Неяку Маскве, у 1944 годзе. выпадкова сустрэўсяя на станцыі метро «Бібліятэка Леніна» з Максімам Танкам, Гаманілі пра аднаўленне Беларусі, адкуль ужо прагналі фашыстаў. Гаманілі пра беларускую паэзію іяе будучыню праз 50-100 гадоў. «Хто застанегіца незабыўным з беларускіх паэтаў?» I Максім Танк сказаў: «Кунала, Колас, Багдановіч. Дубоўка»... А надоечы я задаў такое ж пытанне аднаму з беларускіх літаратараў — «Хто застанецца незабыўным з беларускіх паэтаўу 2050 годзе?» Іў адказ пачуў тыя ж імёны. Дык ці ж маеш Ты права думаць пра сваю зіму? Ты павінен сказаць яшчэ свае вялікае слова. стварыць яшчэ не адну неўміручую «Шыпшыну». Братачка дарагі, пішы вершы. ніхто лепш не напіша. Усе чакаюць, Будучыня чакае, моладзь чакае, каб павучыцца ў Вялікага Майстра, у Старэйшага, самага таленавітага. Перамажы самога сябе. свой часовы настрой. Пішы новыя вершы. Побач з сумам, гаркапюй, палынамі будуць у іх прарочыя радкі, неўміручае, самае Тваё істотнае, крышталёвае, матэрыялізавамыя ў слова душа, талент, самае лепшае. He маўчы, дарагі Уладзік. Ласкава Цябе цалую. Твой Гурык». «8. VII. 71 Вёска Дварэц на Дняпры, Рэчыцкага раёну Дарагі. любы Уладзік! Адусяго сэрца віншую Цябе з Днём нараджэння, уякімо і прыйдзе да Цябе мой ліст. Жадаю Табе, братка, перш-наперш трывалага здароўя, каб не чапгліся да Цябе шякія хваробы, ні цела, ні духа. I каб быў Ты заўсёды на Узвышшы, маладым імудрым, каб нішто з мінулай гаркаты не засціла Табе залатую будучыню нашай Бацькаўшчыны. I каб стварыў Ты не рэквіем беларускаму слову, а песню песняў неўміручы паэтычны гімн нашаіі будучыні, нашага народу, яго Росквіту, Шчасця / Славы. Мчогапрыгожагападараваў Ты Беларусі. А падаруешяшчэ больш! Як Байран, якПушкін. як Ясенін, як Міцкевіч, яклепшы з лепшых беларускай паэзіі, літаратуры. Моірза Цябе абымаю, цалую. Вітання ласкавага / віншавання Марыі Пятроўне. Твой Гурык». «10 ліпеня 1973 г. Дарагі Уладзік! Ад усяго сэрца вітнуем Цябе з днём нараджэння. «А дні бягуць, а дні бягуць угрунь». He агледзішся, аўжоўсе сівыя валасы, толькі душа не сівее, больш трывалая, чым цела. Пялёсткі пачуццяў і думак застаюцца жыцьпрыгожым Слове. Ты ўзняў нашае Беларускае Слова на п ’едэстал ГІеўміручасій. Хараства, сапраўднай Паэзіі. Дык жадаем Табеўсё новага і човага ўздыму. вялікагахвалявання, новых вялікіх твораў: А трш-наперш трывалага здароўя і Табе і Марыі Пятроўне, мудрайрадасці, шчасця». «21. VII. 73 Дарагі, любы, братка Уладзік! Сардэчна дзякую Табе за двалісты ад 16. VII. 73. за Твае ласкавыя адносіны да Максіма, яго творчасці, лёсу, да яго сям 7. Вялікае гэта свята для родных Максіма. А Тваё пажаданне аб хуткім складанні поўнага збору твораў — цудоўнае, але, мусіць, пакуль што недасяжнае. Успомніў Ты «Строму» і паўстаў Теой вобраз таго часуяк жывы. — столькіў Табе было добрагаў той сумны кругабег. Гэта ж было 50 год назад! ...Пра дзівасіл чытаў. Першыя ідэі часта застаюцца нееядомымі... Абымаем Цябе і Марыю Пятроўну. Прывітанне Вам ад Л. В., усёй нашай сям 'і і мяне. Твой Гурык». 5 мая 1970 г. Г. Гарэцкі быў у Маскве, дзе сустрэўся з сябрам. Яны вырашылі сфатаграфавацца, і праз некаторы час У. Дубоўка даслаў той здымак, на якім з сумным гумарам зрабіў надпіс: Ай дзяды!. Гляньце, колькі на іх сівізны! А нядаўна ж былі маладымі яны: удваіх накруцілі сто сорак гадоў... Застаецца Капа да двух круглых вякоў. Паднаціснем, браток, ды... ў Зацішны Куток... Масква. Ул. Дубоўка Г аўрыла Г арэцкі кароткія ўспаміны пра некаторыя сустр эчы з Уладзімірам Дубоўкам завяршыў, углядаючыся ў гэты фотаздымак: «3 фотакарткіўзіраеішамудры Чалавек, зласкавым поглядам маладых вачэй, з пышнай сівой барадою і добрай чупрынай сівых валасоў. Здаецца, штогэта ЧараўнікЖыцця, пераапрануты Юнак. які пазнаў усе таямніцы жыцця і не згубіў н/ веры ў яго, ні цікавасці. <...