Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Успамінаю ўстаноўчы з’езд Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», які адбыўся ў суботу і нядзелю 24-25 чэрвеня 1989 г. у Вільні. У Беларусі яго правесці было немагчыма, бо ішоў пераслед дзеячаў БНФ і гвалтоўныя разгоны мітынгаў (такіх, як рэквіем на«Дзяды» — наватз выкарыстаннем газаў). Ранійою больш за 400 чалавек, галоўным чынам на цягніку, прыехала ў Вільню. Быў добры сонечны дзень. Ханя ехалі мы «падпольна», у вагонах было шумна і весела, адчуваўся вялікі ўнутраны ўздым. На вакзале больш чым звычайна круцілася міліцыянтаў і маладых спартыўнага выгляду хлопцаў. Адразу аднекуль, як па чарадзейству, з’явіліся бел-чырвонабелыя сцягі і эмблемы «Пагоня», якія горда ўзняліся над натоўпам беларусаў. Так мы вялікімі групамі і хадзілі ўсе два дні — адкрыта, без страху. радасныя, з гонарам, з беларускімі песнямі і воклічам «Жыве Беларусь!». Віленчукі, якія перад гэтым перажылі ўжо нешта падобнае, сустракалі нас вельмі прыхільна, махалі рукамі, падбадзёрвалі, некаторыя шчыра пляскалі, большасць прыезджых беларусаў на ноч змясцілі ў сваіх кватэрах.
З’езд праходзіў у Палацы прафсаюзаў, зала была запоўненая. Выступленне Васіля Быкава сустрэлі дружнымі воплескамі. Ён падкрэсліў што сюды, у святы для нашых народаў горад, сабраў нас клопат пра будучыню Беларусі, што сваё выйсне мы павінны знайсні самі, што народ павінен стварыць дзяржаву на сапраўды дэмакратычных асновах для ўсіх, хто жыве ў ёй і паважае яе псторыю, мову, культуру, што поспех усёй нашай справы будзе залежаць ад ступені палітычнай і нацыянальнай свядомасці народа Беларусі, што мы ступілі на цяжкую дарогу дэмакратычнага пераўтварэння жыцця і на гэтай дарозе нас чакае рознае. У канцы выступлення заклікаў: «За справу, за працу!» Быкаў быў абраны ў Сойм БНФ.
Узрушаныя, вярталіся ў Мінск, шумна размаўлялі, дзяліліся незабыўнымі ўражаннямі, спявалі беларускія песні, але чым бліжэй быў Мінск, тым цішэй станавіліся мы, бо пачалі думаць, будзе «хапун» ці не. Хаця «сустракаючых» было шмат, але абышлося ўсё больш-менш спакойна: рабілі заўвап толькі тым, хто не схаваў бел-чырвона-белыя сцяп, і вырывалі іх з рук. Па дарозе ж, асабліва на самім з’ездзе, было многа нейкіх людзей з відэакамерамі. Ужо значна пазней мне адзін мой знаёмы з ЦК КПБ сказаў, што бачыў мяне на праглядзе відэаматэрыялаў, і дадаў: «Што ж вы так «засвяціліся»? Вы ж як дырэктар інстытута — наменклатура ЦК, і таму трэба быць на далейшае больш асцярожным, бо могуць быць вялікія для вас непрыемнасці».
Яўген Лецка, які быў ініцыятарам утварэння Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», вылучыў Васіля Быкава і мяне ў аргкамітэт. На ўстаноўчай канферэнцыі 10 верасня 1990 г. адбыліся нашы выступы Васіля Быкава абралі прэзідэнтам згуртавання, а мяне — сябрам Рады. Быкаў адзначыў, што добрыя людзі найбольш згодна жывуць па прынцыпах крэўнасці, таму і нам, беларусам, пара гуртавацца цясней і да чагосьці памкнуцца.
Затым у снежні 1992 г. адбыўся Першы сход беларусаў блізкага замежжа і, нарэшце, у ліпені 1993 г. — Першы з’езд беларусаў свету, сустаршынёй якога быў Васіль Быкаў. Ён і адкрыў уступным словам з’езд, што было вельмі сімвалічна: Янка Купала марыў аб такім з’ездзе і за восемдзесят год да таго кінуў кліч: «На вялікі сход! Па Бацькаўшчыну!» А цяпер менавіта Васіль Быкаў ажыццяўляў тую мару і кліч. Гэты з’езд, які арганізавала ЗБС «Бацькаўшчына» пры значнай падтрымцы і дапамозе тагачасных дзяржаўных улад, меў галоўнай ідэяй незалежнасць і нацыянальнае адраджэнне, a галоўнай мэтай — дзяржаўнае будаўніцтва Беларусі. Тады мы з надзеяй глядзелі ў будучыню, і нам здавалася, што гэты з’езд — толькі пачатак магутнага працэсу новага нацыяналь-
нага адраджэння. Але неўзабаве мы ўпэўніліся, што то быў яго апагей, бо ў далейшым, асабліва пасля выбараў 1994 г. і ганебнага рэферэндуму 1995 г., краіна пачала падавацца назад, у былы СССР...
