Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Неяк я прывёз Алеся Міхайлавіча паглядзець наш музей валуноў, а гэта — унікальны музей, адзіны такога тыпу ў свеце. Я расказаў яму пра паходжанне валуноў, пра ледавікі, якія іх прынеслі, звязаныя з імі легенды, пра падзеі мінулага, сведкамі якіх яны былі, і г. д. Алесь Міхайлавіч вельмі ўважліва слухаў і сам стаў расказваць пра гісторыю беларускага народа, нашага краю. Адбылася ў нас цікавая размова пра ўплыў прыроды на чалавека, сувязь маляўнічых ландшафтаў на станаўленне будучых мастакоў пяра і пэндзля. Яму спадабаўся наш музей, і ён адзначыў, што цяпер зусім па-іншаму ставіцца да валуноў — гэтых маўклівых сведкаў даўніны
Вельмі цяжка перажываў Алесь Адамовіч смерць сваёй маці. Падышоў час ставіць помнік Ён звярнуўся да мяне з просьбай знайсці прыгожы не надта вялікі валун на магілку. У хуткім часе знайшлі такі, які яму спадабаўся. Але не павёз яго ў Глушу, а папрасіў пакласці каля галоўнага будынка Акадэміі навук — я адчуў, што ён не ўпэўнены, ці ставіць іменна такі помнік. Потым мне сказаў, што паставіў звычайны помнік, такі, як ва ўсіх, бо вяскоўцы не зразумеюць і палічаць, што вось сын прыціснуў маці каменем і не дае магчымасці быць вольнай яе душы. А далей дадаў: «А я б хацеў, каб у мяне быў валун».
У той час, калі Алесь Адамовіч ужо паехаў з беларускай Вандэі ў Маскву, стаў народным дэпутатам СССР, калі папулярнасць яго як смелага грамадзянскага дзеяча высока ўзрасла,
ён аднойчы прыехаў у Мінск на канферэнцыю дэмакратычных сіл, якая адбывалася ў Чырвоным касцёле. У перапынку мы стаялі разам і размаўлялі на розныя тэмы. Падышлі хлопцы з радыё і папрасілі даць інтэрв’ю. На пытанне пра адносіны беларускіх уладаў да працэсаў дэмакратызацыі Алесь Адамовіч паглядзеў на мяне і, пэўна, прыгадаўшы музей валуноў, адказаў, што ўлады, як тыя замшэлыя нямыя валуны, не хочуць ніякіх зрухаў наперад.
Галоўнае крэда Алеся Адамовіча—усюды змагацца за праўду, шукаць ісціну —у жыцці, літаратуры, грамадстве. Адным з першых ён сказаў праўду аб чарнобыльскай катастрофе, якую ўлады замоўчвалі. Дайшоў да самых вярхоў і ў Мінску — да М. Слюнькова, і ў Маскве — да М. Гарбачова, першы пачаў біць у жалобны набат. Алесь Міхайлавіч ведаў, што гэта можа нашкодзіць яму асабіста, але здрадзіць праўдзе не мог. Я памятаю, як прэзідэнт Акадэміі навук БССР М. Барысевіч раіўся са мной наконт кандыдатаў у акадэмікі і назваў у тым ліку і члена-карэспандэнта А. Адамовіча. Я адразу падтрымаў яго кандыдатуру. У спіс кандыдатаўу акадэмікі нановыя выбары, які падаваўся ў ЦК КПБ, было ўключана і яго прозвішча. У той час і колькасць новых членаў акадэміі, і нават персанальны спіс кандыдатаў зацвярджаўся ЦК КПБ, якому такія барацьбіты за праўду, як Адамовіч, зусім не падабаліся, і таму Першы сакратар ЦК КПБ М. Слюнькоў выкрасліў прозвішча гэтага выдатнага пісьменніка і вучонага-літаратуразнаўцы.
Алесь Адамовіч — чалавек чыстага сумлення, горача ўспрымаў усе падзеі сучаснага жыцця, бясстрашна кідаўся ў самыя кіпельныя яго кропкі, змагаўся і марыў пра лепшую будучыню свайго народа, сваёй Бацькаўшчыны, усяго чалавецтва, ніколі не заставаўся абыякавым, бо абыякавасці не цярпеўусім сваім нутром. Сэрца не вытрымала напружання — здарыўся інфаркт.
