Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пасля вялікага перапынку ў 1940 г. у правадзейныя члены АН БССР зноў абралі геолага. Гэта быў Георгій Фёдаравіч Мірчынк — чацвёрты геолаг, беларускі акадэмік. На другі дзень вайны з гітлераўскай Нямеччынай Г. Ф. Мірчынк быў нечакана арыштаваны ў росквіце творчых сіл і таленту ва ўзросце амаль 53 гадоў (без 16 дзён) і памёр у сталінскай турме. У сувязі з гэтым яго імя і працы доўгі час заставаліся мала вядомымі, і многія спецыялісты (нават геолагі-чацвярцічнікі, асабліва маладыя) зусім слаба знаёмы з жыццём і творчасцю гэтага выдатнага геолага — знаўца геалапчнай гісторыі Зямлі, вядомага арганізатара навукі, бліскучага педагога, цудоўнага высокамаральнага інтэлігента.
Георпй Фёдаравіч нарадзіўся ў сям’і шырокаадукаванага педагога-асветніка Фёдара Міхайлавіча Мірчынка, выхадца з лужычан (невялікай славянскай народнасці, якая жыве ў Нямеччыне недалёка ад Дрэздэна).
Пасля заканчэння Маскоўскага ўніверсітэта Г. Ф. Мірчынк пачаў педагагічную дзейнасць, якую не пакідаў усё жыццё. У розныя гады ён займаў пасады дацэнта, прафесара, загадчыка
кафедры, прарэктара ў Маскоўскім універсітэце, Маскоўскай горнай акадэміі, Межавым інстытуце, а апошнія 12 гадоў— у Маскоўскім геолагаразведачным інстытуце. Ён чытаў курсы палеанталогіі, геалогіі СССР, гістарычнай геалогіі Асабліва вялікім поспехам карыстаўся курс лекцый па чанвярцёвай геалогіі. Г. Ф. Мірчынк быў цудоўным педагогам, бліскучым лектарам і прыроджаным выхавальнікам. Ён стварыў шырока вядомую школу высокаадукаваных геолагаў
Калі я быў студэнтам геолагаразведачнага факультэта Маскоўскага нафтавага інстытута, мне давялося ў канцы 40-х — пачатку 50-х гг. мінулага стагоддзя слухаць лекцыі роднага брата Г. Ф. Мірчынка— Міхаіла Фёдаравіча, вядомага геолага-нафтавіка, прафесара, члена-карэспандэнта AH СССР, які карыстаўся сярод студэнтаў вялікім аўтарытэтам. У той час імя Георгія Фёдаравіча было пад забаронай, і таму яго не ўспаміналі. Аднак я пра яго многа чуў ад свайго бацькі, які яго добра ведаў і які пазней пакінуў успаміны пра сустрэчы з Г. Ф. Мірчынкам'. Слухаючы Міхаіла Фёдаравіча, я, само сабой, уяўляў і яго брата. Яны абодва мелі высокія статныя постаці, прыгожыя твары, разумныя вочы, выразную дыкцыю, энцыклапедычныя веды.
У пачатку навуковай дзейнасці Г. Ф. Мірчынк вывучаў мелавыя і трацёвыя адклады, а затым даследаваў найбольш малады (прыблізна 1 млн год таму і да сучаснай эпохі) так званы чацвярцёвы (антрапагенавы) перыяд геалагічнай гісторыі Зямлі. Гэта перыяд з’яўлення чалавека, вялікіх мацерыковых зледзяненняў, надзвычай складанай і значнай разнастайнасці генетычных тыпаў парод, станаўлення сучаснай біялагічнай разнастайнасці і фарміравання рэльефу Зямлі, рэзкіх хістанняў клімату і г. д. Вывучэнне гэтага перыяду геалапчнага жыішя Зямлі патрабавала асаблівага метадалагічнага падыходу, вы-
' Горецкнй Г Н. Незабываемые встречн с Г Ф. Мнрчннком // Академпк Г Ф Мнрчннк Знаток нсторпн Землн — Мннск : Беларуская навука, 1999 — С. 47-51.
карыстання размаітых напрамкаў, метадаў і дысцыплін: палеанталогіі, абсалютнай геахраналогіі, літалогіі і фацыяльнага аналізу, палеагеаграфіі і геамарфалогн, геалагічнай здымкі, археалопі, глебазнаўства, неатэктонікі і інш. Шырыня ведаў, глыбшя падыходаў, неабходных для разумення чацвярцёвага перыяду, якімі валодаў Г Ф. Мірчынк, дазволілі яму стаць вядучым вучоным, стваральнікам комплекснагаметаду вывучэння гэтага ўнікальнага перыяду ў гісторыі Зямлі.
