У край «шчаслівага» дзяцінства Запрасілі ўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі «Глыбінная будова і геадынаміка літасферы», якая павіннаадбыцца ў верасні 2002 г. у сталіцы Рэспублікі Карэлія Петразаводску. Адразу даў згоду не толькі таму, што тэматыка канферэнцыі цікавая і ёсць што самому расказаць і абмеркаваць гэтыя праблемы, але яшчэ і таму, што пацягнула пабачыць тыя мясціны, дзе прайшло ўжо, на жаль, далёкае па часе дзяцінства, а ў Карэліі і на Кольскім паўвостраве я пражыў амаль пяць гадоў (1934-1939) з малымі перапынкамі. Вось я ўжо ў досыць утульным і цёплым купэ. Няма больш добрага часу і лепшага месца. чым цягнік, калі не трэба нікуды спяшацца, можна спакойна падумаць і ўспомніць мінулае, асабліва калі трапяць маўклівыя суседзі ці пашанцуе аказацца зусім аднаму. Пад лёгкае пакалыхванне і ціхае пагрукванне колаў пачалі ўсплываць малюнкі дзяцінства, якое цалкам прайшло пад лозунгам «Спасмбо велнкому Сталнну за наше счастлнвое детство!». Наогул большая частка жыцця майго, ды і папярэдняга, пакалення праходзіла пад бадзёрыя бальшавіцкія заклікі, якія былі паўсюдна: на вуліцах, у газетах, радыё, кнігах, падручніках, словах настаўнікаў, начальнікаў і амаль усіх людзей... Насуперак рэаліям нашага жыцця, яны паступова рабілі сваю справу і так моцна ўбіваліся ў галовы, што замбіравалі душы і думкі людзей, ды так магутна, што многія і да гэтага часу не могуць вызваліцца ад іх. Дык якое было тое маё маленства? Калі больш сталае жыццё праходзіць у памяці многімі падрабязнымі кадрамі, дык дзяцінства — толькі асобнымі, часта не надта значнымі, і таму не зусім зразумела, чаму менавіта тымі, якія захаваліся і ўсплываюць у канцы жыццёвага шляху. Найбольш ранні ўспамін — гэта сустрэча бацькі на мінскім вакзале летам 1930 г., калі мяне малога, які толькі-толыа навучыўся вымаўляць першыя словы — «мама» і «тата», — вайсковец са стрэльбаю не пускае да сумнага, няголенага, але такога роднага чалавека. Я цягнуся да яго, крычу: «Тата, тата!» і горка ў адчаі плачу. Адабралі бацьку ад малога, які зноў убачыць свайго тату толькі праз чатыры гады... Пачалося блуканне па свеце. Успомніліся жудасныя болькі ў страўніку і мой бясконцы крыклівы плач, які маці і дзядзька Парфір стараюцца хоць якнебудзь троху зменшыць, бо вельмі незадаволены гаспадары чужой хаты, дзе прытулілася маці з дзеткамі (мной і маім бра- там) пасля таго, як жонку «ворага народа» выгналі з кватэры і звольнілі з працы. А вось і Брылёва пад Гомелем, куды нарэшце ўзялі маці на працу аграномам-селекцыянерам. Маці ў полі на градках сярод перцаў, бабоў і іншай гародніны, а мы, малыя хлопчыкі і дзяўчынкі, каля вялікага двухпавярховага сарая, на страху якога можна забрацца па лесвіцы, а туды так цягне... Спрачаемся — хто туды залезе і скокне Я паціхеньку ўзяў у маці парасон і пад бадзёрыя крыкі сваіх сяброў забіраюся на самы верх, расчыняю парасон, хонь і вельмі страшна, але скачу ўніз. Добра, што трапляю на каггу сена, але ўсё роўна ўвесь тыдзень кульгаю, а ад маці атрымліваю моцную прачуханку. Асабліва страшна было праходзіць міма пчальніка, бо шмат гаварылі пра куслівых пчол. А хто баіцца, на таго яны часпей і накідваюцйа. Аднойчы і мне дасталася — толькі і выратавала бочка з вадой, у якую я цалкам улез. Доўга хадзіў з прыпухлымі вачыма. Некаторы час жылі ў сям’і цёці Лёлі — жонкі Максіма Гарэцкага, а затым там застаўся мой брат Усяслаў, а мяне з бабуляй маці адаслала да свайго