Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Лес, трысняговая і рапсавая біямасы. рэкі і азёры, сонейка і вецер, выкарыстанне змены ціску ў нафтаі газаправодах і інш —добрыя нетрадыцыйныя крыніцы атрымання энергіі.
Геаграфічнае месцазнаходжанне ў цэнтры Еўропы дазваляе выкарыстоўваць транзіт розных транспартных сродкаў нафты і газу для значнага павелічэння бюджэту краіны
Галоўнае багацце Беларусі — працавіты беларускі народ: выдатныя работнікі сельскай гаспадаркі, высокакваліфікаваны рабочы клас, вялікі навукова-тэхнічны патэнцыял, цудоўныя майстры фальклору, народных промыслаў, мастацтва і г. д.
Я думаю, што ні ў каго не засталося сумнення: Беларусь — багатая краіна Вось толькі давесш такую багатую краіну да сучаснага жабрацтва (тут мы па многіх паказчыках амаль на апошніх месцах нават сярод краін СНД) — гэта трэба мець надзвычайныя адмоўныя якасці ў яе кіраванні. А зрабшь з міралюбівай талерантнай дзяржавы пудзіла Еўропы — гэта проста ганьба!
Мэтай дэмакратычных сілаў павінна быць стварэнне самастойнай дэмакратычнай дзяржавы Беларусь, якая разам з усімі іншымі краінамі свету і ў першую чаргу са сваімі суседзямі — Расіяй, Украшай, Польшчай, краінамі Балтыі — будуе нацыянальна свядомае грамадства, у якім незалежна ад веравызнання і нацыянальнасцяў багата, спакойна жывуць людзі, працуюць над паляпшэннем экалагічнага стану, развіццём культуры, адукацыі, навукі, эканомікі Жыве Беларусь!
Браты Гарэцкія і Уладзімір Дубоўка
Гаўрыла Гарэцкі і Уладзімір Дубоўка — аднагодкі (адзш нарадзіўся 10 красавіка, другі — 15 ліпеня 1900 г.), равеснікі стагоддзя. Максім Гарэцкі — на 7 гадоў старэйшы за іх. I браты Гарэцкія, і Дубоўка паходзілі з сялянскіх сем’яў, першыя — з усходу Беларусі (Мсціслаўшчына), апошні — з паўночнага захаду краіны (Пастаўшчына). Роднае карэнне, беларуская мова, народнае мастацтва, цудоўная прырода зямелькі дзяцінства — вось вытокі іх жыццяздольнасці, аптымізму і плённай творчасці.
Браты Гарэцкія закончылі Горацкае каморніцка-агранамічнае вучылішча. Максім разам з Янкам Купалам слухаў лекцыі ў Смаленскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута, але так і не атрымаў вышэйшай адукацыі. Гаўрыла, як выпускнік Пятроўскай (Ціміразеўскай) сельскагаспадарчай акадэміі, стаў эканамістам. Уладзімір Дубоўка закончыў НоваВілейскую настаўніцкую семінарыю, пару месяцаў вучыўся на гістарычна-філалагічным факультэце Маскоўскага ўніверсітэта, потым у Вышэйшым літаратурна-мастацкім інстытуце (пазней імя В. Брусава), рэктарам і прафесарам якогаў той час быў Валерый Брусаў Але галоўнымі крыніцамі ведаў і станаўлення як грамадзян, пісьменнікаў і навукоўцаў для Гарэцкіх і У Дубоўкі былі несупынныя самаадукацыя і самавыхаванне
Напачатку 1920-х гг Гаўрыла Гарэцкі і Уладзімір Дубоўка жылі ў Маскве. У сувязі з вайной яшчэ ў 1915 г. сям'я Дубоўкаў
пераехала ў Маскву, а ў 1920-1921 гг. паэт служыў у Чырвонай Арміі. Гаўрыла ў 1920 г. паступіў у Пятроўскую сельскагаспадарчую акадэмію, дзе стварыў Беларускую культурна-навуковую асацыяцыю студэнтаў-беларусаў. 30 мая 1921 г. каля вёскі Ліхаборы недалёка ад станцыі Пятроўска-Разумоўскае адбылася арганізаваная гэтай асацыяцыяй маёўка, прысвечаная памяці Максіма Багдановіча. Уладзімір Дубоўка якраз меў адпачынак і прыехаў на маёўку. Гаўрыла, як старшыня асацыяцыі, зрабіў даклад пра творчасць М. Багдановіча, паводле ягоных жа словаў, мінорны. Ён успамінаў: «I вось у абмеркаванш майго даклада слова бярэ Уладзімір Дубоўка. Прамова Уладзіміра была трапяткая, палкая, глыбокая па змесце, пераканаўчая. Дубоўка даводзіў што творчасць Максіма Багдановіча была не такая песімістычная, што ён (Багдановіч) быў пэвен у вялікай будучыні беларускага працоўнага народа, у росквіце яго гаспадаркі, культуры, навукі, літаратуры, перамогі над усімі перашкодамі. <... > УладзшірДубоўкацытав<ўнапамяйь многія вершы Багдановіча для ілюстрацыі сваіх доказаў, чытаў гэтыя вершы сапраўды па-мастацку, з выключнай артыстычнасцю, захапляў сваім словамусіх слухачоў стварыў гераічны вобраз паэта-змагара, узнімаў настрой».
