З’езд прайшоў у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, які быў прыгожа аформлены пад панаваннем нацыянальных сімвалаў і харугвам спецыяльна падрыхтаванай Э. Агуновічам да з’езда. Зала была перапоўнена — прысутнічала больш за 1200 удзельнікаў, з іх прадстаўнікоў замежжа — 486 чалавек. Адкрыў з’езд уступным словам Васіль Быкаў, з прывітаннем выступілі кіраўнік краіны старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч і старшыня камісіі Вярхоўнага Савета па кулыуры, адукацыі і захаванні гістарычнай спадчыны, старшыня Таварыства беларускай мовы народны паэт Ніл Гілевіч. Асноўныя даклады: Р. Гарэцкі аб сусветнай беларускай супольнасці «Беларуская ідэя і адбудова беларускай дзяржаўнасці»; намеснік старшыні Савета Міністраў М. Дзямчук — ад урада Рэспублікі Беларусь «Эканамічная сітуацыя і магчымасці выхаду з крызісу»; ад заходняй дыяспары Я. Запруднік; справаздачны даклад — Я. Лецка «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» на цярністым шляху яднання беларусаў свету». Выступілі Р. Завістовіч — старшыня Беларускага Кангрэсавага Камітэта (ЗША); М. Ганько — старшыня Згуртавання беларусаў Канады (Таронта); В. Грыцкевіч — старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства (Санкт-Пецярбург); А. Баршчэўскі (Барскі) — Варшава; Р Жук-Грышкевіч — старшыня Каардынацыйнага Камітэта беларусаў Канады; В. Станкевіч — кіраўнік Беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода» (Мюнхен); 3. Пазняк — старшыня Беларускага Народнага Фронту (Мінск); Л. Лупкевіч (Вільня); М. Станкевіч — старшыня Беларускага згуртавання вайскоўцаў (Беларусь); Мэцью Каханэ (прадстаўнік ААНу Рэспубліцы Беларусь); М. Навумовіч — старшыня Беларускага хаўрусу ў Францыі; У Шнэк — старшыня Беларускага Вызвольнага Фронту (Аўстралія); Я. Лугін — старшыня Беларускай сялянскай партыі (Беларусь); А. Сабалеўскі — старшыня Таварыства беларускай кулыуры (Масква); Я. Жучка—старшыня Згуртавання беларусаў Бельгіі (Брусель); Я. Гутман — старшыня Сусветнага згуртавання яўрэяўБеларусі (ЗША); У. Дзяржынскі — старшыня Беларускай грамады ў Малдове; Б Цімошчанка— старшыня Беларускага нацыянальнага культурнага таварыства «Белая Русь» (Львоў, Украіна); А. Трусаў — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады (Беларусь); прафесар Л. Лыч і многія іншыя. На адрас з’езда паступілі шматлікія прывітанні. Адбыліся пасяджэнні круглых сталоў па тэмах: беларуская дзяржаўнасць (кіраўнік А. Каўка); беларуская гаспадарка (Г. Лыч); беларуская культура (У Конан); беларуская дыяспара (В. Грыцкевіч, Я Запруднік), праблемы Чарнобыля (Т. Белавокая). У абмеркаванні пытанняў асноўных дакументаў з’езда і круглых сталоў, апрача ўжо пералічаных выступоўцаў, прынялі ўдзел прадстаўнікі замежжа А. Карповіч (Рыга), В. Румак (Чыкага), Г Лех (Масква), В. Целеш (Рыга), Г. Русак (ЗША), М. Антух (Сіднэй), В. Кіпель (ЗША), А. Глод (Масква), П. Капчык (Ізяслаў), М. Лужынскі (Сіднэй), М. Іваноў (Мюнхен), Г. Усцілоўскі (Комі), К. Майсеня (Гайнаўка), А. Шнэк (Мельбурн), Я. Ясьвіловіч (Англія), М. Ярчак (Рыга), А. Баркоўскі (Якуція), 3. Клыга (Кохтла-Ярве); міністры ўрада Рэспублікі Беларусь А. Бутэвіч, Я. Вайтовіч, В. Гайсёнак і інш„ намеснікі міністраў У. Гілеп, 1. Карэнда, Л. Сухнат і інш.; дэпутаты Вярхоўнага Савега Рэспублікі Беларусь Ю. Беленькі, В. Голубеў і інш.; святары Ян Матусевіч, Міхаіл Сапель, Георгій Латушка, Міхаіл Уляхін, Уладзімір Місеюк, а таксама многія