Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Калі Максім Гарэцкі ў красавіку 1919 г. пачаў працаваць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Першай Віленскай беларускай пмназіі, ён пачуў вельмі добрыя водгукі пра маладую таленавітую настаўніцу пачатковых класаў той жа гімназіі Леанілу Чарняўскую, якая рыхтавала сваю першую чытанку «Родны край». Пайшоў пазнаёміцца і быў уражаны: прыгожая, зграбная, з вялікімі сінімі-сінімі вачыма, якія свяціліся розумам і добразычлівасцю, з пышнай касой, плаўнымі рухамі, а калі загаварыла, дык ён пачуў надзіва чыстую напеўную мову, меладычны грудны голас... Адразу вырашыў: «Гэта яна, адзіная,,. Павінна стаць маёй на ўсё жыццё!» Ібліпеня яны абвянчаліся ў Прачысценскім саборы.
ЛеанілаУснінаўнанарадзілася Іблістапада 1893 г. у Таргунах ДокшыцкагараёнаВіцебшчыны ўсялянскай сям’і Усшна і Амілі Чарняўскіх, у якіх было шасцёра дзетак, закончыла Вышэйшае Марыінскае вучылішча ў Вільні, займалася рэпетытарствам, настаўнічала ў сяле Залессе на Віленшчыне, падрыхтавала зборнік «Дзяціныя гульні», пісала абразкі для дзетак (першае апавяданне «Мікітка»),
Якое творчае натхненне атрымаў малады пісьменнік ад сапраўднага глыбокага кахання! Шчаслівая сям’я, у якой муж і жонка мелі агульныя імкненні і цікавасці ў педагагічнай дзейнасці і пісьменнінкай творчасці, у хуткім часе папоўнілася дзецьмі — Галяй, а пазней і Лёнем. Віленскі перыяд хаця і цяжкім быў з боку бытавых умоў, але адзін з самых творчых у жыцці гэтых пісьменнікаў і педагогаў.
ЛеанілаЧарняўская працавала над чытанкай «Родны край», якая неаднаразова перавыдавалася і паякой вучыліся мнопя вучні. Яна падбірала найбольш выдатныя творы з сусветнай літаратуры, сама перакладала іх на беларускую мову. Максім дапамагаў у працы над «Родным краем», а Леаніла — у
падборцы матэрыялаў да Максімавай манаграфіі «Гісторыя беларускай літаратуры». У чытанку яна змясціла асобныя апавяданні М. Гарэцкага і ўрыўкі з іх, а таксама зусім новыя, такія, як «Бітва на Уле», «Уцёкі Сярэбранага» і інш.
Вось як успамінае пра гэтую кніжку, па якой ён таксама вучыўся, Янка Брыль': «Родны край, трэцяя і чацвёртая пасля лемантара кніжкі для чытання». Тапная шэра-шурпатая папера. няхітрыя графічныя малюнкі, усе тэксты ў густую падборку, —нібы вельмі вялікая сям я сабраласяў беднай цясноуе мужыцкагі хаты. Аднак, якая гэта дружяая. разумнсія сям ’я. — з якойлюбасцю да справы, зякім грунтоўным веданнемяе складзена гэтсія кніжка!.. Тургенеў — «Гора» («ІДй»), Чэхаў — «Ванька», Гаршын — «Жаба-падарожнгца» і «На полі бойкі» (урывак з ставядання « Чатыры дні»)... Ажэшка — «Рэха», Тэтмаер — «Успаміны», Канапніцкая — «Як кароль у паход выходзіў... » Да рускіх і палякаў — сусветна любімы дшпчанін Андэрсен — «Каралеўская вопратка», «Апошняя лекцыя» француза Дадэ, «Дарагія грошы» — украінскае, «Горкі с.мех» — габрэііскае... Туды, у гэтую ^удоўную сям ’ю. натурапьна і раўнапраўна ўвайшло і нашароднае — Багушэвіч, Купала, Багдановіч, Колас. Бядуля, Цётка... Гэтаадтуль заселі ў памяці майго сэрца «Воўк і авечка». «Песня вайны», «Слуцкія ткаллі», «Ліпы старыя», «Малітва малога Габрусіка», «Міхаська».
Гэта адтуль пачаўся і мой Гарэцкі, мая любоў да яго. спачатку болый інтуітыўная, відаць, з прадчуваннем таго, што прыйдзе пазней, са шчасліва сардэчнай, урыўкавай музыкай. таёмна роднымі гуксші гэтага прадчування. Цяжка іх перадаць...»
У хаце маладых настаўнікаў часта гучалі музыка і песні. Максім добра імправізаваў на скрыпачцы, якую ўсё жыццё стараўся мець у сябе, валодаў прыгожым мяккім барыто-
'БрыльЯ, Пасля лемантара//ЛіМ. — 1981. —2 студзеня.