Пасля пераезда Акадэміі навук СССР з Пецярбурга ў Маскву Г. Ф. Мірчынк узначаліў аддзел чацвярцёвай геалогіі Геалапчнага інстытута. Тут ён сабраў самых здольных вучняў і заснаваў вядомую школу геолагаў-чацвярцічнікаў, якая праславіла айчынную чацвярцёвую геалогію ва ўсім свеце. У яе ўваходзілі такія буйныя вучоныя, як В. I. Громаў, A. 1. Масквіцін, Я. В. Шанцер, М. 1. Нікалаеў, К. У. Нікіфарава, М. М. Жукаў і многія іншыя. 3 гэтымі таленавітымі вучонымі і іх вучнямі цесна супрацоўнічалі Г. I. Гарэцкі і большасць беларускіх геолагаў. Мне таксама пашчасціла на працягу 20 гадоў працаваць у адным інстытуце з гэтымі цалкам адданымі сваёй навуцы высокаінтэлігентнымі людзьмі.
Асабліва трэба падкрэсліць працы Г Ф. Мірчынка па геалагічным карціраванні і ў першую чаргу стварэнне карт чацвярцёвых адкладаў еўрапейскай часткі СССР і Міжнароднай чацвярцёвай карты Еўропы, якія сталі выдатнымі абагульненнямі ў геалогіі антрапагену.
Для дзейнасці Г. Ф Мірчынка характэрна цесная сувязь з прыкладной геалогіяй і практычнымі задачамі народнай гаспадаркі. Ён праводзіў даследаванні дзеля высвятлення ўмоў водазабеспячэння, вышукання будаўнічых матэрыялаў, фасфарытавых і рассыпных радовішчаў, вывучаў тэхніка-геалагічныя абставшы для пракладкі шасэйных дарог, чыгункі, быў кансультантам на многіх пдратэхнічных будоўлях, у тым ліку на будаўніцтве канала Масква-Волга, Куйбышаўскага і Салікамскага гідравузлоў і інш. На вышуканнях апошніх
Г. I. Гарэнкі пазнаёміўся з Г. Ф. Мірчынкам і па-сапраўднаму пасябраваў.
Г. Ф. Мірчынк быў значным кіраўніком геолагаў-чацвяршчнікаўу СССР. Ён меў значны міжнародны аўтарытэт. Яго абралі членам Прэзідыума савецкай секцыі Міжнароднай асацыяцыі па вывучэнні чанвярнёвага перыяду, а затым віцэ-прэзідэнтам і прэзідэнтам гэтай секцыі, ёнудзельнічаўу шэрагу міжнародных кангрэсаў.
Г. Ф. Мірчынк унёс значны ўклад у развіццё геалогіі Беларусі, надрукаваў шэраг прац па вывучэнні фасфарытавых радовішчаў Магілёўскай вобласці, геалагічнаму даследаванню ўсняж чыгуначных шляхоўу Беларусі, геалагічнай і гідрагеалагічнай здымкам шэрагу лістоў, суадносінам рачных тэрас і стаянак палеалітычнага чалавека ў басейнах Дзясны і Сожа, стратыграфіі, карэляцыі чайвярцёвых адкладаў еўрапейскай часткі былога СССР (у тым ліку тэрыторыі Беларусі) і г. д.
Георгій Фёдаравіч Мірчынк — бясконца адданы навуцы вучоны, сапраўдны інтэлігент, вялікі патрыёт— прыклад вучонага і грамадзяніна для многіх пакаленняў геолагаў
1999
III.	ПРАЦЯГ ДАЛЕЙШЫ (2000-2005). БЕЛАРУСЬ НА МЯЖЫ СТАГОДДЗЯЎ
Мова робіць HAH Беларусі беларускай
10 красавіка 2000 г. у галоўнай канферэнц-зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылася канферэнцыя, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння майго бацькі — акадэміка Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага.
Усе беларускія выступоўцы (А. П. Вайтовіч, В С. Аношка, A. А. Махнач, A. В. Мацвееў, М. А. Барысевіч. Лнка Брыль, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінсю Васіль Зуёнак, я) успаміналі Г. I. Гарэцкага вельмі цёплымі і шчырымі словамі, якія рабіліся яшчэ больш блізкімі і даходлівымі слухачам, бо ўсе яны гучалі на беларускай мове (у адносінах да гэтага вучонага, які на радзіме размаўляў толькі на сваёй прыгожай роднай мове, інакш і не магло быць) Мой сябра акадэмік Уладзімір Піліповіч пасля канферэнцыі, як мне здалося, з радасцю за сучасную нараду і жалем за ўсе іншыя сказаў: «Ведаеш, я першы раз за ўвесь час працы ў акадэмп адчуў, што сяджу ў зале сапраўды беларускай Акадэміі навук».
