Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі

Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пра жыццё Васіля Уладзіміравіча ў замежжы я даведваўся ад Генадзя Бураўкіна, Сяргея Законнікава, РыгораБарадуліна, якія былі значна бліжэй да яго, чым я. У той час я з ім сустрэўся толькі завочна на развароце юбілейнагаальбома, прысвечанага 90-годдзю Барыса Кіта: на левай старонцы — Васіль Быкаў: «Шчаслівы лёс беларускага выгнанніка», на правай — Радзім Гарэцкі: «Усё, што я рабіў у сваім жыцці, я рабіў для маёй Радзімы і яе славы...». Каля гэтых невялікіх артыкулаў былі змешчаны нашы фотаздымкі — і было такое ўражанне, што я са свайго фотаздымка сумна глядзеў на Васіля Уладзіміравіча на другім фотаздымку, Я тады яшчэ не ведаў, але, здавалася, адчуваў, што жывым болып не ўбачу...
Уся краіна надзвычай балючаўспрыняла паведамленне аб цяжкай хваробе В. Быкава і з хваляваннем — аб яго прыездзе ў Беларусь. Званок Сяргея Законнікава да мяне 22 чэрвеня
2003 г. аб тым, што ўвечары памёр Васіль Уладзіміравіч, быў нечаканым і аглушальным. Ад арганізатараў пахавання я атрымаў пачэснае даручэнне не толькі быць у ганаровай варце, але і выступіць з развітальным словам.
Народнага шсьменніка хавала ўся Беларусь.
Праводзіць яго ў апошні шлях прыйшлі дзясяткі тысяч чалавек. Мноства нацыянальных сцягоў і гербаў «Пагоня» луналі над велізарным натоўпам людзей, якія развітваліся з вялікім сынам Бацькаўшчыны, сумленнем нацыі. Памяць пра вялікага пісьменніка, грамадзянша, заступніка Беларусі застанецца навечна ў маім сэрцы.
2005
IV. ПРАЦЯГ БУДЗЕ (2006 I ДАЛЕЙ). КУДЫ ПОЙДЗЕ БЕЛАРУСЬ У НОВЫМ СТАГОДДЗІ?
Беларускія «нацдэмаўкі»
Дзякуючы гісторыкам і пісьменнікам, мы добра ведаем пра ахвярнасць, адданасць, гераізм і мужнасць жонак дзекабрыстаў, якія дабравольна паехалі за сваі.мі каханымі ў Сібір (М. Валконская, А. Мураўёва, Е. Трубяцкая і інш). М. Някрасаў прысвяціў ім паэму «Русскме женшнны» (пачатковая назва «Декабрнсткн»), Мы да гэтага часу справядліва захапляемся іх подзвігам. Калі, аднак, параўнайь іх жыццё з тымі прыгодамі і пакутамі, якія перанеслі нашы беларускія жанчыны — жонкі рэпрэсаваных «найдэмаў» 30-х гг. мінулага стагоддзя, дык іх вялікая ахвярнасць, здзіўляючая мужнасйь і адданасйь сваім абраннікам падасца непараўнальна значна большымі. Да такіх гераінь належаць многія, але мне самыя блізкія і дарагія — Ганна Іванаўна Бабарэка, Марыя Пятроўна Дубоўка, Аляксандра Ігнатаўна Смоліч, Леаніла Усшнаўна Чарняўская-Гарэцкая і, канешне, мая маш — Ларыса Восіпаўна Парфяновіч-Гарэцкая. Нашы «нацдэмаўкі» заслугоўваюнь таго, каб іх гераічнае жыццё апісалі ў вершах, паэмах, апавяданнях, раманах.
2006
Ефрасіння Багацькаўская — маці братоў Гарэцкіх
У глухім кутку Мсціслаўшчыны ёсць вёска Курманава, дзе была сядзіба мясцовага пана, які высяляў сялян у суседнія лясы, каб стварыць тут больш палёў для пасеву. Так, каля 250 гадоў таму на беразе невялічкай рачулкі Віранкі з’явіліся вёсачкі Большая Багацькаўка, а потым і Меншая (пазней — Малая) Багацькаўка. Цяпер у іх адна назва — Багацькаўка. ГТанскі ткач Міхалка Папоў, які жыў у сяле Слаўнае, меў дачку Ефрасінню — прыгожую дзяўчыну з дзвюма доўгімі русымі косамі, вялікімі блакітнымі вачыма. Яна нарадзілася на самае Купалле ў 1864 г., вылучалася добрым спакойным характарам,
ведала безліч песняў, якія вельмі любіла спяваць. Яе прадзед пражыў 115 гадоў. У Малой Багацькаўцы тады жыў Іван Гарэцкі — сын Кузьмы, які памёр у стагадовым узросце. Іван быў невысокага росту, чарнявы, вельмі рухавы, працавіты. Спачатку служыў у курманаўскіх паноў, а потым многія гады быў кухарам у пана Цэкерта ў Лонніцы, што каля пасёлка Краснае на Смаленшчыне.