В. Быкаў у сваім слове падкрэсліў: «...1 на Радзіме, як іў эміграгіыі, — ідэйна-палітычны вэрхал, што настаў пасля дзесяцігоддзяў таталітарызму. I тут нацыя, родасная па крыві, расколата, разладжана. разбэшчана. размыта палітычна, а цянер / ў сацыяльным, маральным, моўным і культурным сэнсе. [...] Але гэтая славутая талерантнасгіь, здаецгіа, робіцца нашым злым ліхам. Пасіянарнасці не стае нашай нацыі, палітычнае волі нашаму грамадству, як і нацыянальнай выразнасііі таго ж грамадспіва.
[...] Мы не маем права забываць злачынства нямецкага фашызму, як і камуністычных НК, НКУС, КДБ. рукамі якіх загублена неменей. чым загінулаўгады вайны. Магілы іх ахвяр скрозь на беларускай зямлі...
[.. .] Распалася савецкая імперыя, але ў нас у галоўным мала што змянілася ад гэтага. Нават тыя малыя рэшткі дэмакратыі і свабоды. якія вялізарнымі высілкамі дэмакратычных сілаў. найперш іх авангарду — Беларускага Народнага Фронту, — адваяваныў камуны, рызыкуюйь быііь адабранымі назад.
Радзіма патрэбна дыяспары, але і дыяспара патрэбна Радзіме. Аптымальны сацыяльна-палітычны ладможа быііь збудаваны толькі агульнымі намаганнямі, толькі высілкамі ўсёй нацыі — якметраполіі, так і дыяспары. [...] Патрэбна аб ’яднанне. калі толькі мы хочам вылезііі з прорвы, з гэтай ваўчынае пасткі, у якоіі апынуліся напрыканцы XX стагоддзя».
Мне было вельмі прыемна, калі Васіль Уладзіміравіч пахваліў мяне за асноўны даклад «Нацыянальная ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці», які я зрабіў ад імя Рады ЗБС «Бацькаўшчына». 3 яшчэ большым хваляваннем я пачуў, што
ён прапануе абраць мяне прэзідэнтам згуртавання, і адчуў асабліва вялікую адказнасць, што прымаю гэтую пасаду з рук Васіля Уладзіміравіча. Працаваць прыйшлося 8 гадоў (два тэрміны)...
У пачатку 1994 г Бюро Прэзідыума АН Беларусі вырашыла абраць ганаровых і замежных членаў акадэміі. Апошнія такія выбары былі 35 гадоў таму. Я зрабіў нямала намаганняў, каб такія выбары адбыліся, бо лічыў іх першым крокам да аб’яднання беларускай інтэлігенцыі на шляху нацыянальнага адраджэння. Як віцэ-прэзідэнт, я курыраваў Аддзяленне хімічных навук і навук аб Зямлі і Аддзяленне гуманітарных навук, таму з магчымымі кандыдатамі гэтых навуковых напрамкаў мне прыйшлося весці размовы аб іх згодзе.
Сярод гуманітарыяў першым кандыдатам быў названы народны пісьменнік Васіль Быкаў, якому я і пазваніў. Ёнпапрасіў падумаць, а на наступны дзень катэгарычна адмовіўся: «Не хачу ніякай ласкі ад сучасных улад, у тым ліку і ад акадэміі Я ў такой акадэміі нават ганаровым быць не хачу, бо яна поўнасцю савецкая і вы вымушаны будзеце хутка выбіраць такіх камуністаў, як Іван Антановіч, а я побач з ім сядзець не буду. Я б з прыемнасцю адмовіўся і ад мінулых узнагарод — у той час гэта зрабіць было нельга. Яны мне перашкаджаюць жыць. Я вас паважаю і ўдзячны за прапанову, але павінен адмовіцца». 1 праўда, праз некалькі гадоў кандыдатам у члены-карэспандэнты АН Беларусі вылучылі Антановіча, але яго не абралі.
19 ліпеня 1994 г. раніцою каля помніка Янкі Купалы адзначалі 70-годдзе Васіля Быкава. Нягледзячы на тое, што сапсавалася надвор’е і пайшоў дробны дождж, народ не разыходзіўся. Цёплыя словы сказаў Зянон Пазняк, Вітаўт Кшель, Ніл Гілевіч, потым я і Рыгор Барадулін. Увечары з яшчэ болынай цеплынёй, шчырасцю і пашанай віншавалі Васіля Уладзіміравіча ў сядзібе БНФ на вуліцы Варвашэні Памяшканне было запоўненае яго сапраўднымі прыхільнікамі і сябрамі, якія выказвалі юбіляру падзяку заяго творы і дзейнасць, жадалі здароўя, пос-
пехаў, шчасця, росквггу Беларусі, чыталі яму вершы, спявалі беларускія песні. Была атмасфера сапраўднага свята. Юрась Хадыка, які вёў вячэру, неспадзяванадаўмне слова першаму. Васіль Уладзіміравіч быў расчулены, падзякаваў, мы абняліся і пацалаваліся. Ён звярнуўся да Р Барадуліна і мяне: «Усё ж Гарэцкія — надзвычайны феномен, які трэба было б як мае быць вывучыць»...