2000
Беларусь — багатая еўрапейская краіна1
Мэта Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», культурна-асветніцкай арганізацыі, — аб’яднанне ўсіх самасвядомых шчырых беларусаў на аснове нацыянальнай беларускай ідэі, якая накіроўвае на стварэнне моцнай суверэннай дэмакратычнай дзяржавы Беларусь шляхам інтэгральнага адраджэння мовы, культуры, адукацыі, эканомікі. Паколькі галоўныя напрамкі дзейнасці нашага згуртавання і Кангрэса дэмакратычных сілаў у асноўным супадаюць, пастольку мне асабліва прыемна вітаць усіх удзельнікаў кангрэса з гэтай выдатнай падзеяй у жыцці беларускага народа і пажадаць усім
1 Выступленпе на Кангрэсе дэмакратычных сілаў 2 ліпеня 2000 г.
плённай працы, добрага настрою і разумных канструктыўных думак.
Мне заўсёды вельмі прыкра чуць, калі многія кіраўнікі нашай краіны (нават самага высокага рангу) гавораць аб тым, што Беларусь — зусім маленечкая, такая бедная на прыродныя рэсурсы, што самастойна пражыць яна не можа. Таму неабходна хутчэйшае аб’яднанне з магутнай Расіяй, а яшчэ лепш — усіх славянскіх дзяржаў (праўда, пад гэтым чамусьці разумеюць толькі тры — Расію, Украіну і Беларусь, а забываюць, што такіх дзяржаў значна больш, а ў нашых трох і асабліва ў Расіі жывуць мільёны неславянскіх народаў). 3 гонарам падкрэсліваецца, што галоўная мэта аб’яднання з Расіяй — адзіная дзяржава, але (каб супакоіць многіх беларусаў) — з поўным захаваннем суверэнітэту Беларусі. Хіба гэта не абсурдная, зусім алапчная ідэя: адзіная дзяржава і поўны суверэнітэт? Як такое можа быць? Гэта падобна на тое, калі б акула праглынула рыбку, a тая, ледзь жывая, плаваючы ў страўніку акулы, крычала: «Вось як я здорава аб’ядналася, цяпер я ў поўнай небяспецы, мне не патрэбна ежа, а я поўнасцю самастойная».
Калі па многіх паказчыках (тэрыторыя, насельніцтва, прыродныя рэсурсы, рабочыя і інтэлектуальныя сілы і г. д.) параўнаць Беларусь з іншымі больш чым сарака краінамі Еўропы, дык наша краіна ўваходзшь ці ў першую дзясятку, ці ў першую палову. У Беларусі знаходзіцца трэцяе па запасах не толькі ў Еўропе, але і ваўсім свеце радовішча калійных і каменных солей. Экспарт калійных солей прыносіць краіне больш валюты, чым продаж трактароў і аўтамабіляў разам узятых. Большасць краін Еўропы не могуць пахваліцца такім пералікам карысных выкапняў, як у нас, — гэта нафта і гаручыя сланцы, вугалі і торф, даўсаніт (алюмініевая і содавая сыравіна), мінеральныя і пітныя воды, мінералізаваныя расолы (вадкая руда для атрымання ёду, брому, калію, літыю, стронцыю і інш), жалезныя руды, фасфарыты, сапрапелі, даламіты, цэаліты, гшс і ангідрыт, рэдкія зямельныя элементы, золата і серабро, бурштын,
цэментная сыравіна, вытворчыя многіх будаўнічых матэрыялаў і інш. Японія, напрыклад, не мае і сотай часткі такіх выкапняў.
Вялізнае багацце Беларусі — землі з даволі ўрадлівымі глебамі, лугамі, прыдатнымі для вытворчасці прадуктаў земляробства і жывёлагадоўлі не менш, чым у Даніі ці Нідэрландах. Толькі для гэтага патрэбны не калгасы са старшынямі шклоўскага тыпу, а хаця б акцыянерныя таварыствы старавойтаўскагатыпу, а яшчэ лепш — нармальныя фермерскія гаспадаркі сучаснага еўрапейскага тыпу.
Шматлікія і разнастайныя лясы Беларусі з іх травянымі, грыбнымі і жывёльнымі кампанентамі; цудоўныя краявіды, азёры і рэчкі — гэта не толькі гаспадарчая, але і велізарная турыстычная сфера. Тут мы можам нават спаборнічаць з Балгарыяй, якая амаль трэць бюджэту зарабляе на турыстах. Да гэтага трэба далучыць нашы старажытныя гістарычныя аб’екты: замкі і палацы, касцёлы і цэрквы, размаітыя помнікі прыроды.