Міхалка Папоў лічыўся досыць заможным (праўда, таксама ў лапцях хадзіў), таму прывабная Ефрасіння была яшчэ больш жаданай нявестай. Многія сваталіся да яе. але з розных прычынаў да згоды не прыходзілі. Неяк Іван завітаў да Міхалкі, паглядзеў на нявесту, і яна спадабалася. Хадзілі пяць ці шэсць разоў сватацца, і ўсё не атрымоўвалася. Нарэшце заручыны згулялі. «А Ганна1 пасля заручын голосам выла. каб не ісці ёйу Камароўку, за Стахвана. Спаміж людзей ён —як камлыжачка, чорненькі, маленькі. Усе смяюг^а: « Выбірала-выбірала, a кого выбрала»...
[...] 1 Справілі вяселле. Звянчаліся на Кузь.му-Дзям'яна. Скамарохі былі — скрыпка і бубен. Гарэлкі много было. Але ніхто не пабіўся, не пасеарыўся... Прывязлі матадуюў Камароўкуўвечары. Увайшла янау іхнюю хату, дзе жыць ёй. Хата маленькая, столь высокінькая: «Як школка яўрэйская». Без падлогі, на зямлі, і нічога не часыпана, дык з высокага тірогу шалоп! Уніз, як у яму, і калодка нейкая пад парогам ляжала. Ігразі пакалена. аж цвякчыць. Бо хатамапечькая, асвадзьба. Пасля свае хаты тут ёй страшна стала. Села яна налаўку і заплаксіладужа. [...]ПасагГанне — далі: каровурабуюрублёў
1 Гарэцкі М. Камароўская хроніка II 36. тв. — Мінск, 1986. — Т 4. Твор аўтабіяграфічны, і таму ўсе галоўныя героі маюць прататыпаў. У цытаваных урыўках: Ганна — Ефрасіння Гарэцкая. Стахван — ІванГарэцкі, Саўка —Якаў (брат Івана). Тамаш — Міхалка Папоў (бацька Ефрасінні), Алёна — Хрысцёна (жонкаЯкава), Лаўрэн (Лаўрык) — ГаўрылаГарэцкі, Кузьма — МаксімГарэцкі. Марына — Ганна Гарэцкая, Пракоп — Парфір Гарэцкі, Раман — Іван Гарэцкі (сын Ефрасінні і Івана), вёска Камароўка — Малая Багацькаўка, вёска Харошае — Слаўнае, Варна — Орша, Горад — Мсціслаў. Далей цытаты без спасылак даюцца з гэтага выдання
на 15, дзве авечкі — рублі па два кожная: свінню —рублі на 4. Гэта тое. штоў агульную гаспадарку ідзе. і Саўка потым не раз прытыкаў, ійто богаты бацька каня Ганне не даў... 3 адзежы ёй далі: шубу белую на заборах і тулуп чырвоны, світку суконную чорную і світку суконную шэрую. Матка бала тры падушкі, коўдру суконную, дзяругу, 3 пасцілкі, абрусоў, набожнікаў, рушнікоў. А грошы абяііаў Тамаш — зяцю 500 рублёў. дый зацягнуў, не даў».
Калі адбыўся іх шлюб, жаніху было 28 гадоў, а нявесце 20. Абое грамаце не вучыліся, былі непісьменныя. Іван, які ўвесь час працаваў у паноў, стараўся і навучыўся размаўляць па-руску, непаважліва ставіўся да мовы мужыцкай, Ефрасіння «толькі гаварыйь no руску саромелася, што «па-панску», і так і не навучылася» (с. 23). Пажыўшы троху ў хаце, Іван зноў паехаў служыць да пана Цэкерта. Узяў з сабою і Ефрасінню, каб пані паглядзела. Тая сказала: «Ты говорйшь чётко йхорошо. только не благородно». А Ганна — па-руску гаварыць не ўмела, гаварыла «па-дзеравенску» (с 26). Ефрасіння да Івана ездзіла толькі ў госці, да і то «зрэдку. што далёка. а коні слабыя» (с. 26).