3 таго часу Гурык і Уладзік (так яны называлі адзін аднаго) пасябравалі наўсёжыццё. У жніўні 1921 г. Уладзіміра Дубоўку дэмабілізавалі з армп і ён пачаў працаваць у Наркамаце асветы РСФСР і вучыцца ў Брусаўскім інстытуце, Гаўрыла Гарэцкі стаў адным з найлепшых вучняў вядомых эканамістаў — прафесараў Ціміразеўкі А. Чаянава, М. Кандрацьева і шмат часу аддаваў працы ў Беларускай асацыяцыі студэнтаў, што аб’ядноўвала больш як 200 сяброў і не толькі мела мэтай вывучэнне народнай гаспадаркі, культуры і гісторыі Беларусі, але і імкнулася да культурна-эканамічнага адраджэння Беларусі.
Бюро беларускіх студэнйкіх арганізацый у 1922 г. выдала літаратурна-навуковы зборнік «Маладая Беларусь», што пачынаўся артыкулам Г Гарэцкага «На новы шлях» і ў якім тры вершы змясціў У Дубоўка.
У жніўні 1922 г. Г. Гарэцкі быў арыштаваны ў Маскве. Загінула, трапіўшы пад трамвай, вельмі здольная сястра Гарэцкіх — Ганна (яна пастушла ў Заатэхнічны інстытут), калі несла перадачу ў Лубянскую турму для брата. (Г. Гарэцкага збіраліся выслаць у Нямеччыну, але пасля яго размовы з намеснікам старшыні АДПУ НКУС В. Мянжынскім выпусцілі на волю.)
Гаўрыла Гарэцкі ўспамінаў: «Ніколі не забуду сустрэчу з Уладзімірам Дубоўкам у верасні 1922 г. у Беларускім прадстаўніцтве на Малой Мікіцкай, 18. У горкія часіны, калі трагічна загінула. трапіўшы пад трамвай. адзіная ў найшй сям ’і сястрычка Ганначка. студэнтка, Дубоўка суцяшаў мяне як брат. У хуткім часе Уладзімір Дубоўка склаў першую кнігу вершаў «Строма», як вячочак на магілу Ганулькі. «Строма» паказала. які здольны лірычны паэт з ’явіўся на Беларусі, як блізка стаіць ён каля творчаіі nocmaifi Максіма Багдановіча».
«Строма» (1923) мае такое прысвячэнне: «Светлае памяці Ганулі Гарэцкай, як вяночак намагілкуў чужыне, прысвячаю. Аўтар». Верш «Спагадае хто?» прысвечаны «Габрыэлю Г» — Гаўрылу Гарэцкаму. Тут паэт звярнуўся не толькі да свайго сябра-паплечніка, але і да ўсіх маладых адраджэнцаў:
Маладое пакаленне, Прачьінайся, час прыйшоў. Залатое Адраджэнне Кліча ўсіх пад родны схоў.
Сябры сустракаліся і ў хаце Дубоўкаў. Вось як гэта запомнілася Г. Гарэцкаму: « ... Уладзімір быў вельмі падобны да сваіх бацькоў, асабліва да маці — і выглябам. і голасам, і моваю, і добразычлівасгію. спагадай. Абчувалася роднасуь Уладзіміра і да бацькі — рахманасйю. разважлівасіію. рухамі, сціпласі)ю. пранікнёным поглядам вачэй, удумлівасцю. Ад бацькі перадалася Упадзіміру схільнасць да лінгвістыкі. Калі маці Дубоўкі нават у Маскее гаварыла толькі па-беларуску і была непісьмечнай, дык бауька Уладзіміра валодаўрускай, польскай,
літоўскай, яўрэйскай і нямецкаймовамі. МаціДубоўкі перадала яму не толькі лексіку беларускай мовы, але і яе мілагучнасць, усе пюнкасгіі вымаўлення, музычнасці, выразнасці, фальклорнага багацця.
