Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Гаўрыла Гарэцкі стаў геолагам, займаўся інжынерна-геалагічнымі даследаваннямі для ўзвядзення шматлікіх гідратэхнічных збудаванняў. Уладзімір Дубоўка авалодаў многімі спецыяльнасцямі, працаваў цесляром, сталяром, мулярам, тынкоўшчыкам, эканамістам, бухгалтарам і інш. Пасля смерці Сталіна яны былі поўнасцю рэабілітаваны «за адсутнасцю складу злачынства»: У. Дубоўкаў 1956-1957 гг., Г. Гарэцкі — у 1958 г. Першы прыехаў у Маскву і пасля амаль 30-гадовага перапынку паступова ўключыўся ў літаратурную працу, друп амаль праз 40 гадоў, у 1969 г., змог вярнуцца ў Мінск, быў адноўлены ў званні акадэміка, арганізаваў у Інстытуце геахіміі і геафізікі АН БССР лабараторыю геалогіі антрапагену, загадчыкам якой і працаваў.
У 1959 г Г Гарэцкі і У Дубоўка выпадкова сустрэліся ў цягніку «Масква-Мінск», едучы ў адным вагоне. Хоць мінула каля 30 гадоў з часу развітання, яны пазналі адзін аднаго адразу. Прагаварылі ўсю ноч. Гарэцкі быў «здзіўлены і захоплены мудрасцю Дубоўкі, яго жыццёвым імпэтам, энергіяй, разуменнем людзей, маладосцю духам». Прыблізна тое самае сказаў і Дубоўка пра Гарэцкага.
Сябры часта сустракаліся ў Мінску і ў Маскве, перапісваліся, абменьваліся творчымі планамі, дасылалі свае друкаваныя працы, дзяліліся ўражаннямі пра іх, падтрымлівалі адзін аднаго ў жыццёвых цяжкасцях, натхнялі на новы плённы ўздым...
Вось некаторыя вытрымкі з лістоў Гаўрылы Гарэцкага і Уладзіміра Дубоўкі'.
1	Лісты падаюцца ў правапісе арыгінала.
«27.XI1.65 <„. > He, я не пераболыйваю. Ты стпворыш яшчэ беларускую «Песню пра Гаявату», «Калевалу». Каб толькі здароўе, бы доўгі век, ды ласкавае жыцг^ё!
Усё гэта будзе, будзе! Усё папярэдняе падрыхтавала такі ўзыход на сапраўднае Узвышша... »
«5.ХІ.66<...> Верым, што новымаскоўскікругабегу жыцці Дубоўкі будзе такі жа плённы, як болдзінская восень Пушкіна. Якое гэта будзе шчасце’.
<...> А калімы зможам пачытарь «Жоўтую акацыю»?»
«17.111.1966Дарагі Уладзік!
Сардэчная Табе падзяка за Твойласкавы ліст ад 12.111.66, за дзіўны пераклад суровых вершаўАношкі. за добрыя пажаданні. Упарта збіраю матар ’ялы пра алювііі Пра-Дняпра, каб праз двагады скласцг трэцюю кнігу: «Алювіяльны летстіс вялікага Пра-Дняпра». Іў гэтай працы Твая сяброўская спагада так для мяне дорага. I Ты так дасканаіа і дэталёва разумееш працэс маёй працы, —мне гэта вельмі прыемна».
10 жніўня 1967 г. У. Дубоўка падараваў кнігу «Жоўтая акацыя» з надпісам: «Дарагім Ларысе Іосіфаўне і Гаўрылу Іванавічу Гарэцкім — на строгі суд і прыязную крытыку сеой першы празаічны твор баручаю — з вялікай пашанай Уладзімір Дубоўка». Ужо прыблізна праз тыдзень ён атрымаў адказ.
«18. VIII. 67
Дарагі Уладзімір Мікалаееіч'.
Надоечы прыехаў я з 50-дзённага падарожжа па Украіне і Беларусі і ў гэты час паштальёнка прынесла Твой найлепшы падарунак — «Жоўтую акарыю». Ларыса Восіпаўна і я бязмежяа ўдзячны Табе.
Цікавая, арыгінальная кніга, у якой няма падабенства ні з якай папярэдняй.
Кнігу Тваю з удзячнасцю будуць чытаць пе толькі юнакі і юначкі, але і дарослыя. асабліба настаўнікі. дляякіхкніга Теая будзе настольнай.
Выхаваўчае значэнне Тваёй кнігг бязмежнае, — яна прышчэпіць моладзі палкае замілаваняе да Радзімы, да прыроды яе ілюдзей, дажыгіця, дараслін, узгадуе тысячы прыродалюбаў і прыродазнаўі/аў, будучых батанікаў / аграномаў, лесаводаў і садаводаў.