іншыя ўдзельнікі. Былі праведзены ўрачыстасці ў г. Нясвіжы, прысвечаныя юбілейным датам у гісторыі народа; у г. Наваградку, прысвечаныя гадавіне каранацыі князя Міндоўга; Купалле (Высокі бераг на Стаўбцоўшчыне і ў Баркалабаве на Быхаўшчыне); Нарачанскі форум; для дзяцей мастацкая выстаўка «Жыве Беларусь»; свята паэзіі «Палымянае слова Купалы»; выстаўка «Беларусы ў свеце»; адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў гонар Максіма Гарэцкага; разнастайныя сустрэчы па інтарэсах. Выніковыя дакументы з’езда: Зварот да беларускага народа; Зварот беларусаў замежжа — удзельнікаў Першага з’езда беларусаў свету; Дэкларацыя аб прынцыпах нацыянальнага дзяржаўнага будаўніцтва, Зварот да Парламента і Урада Рэспублікі Беларусь; Заява па вайсковаму пытанню; Рэзалюцыя «Аб падтрымцы дзейнасш Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына»; Пастанова аб Радзе прадпрымальнікаў беларускай дыяспары; Рэзалюцыя аб падтрымцы Беларускай рэдакцыі Радыё «Свабода»; Зварот да Вярхоўнага Савета Рэсгтублікі Беларусь «Аб устанаўленні мемарыяльнай дошкі на будынку, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка». Было абрана новае кіраўніцтва ЗБС «Бацькаўшчына». Падрыхтоўка да з’езда, яго правядзенне і вынікі шырока асвятляліся ў газетах, часопісах, па радыё і тэлебачанні. У 1997 г. з друку выйшла кніга «Першы з’езд беларусаў свету. Матэрыялы і дакументы». Такім чынам, 10 год таму ўпершыню сабраліся разам прадстаўнікі беларусаў усяго свету, каб асэнсаваць сябе ў кантэксце сваёй прысутнасці ў свеце, кансалідаваць нацыю, абмеркаваць шляхі да сапраўднай незалежнасці, дзяржаўнага будаўніцтва і найыянальнага адраджэння Беларусі. Тады мы з надзеяй глядзелі у будучыню і нам здавалася, што гэты з’езд толькі пачатак магутнага працэсу новага адраджэння, але ў хуткім часе мы ўпэўніліся, што то быў яго апагей, бо ў далейшым такога маштабу сустрэчы і такога адзінства волі і мэтаў нацыі стварыць не ўдалося, аб чым сведчаць Другі і Трэці з’езды беларусаў свету, якія прайшлі не толькі без усялякай падтрымкі ўладаў, а нават з іх перашкодамі. К таму часу змянілася палітыка дзяржавы, кіраўнштва якой пачала рухаць краіну ў савецкае мінулае, таму іншымі сталі адносіны да наныянальнага адраджэння, дэмакратычных сілаў, многіх прадстаўнікоў беларускай дыяспары (асабліва з далёкага замежжа). Цяпер усё больш з’яўляецца небяспека страты суверэнітэту дзяржавы, бо ўжо існуе канкрэтная дамоўленасць аб агульнай грашовай адзінцы — расійскім рублі, а страта фінансавай незалежнасці вядзе да страты эканамічнай, а за ёй непазбежна і страта палітычная. Тым больш, што ёсйь пагадненне аб пабудове адзінай саюзнай дзяржавы (што, дарэчы, не выгадна ні Расік ні Беларусі), а ад Пуціна і многіх расійскіх палітыкаў ідуць прапановы і пагрозы ўваходу Беларусі ў склад Расіі. Першы з’езд беларусаў свету паказаў, штобеларусы могуць аб'яднацца для пабудовы незалежнай дэмакратычнай і багатай дзяржавы, да чаго і павінны імкнуцца, каб навечна жыла Беларусь, каб нашы дзеці і ўнукі маглі з гонарам сказаць, што «Жыве Беларусь!». 