Апошні раз я сустрэў Алеся Міхайлавіча позняй восенню на дачы каля Раўбічаў. Ён ішоў на прагулку ўздоўж Дуброўскага вадасховішча. «Распрацоўваю разбоўтанае сэрца, — сказаў з
лёгкай усмешкай. Потым дадаў: — Пара перабірацца дахаты, назад у Мшск. Возьмеце мяне ў акадэмію, знойдзецца месца для мяне?» Я з вялікай радасцю падтрымаў такое рашэнне. Ён пайшоў далей ужо не такім шыбкім крокам (амаль подбегам), як раней, але па-ранейшаму стромкі, прыгожы, задумлівы Такім я яго 1 запомніў.
Праз некалькі месяцаў А. Адамовічараптоўна не стала. Дом літаратара не змог змясціць усіх, хто хацеў развітацца з ім.
На наступны год пасля смерці Алеся Адамовіча ў пачатку верасня сабраўся Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры «Незалежная прэса: свабода і адказнасць», які прайшоў пад знакам і ўплывам думак выдатнага пісьменніка. вучонага, грамадзянскага дзеяча. Былі ўручаны першыя Літаратурныя прэмп імя Алеся Адамовіча ў галше публіцыстыкі за 1995 год. Усе ўдзельнікі прыехалі ў Глушу на моплкі, дзе яго мяцежны дух знайшоў супакой побач з бацькамі, братам. I ляжыць там прыгожы светла-чырвоны валун з хвалістымі пражылкамі, якія нагадваюць поўнае турбот і неспакою жыццё. I на ім сціплы, але вялікі па значэнні надшс: «Алесь Адамовіч», а трохі вышэй выбіты невялікі крыжык. I гэты валун — цудоўнае стварэнне вечнай прыроды, які выбралі Вера Сымонаўна Адамовіч, Васіль Быкаў, Валерый Янушкевіч і я сярод калекцыі музея валуноў Акадэміі навук, будзе вечна нагадваць нашчадкам пра славутага сына Беларусі.
Як асабісты запавет пакінуў мне Алесь Міхайлавіч надшс на кнізе «Браму скарбаў сваіх адчыняю»: «Дарагому Радзіму Гаўрылавічу, якому несці далей выдатны цяжар дабрыні, сумленнасці і таленту Гарэцкіх. Жадаю Вам здароўя, сіл і поспехаў на гэтым шляху’ 11.10.1980. Я. Адамовіч».
Нялёгка гэта, але стараюся.
1997
«Дзеці нацдэмаў»
Каля ўвахода ў будынак Вялікага тэатра оперы і балета, дзе праходзіў Першы з’езд беларусаў свету (1993), апынуліся за размовай Вітаўт Кіпель, Мая Кляшторная, Алеся Бабарэка, Ганна і Марыя Смоліч і я. Галя, мая жонка, зрабіла фота: «Дзеці нацдэмаў», ці «Дзеці Інбелкульта» — нашчадкі беларускіх адраджэнцаў, якія працавалі ў Інбелкульце. Пазней пад апошнім надпісам гэтае фота было змешчана ў кнізе «Першы з’езд беларусаў свету».
1997
Сэрца рвецца на Радзіму
На Другім з’ездзебеларусаў краін Балтыі (верасень 1998 г.) быў Зянон Пазьняк, які прыйшоў праводзіць нашу групу ўдзельнікаў з Мінска. Мы з жартамі, вясёлыя садзіліся ў мікрааўтобус. Зянон — заўсёды такі мужны чалавек з цвёрдым характарам — падышоў да нас і з вялікім сумам у вачах ціхім хрыплаватым голасам, які крыху зрываўся і ў якім нават адчуваліся далёкія слёзы, сказаў: «Я нікому і ніколі не зайздросціў, а вось зараз усім вам моцна-моцна зайздрошчу — вы варочаецеся ў Мінск, на радзіму. Мне так хацелася б быць з вамі, так дадзела быць у замежжы, так нуджуся па Бацькаўшчыне». Сумна-сумна паківаў нам галавою і памахаў рукою, усміхнуўшыся з гаркотай на вуснах. Як цяжка жыць на чужыне, калі сэрца рвецца на Радзіму! Хлопцы ўсю дарогу без перапынку спявалі розныя песні, а я сядзеў моўчкі, і ўвесь час у вачах стаяла сумная адзінокая постаць Зянона, якая і дагэтуль не-не ды зноў у памяці маёй усплыве...
