Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
былі выпадкі, калі вохраўцы (ваенізаваная ахова) з аўчаркамі шукалі вязняў-уцекачоў. Нам было дужа шкада маладых абарваных хлопцаў, наякіх кідаліся аўчаркі, а вохраўцы білі іх прыкладамі Да гэтага часу нярэдка бачу пасінелыя жудасныя твары двух такіх уцекачоў, якіх дасталі з прысыпаных зямлёй канаў, куды яны схаваліся і задыхнуліся. He прайшло і паўгода, як бацьку выклікаў начальнік будаўніцтва і паведаміў, што з Масквы паступіў загад, каб усіх, хто некалі быў асуджаны па артыкуле 58б (шпіянаж), безадкладна звольніць з працы. Ён параіў вярнуцца ў Мядзведжую Гару ў сістэму Гідрапраекта НКУС, на якую гэты загад не распаўсюджваўся Так мы яшчэ ўлетку аказаліся ў Мядзведжцы.
Але пераезд не выратаваў — у кастрычніку бацьку арыштавалі Маці з сям’ёй адразу выгналі са службовай кватэры. Добра, што Ізаксоны, нашы знаёмыя яшчэ з Колы, дапамаглі знайсці маленькі пакойчык плошчай каля 8 м2 у драўляным доме карэлкі Еўдакіі Сямёнаўны Готшалк, якая праявіла спагадлівасць і смеласць, бо мець знаёмства, а тым больш пускаць да сябе на кватэру сям’ю «ворага народа» было вельмі небяспечна.
Каб троху было лягчэй жыць, мама адаслала мяне са сваёй маці, маёй бабуляй Марыяй Міхайлаўнай, пажыць у роднага брата Сяргея Восіпавіча, які жыў у Запарожжы з цяжарнай жонкай і дачкой Інай і працаваў майстрам-брыгадзірам на авіяцыйным заводзе. Тут я стаў сведкам арышту майго дзядзькі Сяргея Ноччу прыехаў «чорны воран», тры вайскоўцы некалькі гадзін рабілі вобыск. Я і мая малая стрыечная сястрычка не разумелі, што адбываецца, таму скакалі і смяяліся, бо было цікава глядзець, як сярод ночы зрабілі такі гармідар Але калі вывелі дзядзьку Сяргея, нашы жанчыны горка заплакалі, і мы адразу прыціхлі і таксама пачалі плакаць. Сяргея Восіпавіча ніхто з родных болыл не бачыў, толькі пасля вайны прыслалі пасведчанне аб смерці — хлусню аб тым, што ён памёр ад хваробы лёгкіху 1940 г. Праўду даведаліся толькі пасля смерці
Сталіна: ён быў расстраляны ў канцы снежня, амаль у той час, калі нарадзіўся ў яго сын — Сяргей Сяргеевіч.
А ў Мядзведжай Гары з турмы быў выпушчаны тата, і ў красавіку 1938 г я быў разам з бацькамі. He прайшло і месяца, як зноў мы засталіся адны. — на гэты раз на досыць доўгі час — больш за год.
У Петразаводску я вырашыў пашукаць справы бацькі ў сувязі з яго арыштамі 1937 і 1938-1939 гг, У Дзяржаўным архіве навейшай гісторыі (вул. Андропава) ветліва прыняў намеснік дырэктара Аляксей Міхайлавіч Грыгаровіч. Матэрыялаў пра Гаўрылу Гарэцкаганіякіхняма. Натойжавуліцы — Упраўленне Федэральнай службы бяспекі Расіі па Рэспубліцы Карэлія. Ніякіх звестак. У архіве Міністэрства ўнутраных спраў ёсць справы на большасць людзей, якія працавалі на будаўніцтве Беламорска-Балтыйскага канала. Гэтых спраў больш за 600 тысяч, але разабрана з іх і прыведзена ў парадак толькі 6 тысяч. Сярод апошніх бацькавай справы няма. Прэзідэнт Акадэміі сацыяльна-прававой абароны (грамадская арганізацыя), кіраўнік карэльскага «Мемарыяла» Юрый Дзмітрыеў у сваім камп’ютары таксама не знайшоў імя майго таты.