Ты праклаў векавечны мост да людскіх сэрцаў і розуму (старонка 89). Хвала Табе, браце!»
«18.IX.67.
Дарагія Уладзік і Марыя Пятроўна!
Пасылаю стсаныя з «Маладой Беларусі» вершы...
<... > На ўзвышшы гадоў пабачылі мы зноў усё такога ж маладога Дубоўку».
«22.09.1967.
Братка Гурык!
Даруй— не адказаў адразу, не падзякаваў за тваю вялікую ўвагу і ласку — прысылку выпіскі з альманаху. He гледзячы на тое, што пераклад верша Байрана зроблены ў 22 годзе — ён мне нават і цяпер спадабаўся. Я неяк не спадзяваўся, што ён нечага варты».
«30.Х.67
Дарагія Уладзік і Марыя Пятроўна!
<... > А ўвечары, аж да паловы першае гадзіны начы, чыталі мы з Л. В. вершы Уладзіка ў рускіх перакладах.
Вельмі нам спадабаліся перакладыАхматавай, Пракоф 'ева, Камісаравай, Раждзесцвенскагсі. Яны захавалі выключную асаблівасць Дубоўкінага верша, яго музычнасць (кожны верш — гэтапесня), вобразнасць, такую лірычнасйь, слоўнае хараство.
1	прадмова Пракоф 'ева спадабалася, — дзякуй вялікаму другу Дубоўкінай паэзіі.
Чамусьці мне здалося, шпю «Полесскйе предання» зрытмам Бунінскай песяі пра Гаявату маглі б зрабіцца асновай вяіікай паэмы пра Беларусь.
Пэвен, што «Полесская рапсодйя» спадабаецг{а рускім чытачам як самыя лепшыя творы класічнай рускай паэзіі».
«17. VI. 69
«Ганна Алелька» мне спадабалася. Чаруе хараспіво мовы, дынамічнасгіь, яснасць, прастата апавядання. Здаецца часам. нібы чуеш апаеядачяі Пушкіна. Бакачыа.
Вершаваныя ўстаўкі кранаюць сэрца, выгукаюйь слёзы, надаюць апавяданню сапраўдную паэтычнасць.
Ановесць чытаеццаз цікавасцю і хваляеаннем за лёс гераіні. Аўтар малюе жывых людзей, добра кпіць з яедарэкаў, дае багаты падтэкст. Веды аўтара бязмежныя, культура — наіітанчэйшая, веданне жыцця, асабліва настаўніцкага, глыбокае.
Цікавы канец аповесш. Чытач ад усяго сэрца будзе спагадаць намеру аўтара паказаць жывых людзей у іх «паходзе ў светлую будучыню».
ГаннаАлелька — светлы чалавек. якога нельга не палюбіць.
Толькі ці не занадта станоўчая яна гераіня? Ці не надта лёгка пераадольвае яна жыццёвыя перашкоды? Ціўсеўчынкі яе псіхалагічна апраўдачы?»
«25 чэрвеня 1969. Падмаскоўе (Жукаўка)
Братка Гурык!
Шчыра і сардэчна дзякую за водгук на маю сціплую аповесць. які я атрымаў толькі сёння, бо жыву ў Падмаскоўі. адкуль мая Марыля ўцякла на некаторы часу Маскву.
Ты дарэмна так асцярожна і далікатна выказваеш свае заўвагі. Крытыкаеаць ёсць, пэўна, шмат за што і я ніколі не пакрыўджуся за праўду'.
Але каб табе было зразумела. чамуя сапраўды ідэалізаваў сваю гераіню, дам табе некаторыя тлумачэнні.
Мне думаецца, што да апошняга часу патэтіыяльныя магчымасці настаўніцтва не выкарыстоўваюіігіа як мае быуь. Мне гэта нагадвае выпадак з дарэвалюцьшнага часу, калі ў адныммесцы выдатных стаеннікаў запрагаюць у вадавозныя
бочкі, аіьбо калі цяпер (бывае так) на пяцітоннай аўтамашыне вязуць бідон малака.
А тьш часам яшчэ Бісмарк сказаў, ійто «ў вайне 1870 г. французаў перамаглі не нямецкія салдаты, а нямецкі народны настаўнік». Толькі падумай: у нашай Айчыне ёсць цэлая армія высокакваліфікаваных працаўнікоў якая па-за школьнай працай выкарыстоўваецца нават для дзяжурства на пажарных вышках, не кажучы ўжо пра перапісванне розных спісаўрэестраў у канцылярыях мясцовай улады альбо спаганянне падаткаў.