1998
Да юбілею
Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
У гэтыя дні краіна ўрачыста адзначала 70-годдзе з дня ўтварэння Беларускай акадэміі навук — галоўнага цэнтра навукі. Усім зразумела, што без навукі няма развіцця, няма прагрэсу. Гэта добра ведалі і ў былым Савецкім Саюзе, таму найбольшы ўздым навуковых даследаванняў і ў нашай акадэміі прыйшоўся на 70—80-я гг. Цяпер НАН Беларусі перажывае, як і ўся краіна, нялёгкія часы, але жыве і працуе. У юбілейныя дні трэба ўспамшаць не толькі дасягненні і поспехі, але нагадаць і тыя цяжкасці і адмоўныя з’явы, якія ўставалі на шляху навукі і яе дзеячаў, не забываць гістарычныя крокі развіцця навукі і адсюль рабіць адпаведныя вывады на будучыню.
На жаль, у развіцці савецкай навукі вялікую ролю адыгрывалі самыя розныя палітычныя моманты, валюнтарысцкія дзеянні асобных палітычных кіраўнікоў СССР. Дастаткова ўспомніць высылку «вон мз Россня» лепшых прадстаўнікоў «буржуазной наукн», якую зрабіў Ленін у 1922 г., знішчэнне выдатных вучоных у сталінскіх лагерах, трагічныя сітуацыі, якія стварыліся вакол такіх навук, як кібернетыка, біялогія і асабліва генетыка ў час праславутай лысенкаўшчыны, мовазнаўства, якое вызначалася «выдатнейшымі» творамі «самого мудрого ученого», пошукі «касмапалітызму» ў навуцы, «ворагаў» ад сіянізму ў медыцыне і г. д.
Усе гэтыя праявы таталітарызму моцна паўплывалі на развіццё навукі і ў Беларусі. Пасля арганізацыі ў 1922 г. Інстытута беларускай культуры. які адыграў вялікую ролю ў станаўленні беларускай навукі і культуры, а таксама ў беларусізацыі ўсёй грамадскасці рэспублікі, ужо праз два гады вучоныя інстытута ўзнялі пытанне аб утварэнні Акадэміі навук, прычым такую ініцыятыву падтрымала і кіраўніцтва БССР Але самастойна вырашыць гэтую праблему было немагчыма — патрэбен быў дазвол Масквы, які па самых розных — галоўным чынам палітычных — матывах быў атрыманы толькі ў самым канцы
1928 г. Зноў па тых жа прычынах сярод акадэмікаў — заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук (1 студзеня 1929 г.) не было імёнаў такіх выдатных навукоўцаў таго часу, як Я. Карскі, А. Смоліч, М. Доўнар-Запольскі і некаторых іншых.
Трэба адзначыць, што перад гэтай гістарычнай падзеяй былі вялікія спрэчкі аб тым, якой павіннабыць БАН. Г. Гарэцкі напісаў спецыяльную запіску «Аб арганізацыйных прынцыпах будовы Беларускай акадэміі навук»1,у якой падкрэсліў: «...акадэмія навук павінна быцьусебаковай і ахопліваць як навуковыя дысг/ыпліны са сферы кулыпуры (гуманітарныя дысцыпліны), у сферы прыроды (так званыя точныя і «чыстыя» навукі), так і са сферы тэхнікі і гаспадаркі (так званыя прыкладныя навукі) [. .]. Сыстэма навукі адзіна, і тэхнічныя дысйыпліны ў такой жамеры навукі, як і кожная з «чыстых» навук, калі толькіў тэхнічнай дысцыпліне ўжываецца навуковы мэтад [...]. Беларуская акадэмія навук павінна сканцэнтраваць / плянаваць усю навукова-даследчую працуўБССР». Тым не менш у БАН тады быў зроблены перакос у бок гуманітарнай сферы: было абрана 20 акадэмікаў-гуманітарыяў і 10 — прыродазнаўцаў
Ужо праз 1,5 года пасля стварэння БАН амаль усе яе заснавальнікі былі арыштаваны, асуджаны як «нацдэмы», высланы за межы рэспублікі, а ў сярэдзіне і канцы 30-х гг. многія з іх расстраляны. Гэтыя выдатныя вучоныя загінулі разам з сотнямі лепшых прадстаўнікоў культуры, навукі, народнай гаспадаркі Беларусі. Цяпер яны поўнасцю рэабілітаваныя за адсутнасцю складу злачынства
Наш вядомы скульптар А. Шатэрнік зрабіў мемарыяльную дошку з імёнамі тых вучоных і грамадскіх дзеячаў, якія працавалі ў Інбелкульце. Мнопя з іх былі першымі акадэмікамі Беларускай акадэміі навук, і сярод іх першы прэзідэнт У Ігнатоўскі, мовазнаўцы С. Некрашэвіч і Я. Лёсік, паэты Янка Купала і Якуб Колас, гісторыкі В. Ластоўскі і першы рэктар БДУ У Пічэта