У сям ’іДубоўкаў панавала жывая, чыстая беларуская мова, у атмасферы якой арганічна ўзрастаў талент Уладзіміра як нацыянальнага паэта».
На працягу 1923-1925 гг Гаўрыла Гарэцкі выкладаў эканамічную геаграфію ў беларускім сектары Камуністычнага ўніверсітэта нацыянальных меншасцяў Захаду (Масква), a Уладзімір Дубоўка—тамсама беларускую літаратуру. Гаўрыла нярэдка хадзіў на лекцыі сябра, якія лічыў бліскучымі і вельмі цікавымі: «Аднойчы трапіўя на лекцыю Дубоўкі праМаксіма Багдановіча. Гэта былалекцыя-імправізацыя. Уладзімір гаварыў без усякіх папер, без усякіх дапшюжнікаў і падручнікаў Урыўкі з твораў Багдачовіча дэкламаваў на памяць.
Гэтая лекцыя нагадвала прамову Дубоўкі на ліхаборскай маёўцы ў 1921 г. Але болый увагі ў ёй надавалася аналізу мастацкай вартасці твораў Багдановіча, іх вытокаў, параўнанням, арыгінальяасці, сацыяльнай накіраванасці, ідэёвасці, новым йіляхам, новым формам, філасофскаму асэясаванню, неўміручасці беларускага слова.
Дубоўка гаварыў з выключнай перакананасцю, захапленнем, замілаваннем да Максіма Багдановіча, глыбокай павагай да надзвычайнаймужнасці паэта, даяго адданасці беларускаму працоўнаму народу і Беларусі. Студэнты слухалі Уладзіміра Дубоўку з найвялікшай увагай».
3 Вільні ў Мінску 1923 г. прыехаў Максім Гарэйкі. У хуткім часе ён пачаў рыхтаваць да трэцяга перавыдання «Гісторыю беларускае літаратуры», у сувязі з чым запрасіў на сваю кватэру Уладзіміра Дубоўку і Алеся Якімовіча. Апошні згадваў: «...Максім Іванавіч меўся абмеркаваць з Дубоўкам першы раздзел гэтай ктгі — народную творчасць... Гэта была
размова двух знаўцаў вышэгішага, што называеіріа, класа ў такой справе».
У сярэдзіне 1920-хгг. выйшла некалькі зборнікаўУ Дубоўкі. У архіве Гарэцкіхзахоўваецца кніга «Наля» (1927) з надпісам: «Гурыку Гарэцкаму. 20 ліпеня 27. Маскеа. Уладзік». Верш «Цаля за цаляй» прысвечаны «Г. Г.» (Гаўрылу Гарэцкаму):
Любы мой браце! — не мы — дык другія, Справа жывая не можа памерці Можам і не расцвіўшы загінуць, Але не здрадзім ні думцы, ні сэрцу.
Максім Гарэцкі ў выступленні 2 студзеня 1925 г. на літаратурнай вечарыне «Маладняка», а потым у адпаведнай публікацыі адзначыў што сярод іх ёсць вельмі здольныя паэты, і першым назваў У. Дубоўку. У 4-м выданні «Гісторыі беларускае літаратуры» (1926) ён больш падрабязна разгледзеў творчасць Уладзіміра Дубоўкі. Пазней назваў яго «шукальнікам арыгінальнага хараства ў вершаскладанні» і так ацаніў творчасць: «...мастацтвам сваіх лірычных вершаў і паэмак заняў ужо адно з самых першых месцу беларускай паэзіі. Уяго творчасці — глыбіня, музыкальнасць, свядомае хараство... ».
За гэты час Гаўрыла Гарэцкі стварыў кафедру эканамічнай геаграфй Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі), стаў арганізатарам і дырэктарам Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі ў Мінску, адным з заснавальнікаў Беларускай акадэмп навук і самым маладым (28-гадовым) акадэмікам за ўвесь час яе існавання.
Плённая творчая праца братоў Гарэцкіх і Уладзіміра Дубоўкі гвалтоўна абарвалася ў 1930 г. Яны разам з вялікай колькасцю прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі былі арыштаваны па выдуманых справах «Саюза вызвалення Беларусі» і «Беларускага філіяла Сялянскай працоўнай партыі». Усе былі сасланы і ў сярэдзіне 1930-х гг. зноў арыштаваны. Максіма Гарэцкага
Юлютага 1938 г. расстралялі ў Вязьме. ГаўрылаГарэцкі яшчэ двойчы адсядзеў у сталінскіх казематах. Уладзіміру Дубоўку спачатку падоўжылі тэрмін высылкі на 2 гады, у 1937 г. асудзілі на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў, у 1949 г. ён быў арыштаваны ў трэці раз і атрымаў пакаранне — 25 гадоў зняволення.