бацькі Восіпа Іванавіча, які працаваў начальнікам чыгуначнага вакзала на станцыі Мокрае каля Запарожжа. Невялікі пакойчык на самім вакзале з шырокім падваконнем, дзе я гадзінамі сядзеў зусім адзін і лупіў вараную бульбу, бо дзед быў на працы, а бабуля ездзіла па прадукты аж у Запарожжа. Глядзеў у акно, як рухаюцца туды-сюды паравозы, цягнікі, і хоць быў яшчэ зусім малы, але таксама хацелася некуды ехаць і вандраваць. Можа, ужо тады пасялілася ў душы цягада вандраванняў, якая і прывяламянедапрафесіі геолага. Цяпер я еду па шляху, па якому 71 год таму везлі не ў камфортным купе, а ў перапоўненай вязнямі цяплушцы для жывёлы майго бацьку на Салаўкі. У Оршы — перасыльным пункце Беларусі — ён развітаўся з жонкай, маш, братам Іванам, і ўсе яны не ведалі, на які час, а можа, і назаўсёды. Дзівіўся мужнасці жанчын, якія не пралілі пры ім ніводнай слязінкі. Дабрыня, ласка, любоў родных моцна падтрымалі, падбадзё- рылі. У Віцебску высадзілі з вагонаў і трымалі пад дажджом больш за дзве гадзшы — прамоклых, змерзлых, прыніжаных адкрытым здзекам... А далей былі Ленінград, Петразаводск, Кем... Праз чатыры гады бацька як ударнік працы быў вызвалены датэрмінова, прыехаў па нас у Мінск, і мы ўсёй сям’ёю зноў прарабілі гэты шлях да Кольскага паўвострава (пасёлкі Кола і Мурмашы пад Мурманскам), а затым і Мядзведжай Гары — цэнтра будоўлі Беламорска-Балтыйскага канала. Хоць і быў бацька фармальна вольным, але яму катэгарычна раілі (як казалі ў сталінскі час — «дабравольна-прымусова») заставацца працаваць на будоўлі канала ў якасці вольнанаёмнага. У мяне цяпер, як і тады ў бацькі, калі я глядзеў у акно на цудоўныя беларускія краявіды, узнікалі, амаль аднолькавыя думкі, як быццам і не мінула больш за 70 гадоў. Чаму так цяжка народу беларускаму на такой прыгожай зямлі? Чаму беларусам, якія маюць такую багатую гісторыю з амаль 1000-гадовай дзяржаўнасцю так і не задалося ўтрымаць самастойнасць і цяпер, калі афіцыйна аб’яўлены суверэнітэт дзяржавы, зноў трэба адстойваць незалежнасць? Чаму беларусы, якія далі свету многа славутых імён, не могуць адстаяць беларушчыну, а больш служаць то аднаму, то другому суседу? Чаму такі працавіты, добры, таленавггы народ застаецца абяздоленым? Чаму беларусам, якія так любяць сваю зямлю, часта зусім няўтульна жыць у родным краі, чаму іх тут крыўдзяць, і яны ніяк не могуць дасягнуць таго, каб «людзьмі звацца»? Чаму лепшыя шчырыя беларусы знішчаліся, сядзелі за кратамі, вымушаны былі пакінуць сваю бацькаўшчыну9 Несправядлівы лёс расцярушваў жыхароў краіны па ўсім свеце, моцная асіміляцыя, як іржа, раз’ядала самасвядомасць беларусаў Чаму хвалі нацыянальнага адраджэння былі такімі кароткімі і хутка змяняліся працяглымі прымаразкамі? Такіх пытанняў бясконца шмат — на многія ёсць адказы, але не меншую колькасць цяжка дасканала растлумачыць. I сэрца сціскаецца ў страшэнным жаху, калі пры сучаснай тэндэнцыі развіцця падзей (палітычных, эканаміч- ных, культурна-моўных, дэмаграфічных, экалагічных і інш.) пачынаеш уяўляць, што і сапраўды можа знікнуць Беларусь з геаграфічнай карты Еўропы, а пра беларусаў як нацыю будуць успамінаць толькі ў кніжках... Петразаводск — чысты, зялёны, прыгожы горад, які прытуліўся да адной з затокаў Анежскага возера і выцягнуўся ўсцяж яго амаль на 25 км. Апошняе, калі зірнуць на геаграфічную карту, мае выгляд далоні, пальцы якой на поўначы ўяўляюць некалькі вузкіх затокаў і завуцца губамі. Найбольш кароткая з іх на