нам, а Леаніла мела моцнае лірычнае сапрана і ведала многа народных песень — рускіх, украінскіх, польскіх і асабліва беларускіх. Спявалі паасобку і разам, але Максім болыл любіў моўчкі сядзець і слухаць задушэўныя, часцей сумныя беларускія песні, якія так цудоўна з надзвычайным майстэрствам, як сапраўдная артыстка, выконвала жонка сваім чароўным, чыстым, мілагучным голасам. Пазней ад свекрыві сваёй Ефрасінні Міхайлаўны яна навучылася і многім песням Мсціслаўшчыны, якія вельмі любіў Максім.
Але шчаслівае спакойнае жыццё для Гарэцкіх было нядоўгім, бо ў ноч з 19 на 20 студзеня 1922 г., калі ЛеанілаУсцінаўна была цяжарная сынам, польскія ўлады арыштавалі Максіма і пасадзілі ў адзіночку віленскай турмы Лукішкі. Была небяспека, што могуць расстраляць. Пра арышт літоўска-беларускіх дзеячаў многа пісалася ў газетах, а жонкі зняволеных нават надрукавалі пратэст, які падпісала і Леаніла Чарняўская. Толькі надзея на хуткае вызваленне мужа і клопат аб дзетках ратавалі яе. Супакойвала і вышыванне беларускіх арнаментаў, якія яна з ранніх гадоў умела рабіць рознымі відамі — і гладдзю, і крыжыкам. Гэта і пазней часта дапамагала ёй у жыцйёвых пакутах...
Потым з 1923 г. быў Мінск, Горкі, зноў Мінск, Гэты перыяд яшчэ больш плённай пісьменншкай і педагагічнай працы. Леаніла Усцінаўна шмат напісала: выйшлі творы для дарослых («Падарожніца», «Бяздзетухна», «Валуй», «Папова батрачка», «Вясновыя хмаркі») і для дзяцей («Варка», «Кот Знайдзён», «Андрэйка», зборнік «Лявонка», «Сталёвы конь»; апавяданні «Жук», «На гародзе», «Працоўныя мазалі» і інш). Пераклала на беларускую мову «Гісторыю аднаго мядзведзя» СэтанаТомпсана, «Бунт Moui-Гёджа» Кіплінга, «Каштанку» Чэхава, дапамагала М. Гарэцкаму перакладаць «У нетрах Усурыйскага краю» Арсеннева.
Гарэцкія сябравалі і сустракаліся з многімі пісьменнікамі, навукоўцамі і іх сем’ямі: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака
Бядулі. Уладзіміра Дубоўкі. Адама Бабарэкі, Алеся Якімовіча, Юркі Гаўрука і інш. Часта бачыліся з бацькам, маці і роднымі Максіма.
Нармальнае жыццё і творчы ўздым зноў рэзка абарваліся ўлетку 1930 г.: Максіма і яго брата Гаўрылу разам з многімі дзеячамі навукі і культуры арыштавалі, а праз год і саслалі. Максім Гарэцкі трапіў у Вятку (г. Кіраў), куды ў 1932 г. пераехала і яго сям'я. Леаніла Усцінаўна працавала тут вы.хавацелькай у дзіцячым садку. Жылося вельмі цяжка і ў бытавым і ў маральным сэнсе.
У 1935 г. пасля сканчэння тэрміну высылкі М. Гарэцкі з сям’ёй пераехаў у Пясочню Смаленскай вобласці, дзе настаўнічаў у сярэдняй школе. У 1937-м — падчас найбольшага ўздыму сталінскіх рэпрэсій. калі дабівалі недабітых «ворагаў народа», Максім Гарэцкі адчуваў небяспеку, вельмі непакоіўся і ўвесь час думаў, што будзе з сям’ёю. Маглі арыштаваць не толькі яго, але і жонку. Ён нават прапанаваў Леаніле Усцінаўне падаць на развод, шукаць працу ў Смаленску або вярнуцца ў Вятку. Яна адмовілася. У тыя дні, як успамінае Галіна Максімаўна, тата аднойчы падазваў яе да сябе і, паказаўшы на другі бок вуліцы, па якім ішла яе мама, сказаў: «Запомні — яна святая!» 1 паўтарыў: «Святая!» У канцы кастрычнікаМаксіма Гарэцкага арыштавалі і, як адносна нядаўна стала вядома, ужо 10 лютага 1938 г. расстралялі ў г. Вязьме. Леаніла Чарняўская так і не даведалася праўды пра расстрэл мужа, бо раней атрымала ад НКУС хлуслівую даведку аб яго смерці нібыта ад кровазліцця ў мозг 20 сакавіка 1939 г. у пасёлку Вожаель (Комі АССР).
