Да творчасці Канстанцыі Буйло з вялікай прыхільнасцю ставіліся многія пісьменнікі, з якімі яна пазнаёмілася ў Вільні (Якуб Колас, Максім Багдановіч, Змітрок Бядуля, Цётка, Максім Гарэцкі, браты Луцкевічы і інш.). Антон Луцкевіч адзначаў, што «Буйла горача любіць своіі крагі і народ, бо не можа не любіць: каханнем сагрэта ў яе ўсё, што яна робіць, што піша». Ён высока цаніў яе «Песні кахання», яе цудоўную пейзажную, інтымную і філасофскую лірыку. Максім Гарэцкі ў «Гісторыі беларускае літаратуры» ў раздзеле «Назваслоўе» — тлумачальным слоўніку літаратурных тэрмінаў і паняццяў — у якасці прыкладаў прывёў шэраг вытрымак з вершаў К. Буйло ці спасылак на яе творчасць. У 1923 г. К Буйло пераехала ў Маскву да мужа — Віталя Адольфавіча Калечыца, які закончыў Пятроўскую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1933 г. быў арыштаваны і ў ГУЛАГу загінуў. Ёй адной прыйшлося гадавайь яшчэ зусім малога сына. Гэтыя падзеі, цяжкае жыццё і асабліва адарванасць ад беларускага літаратурнага жыцця дрэнна адбіліся на яе творчасці. «Я мала пісала, зрэдку пасылала вершыў «Полымя». Я. Купала і Уладка і ў тыя цяжкія для мяне часы сардэчна ставіліся да маёй працы. Яныўсё разумелі»1. * * * Наталля Арсеннева нарадзілася ў Баку ў сям’і служачага, з роду якога быў рускі паэт Міхаіл Лермантаў. У хуткім часе яны пераехалі ў Вільню, а ў вайну вымушаны бегчы ў Яраслаўль, дзе Наталля напісала першыя вершы на рускай мове. У 1920 г. Арсенневы зноў у Вільні, а Наталля — вучаніца сёмага класа ПершайВіленскайгімназіі,якаяадчынілася 1 студзеня 1919 г. і ў якой Максім Гарэцкі выкладаў беларускую мову і літаратуру. Ён да гэтага працаваў у Мінску ў рэдакцыі газеты «Звязда», з якой разам пераехаў у Вільню. Апошняя была аб’яўлена сталіцай Літоўска-Беларускай Савецкай Рэспублікі, створанай маскоўскімі бальшавікамі пасля Першага ўсебеларускага з’езда Саветаў і ліквідацыі ўрада на чале з 3. Жылуновічам. Першы нумар газеты ў Вільні выйшаў 1 красавіка 1919 г., а ўжо 21 красавіка горад раптоўна быў захоплены польскімі войскамі. М. Гарэцкі прачнуўся ад грукату гармат і кулямётных чэргаў. Пад свіст куль ён прабраўся ў гатэль «Брыстоль», дзе жылі супрацоўнікі «Звязды», але іх (у тым ліку і галоўнага рэдактара Кнорына) там ужо не было. Як успамінае М. Гарэцкі: «... дапамог намратавацца, з немалою рызыкаю і небяспекаю 1 Буйло (Калечыц) Канстанцыя Антонаўна II Пяйьдзесят чатыры дарогі : Аўтабіяграфіі беларускіх пісьменнікаў — Мінск, 1983. — С. 77. для сябе самога, беларускі драматург і артыст Францішак Аляхновіч. Ён прывёў нас да сябе на кватэру. і там на Маставой вуліцы, мы і прыпыніліся, каб троху абдумацца, якім спосабам выбрацца з Вільні [...]. Але выбрарца нам тады не прыіішлося, мы мусілі застаццаў Вільні... >А М. Гарэцкі пачаў працаваць у Першай Віленскай беларускай гімназіі і на беларускіх настаўніцкіх і вышэйшых літоўскіх педагапчных курсах. У гімназіі ён пазнаёміўся з настаўніцай пачатковых класаў Леашлай Чарняўскай, якая рыхтавала для друку сваю першую чытанку «Родны край», і ўжо 16 ліпеня яны абвянчаліся ў Прачысценскш саборы. Вось як успамшае Наталля Арсеннева Першую Віленскую беларускую пмназію: «Неставала блізу ўсяго, шмат хто з вучняў і з настаўнікаў галадаваў, не было нястачы толькі ўвадным — у запале. у гарачых ахвярных сэрцах. у людзях. якія. дарма што голад і холад, аддаяа вялі сваю працуз адною думкай—зрабіць шчасьлівай сваю Бацькаўшчыну—Беларусь. Людзей гэтых было няшмат, але іхны прыклад распаліў і іншых і ад пачатку надаў гімназіі той кіруяак. які прычыніўся да пазьнейшае ейнае характарыстыкі — «кузьня беларускіх дзеячоў». [...]