Нарэшце, трапіў у Карэльскі дзяржаўны краязнаўчы музей (плошча Леніна), які займае частку былога палаца генералгубернатара Аланецкай губерні. Тут ведаюць пра акадэміка Г. I. Гарэцкага — былога вязня БелБалтлага, нават маюць яго фотаздымак, некаторыя звесткі з біяграфіі, але аб арыштах 1937 і 1938-1939 гг. нічога няма. У музеі добра і багата пададзена прырода Карэліі, шырока прадстаўлены матэрыялы рэвалюцыйных падзей і ўстанаўлення савецкай улады, Вялікай Айчыннай вайны. Экспазіцыя праБеламорска-Балтыйскі канал зусім малая . людзі ў ватоўках дзяўбуць скалы прымітыўнымі прыладамі працы таго часу (рыдлёўкі, ламы, кіркі, тачкі і інш), панарама шлюза, некалькі лозунгаў пра сацыялістычную працу, газеты з партрэтамі ўдарнікаў і г. д.
Людзі, з якімі я сустракаўся ў гэтых установах, вельмі прыхільна ставіліся да мяне, і асабліва пасля таго, як даведваліся, што я з Беларусі, бо большасць з іх самі былі выхадцамі з нашай краіны ці мелі родных і знаёмых беларусаў.
Аляксей Міхайлавіч Грыгаровіч прапанаваў на яго «Волзе» з’ездзіць у Мядзведжагорск, які ляжыць прыблізна ў 120 км на поўнач ад Петразаводска. Добрая асфальтавая дарога ўецца сярод прыгожых краявідаў: праз ужо пажаўцелыя бярозы праглядвае ласкавы блакіт возера, зялёны сасняк ахоплівае ўсё вакол, амаль голыя скалы троху змрочна глядзяць шэрымі сйенамі старажытных замкаў раптам блісне рознакаляровы гранітны «бараноў лоб», некалі адпаліраваны магутным ледавіком...
Аказалася, што Аляксей Міхайлавіч нарадзіўся ў Мядзведжай Гары, а яго жонка — у Павянцы, дзе яны разам вучыліся ў школе. Ён мае беларускія карані па маці і ўкраінскія па бацьку, абое — дзеш ссыльных.
Мядзведжка за мінулыя больш чым 60 гадоў моцна змянілася, некалі амаль цалкам драўляная — абрасла цэглай і бетонам 2-5-павярховых дамоў Пазнаў нязменныя каменныя дамы: гасцініца і кіраўніцтва Беламорска-Балтыйскага камбіната. Крыху далей, як і раней, вялізная цёмная сцяна з нацягнутым угары калючым дротам, за якой вядомая ўсім жыхарам горада турма. Сюды некалі вадзілі бацьку на допыты, у лазню з другой турмы (відаць, тыпу следчага ізалятара), якая знаходзілася на правым беразе рэчкі Кумсы. Апошняя з бурлівай паўнаводнай ракі ператварылася ў значна спакайнейшую рачулку. He плывуць па ёй, як раней, плыты і бярвенні, на якіх мы каталіся і пераскоквалі з аднаго берага на другі, рызыкуючы трапіць пад магутны лясны сплаў як такое здарылася з прыгожым пудзелем нашых знаёмых. Няма драўлянага дома, дзе мы здымалі настолькі маленькі пакойчык, што брату і мне прыходзілася сцяліць ложак на стале і пад сталом. Кумса так зарасладрэвамі і кустамі, што цяпер мы не маглі б убачыць з нашага берага
на супрацьлеглым, дзе стаяла турма, выводзяць бацьку з яе варот ці не. Знеслі і турэмны будынак, на месцы якога зараз расчышчаюць пляцоўку для нейкай новай будоўлі.
Няма і парашутнай вышкі ў парку, дзе мы бадзяліся ледзь не да поўначы ў светлыя белыя ночы, дадаючы хваляванняў і клопатаў нашай маці, якая зранку да позняга вечара працавала настаўніцай у школе для дарослых, каб хоць троху зарабіць грошай і пракарміць сям’ю, і замест адпачынку яна шукала нас. А я ўжо забыўся пра недарэчны вопыт скачка з парасонам у Брылёве, і мяне так вабіла вышка, так хацелася прыгнуць з парашутам. што я ўвесь час круціўся там, некалькі разоў нават карабкаўся на яе, але мяне заўсёды не пускалі ці ў хуткім часе з гвалтам здымалі і ледзь не білі, бо дужа надакучаў Так і прайшло жыццё, а мне і не ўдалося скокнуць з парашутам, хоць і да гэтага часу троху з зайздрасцю і шкадаваннем за сябе гляджу на рознакаляровыя парашуты ў блакітным небе.
