2001 Хто кім круціць? У краінах Скандынавіі двухі трохпавярховыя катэджы— галоўнае жыллё ў гарадах і вёсках. Вакол катэджаў невялікія чыста дагледжаныя ўтульныя зялёныя дворыкі з асобнымі дрэвамі ядлоўцу, сосен, елачак ці нават кіпарысаў. Шырокія і вузкія веранды, вокны абстаўлены рознымі прыгожымі кветкамі. У дворыках таксама акуратныя кветнікі, іншы раз скульптуркі, хатачкі, млыночкі — спакойнае жыццё, ідылія... На адной хаце над уваходам стаіць невялічкі ветрачокфлюгер, ад вярчэння якога два чалавечкі круцяць ручкукалаўрот, — калі глядзіш, дык адразу не зразумела, хто кім круціць, і здаецца, што чалавечкі круцяць ветрачок, але потым разумееш, што ўсё наадварот. Чалавечкі поўнасцю падобны да першага прэзідэнта адной дзяржавы ў цэнтры Еўропы, як быццам іх зрабіў не скандынаўскі жыхар, а нашы выдатныя мастакі, два Алеся — Пушкін і Мара Так і ў той дзяржаве галоўны чалавечак думае, што ён крунніь усёй «вертыкаллю» чыноўнікаў сваіх, усёй краінай, а другі раз яму здаецца, што і ўсім славянствам, усёй Расіяй і нават светам. Але калі прыгледзецца, дык невядома, ці так гэта... 2002 Незалежнасць Незалежнасць — вельмі строгае і важкае слова, якое выклікае шматдумак, параўнанняў, асацыяцый, эмоцый. Гэта — нешта моцнае і нерухомае, як крэпасць, і ў той жа час дзейнае. бо яно адмаўляе «лежня» — лодара; спакойнае і турботнае; магутнае і кволае; гаспадарчае, звязанае з законам, і свабоднае; гордае і смелае; вальнадумнае і гераічнае... Гэта — паняцце шматграннае, разнастайнае, бо яно існуе не толькі набытавым і звычайным узроўні, але і ў многіх навуках: гісторыі, філасофіі, сацыялогіі, правасуддзі, матэматыцы, фізіцы, тэхніцы, геалогіі і іншых прыродазнаўчых напрамках ведаў. Для чалавека яно можа быць асабістым і калектыўным. Асабліва вялікае кола людзей цікавіць і хвалюе незалежнасць у гістарычным плане, у развіцці чалавецтва. Канешне, поўнай, абсалютнай незалежнасці чалавек не можа мець, бо ён у значнай ступені залежыць ад прыродных з’яў і навакольнага асяроддзя (таму што і сам з’яўляецца часцінкай прыроды). Людзі не могуць не залежаць адзін ад аднаго, ад калектыву, ад вёскі і горада, ад дзяржавы і ўсяго сусвету. Колькі намаганняў паклаў чалавек дзеля таго, каб менш залежаць ад прыроды! Многае яму ўдалося, і адзін час ён нават адчуў сябе богам і вырашыў, што можа ўзяць ад прыроды ўсё, што захоча, перарабіць яе так, як захоча. Але, нарэшце, зразумеў, што прырода і сусвет вышэй за яго, што Зямля і Космас — гэта яго адзіны дом, які дадзены яму наўсе вякі і толькі адзін раз. Таму экалогія (навука аб доме людзей) стала чалавеку патрэбнай, ён зразумеў яе неабходнасць, і з часам яна робіцца ўсё больш важнай, бо без глыбокага і дасканалага выву чэння прыроды, без гарманічнага зліцця з ёй чалавецтва можа моцна дэградаваць, a то і зусім і назаўсёды загінуць. Тут патрэбна разумная мера незалежнасці 3 часам кожны чалавек, група людзей, а затым і асобныя народнасці і нацыі так ці інакш імкнуліся да сваёй незалежнасці, якая заўсёды заставалася адноснай. I нават наадварот, стала зразумела, што некаторая мера залежнасці (праз узаемную дапамогу, гандаль, мірнае існаванне і г. д.) дапамагае захаваць сваю незалежнасць. Колькі ў гісторыі прыкладаў барацьбы за дзяржаўнасць, за незалежнасць — гераічных і трапчных, яскравых і змрочных! Можна сказаць, што ўся гісторыя чала- вецтва — гэта змаганне за незалежнасць. I амаль заўсёды такая барацьба прыводзіла да незлічонай колькасці людскіх ахвяр. На жаль, Беларусь не стала тут выключэннем, а