МаксімГарэцкі, АнтонЛуцкевіч, Браніслаў Тарашкевіч, Аркадзь Смоліч, «Цётка Алёча» — вось людзі, якія вучылі тут беларускую моладзь і якія навучылі мяне горача любіць Беларусь, такую пакрыўджаную лёсам, але такую чароўную»2 Шчасце ў шлюбе, цікавая педагагічная дзейнасць у гімназй натхнялі М. Гарэцкага на плённую творчую працу, ён адчуў вялікі ўздым, прыліў сіл і працаздольнасці... Больш чым у 10 нумарах «Беларускай думкі» (1919) была надрукавана 1 Гарэцкі М, Смаленск-Мінск-Вільня II Творы. — Мінск, 1990. — С. 292. 2 Адамовіч А. Натальля Арсеньнева «Між берагамі» : біяграфічна-крытычны нарыс//Міжберагамі. Выбар паэзіі Натальлі Арсеньневай. 1920-1970. Бел. ін-т навукі і мастацтва. —New York , Toronto, 1979. — С. ХШ. аповесць «Дзве душы»1 і ў тым жа годзе выйшла асобным выданнем. Твор адразу заўважылі і прыхільна сустрэлі многія сучаснікі: станоўчыя крытычныя артыкулы напісалі 3. Бядуля, А. Луцкевіч. Яе ўплыў на прайэс беларускага адраджэння быў настолькі значны, што, напрыклад, I Канчэўскі — аўтар брашуры «Адвечным шляхам: Досьледзіны беларускага сьветапогляду» (1921) — у якасці свайго псеўданіма ўзяў імя галоўнага героя аповесці Ігната Абдзіраловіча. Адно за друпм выходзяць апавяданні: «Ідуць усе — іду я», «Кросны», «Панская сучка», «Тамашы», «Бірка», «Злосць», «Грэшная чарнушка», «Паншчына», «Дурны вучыцель», «Еду дамоў», «Страшная музыкава песня», «Скарб», «Сасна», «Апостал», «Прафэсар» і інш. Адначасова Гарэцкі перарабляў і дапаўняў смаленскі слоўнік братоў М. і Г. Гарэцкіх (1918), які пад назваю «Маскоўскабеларускі слоўнік» выйшаўу Вільні ў 1920 г. А перад гэтым падрыхтаваў «Невялічкі беларуска-маскоўскі слоўнічак», што меў у далейшым тры выданні Пільна працаваў над кнігай «Гісторыя беларускае літаратуры», якая выйшла ўжо ў 1920 г., а на наступны год і другое папраўленае выданне. Апрача таго, убачыў свет на польскай мове «Krotki zarys historji literatury bialoruskej». Ha кнігу адразу адгукнуўся ў «Нашай Ніве» Ант. Навіна: « Мы горача вітаем працу М. Гарэцкага. Янабясспорна мае вагу не пюлькі як учэбнік, але і як адзін з фактараў усведамлення «маладых» беларусау, каторыя так мала ведаюць аб сваім народзе, абяго гісторыі і літаратуры. Яна пакажа і нашым суседзям, якія кулыпурныя скарбы меў і мае беларускі народ». У розных газетах Максім надрукаваў крытычныя артыкулы пра Дуніна-Маршнкевіча, Уладзіслава Галубка і рэцэнзію на яго п’есу «Апошняе спатканне», Лявона Гмырака, Паўлюка Багрыма. Янку Купалу і інш., шэраг публіцыстычных артыку- 1 «Рэабілітацыя» аповесці адбылася толькі праз 70 гадоў, калі яна ў 1989 г. была надрукавана ў часопісе «Полымя», № 7, хаця ў Нью-Ёрку яна выйшла значна раней—у 1975 г. у выданні газеты «Беларус» з прадмовай Станіслава Станкевіча. лаў (звычайна пад псеўданімамі Дзед Кузьма, А. Мсціслаўскі): «Свабода слова», «Да амерыканскіх беларусаў», «Любіце польскі народ», «400-лецце друку ў Вільні», «Беларускія дзеячы» з польскаю душою» і інш. У кнізе «Памяці Івана Луцкевіча» (Вільня, 1920) змешчаны ўспаміны М. Гарэцкага. Леаніла Чарняўская працавала над чытанкай «Родны край». Падбірала найбольш выдатныя творы з сусветнай літаратуры. сама