2003 Мясцовае самакіраванне У Нарвегіі ёсць і ўрад з рознымі міністэрствамі, і парламент (сторцінг), і наваткіраўнік дзяржавы — кароль, але ў асноўных адміністрацыйных адзінках — камунах галоўная ўлада, ад якой залежаць амаль усе жыццёвыя канкрэтныя праблемы жыхароў камуны, — гэта мясцовае самакіраванне. На чале такой мясцовай адміністрацыі раз у чатыры гады народам абіраюцца дэпутаты ў праўленне, якія добра ведаюць усе праблемы жыхароў і якіх добра ведае кожны жыхар камуны. У іх усе галоўныя атрыбуты ўлад: фінансы, падаткі, сацыяльная дапамога і г. д. Сістэма значна лепшая. чым наша «вертыкаль», якой круціць не заўсёды кампетэнтны ва ўсіх справах кіраўнік, якая лезе ва ўсе дзіркі нават малой вёскі і без якой нічога нельга зрабіць на месцах свайго асабістага і карыснага. У Каралеўстве дзейнічае добра распрацаванае заканадаўства згодна з Канстытуцыяй 1814 г. (у тым ліку сацыяльная забеспячэнне). У выніку — няма крымінальных з’яў, няма жабракоў і бамжоў, няма галодных людзей. 2003 Аэрапорт як лядовы палац Кіраўнікдзяржавы ўсё будуе лядовыя палацы. Наш аэрапорт таксама стаў як лядовы палац. Асабліва адчуваеш гэта пасля прылёту з іншых аэрапортаў Еўропы, у якіх жыццё кіпіць. У нас жа ўсё замарожана: гук самалёта адчуеш рэдка-рэдка, людзей амаль няма, а калі сустракаюцца, дык нейкія замаруджаныя, ходзіш па пустых вялікіх мармуровых залах, як у лядовай пячоры, — вось так адгукаецца палітычная сітуацыя ў краіне. 2003 Жыць цікава У апошняе дзесяцігоддзе я страціў шмат сваіх блізкіх, сяброў, калег, знаёмых — і старэйшых замяне, і маладзейшых— і разам з вялікім сумам у сэрцы ад гэтых непапраўных страт яшчэ больш шаную жыццё, кожную яго хвіліну, адчуваю яшчэ большую радасць жыцця, бо жыць так цікава... 2003 Браты Гарэцкія і беларускія паэтэсы — аўтаркі напыянальных гімнаў У мінулым, 2003 г. мьт адзначалі юбілеі дзвюх выдатнейшых беларускіх паэтак: 110-годдзе Канстанцыі Буйло (нарадзілася 14 студзеня 1893 г.) і 100-годдзе Наталлі Арсенневай (20 верасня 1903 г ). У тым жа годзе споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння Максіма Гарэцкага (18 лютага 1893 г.). На жаль, юбілеі гэтых вядомых дзеячаў беларускай літаратуры і культуры былі адзначаны не на дзяржаўным узроўні, як таго яны заслугоўваюць, а вельмі сціпла прыхільнікамі беларушчыны. Канстанцыя Буйло — аўтарка верша «Люблю наш край» (напісаны ў 1919 г. у Вільні і апублікаваны ў календары «Заранка»), Наталля Арсеннева — «Малітва», больш вядомага пад назвай «Магутны Божа» (1943 г. у Мінску — «Беларуская газета»), Гэтыя вершы, дзякуючы музыцы Міколы Равенскага, сталі настолькі папулярнымі і шырока вядомымі, што многія лічаць іх неафіцыйнымі нацыянальнымі пмнамі Беларусі. Канстанцыя Буйло нарадзілася ў Вільні ў сялянскай сям’і. Пад уплывам вершаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, надрукаваных у «Нашай Ніве». яна таксама спрабавала пісаць вершы і ўжо ў 1909 г. пачала друкаваць іх у гэтай газеце («Хвоя», «Салавейка», «Скора зіма» і інш ). Кожны год у «Нашай Ніве» і іншых выданнях («Беларускі каляндар», «Маладая Беларусь», «Гомон» і інш.) з’яўляліся яе вершы, а таксама апавяданні, абразкі, драмы («Русалкі», «Кветка папараці», «Сягонняшнія і даўнейшыя» і інш ). Крыху пазней (з 1912 г), але прыблізна ў тыя ж гады канца 10-х—самага пачатку 20-х гг. у «Нашай Ніве» пачаў друкаваць нататкр апавяданні і іншыя свае творы Максім Гарэцкі. Калі ў 1914 г. К. Буйло і М. Гарэцкі пазнаёміліся ў Вільні, яны ўжо былі дастаткова вядомымі пісьменнікамі, асабліва пасля таго, як у гэтым годзе выйшлі іх першыя кніжкі — К. Буйло «Курганная кветка», М. Гарэцкага «Рунь», прычым твор К. Буйло адрэдагаваў сам Янка Купала, які прысвяціў ёй і свой верш «Мая думка» (1910). У Вішнёве яна пазнаёмілася з Уладзіславай Францаўнай, з якой пасябравала на ўсё жыццё.