нават наадварот, па колькасш загінуўшых у адносінах да ўсіх жыхароў уваходзіць у першыя рады краін свету. Нягледзячы на тое, што дзяржаўнасць нашага народа склалася яшчэ ў першым тысячагоддзі н. э., а затым дасягнула свайго росквіту ў XV-XVI стст («залатым веку») у Вялікім Княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і большасць гарадоў, у якасці праявы самастойнасці, атрымалі граматы на магдэбургскае права, найыянальная незалежнасць краіны паступова была страчана на некалькі стагоддзяў у складзе спачатку Рэчы Паспалітай, а потым Расійскай імперыі. Бясконцыя войны, гераічныя паўстанні, якія выклікалі многія тысячы людскіх ахвяр і расцярушванне беларусаў па ўсім свеце, не прывялі да аднаўлення незалежнай дзяржавы — стрыжня беларускай нацыянальнай ідэі. На пачатку XX ст. намаганнямі нацыянальных адраджэнцаў быў сабраны Усебеларускі з’езд, які хоць і быў разагнаны бальшавікамі, але паспеў 25 сакавіка 1918 г. абвясцшь Беларускую Народную Рэспубліку як незалежную вольную дзяржаву. Яе існаванне было вельмі кароткім. БССР таксама не стала незалежнай краінай. Найвялікшая каштоўнасць, якую здолеў здабыць беларускі народ напрыканцы мінулага тысячагоддзя і ўвайсні ў новае, гэта—незалежная дзяржава Беларусь, што адзначана ў Дэклараныі аб дзяржаўным суверэнітэце (1991) і залатымі літарамі ўпісана ў Канстытуцыю краіны. Незалежнасць Беларусі хоць фармальна і існуе, але яна вельмі кволая, далёкая ад сапраўднай, і ўвесь час над намі вісіць рэальная небяспека страціць яе, што было б смяротнай падзеяй для беларускай нацыі. Таму многія, камударагая Бацькаўшчына, сабраліся на II Усебеларускі з’езд за незалежнасць (ліпень 2000 г.) і прынялі Акт Незалежнасці Беларусі, за які прагаласавала 1376 дэлегатаў з усіх раёнаў краіны. Я вельмі задаволены, што мне давялося тады быць адным з чатырох сустаршынь аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні з’езда і рабіць асноўны даклад. Якой жа ўяўляецца сапраўдная незалежнасць краіны? Толькі дэмакратычная цывілізаваная дзяржава можа гарантаваць незалежнасць сваім грамадзянам і самой краіне, якую здолеюць пабудаваць нацыянальна свядомыя жыхары — сапраўдныя патрыёты сваёй Бацькаўшчыны. Улады незалежнай дзяржавы ўнутраныя справы і міжнародныя адносіны вырашаюць, будуюць, як правіла, самастойна і абавязкова на карысць сваёй краіны, свайго народа. Улады павінны быць такімі, каб грамадзяне краіны не саромеліся за іх, а ганарыліся Незалежнасць — інтэгральны феномен, які складаецца з вельмі многіх кампанентаў, страта нават аднаго з якіх можа нанесці частковую ці значную шкоду. a то і зусім пахіснуць яе. Гэта—родная мова, нацыянальная кулыура і навука, адукацыя і выхаванне; эканоміка (прамысловы і аграрны яе сектары, фінансава-крэдытная сістэма); рознабаковая бяспека: харчовая, медычная (у тым ліку і лекавая), інфармацыйная, сацыяльная, экалагічная, дэмаграфічная, ваенная і інш. Вырашэнне адзначаных накірункаў можа выканаць толькі вельмі адукаванае, культурнае, кампетэнтнае, нацыянальна свядомае кіраўніцтва краіны, якое праводзіць шэраг разумных эканамічных, сацыяльных і палітычных рэформаў, — калі не народ для ўрада, a ўрад для народа. У такой дзяржаве ўсім кіруе Канстытуцыя і Закон, а не ўказы аднаго чалавека. Незалежнасць пануе ў той дзяржаве, у якой незалежныя ўсе чатыры ўлады: заканадаўчая, выканаўчая, судовая і інфармацыйная. Беларусь стане па-сапраўднаму незалежнай толькі тады, калі адзначаныя паказчыкі будуць рэаліямі нашага жыцця. Пакуль беларускамоўны