Ліст ад 13.11.1955 з Масквы: «Толькі што глядзелі, слухалі «Паўлінку» ў філіале МХАТ. Гэта быў не проста спектакль, а трыумф беларускага тэатрапьнага мастацтва. Слухачы зразумелі артыстаў, часамі панавала тая няўлоўная цігйыня, якая ствараеі[ца ў тэатры ў хвіліны найвялікшага ўздыму. калі мастацтва пануе над усёю істотаю людзей. Дык такіх хвілін абсалютнае фшыні было шмат. А колькі воплескаў, непасрэдных. шчырых у час озеяньня. колькі сьмеху, сапраўднага захапленьня. Амаль ніколі не адчуваў я такога еднаньня артыстаў і гледачоў, як сёньня. Гэта нельга выказаць словамі. Насалоду адчуўя нагівышэіішую, якой амаль ніколі такой не адчуваў. 1 радасьць ахапілаўсё сэрца — вось яно тое вялікае, дзеля якога было столькі ахвяр. Вось і зараз — так хорайш на душы, так радасна. «Ныне отпуіцаешй» — хочыцца сказаць. Няўміручы народ і яго сапраўды народное мастацтва! У тэатры спаткаліся з уёткай Уладкаю — шчыра так пагаманілі, праводзілі яе да Пушкінскай вуліцы, а самі паехалі сюды. Цётка Уладыслава запрагйала нас у Мінск да сябе ў госьйі, абяцалаўсё паказаць». У лістах да сваёй жонкі Гаўрыла Гарэцкі пісаў: «I не мог адарвацца ад чытаньня «Дневнйка» Т. Г Шаўчзнкі. <...> Чамусыіі ўспамінаецца Янка Купала, які быўу нас бліжэй да Шаўчэнкі, чым Якуб Колас. I той незабыўны ўчынак. Ахвяры, ахвяры... »(2 X11.1961); «Сёньняў«Кшіунісьце»... уартыкуле Р. Шлопака і С. Якубоўскай «Слаўная гісторыя беларускага народу», прачытаў такія красамоўныя радкі: «В последнйе гобы, в республйке особенно усйлйлась тяга белорусов к русскому языку. Здесь наблюдается естественный процесс— русскйй язык стал win становйтся родным для значйтельной частй населенйя. Этот процесс... содействует подьему культуры белорусского народа». Многае робіцца болый зразумелым пасьля прачытаньня і паглыблеяьня ў сэнс гэтых радкоў... Прыходзіць на думку верш Янкі Купалы «Раскрыйся нанова магіла... »‘ (17.XI. 1962)»; «Зноў наведаў .магілы нашых сучаснікаў: Янкі Купалы, цёткі Уладкі, Якуба Коласа, яго жонкі, Ігнатоўскага... » (20.IX.1966); «Цалюсенькі дзень чытаю «Гісторыю беларускай дакастрычніцкай літаратуры», т. 2. <... > Зараз зноў пачну чытаць пра Янку Купалу — каб набраіріа больш сайыяльнага і наі{ыянальнага аптымізму» (20.IV. 1969, Мінск); «Прачытаў маладыя вершы Купалы — якое хараство! Бяру томік вершаў і паэм Купалы ў дарогу; 25. VI, у дзень нараджэньня, мы будзем недзе блізка ад Вязынкі» (10. VI. 1970, Мінск); <с4 В. С. так памыляегіцаў ацэнцы помніка 1 Купала Я Збор твораў : у 7 т. — Мінск : Навука і тэхніка, 1976. — Т 7. — С. 452-453. Кулалу. Гэты помнік — такі ж шэдэўр мастацтва, як помнік Шапэну, Пушкіну» (18 VIII. 1971, Мінск). Гаўрыла Гарэцкі надрукаваў некалькі ўспамінаў пра Янку Купалу: «Наш Купала — мой Купала» (1980), «А хто там ідзе» (1981), «Вобраз Янкі Купалы ў маім успрыманні» (1982), «Памяць аб Купале на Волзе» (1989) Янку Купалу ніколі, нават у моманты самых змрочных перажыванняў, не пакідала нязгасная вера ў беларускі народ: О! Веру, веру, што загнаны Мяне не здрадзіць мой народ... 