Ну, а мне на светлую памяць пра Мікалая Мікалаевіча — апантанага гісторыка і пра майго бацьку засталіся дзве вялікія кнігі «Полное собранме Русскнх летопмсей» з аўтографамі М. М. Улашчыка: «Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму з глыбокай пашанай. 6.IV.75» і «Гаўрылу Іванавічу Гарэцкаму — чалавеку і вучонаму. Помнік нашай культуры. 13.VII 80». 1996, ліпень Гены спадчыны На дачы разбіраў лісты бацькоў. Яшчэ раз здзівілі гены, якія прырода выпрацавала за многія стагоддзі: гляджу на некаторыя татавы лісты і нават сам адразу не магу адрозніць, хто шсаў — ці тата, ці я. 1 Дзімка — мой унук таксама заўважыў вялікае падабенства почыркаў. Успомніў, як многа гадоў таму — мусіць, у сярэдзше 50-х, я часта працаваў у бібліятэцы Аддзялення геалогіі AH СССР на Стараманетным завулку ў Маскве. Аднойчы падыходзіць да мяне незнаёмы мужчына і пытаецца: — Вы Гарэцкі? — Так. — А я даўно прыглядаюся да вас і бачу, што сядзіць малады Гурык. Аказалася, што гэта быў Сяргей Ждановіч — даўні сябра маіх бацькоў, які таксама, як і тата, быў асуджаны па справе Працоўнай сялянскай партыі ў 1930 г. і высланы з Беларусі. 3 таго часу яны не бачыліся і не ведалі нічога адзін пра аднаго. Праз мяне яны зноў пачалі перапісвацца і сустракацца. Гены ў спадчыну перадаюць не толькі аблічча, характар, звычкі некаторыя, але нават і почырк. 1996 «Одобрям-с» і абяцанкі На першым сходзе «Белорусского профессорского собрання» не прагучала ніводнага слова па-беларуску. Сход прайшоўу старым стылі савецкай рэчаіснасці: «Одобрям-с». Такое ўражанне, што як быццам гэта зусім не 1996 год, — «машына часу» адкінула нас на гадоў 20 назад, зноў у самае «лепшае» грамадства — «развіты сацыялізм». Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь прапанаваў беларускім прафесарам «заключнть сделку»: «Я вам дам льготы, которые вы проснте (повыстгь зарплату, дать пенсню натом уровне, как ее получают полковнйкй н т. д.), а вы правнльно проголосуйте на референдуме». Цікава, ці многія прафесары клюнуць на гэтую прыманку? 1996 Віхар спраў адхіляе ад суму Яшчэ краваточыць глыбокая рана, якую сэрца атрымала ад раптоўнай смерці аднаго з маіх лепшых вучняў і адданага сябра Уладзшіра Кажэнава (25 красавіка 1996 г.), як лёс нанёс новы нечаканы ўдар: а 7-й гадзіне раніцы пазваніў мой калега па працы Раман Айзберг: «Ноччу памёр Эрык. » Э. А. Ляўкоў— адзін з таленавінейшых геолагаў Беларусі, рознабаковых зацікаўленасйяў чалавек, сапраўдны інтэлігент. Вялікая страта! Нічога не хацелася рабійь, куды-небудзь ехаць — абыякавасць ахапіла ўсяго, легчы б і сумаваць, ды і ў самога нешта сэрца забалела. Але трэба! Мо ўнутраны прымус, абавязак перад грамадствам і ратуе нас. I пачаўся сапраўдны «жыццёвы меланж»: абмеркаванне колькасці месц і кандыдатур на будучыя выбары членаў АН Беларусі; клопат пра месна на могілках для Э. Ляўкова — Чыжоўка (там мані яго пахавана) ці Паўночныя; святкаванне 50-годдзя маёй памочніцы Ларысы Аляксандраўны Лецка; вучоны савет геафака БДУ; адкрыццё міжнароднага форуму «Улада і свабода слова» і г. д. Прымус, а затым жыццёвы меланж закручвае ў віхуры спраў прымушае з нечым змагацца, адхіляе ад суму і гора, троху забыцца пра іх, — і зноў рухаешся, не паспяваючы адлічваць, як бяжыць такі шыбкі час... 1996 Свабода слова1 Слова можа быць самым розным. Але свабоднае слова — гэта слова сумлення, шчырасці, боскасці. Яно ідзе ад сэрца, ад чыстай душы. Асаблівую крыштальнасць і яскравасць такое слова атрымлівае тады, калі яно гаворыцца ці пішацца на роднай матчынай мове, якая, як кожная клетачка чалавечага цела, магутнымі генамі перадалася ад маці, ад роднай зямелькі, ад кута роднага, ад народа і Бацькаўшчыны. Хлуслівае слова, слова дэмагогп і хітрасці, здрады і зайздрасці, подласці не належыць да слова свабоды, бо яно ўжо нясе ў сабе гэтыя адмоўныя якасці няволі — прымусу вонкавага і ўнутранага, уціску сатанінскіх пачуццяў. Свабоднае слова не можа ісці ад чалавека несвабоднага, баязлівага, няшчырага, з рабскім пачуццёму сэрцы. Яго вымаўляе толькі той чалавек, які заўсёды застаецца самім сабою, які стараецца не здавацца, а быць. А як гэта не