> Зарана адышоў Дубоўка ў «Зацішны Куток», не сказаўшы свайго велічнага і апошняга слова». 2000 «Усё, што я рабіў у сваім жыцці, я рабіў для маёй Радзімы і яе славы...» Адначасова з развалам СССР рвалася «жалезная заслона» паміж Усходам і Захадам, і да нас паступова пачалі вяртацйа невядомыя нам раней многія імёны славутых землякоў. Адбылося вяртанне і Барыса Кіта Толькі амаль праз 50 гадоў жыцця па-за межамі Беларусі ён змог прыехаць на бацькаўшчыну. Гэта здарылася ўлетку 1992 г, калі і я змог пазнаёміцца са знакамітым беларусам. К таму часу я ўжо сёе-тое даведаўся пра Барыса Кіта з артыкулаў Б. Сачанкі, Я. Лецкі. Апрача таго да мяне як віцэ-прэзідэнта Акадэміі навук Беларусі, які вёў у Прэзідыуме кадравыя пытанні, паступілі паперы ад акадэміка Юрыя Астроўскага і прафесара Адама Мальдзіса з прапановай абраць Барыса Кіта ганаровым членам нашай Акадэміі навук. Барыс Кітмногааддаваў сіл навуцы, калі працаваўу ЗША ў галіне астранаўтыкі, удзельнічаўу шматлікіх кангрэсах міжнароднай федэрацыі астранаўтыкі, быў прафесарам навучальных устаноў, а ў апошнія гады прафесарам еўрапейскага аддзела МэрылендскагаўніверсітэтаўГайдэльбергу (ФРГ) і г. д. Мяне асабліва ўразіла і прываблівала яго педагагічная дзейнасць у Беларусі як настаўніка і дырэктара гімназій і школ у розныя складаныя часы — і пры паляках, і пры Саветах, і пры немцах, калі, як ён успамінаў сам, «пры ўсіх уладах мне даводзілася сядзець у турмах за тое, што я вучыў дзяцей беларускай мове і гісторыі». Нягледзячы на неймаверныя цяжкасці, ён заўсёды заставаўся сапраўдным патрыётам Радзімы, прыхільнікам беларушчыны і гэтыя святыя пачуцці шчыра перадаваў сваім вучням. Упершыню я ўбачыў Барыса Кіта, калі ён завітаў да мяне ў Акадэмію навук у згаданы прыезд. Увайшоў сярэдняга росту каржакаваты чалавек. Кідалася ў вочы выразная формагалавы з вялікім выпуклым ілбом і жвавымі разумнымі вачыма Імклівы, рухавы, ён загаварыў хуткім тэмпам на прыгожай беларускай мове наваградскага гатунку. Адразу адчулася яго таварыскасць і добразычлівасць, і таму ўжо хвілін праз дзесяць нам здалося, што мы даўно знаёмы і добра разумеем адзін аднаго, хаця і ахапілі ў нашай не такой і працяглай размове многія самыя разнастайныя тэмы. Зноў мы сустрэліся з Барысам Кітам у верасні 1994 г на Генеральнай асамблеі Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі ў Мінску, калі мы, заснавальнікі акадэміі, ва ўрачыстых абставінах аднагалосна абралі нашага славутага земляка членам акадэміі і яе віцэ-прэзідэнтам. У тыя гадыадбылося выбуховае прызнанне на радзіме Барыса Кіта: ён быў абраны ганаровым членам Міжнароднай асацыяныі беларусістаў, ганаровым доктарам навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (г. Гродна), ганаровым грамадзянінам горада Наваградка і г. д. У друку з’явілася вялікая колькасць артыкулаў пра жыццё і дзейнасць вучонага і грамадскага дзеяча. Выйшлі з друку найбольш поўныя працы аб ім — кнігі Лідзіі Савік «Вяртанне» (1993) і «Космас Беларуса» (1966). Тады ж ён быў абраны паўнапраўным членам Міжнароднай акадэмп астранаўтыкі (Францыя) і ўзнагароджаны залатым медалём Германа Обэра (ФРГ). Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» разам з Нацыянальным навукова-асветніцкім цэнтрам імя Францыска Скарыны вельмі цёпла, урачыста і ўзнёсла адзначылі юбілейныя даты Барыса Кіта — 85-годдзе і 90-годдзе з дня яго нараджэння. На жаль, у сувязі са зменай палітычнай сітуацыі ў Беларусі Барыс Кіт не змог прыехаць і прысутнічаць на гэтых урачыстасцях, але яго вера ў нацыянальную беларускую ідэю, яго любоў да Бацькаўшчыны натхняе ўсіх сапраўдных беларусаў на змаганне за нацыянальнае адраджэнне і пабудову незалежнай багатай еўрапейскай дзяржавы — вольнай Беларусі. 2001 Вялікае каханне Трынаццаць гадоў таму, 20 лістапада 1988 г., памёр мой тата—акадэмікГаўрылаГарэцкі. АмальнаДзяды. У гэтыядні памяць больш яскрава высвечвае яго аблічча, яго постайь, усё яго жыццё... А жыццё было такім складаным, такім нялёгкім, а нярэдка і трапчным. Як і многія беларускія інтэлігенты таго часу, ён прайшоў страшэнны гулагаўскі лабірынт сталінскага бальшавізму. Я заўсёды здзіўляўся мужнасці гэтых людзей. Што ім дапамагала перанесці ўсе тыя жудасныя пакуты і ўсё ж заставацца сапраўднымі добразычлівымі людзьмі з чыстымі душамі? Гэта — прага да жыцця, бязмежная любоў да сваёй Бацькаўшчыны, уменне знаходзіць задавальненне ў рознай, як разумовай, так і фізічнай, працы, а каму пашчасціла— вялікае каханне. 8 лшеня 1939 г. з турмы пасёлка Мядзведжая Гара (цэнтр будаўніцтва Беламорска-Балтыйскага канала) Гаўрылу (Гурыка, як яго звала маці і жонка) удалося перадаць ліст да жонкі, у якім выказаў сваё вялікае каханне да яе і які нейкім цудам захаваўся да нашага часу. Відаць, таму, што гэты арышт быў апошні і вобыскаў-ператрусаў болей не было. Ліст напісаны алоўкам дробнымі літарамі на маленечкіх папяросных лісточках, якія «Кнів-паліграф» выпускаў пад назвай «розкурка» ў якасці «цыгаровнй папер» (гл. фота). Гэты ліст я пад назваю «Ліст з турмы пра каханне» надрукаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» 16 лістапада 2001 г. 3 часам хачу нашсаць кнігу «Лісты жыцця і кахання», у якой змяшчу вытрымкі з перапіскі бацькоў. 2001 «Нацыянальнае» на чужой мове Калі ў пачатку 90-х гг. некаторыя супрацоўшкі (у тым ліку і я) прапаноўвалі надаць Акадэміі навук Беларусі статус нацыянальнай, дык большасць успрымала гэта вельмі адмоўна і нават ваяўніча-варожа, бо слова «нацыянальны» ў свядомасці савецкіх людзей заўсёды несла негатыўнае адценне, як «нацыяналістычнае», як «нацыяналізм» (супрацьлеглы шырока рэкламаванаму прагрэсіўнаму «інтэрнацыяналізму»). 3 часам такое стаўленне да паняцця «нацыянальны» стала змяняцца, і ўсё больш вучоных пачалі падтрымліваць назву Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Але адначасова разам са зменай уладаў, пасля выбараў першага прэзідэнта і асабліва пасля ганебнага рэферэндуму 1996 г., калі дзяржаўнай была абвешчана не толькі беларуская, але і руская мова, усё менш пачала гучаць спачатку ў начальства афіцыйных колаў, а потым і ва ўсіх астатніх, роднае беларускае слова, і калі нарэшце Акадэмію навук перайменавалі ў Нацыянальную, беларуская мова амаль знікла з ужывання ў акадэміі. Вось такі парадокс: чым больш гаворым «нацыянальная», тым менш гучыць мова оеларуская, як быццам нацыянальная і мова не ходзяць поруч, а нешта супрацьлеглае. Відаць, такое магчыма толькі ў нас: «нацыянальнае» на чужой мове.