2002 Якуб Колас і браты Гарэцкія Каліў 1909-1913 гг. МаксімГарэцкіяшчэвучыўсяўГорацкім каморніцка-агранамічным вучылішчы, Якуб Колас ужо быў вядомым беларускім паэтам і празаікам, які апублікаваў шмат выдатных вершаў і апавяданняў, галоўным чынам у «Нашай Ніве», зборнік вершаў «Песні-жальбы» (1910)і шэраг раздзелаў з паэмы «Новая зямля». На яго творчасць звярнулі ўвагу многія літаратары, у тым ліку і Максім Горкі. Максім Гарэцкі захапляўся маладой беларускай літаратурай, асабліва паэзіяй Якуба Коласа і Янкі Купалы, пазнаёміў з іх вершамі і малодшага за яго на 7 гадоў брата Гаўрылу. Студэнт М Гарэцкі пачаў друкаваць у «Нашай Ніве» невялікія нататкі, а напрыканцы 1912 г. напісаў першае апавяданне «У лазні», якое на наступны год выйшла з друку пад псеўданімам Максім Беларус і за якім пайшоў шэраг новых апавяданняў («Стогны душы», «Роднае карэнне», «У панскім лесе», «Красаваў язмін» і інш ). Першая сусветная вайна не абмінулаЯкуба Коласа і Максіма Гарэцкага У «Нашай Ніве» ў артыкуле «Нашы пісьменнікі і грамадскія працаўнікі на вайне» адзначана: «Пайшоў шчыры народны паэт Якуб Колас, выдатная сіла між нашымі песнярамі. Далей — малады здольны пісьменнік Максім Гарэцкі». У манаграфіі «Гісторыя беларускае літаратуры» (выйшла ў Вільні ў 1920, перавыдавалася ў 1921, 1924 і 1926) Максім Г'арэцкі значнае месца адвёў разгляду творчасці Якуба Коласа, якога ўжо тады характарызаваў як класіка беларускай літаратуры, адзначаў яго шматграннасць: «...ён лірык, эпік, драматург, публіуыст: піша лірычныя вершы, апавяданні, паэмы, драмы. палітычныя брашуры і артыкулы, падручнікі для школ...». Крытык падкрэсліваў, што Я. Колас «выступіў на літаратурнай ніве рэвалюйыянерам, а творчасць яго мела такі сацыяльны характар, які для беларускага мужыцкага народа ахопліваў разам і нацыянальныя пытанні». Напрыканцы кастрычніка 1923 г. М. Гарэцкі разам з сям’ёю пераехаўз Вільні ўМінск, аўлістападзе ўпершыню іх наведаў Якуб Колас. Сустрэліся яны, калі былі ўжо вядомымі беларускімі пісьменнікамі. У 1924 г Максім пазнаёміў з Якубам Коласам і Гаўрылу, які да таго часу закончыў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве. Якуб Колас і браты Гарэцкія, а таксама іх сем’і пасябравалі на ўсё жыццё. Кожны з іх спазнаў не толькі радасць і шчасце сапраўднага кахання і творчага натхнення, але і несправядлівасці жыццёвага лёсу, якія атрымалі ад уладаў розных рэжымаў: Якуб Колас быў асуджаны царскім судом і адсядзеў тры гады ў мінскім астрозе, Максім Гарэцкі быў двойчы арыштаваны белапольскай паліцыяй і некалькі месяцаў адбыў у адзіночцы віленскай турмы Лукішкі, а ГаўрылаГарэцкі трапіў на паўтарамесяна ў падвалы Лубянкі як прадстаўнік вальнадумнай інтэлігенцыі — «лакеев капнтала», якую Ленін задумаў выслаць за межы Расеі. Але ўсіх траіх аб'ядноўвала шчырая любоў да Бацькаўшчыны, нацыянальнаму адраджэнню якой, росквіту яе культуры, народнай гаспадаркі і дабрабыту народа яны здольныя былі аддаць усю сілу і гарачае пачуццё сваіх бунтарскіх сэрцаў. Як правадзейныя члены Інбелкульта, Якуб Колас і Максім Гарэцкі плённа працавалі ў розных яго камісіях і секцыях, часта сустракаліся на працы, хадзілі адзін да аднаго ў госці, чыталі свае творы, дзяліліся творчымі планамі, Яны ўдзельнічалі ў агульным сходзе Інбелкульта з нагоды 50-годдзя з дня нараджэння В Брусава, у вечарыне ў гонар часопіса «Маладняк», чыталі лекцыі па беларусазнаўстве ў Калінінскай акрузе, разам ездзілі ў Мсціслаўскі педтэхнікум для чытання лекцый па граматыцы і методыцы выкладання беларускай мовы на курсах павышэння кваліфікацыі настаўнікаў, бралі ўдзел у працы першай беларускай Акадэмічнай канферэнцыі, прысвечанай рэформе беларускага правапісу і азбукі, і інш Па выхадзе ў свет сваіх кніг прэзентавалі іх адзін аднаму. Так, Я. Колас падараваў М Гарэцкаму паэму «Сымон-музыка» з надпісам «Дарагому другу Максіму Гарэцкаму ад аутара. Менск. 