захадзе — гэта і ёсць Петразаводская губа, а на ўсходзе — самая працяглая Мядзведжагорская губа, на кончыку якой знаходзіцца горад Мядзведжагорск — у маім дзяцінстве пасёлак Мядзведжая Гара. Амаль 300 тыс. жыхароў Петразаводскарыхтуюцца да 300-годдзя горада. У 1703 г. у вусце ракі Ласасінкі Пётр I заклаў гарматаліцейны завод, вакол якога вырас пасёлак Пятроўская слабада. Горад мае стандартны набор савецкіх назваў: вуліцы Кірава, Дзяржынскага, Куйбышава, Калініна, Пушкіна, Горкага, праспекты Карла Маркса, Акцябрскі, плошчаКірава, помнікі Кіраву, К. Марксу і Ф. Энгельсу, Пятру I і г. д. Галоўны праспект — імя Леніна Апошні ўліваецца ў Круглы пляц (цяпер плошча Леніна) з вялікім помнікам правадыру, які выцягнутай угару рукой паказвае правільны шлях да камунізму. Карэльскі навуковы цэнтр Расійскай акадэміі навук, дзе праходзіла наша канферэнцыя, знаходзіцца ў спецыяльна пабудаваным добрым будынку на набярэжнай, якая акуратна і прыгожа апранута ў скальныя Карэльскія камяні і якая пачынаецца троху далей праспекта Леніна. Тут стаіць вялізны, магутны помнік сапраўднаму бальшавіку Ота Вільгельмавічу Куусінену. Набярэжная — найбольш любімае месна прагулак петразаводцаў. I праўда, ідзеш па ёй — з аднаго боку шырокая роўнядзь возера з ціхім шэптам невялікіх хваляў, з другога — разнастайная зеляніна кудлатых куп дрэў і кустоў. Лепшага месйа для супакаення, успамінаў, роздуму цяжка знайсці. Гуляючы тут, я зноў успомніў сваё дзяцінства... Бацька, які рабіў інжынерна-геалагічныя вышукванні пад будаўніцтва Кольскага канала, Верхнеі Ніжнетуломскіх ГЭС, прывёз сваю сям’ю ў пасёлак Кола пад Мурманскам. Пасяліліся ў доўгім бараку — былой стайні, два стойлы якой і зрабіліся нашай кватэрай. Мы, малыя, увесь час круціліся на розных будоўлях, дзе працавалі зняволеныя, ад якіх у хуткім часе атрымал і «добрае» выхаванне: навучыліся брыдкім словам, паліць акуркі, лаяцца, біцца. Улетку — белыя ночы, у якія губляеш адчуванне часу і не ведаеш, калі закончыўся дзень і пачалася ноч. Дарослым загнаць дзетак дахаты амаль немагчыма. Успомнілася першая (і, мусіць, апошняя) адлупцоўка ад майго таты. Была гадавша смерці яго маці (нашай багацькаўскай бабы). Ён вельмі цяжка перажываў смерць маці, якую так любіў і шанаваў і на пахаванне якой яго не адпусцілі. Гэты дзень календара быў самы горкі і самотны. Я так разгуляўся, што ніяк не хачу ісці дахаты, хоць ужо вельмі позна і тата многа разоў клікаў. Ён узяў мяне за руку і пацягнуў да ганка, а мяне раптоўна ўзяла такая злосць, што я вылаяўся матам, — вось тут тата і адлупцаваў мяне па мяккім месцы. На наступны дзень бацька растлумачыў, што гэтая лаянка, якая з’явілася ў часы мангольскага іга, утрымлівалаяшчэ адно слова—«татарын» і меласэнс, ацяперуяўляе бязглуздзіцу і вялікі здзек з жанчыны. Для мяне то быў добры ўрок. Але больш успаміналася прыемнае: лоўля камбалы ў час адліву ў Кольскай затоцы і сёмгі на рацэ Кола, вандроўкі на крутую гару Салавараку, паходы па грыбы, ягады (асабліва марошку і брусніцы), геалагічныя маршруты з татам, у якіх мы збіралі прыгожыя каменьчыкі, кераміку і чарапкі з неалітычных стаянак чалавека... Апошняе адбывалася ўжо ў Мурмашах, куды мы пазней пераехалі і дзе я пайшоў у першы клас. У самым пачатку 1937 г. бацьку перавялі ў аддзел пошукаў Валгабуда (пас. Пераборы недалёка ад Рыбінска), дзе праводзіліся даследаванні пад Рыбінскія ГЭС і вадасховішча. Тут чамусьці значна часцей, чым на Кольскім паўвостраве,