ў яе — што ж гэта тут робіцца?» He паспеў я адкрыць рот, як
бачу — грудзі яе растуць, пашыраюцца, абхопліваюць мой твар — мне і прыемна, так мякка і, здаецца, ласкава, але пачынаю задыхацца і чую сярдзіты голас дзяўчыны: «Думай на нормальном языке, гад недорезанный!» Паспеў спытаць яе: «Адкуль ты ведаеш, на якой мове я думаю9» — «Да я знаю мыслй любого человека, спецнально этому учмлась в службе безопасностм — не скроешься от меня!» Падумаў: «Трэба ж, да чаго дайшоў наш КДБ!» і згубіў прытомнасць. Падаючы, пачуў: «Еслн не перейдешь на мыслм по-русскн, напуіцу на тебя спецназ, н тогда тебе конец!»
Пляіуся ўсцяж вуліцы, бачу — нейкія страшылішчы цягнуць на насілках бабульку, раптам паклалі яе на зямлю, а самі некуды пабеглі. Падыходжу — ды гэта баба Матруна з вёскі Калодзішчы каля Чэрвеня — бабуля маёй жонкі. Заўсёды поўная, з ружовым тварам, а тут зусім схуднелая, бледная. Здзіўлена пытаюся:
— Баба Матруна, што вы тут робіце9 Вы ж памерлі дзесяць гадоў таму!