Зноў сустрэўся я з Васілём Уладзіміравічам у снежні 1994 г. у гасцёўні У Галубка на выстаўцы «Воля! Роўнасць! Незалежнасць», прысвечанай 200-годдзю вызвольнага паўстання 1794 г Яе вёў Мікола Купава, які даў слова мне, а затым Васілю Быкаву. Васіль Уладзіміравіч падкрэсліў што воля, роўнасць, незалежнасць, за якія змагаліся Касцюшка і яго паплечнікі, ужо набылі рэальнасць у Польшчы, ёсць у Амерыцы, але, на жаль, іх няма ў беднага беларускага народа, і змаганне за гэтыя ідэалы ідзе і павінна пашырацца. У яго словах і ва ўсім ягоным выглядзе адчуваўся вялікі сум і сумненне ў тым, ці адбудзецца ўсё гэта калі-небудзь у Беларусі.
Пагаварылі мы з ім пра падзеі таго часу: зняцце з пасады пасла ў Германіі П. Садоўскага, нота Турцыі ў сувязі з «турэцка-польскімі шпіёнамі». Потым пайшлі разам паглядзець карціны. Я ведаў што Васіль Уладзіміравіч вучыўся на мастака і сам многа маляваў але мяне здзівілі яго прафесійныя і вельмі дасканалыя ацэнкі многіх палотнаў. Крытыкаваў карціны мадэрновага напрамку: «Добра намалявана, але няма цяпла. .. » Успомніў сваю нядаўнюю сустрэчу ў Маскве з папулярным мастаком Міхаілам Шамякіным: «Глядзеў яго палотны. Таксама ў іх многа найгранага, штучнага, няма пачуцця... Усё няшчыра. Такое ўражанне, што і шрам натвары ён спейыяльназрабіў, каб быць больш «загадкавым»... »I раптам, схапіўшы мяне за руку, дадаў: «А хочаце, я пакажу вам сапраўдную карціну?» Ён падвёў мяне амаль да чорна-белага рэалістычнага палатна, на якім была відна раўніна з узаранай зямлёю, з рэдкімі кустамі — просты беларускі пейзаж, у якім
адчуваліся спакой, вечнасць і бедната: «Вось гэта кранае, аж плакаць хочацца... »
Калі я адвозіў В. Быкава на машыне, мы ўспомнілі, як у студзені хавалі нашага незабыўнага сябра Алеся Адамовіча. Васіль Уладзіміравіч сказаў, што настаў час паставіць яму помнік на могілках, і папрасіў мяне зноў адшукаць да вясны добры валун і падумаць, каго са скульптараў прасіць зрабіць надмагілле. Расказаў, што ўчора ў яго суседкі-бабулькі, якая жыве паверхам ніжэй, раптоўна ўзарваўся тэлевізар і быў такі змрочны і густы дым, што немагчыма было выйсці ў калідор.
В. Быкаў хваляваўся за помнік Алеся Адамовіча, бо і на пахаванні Пімена Панчанкі (2 красавіка 1995 г), і на VI з’ездзе БНФ (8 красавіка 1995 г), і на II Міжнародным кангрэсе беларусістаў (16 траўня 1995 г.) нагадваў мне пра валун. У самым канцы траўня ў маім кабінеце ў Прэзідыуме АН Беларусі сабраліся Васіль Быкаў, Валерый Янушкевіч, Міхась Тычына і абмеркавалі, якім павінен быць помнік. Вырашылі, што вельмі сцшлым і простым: акруглы валун, на ім надпіс «Алесь Адамовіч», а крыху вышэй невялікі крыжык. Потым сярод калекцыі музея валуноў Інстытута геахіміі і геафізікі В. Янушкевіч і я разам з Верай Сымонаўнай Адамовіч адабралі прыгожы светла-чырвоны валун з хвалістымі пражылкамі, якія адпавядаюць сутнасці жыцця пісьменніка, поўнага турбот і неспакою. У пачатку верасня 1995 г. сабраўся Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры «Незалежная прэса: свабода і адказнасць», які быў арганізаваны Беларускім ПЭН-цэнтрам і які завяршыўся адкрыццём помніка Алесю Адамовічу ў Глушы. Тут побач з бацькамі і братам знайшоў супакой мяцежны дух гэтага выдатнага шсьменніка, навукоўца і грамадскага дзеяча, шчырыя словы пра якога сказалі Янка Брыль, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і інш.