У Івана і Ефрасінні Гарэцкіх нарадзіўся першы сын, якому далі імя Васіль, але трохі больш чым праз год ён памёр. Амаль праз два гады Ефрасіння нарадзіла сына Івана. Наступнай была Марына, але хутка памерла з водры. «Памёрла Марынка перад вялікаднём, а ў маі, месяцы прыгожым, а для Ганны ў тым годзе гэткім сумным. Ганна яшчэ зачала. (...) Мінула лета, восень пачалася. — Ганна паспакайнела, цяжарная хадзіла. I палоеа зімы праіішло. Ужо блізка было радзіць ёй. Гэта — чацвёртым разам. Пасля Коляд, у канцы мясаеда, на стрэчанне, янаяшчэ ўХарошы.м была. А пасля стрэчання. на масленку, у суботу, радзіла сына. [...] У пятніцу ўвесь дзень мычкі хіыкала. пражу матала. У лазню у вечары схадзіла. [...] I на печы з Алёнаю ляжала. Мучылася. Злезла з печы. пайшлаў другую хату, —ужо віднелася на дварэ. Прыходзійь
туды Стахван: «Чаго тут мерзнеш? » А ў іх старая хата ўзімку холодная стаяла. —«Маўчы, бяжы паАлёну дзіцёнак радзіўся»... Была Ганна нерада, шпюхлопец, а не дзяўчынка» (с. 34-35). Так 18 лютага 1893 г. нарадзіўся Максім Гарэцкі.
У наступныя гады Ефрасіння нарадзіладвайнятак — Парфіра і Панаса, але апошні памёр. пражыўшы чатыры тыдні. ГІраз чатыры гады, 10 красавіка 1900 г. нарадзіўся сын — Гаўрыла, а яшчэ праздва — Ганна. «Радзіўся Лаўрыку месяцы марцы. вялікім пастом, у сераду, як ідуць на андрэева стаянне. Кросны стаялі ў хаце. Ганна ткала. Увечары, дзеля свята, у хаце прыбралі. Ганна хадзіла па хаце, дужа мучалася, стагнала, плакала. [...] Ужо цёмна было, якрадзіўся. Якраз пад ставы, пад навой, выкаціўся. На другі ці на каторы дзень хрэсьбіны былі.
[...] Лаўрык дужа крыклівы быў Ганна мала спала за ім. Раз — грады трэба палоць. J вочы ёй забалелі. Пайшла палорь. А ён крычыць, плача... I яна загаласіла, седзячы з іму градзе. Пазней людзі наймаць навучыліся — ці за хлеб, ці за пазыку. А ёй тады і ў галаву не прыходзгла. што магла ж бы наняць каго, што самой так цяжка з дзіцёнкам. Лячылі яго ад крыксаў» (с. 40-41).
Засталося ў сям’і Гарэцкіх чатыры браты — Іван, Максім, Парфір і Гаўрыла і адна сястра — Ганна. У цеснай хаце з саламянай страхою і зямляной падлогаю разам жылі сем’і Івана, яго брата Якава (з жонкай Хрысцёнай і дачкой Гапкай) і іх сястры Праскоўі з сынам Панасам. Усіх набіралася 12 чалавек. Рабочых рук, асабліва мужчынскіх, было мала, бо Іван Кузьміч часта адсутнічаў, служачы лакеем у паноў, — таму яго сям’ю часта звалі крыўдным імем — Лакяёнкі. Якаў быў незадаволены, што даводзілася прайаваць і за брата, увесь час стагнаў і жаліўся на цяжкае жыццё і таму атрымаў мянушку Тужык. Каб не было спрэчак паміж братамі і папрокаў з боку Якава, Ефрасіння Міхайлаўна старалася працаваць за некалькі чалавек і рабіла як жаночую, так і мужчынскую працу. «Глнна
цяжка працавала» (с. 60). Якаў скушўся на ўсім і нават хаваў паціхеньку грошы. Ефрасіння некалькі разоў выпадкова знайшла яго хованкі, але нікому не сказала пра гэта. 3 часам Якаў паставіў сваю новую хату. Але ўсё роўна і пасля падзелу і Лакяёнкі, і асабліва Тужыкі жылі бедна.
Старэйшы брат Іван, а потым і Парфір павінны былі займацца гаспадаркай і таму далей пачатковай школы не вучыліся. Максіму, Гаўрылу і Ганне з гэтага боку пашчасціла значна больш.
Дзяцінства і Максіма, і Гаўрылы, і ўсіх дзетак сям’і Гарэцкіх было шчаслівым, бо кожны крок, кожны кавалачак жыцця малых былі звязаны з іх ласкавай маці. Мама здавалася ім наймагутнейшай і найдаражэйшай істотай, нейкім вялікім стварэннем, якое заўсёды можа абараніць, якое любіць і шкадуе, корміць і вучыць, вядзе да ўсяго самага прыгожага, самага добрага.
Гаўрыла Гарэцкі ўспамінаў1: «Зіма. Максім прыехаў з Вольшы на Каляды. Мама сядзіць на палку, ля акна, праз якое прабіваегіца струменчык сонца. Мама маладая. прыгожая, шые і пяе. На запечку сядзфь дзядзіна Хрысцёна і прадзе. Максім, Парфір, Ганначка ія прымасціліся каля мамы, слухаемяе песні, нам так добра...