12.IX. 1925», кнігу «Казкі жыцця» з аўтографам «Міламу Максіму Гарэцкаму ад ЯкубаКо.іаса. 15.XI. 1928 г.», a М. Гарэцкі яму — «На імперыялістычнай вайне», «Гісторыю беларускае літаратуры». Калі Максім Гарэцкі працаваў загадчыкам кафедры беларускай мовы і літаратуры Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках, туды ў красавіку 1927 г. прыязджаўЯкуб Колас. Ён выступаў налітаратурнай вечарыне ў студэнцкім клубе, а на кватэры Гарэцкіх чытаў свае творы выкладчыкам і членам літаратурнага аб’яднання. Канстанцін Міхайлавіч з вялікай асалодай слухаў беларускія песні, якія яму спявала жонка Максіма Леаніла Усцінаўна ЧарняўскаяГарэцкая і яе сяброўкі Апранутыя ў прыгожыя беларускія строі, яны сфатаграфаваліся разам з паэтам. Троху пазней у «Звяздзе» М. Гарэцкі надрукаваў артыкул «Якуб Колас пасля Кастрычніка». У ім разгледзеў творчую эвалюцыю пісьменніка. якому ў канцы 1926 г. у сувязі з 20-годдзем літаратурнай творчасці надалі годнасць народнага паэта Беларусі. Гаўрыла Гарэцкі пасля працы загадчыкам кафедры эканамічнай геаграфіі Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі ў Горках быў прызначаны дырэктарам арганізаванага ім Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, а ў красавіку 1927 г. разам з Якубам Коласам і Янкам Купалам удзельнічаў у працы VIII Усебеларускага з’ездаСаветаў, наякім іх вылучылі кандыдатамі ўчлены ЦВК. У красавіку 1928 г. ЦВК і СНК БССР прынялі пастанову аб рэарганізацыі Інбелкульта ў Беларускую акадэмію навук, а ўжо ў снежні спецыяльнай камісіяй былі абраныя і зацверджаныя СНК БССР першыя правадзейныя члены акадэміі, сярод якіх былі ЯкубКолас,ЯнкаКупала,ГаўрылаГарэцкі. ТадыжЯкуб Колас стаў вшэ-прэзідэнтам Беларускай АН (заставаўся на гэтай пасадзе да канца жыцця). 1 студзеня 1929 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Акадэміі навук, і Гаўрыла Гарэцкі сядзеў паміж народнымі паэтамі. У тым жа годзе яны прымалі ўдзел у працы IX Усебеларускага з’езда Саветаў (абраны членамі ЦВК). У самым канцы 1920-х гг. пачаўся «наступ сацыялізму на ўсім фронце», калі, паводле Сталіна, «рэпрэсіі... з’яўляюіша неабходным элементам наступлення». Разгарнулася барацьба з «нацдэмаўшчынай», пачаліся масавыя арышты. Разам з многімі пісьменнікамі, навукоўцамі, грамадскімі і дзяржаўнымі дзеячамі былі асуджаныя і ў 1931 г. высланыя браты Гарэцкія. Большаспь калег і знаёмых адвярнуліся ад арыштаваных і іх сем’яў, бо выказваць спачуванне, а тым больш падтрымліваць «ворагаў народа» — справа небяспечная. Якуб Колас і Янка Купала не пабаяліся гэтага і дапамагалі сем’ям Гарэцкіх не толькі маральна, але і матэрыяльна. Яны нават ліставаліся з высланымі. Вялікі талент, сумленне і дабрыня ў іх былі неразлучныя. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцйя ў ссылны, М. Гарэцкі завяршыў раман «Віленскія камунары» і паслаў рукапіс у выдавецтва ў Мінск Рупліва працаваў над «Камароўскай хронікай». Улетку 1936 г., ужо пасля вызвалення, М. Гарэцкі наведаў Мінск на адзін дзень, каб даведацца пра лёс рукапісу. Вельмі хацеў пабачыць Якуба Коласа, але той у гэты дзень быў на дачы. Так яны больш і не сустрэліся, бо ў канцы 1937 г. Максім Гарэцкі быў зноў арыштаваны і 10 лютага 1938 г. расстраляны ў г. Вязьма ваўзросце амаль 45 гадоў (без 8 дзён). Поўная рэабілітацыя адбылася ў 1959 г Паступова да чытача вярнуліся і яго творы, а імя стала ў ганаровы шэраг імёнаў выдатных пісьменнікаў — класікаў беларускай літаратуры на чале з Янкам Купалам і Якубам Коласам.