перакладала на беларускую мову. Максім дапамагаў. Жонка змясціла ў кніжцы асобныя апавяданні М. Гарэцкага і ўрыўкі з іх, а таксама зусім новыя, такія, як «Бітва на Уле», «Уцёкі Сярэбранага» і інш. Каб мець сваю беларускую газету ў Сярэдняй Літве і дапамагчы «чытаючым кірылаўскімі літарамі беларусам», М. Гарэйкі як рэдактар-выдавен пачаў з 24 снежня 1920 г. друкаваць штодзённую грамадска-палітычную і літаратурную газету «Наша думка», у якой асноўная ўвага аддавалася палітычнаму і эканамічнаму становішчу Заходняй Беларусі. Газета змагалася за беларускую культуру і асвету. Выйшла толькі 27 нумароў, бо 8 ліпеня 1921 г газетабылазабаронена польскімі ўладамі. Але ўжо 14 верасня М. Гарэцкаму задалося пачаць выдаваць на беларускай мове газету «Беларускія ведамасці» таго ж накірунку. Выйшла 19 нумароў— 15 етудзеня 1922 г. газета была закрыта. 3 літаратурных і гістарычных матэрыялаў, апублікаваных у газейе, былі выдадзены «Беларускі дэкламатар» і тры зборнікі «Беларускія ведамасці». У газетах друкавалі артыкулы многія вядомыя беларускія дзеячы культуры, навукі, адукацыі. Шмат матэрыялаў змясціў і сам Максім. А Луцкевіч у прысвечаным М. Гарэцкаму артыкуле «Ідэолаг народнае інтэлігенцыі» лічыць яго «яайглыбеішіым з ідэолагаў беларускае адраджэнскае народнае інтэлігенцыі». На думку даследчыка, «...Беларуская нацьіянальная справа, справа нацыянальнага адраджэння беларускага народа—гэта найвышэйшы догмат грамадскае рэлігіі Гарэйкага». 3 вялікім стараннем і любоўю Максім вёў заняткі ў беларускай гімназіі, поспехі вучняў якой прыносілі такое задавальненне і ўсялялі надзею на будучае пакаленне свядомых беларусаў. Асаблівую ўвагу звярнуў на вучаніцу сёмага класа, якая нядаўна прыехала з Яраслаўля, — Наталлю Арсенневу Яна слухала свайго настаўніка ўважліва, баялася прапусціць хоць адно слова, старалася выконваць усе яго заданні, глядзела на яго як зачараваная ўлюблёнымі вачыма .. Пазней знакамітая паэтка ўспамінала: «Маім духоўным настаўнікам стсгўся блізу з першых дзён навукі ў гімназіі настаўнік беларускае мовы і літаратуры, аўтар «Руні» w «Патаёмнага» Максім Гарэцкі. Памятаю, капі я пабачыла ягоўпершыню налекцыіў нашым 7-ым класе, мяне самперш уразілі ягоныя вочы вялікія, цёмныя, гарачыя. быццам два чорныя знічы (я гэтак і падумалсі тады — «знічы») на худаватым, аскэтычным, крыху татарскага складу твары. Інтых вачэй, падумала я, аўтар «Патаёмнага» мець і не мог... Зразумела я тады w тое, што я мушу цяпер як найхутчэй дасканала апанаваць беларускую мову й заўсёды, заўсёды, найлепей за ўсіх у класе, ведаць задаваныя нам Гарэцкім лекцыі з беларускае літаратуры [...] У восьліы клас я nepauucna з добрымі ацэнкамі й з беларускае мовы й з літаратуры. [. .] Аднак заняткіў Беларускай гімназіі, якуюяўжо моі/на паспела пачюбіць, пачаліся ў сваім часе, it я ўзноўкі сустрэлася з сябрамі і настаўяікамі, між імі з Максімам Гарэцкі.м. На вялікі мой жаль. ён не быў ужо выкладчыкам літаратуры ў нашым класе. Ды сувязь мая з ім дзеля гэтага не парвалася, a яшчэ памацнела». Юная гімназістка асмелілася і паказала настаўніку два сваіх вершы: «Восень» і «Светлы дзень дагарае над сумнай зямлёю». У той жа дзень у гімназіі праводзіўся літаратурны вечар. «Гэтага памятнага для мяне вечара перійым выішіаў на сцэну Гарэцкі. Памаўчаў’шы, ён абвясгііў прысутных. што .мае для іх добрую навіну. «У нас з 'явілася іювая Буйлянка, —