беларус не будзе баяцца атрымаць абразлівы вокрык: «Говорм на нормальном языке!» ці ярлык «нацыяналіста», «апазіцыянера», «бэнээфаўца», a то і «фашыста» толькі за тое, што размаўляе па-беларуску, пакуль не загучыць паўсюль беларуская мова — у дамах і на вуліцах, з вуснаў міністраў і парламентарыяў вяскоўцаў і гараджан,— не зможам пабудаваць незалежную краіну. Пераважна беларускамоўнымі павінны стаць садкі і школы, гімназіі і вышэйшыя навучальныя ўстановы, тэлебачанне і радыё, тэатры і кіно, газеты і часопісы, цэрквы і касцёлы, пошта і магазіны і г. д. Адначасова ў некаторых раёнах патрэбна, каб былі школы, іншыя пералічаныя ўстановы і сродкі масавай інфармацыі на мовах нятытульных нацыянальнасйяў (рускай, польскай, украінскай, габрэйскай, татарскай, літоўскай), каб рускі чалавек мог пайсці ў царкву праслухань службу на сваёй мове, паляк — у касцёл, татарын — у мячэць, а габрэй — у сінагогу. Пакуль будзем у назвах вуліц, калгасаў і пасёлках, як і раней,упартаўшаноўваць памянь многіх царскіх і бальшавіцкіх дзеячаў антыбеларускай накіраванасці (Сувораў, Дзяржынскі, Кнорын, Мяснікоў, Варашылаў і інш ) і, наадварот, ледзь-ледзь успамінаць, ігнараваць, а то і зусім забываць нашых шматлікіх беларускіх выдатных прадстаўнікоў літаратуры, кулыуры, навукі, грамадскіх і дзяржаўных дзеячаў, не жыць нам у самастойнай Беларусі. Чым больш нашых жыхароў будуць трапляць у аддзяленні міліцыі і атрымліваць штрафы за падтрымку старадаўніх наныянальных сімвалаў (бел-чырвона-белы сцяг, «Пагоня» і інш ), за купалаўскі жыцйярадасны патрыятычны покліч «Жыве Беларусь!», тым далей мы будзем ад незалежнасці. Толькі з гэтымі нацыянальнымі атрыбутамі можна пабудаваць суверэнную Беларусь. Пакуль не пакаемся ў балыпавшка-сталінскіх злачынствах, не пабудуем мемарыяльныя комплексы і помнікі не толькі ахвярам фашызму і Вялікай Айчыннай вайны, але ў Курапатах і іншых многіх мясцінах «жоўтых пясочкаў» (па В. Быкаву), не жыць нам у самастойнай краіне. Пакуль будзе існаваць занадта вялікая армія сілавых службаў і асабліва атрадаў тыпу «эскадронаў смерйі», якія не могуць абараніць насельніцтва ад крымінальных структур, ад карупцыі, а нават садзейнічаюць знікненню шэрага вядомых палітычных дзеячаў-апазіцыянераў, не будзем мы адчуваць сябе незалежнымі. Пакуль страх, хлусня, двудушша, халуйства не пакіне наша грамадства, не сыдзе з сэрна і душы большасці жыхароў, не зможам пабудаваць самастойную дзяржаву. Калі жыццёвыя і сацыяльныя ўмовы ў Беларусі будуць такімі, што яе грамадзяне не захочуць папаўняць рэкі «ўцечкі мазгоў», пакідаць сваю радзіму ў пошуках лепшага жыцця і працы, а наадварот. родная краіна зробіцца прыцягальнай для вяртання тысяч суайчыннікаў, кожны трэці з якіх жыве цяпер па-за межамі бацькаўшчыны, тады ёсць надзея на незалежнасць Беларусі. Добрыя, раўнапраўныя і ўзаемавыгадныя адносіны з усімі краінамі свету і асабліва з нашымі суседзямі — Расіяй, Украінай, Польшчай, Літвой і Латвіяй — дазволяць стаць Беларусі суверэннай дзяржавай, якую прызнае ўвесь свет і якая будзе карыстаецца вялікай павагай як цывілізаваная краіна. Толькі нацыянальнае адраджэнне, якое павінна быць інтэгральным і закрануць усе сферы жыцця, толькі нацыянальнае абуджэнне, якое авалодае народамі Беларусі, прывядуць да пабудовы сапраўды незалежнай багатай еўрапейскай краіны, у якой будзе заможна, культурна і шчасліва жыць кожны чалавек, незалежна ад нацыянальнасці і канфесійнай прыналежнасці. Вось тады нарэшце мы дойдзем да Беларусі, якая будзе існаваць вечна!