Няўцешнае гора зноў звалілася на гэтую мужную жанчыну. калі 18 лютага 1944 г. загінуў на фронце яе любы сын Лёня.
У 1947 г Леаніла Усцінаўна выйшла на пенсію, пераехала ў Ленінград, дзе жыла разам з дачкою. Пакуты жыцця зрабілі сваю справу: апошнія восем гадоў яна была поўнасцю прыкутая да ложка. Фізічна нямоглая, яна захавала яснасць думкі і
паспела напісаць успаміны, якія выйшлі з друку ўжо пасля яе смерці (26 верасня 1976 г.): «Як складалася кніжка народных песень» (1984), «Памятка» (1990), «Успаміны пра знаёмства і сустрэчы з Якубам Коласам», «Памяці сына» (1994). Пасмяротна былі надрукаваны дзве яе кніжкі: «Казёл Мэка і Кудла. Апавяданні» (1979) і «Апавяданні» (1983). У часопісе «Полымя» было змешчана апавяданне «Кутніца» (1994).
У канцы жыцця вялікай радасцю для Леанілы Усцінаўны было з’яўленне ў друку шэрагу твораў Максіма Гарэцкага, чыю літаратурную спадчыну яна разам з дачкою беражліва захоўвала, а таксама лісты з фронту сына Леаніда ў часопісах «Маладосць» (1974. № 9) і «Юность» (1975. № 4). Вялікае каханне і шчырая падзяка за яго свайму адзінаму абранніку, падараваўшаму ёй гэтае цудоўнае пачуццё, якое сагравала светлымі ўспамінамі яе слабое сэрца, прымусілі незадоўга перад смерцю прызнацца: «Ніколі, ні разу не пашкадавала, што выйшла замуж за Максіма, хоць і нялёгкім аказаўся мой лёс».
2003
Для Радзімы і яе славы
Васіль Быкаў належаў да таго пакалення, якое стала галоўнай сілай Савецкай Арміі ў Вялікую Айчынную вайну, асабліва ў яе другую палову. Яно панесла найбольшыя страты, таму сам Быкаў назваў яго «забітым пакаленнем». Маё пакаленне маладзейшае ўсяго на 3-5 гадоў і не паспела трапіць пад масавы прызыў у армію, але спазнала на сабе мнопя цяжкасці ваеннага часу: голад і холад, акупацыю і эвакуацыю, смерць родных і блізкіх, працоўную і нават ваенную мабілізацыю, цэнзуру і шпіёнаманію, a то і зняволенне, гаркоту паражэння і радасць перамог і г. д. Таму нашаму пакаленню асабліва было цікава ўсё, што тычылася ваеннага часу. Тады ж усё было пад таталітарным усёвідушчым вокам уладных структур з хлуслівымі паведамленнямі і з фронту, і з тылу, са страхам за
сваё жыццё... Вайна аб’яднала нас у адно ваеннае пакаленне і адначасова падзяліла на тых, хто поўнай мераю зведаў цяжар фронту, і тых, хто не прыняў непасрэдны ўдзел у бітвах.
Думалася, што пасля вайны ўсё зменіцца, будзе па-іншаму, але ўсеагульнае свята перамогі хутка скончылася і насталі часы таго ж кшталту хлусні, дэмагопі, двурушніцтва, страху. Пачаліся новыя працэсы над рознымі «ворагамі народа»: савецкімі ваеннапалоннымі і жыхарамі акупаваных мясцін, генетыкамі, касмапалітамі, музыкантамі-«какафаністамі», літаратарамі, урачамі і г. д. Па радыё чулі, у прэсе чыталі адно, а ў жыцці часта бачылі зусім іншае.
Аднак цікавасць да нядаўніх суровых падзей была надзвычайная, асабліва ўспаміны, раманы і аповесці пра ваенныя гады. Уражвала мужнасць і гераічнасць савецкіх людзей на фронце і ў тыле. Кнігі раскупляліся ўмомант, і не толькі сучасных пісьменнікаў, але і класікаў мінулага. Каб здабыць некаторыя кніп, даводзілася збіраць макулатуру, стаяць у чарзе, загадзя падпісвапца. Наклады тоўстых часопісаў раслі неймаверна хутка. Але падзеі ваеннага часу апісваліся толькі ў светлых фарбах сацыялістычнагарэалізму. Сталін сказаў, што загінула ў вайну 7 мільёнаў чалавек — і паспрабуй назваць іншую лічбу, хаця самы просты роздум прыводзіў да значна большай колькасці загінуўшых. I ў той жа час ад воінаў, якія вярнуліся з фронту, дарэчы, многія з якіх паступалі ў інстытуты і тэхнікумы разам з намі, што толькі што атрымалі ў школах атэстаты сталасці, мы чулі зусім іншую праўду пра вайну.