А вось і мост праз Кумсу. Раней быў вузкі драўляны, цяпер — больш шырокі і з бетону. Тут я і брат часта гадзінамі вартавалі, каб пабачыць бацьку, якога вазілі ў «чорным воране» ці вялі ў калоне, a то і аднаго ў вялікую турму на допыты, a можа, і ў лазню ці на працу. 3 кожным разам тата выглядаў усё больш схуднелым, слабым, страшным .. Турмы былі перапоўнены — не паспявалі адных расстрэльваць, як нашхвалі новымі вязнямі. Частыя карцары, зробленыя з сатанінскай выдумкай, здзеклівыя допыты з пабоямі, бесперапыннае недаяданне, a то і сапраўдны голад рабілі сваю працу і даводзілі зняволеных да поўнай абыякавасці, жадання хутчэй пакшуць жыццё, a то і скончыць яго самагубствам, Аднойчы мы ўбачылі тату ў зусім жудасным стане: худы, няголены, з патухлымі вачыма, апухлымі нагамі, на якіх падраныя тапачкі, прывязаныя шпагатам, бо яны і тым больш чаравікі не налазілі. Ён быў змарнелы, ледзь рухаўся. Відаць, трымацца сіл больш не было, і бацька разумеў, што наперадзе чакае яго толькі расстрэл, і таму папрасіў
маці перадаць яму лязо. Добра, што потым хапіла мужнасці і вытрымкі не скарыстаць яго...
3 моста дарога ішла ўгару — тут я з хлопнамі ўзімку чакаў грузавыя машыны, каб учапіцца за борт кручкамі і пракаціцца на каньках, якія мне выразаў дзед з дрэва і замест лёзаў прымацаваў тоўсты дрот. Троху далей быў кірмаш, які стаў больш упарадкаваным. Успомнілася, як мы тут лазілі па скрыняхсметніцах, знаходзілі там цукерачныя абгорткі і гулялі ў фанцікі (іншых цапак не было), іншым разам трапляліся і манеткі, на якіякуплялі цукеркі — падушачкі ці сасулькі-мандарынкі (мне і да гэтага часу яны здаюцца смачнейшымі за шакаладныя). У сям’і грошай не было не то што на цукеркі, а нават на хлеб. Аднойчы, ужо пасля вызвалення, бацька на кірмашы даў мне добры ўрок: у брудзе я ўбачыў стары падраны кашэль, і з яго тырчала пачачка папяровых купюр; я ўзрадаваўся і кінуўся да кашалька, які раптам ад татавага бота паляцеў далёка ўбок, а я пачуў сярдзіты голас банькі: «Не тваё — дык і не бяры!» Зашчаміла сэрца, калі ўспомнілася тая крыўда, якую мне тады наносілі некаторыя бацькі маіх сяброў і сябровак, забараняючы сваім дзеця.м гуляць з сынам «ворага народа», і сярод іх асабліва крыклівая і злая матка прыгожай Каці.
На першым паверсе гасцініцы цяпер знаходзіцца Мядзведжагорскі гарадскі музей, дзе нас сустрэў вядучы навуковы супрацоўнік Яўген Восіпавіч Ту.маш. таксама з сям’і выхадцаў з Беларусі і Польшчы. У музеі невялікі аддзел, прысвечаны БелБалтлагу. Тут асобны стэнд прысвечаны рэпрэсаванаму Міхаілу Грыгаровічу — баньку Аляксея Міхайлавіча, шэраг дакументаў, фотаздымкаў таго часу. Сярод апошніх зацікавіў здымак групы пісьменнікаў і дзеячаў кулыуры на чале з Максімам Горкім. Ён стаіць наперадзе, а за ім троху збоку Янка Купала. Гэты здымак зроблены пры ўрачыстым адкрыцці Беламорска-Балтыйскага канала ў жніўні 1933 г. у Павянцы (пры будоўлі канала казалі: «Павянен — свету канец!»), дзе знаходзяцца друп і трэці шлюзы перад самым выхадам кана-
ла з Анежскага возера. Мы з’ездзілі і туды: глыбокія шлюзы, сценкі якіх цёмныя і пашарпаныя, па выглядзе адчуваецца іх сталасць і рэдкае выкарыстанне, бо цяпер асноўныя грузы ідуць не водным шляхам, а чыгункаю і аўтатранспартам. Уявіў, як амаль 70 гадоў назад тут мой бацька — Гаўрыла Гарэцкі, які быў на беразе сярод шэрага натоўпу зняволеных, сасланых і вольнанаёмных будаўнікоў канала, апошні раз здалёку ўбачыў Янку Купалу, які стаяў побач з Максімам Горкім на палубе белага парахода.