Я імкнуўся (вось іншае пытанне — наколькі гэта мне ўдалося ажыцйявфь) сваёй аповесцю падштурхнуцьу першую чаргу саміх настаўнікаў на пошук шляхоў да паглыбленай працы ў сваёй галіне (маю на ўвазе спег[ыяльнасць кожнага з іх — хімік, фізік і г. д.), паказарь крыху ім, якая пры гэтым ёсйь магчьшасць. хаця гэпіы паказ і даецца ў маёй аповесці толькі пункцірам. Няхай жа яны самі падумаюць пра гэта / пашукаюць лепшага.
У нашай сучаснай беларускай літаратуры апублікаваны два творы з настаўніцкага жыцйя: у 1958 (ці 1959) г. п'еса «Выгнанне блудніцы» іў сёлетнім № 6 «Полымя» аповесйь.
У першым творы пададзена настаўніца дзяўчына, якая робіць «сужыццё» з дырэктарам школы. Іраптамз 'яўляюцца дырэктаравы цесць, цёшча, жонка і пачынаюць ганяць тую дзяўчыну вакол спіала, пасля чаго яна змушана была выехаць адтуль зусім.
Цікава, што сам дырэктар застаўся збоку, на яго не скіраваны ні аўтараў гнеў ні гнеў родзічаў.
У другім творы (сёлетнім) паказана нейкая «настаўніца» тыпу Плюійкіна+Каробачка ды яшчэ няма ведама чаго. Яна крыўдзіць сваю радню, што прыехала налета, ходзіць красці саўгасную канюшыну / г. д. і г. д.
Я не адмаўляю таго, што такія факты могуць быцьу сапраўднасці. Можна знайсці больш цікавыя z больш «пікантныя».
Але ў сваёй аснове нашае настаўніцтва заслугоўвае таго, каб яго паказалі ў больш светлых танах. каб яго нават крыху і падхвалілі, тым самым сказаўшы: «Вось якім ты павінен быць», «вось якім ты можаш быг/ь, абы тваё жаданне». Гэтым і толькі гэтым тлумачыцца ідэалізаванне Алелькі.
Як той казаў — «Боская воля!» — колькі я ведаю адмоўных прыкладаў' Нават засведчаных нашымі газетамі. Але ж такое адмоўнае бывае не толькі ў настаўнікаў. Няхай бы той пісьменнік... крануў каго рангам вышэй! — « Табу!» А наспгаўнікаў — мож:на.
Восьялічу сваім прыемным абавязкам даць табеяк дадатковае тлумачэнне даАлелькі. Буду спадзявацца, што сустрэўшыся асабіста мы кранём гэпіае пытанне болын грунтоўна. a пакуль — з самымі найлепшымі пажаданнямі табе і Ларысе Восіпаўне. з сардэчным прывітаннем ад М. П. — Уладзік».
«9.XI. 69
Дарагі Уладзік!
<... > Як радасна, шпю памяць Адама Бабарэкі адзначылі так цёпла. Ганна Іванаўна і Лора гаварылі нам пра святкаванне на Капыльшчыне — гэта сстраўды народнае ўшанаваняе. А Тваё слова пра друга самае важкае.
Прачытаў я пра Тваю найеышэйшую ацэнку маіх прарэк і пачырванеў. Яны не варты нават невялічкай часткі Тваіх неўміручых вершаў «О. Беларусь. мая шытйына... ». гэта верт. які ніколі не забудуць нашчадкі. як і многія другія Твае вершы.
На вечары беларускіх пісьменнікаўу Мінску. прысвечаным Міліцыі, гэты верш з вялікім запалам прачытаў С. П. Шушкееіч. Нібы электрычнасрь запаліла пачуріў прысутных. Гэта словы Бога-Паэзіі да Пушкінскага Пророка — «глаголом жгй сердца людей».
Вось Ты і ўладаеш наіівялікшым талентам запальваць людскія сэрры — «Восстань, пророк!». Адзін палымяны верш Твоіі варты сотняў тамоў.
А цяпер Ты — беларускі Рабіндранат Тагор. Пішы, што пішацца, j Тваіх руках усё неўміручае.
Адусяго сэрца жадаю Табе найвышэйшага творчагаўздыму, да якога Ты ўсё болый набліжаешся».
«26 снежня 1970 г.
Дарагі братка Уладзік!
Дзякуй за ліст ад 24.ХІІ. 70. за віншаванне з Новым Годам і добрыя пажаданні.
Засмуціла нас вестка. што і Марыя Пятроўна і Ты пакрысе хварэеце, а часам — нават і цяжка нядужаеце.
А словы Твае «Адным словам — падышла зімамайго веку» сцісканулі сэрца...
Зімы ў паэтаў не бывае — dux іх, і асабліва Твой, не старэе. Тыўсё яшчэ мачады Волат, Асілак, і слова Твайго, песень Тваіх чакае Бацькаўшчына, прагна чакае.