проста ажыццявіць у наш час і час нядаўняга мінулага! Сапраўдная дэмакратыя можа быць толькі пры свабодзе слова. Дыктатарскае слова таталітарызму — слова прымусу, дэмагогіі і хлусні. Яскравым паказчыкам дэмакратыі можа служыць ступень свабоды сродкаў масавай інфармацыі — чым яна большая, тым больш і дэмакратычных свабод у краіне. Амаль кожная ўлада не можа заўсёды гаварыць шчырае свабоднае слова і таму не надта любіць свабоду слова. Асабліва яно ненавісна камандна-адміністрацыйным, таталітарным, дыктатарскім сістэмам. Пасля мнопх дзесяцігоддзяў хлуслівых слоў бальшавіцкай улады мы нарэшце з вялікай радасцю пачулі словы праўды, якія так дапамагалі нам, наскрозь прасякнутым рабскім станам, выціскаць з сябе па кроплі гэтае зневажаючае нас, але такое прывычнае пачуццё. На жаль, мы не паспелі дастаткова поўна гэта зрабіць. 1 Выступленне на міжнародным форуме «Улада і свабода слова» ў верасні 1996 г. Нас зноў пагналі на рэферэндум, які забараніў нашы гістарычныя сімвалы і загнаў родную мову ў цесны кут, а цяпер заве на новы рэферэндум, які адкрывае вароты для поўнай дыктатуры. Тады мы таксама чулі крыклівыя словы пра «царскую» ўладу, які даваў першы рэферэндум. Няўжо мала царскай'? Якую ж патрэбна? Няўжо мы забыліся, што іменна шляхам рэферэндумаў у нашым стагоддзі прыйшла да поўнай улады адна з найбольш крывавых дыктатур Еўропы, якая нарабіла столькі бед і гора ўсяму свету?! Ды і другая, не менш крывавая дыктатура, якая прыйшла да ўлады шляхам рэвалюцыі, потым не адзін раз карысталася для апраўдання сваіх жудасных дзеянняў «усенароднай» згодай вялікай краіны. Наша інтэлігенцыя, якая, па сутнасці, заўсёды была разнастайнай, пад націскам бальшавіцкай улады зрабілася афіцыйна аднадушнай. Цяпер яна прыкметна разблакіравана. На жаль, значна меншая яе частка застаецца нацыянальна свядомай, вернай ідэям беларускага адраджэння. Яе свабоднае слова слаба даходзіць да народа. Яно мала гучыць па радыё і тэлебачанні, бо ўладамі туды амаль не дапушчаецца. Газеты з такім шчырым словам уціскаюцца, а многія беларускамоўныя да таго ж і вельмі малатыражныя (адвучылі людзей ад роднай мовы). Затое значна больш інтэлігенцыі з блокаў напужаных маўчальнікаў ці прыстасаванцаў-флюгераў, гатовых служыць любой уладзе, якая цяпер модная Тут ёсць розныя групы: адных улады прыгрэлі, даўшы добрае месца; другіх адарылі прэміямі ці званнямі; трэціх абяцалі не чапаць і фінансаваць, калі будуць паслухмянымі, і г. д. I глядзіш, змяніўся чалавек: гаварыў словы свабодныя, а зараз — толькі тыя, якія патрэбны, і нават мовай роднай ужо не карыстаецца, каб падабацца ўладам (а то яшчэ палічаць нацыяналістам). Сярод такой інтэлігенцыі заўсёды многа было людзей з «дзвюма душамі», а зараз развялася значная колькасць і «мнагадушных». Адзін на адзін ён гаворыць з табой адно, на калідоры, гледзячы з якой кампаніяй, — другое ці трэцяе, афіцыйна — ужо пускае ў эфір новае хлуслівае слова, толькі каб падабалася наверсе. Сёння ён складае добрыя словы ў адну Канстытуцыю, заўтра — ужо падбірае патрэбныя для гаспадара словы — пад другую. Любімае слова такога чалавека: «одобрям-с». Прыкладам такога слова інтэлігенцыі можа быць «первая конференцня Белорусского профессорского собрання». на якой не прагучала ніводнага беларускага слова (калі не лічыць некалькіх слоў. якімі ўжо па звычцы перадражніў дэмакратаў ініцыятар рэферэндуму), а галоўны матыў выступаючых: «одобрям-с». А ёсць яшчэ навуковыя словы розуму, да якіх трэба тэрмінова прыслухацца ўсім людзям на зямлі, і перш-наперш уладам усіх краін свету. Навукоўцы прыйшлі да пераканання, што калі чалавецтва будзе жыць так, як яно жыве сёння, дык чалавечая цывілізацыя не перажыве і некалькіх пакаленняў. Справа ў тым, што страшэнная дэградацыя навакольнага асяроддзя (ужо на мяжы экалапчнай катастрофы), выбухападобны ўзрост колькасці насельніцтва на планеце, хутка ўзрастаючае сацыяльнае расслаенне насельніцтва свеіу і іншыя негатыўныя працэсы прывялі чалавецтва на парог крытычнага перыяду ў гісторыі цывілізацыі — на парог агульнай катастрофы. Павінна адбыцца кардынальная змена сучаснай парадыгмы развіцця чалавецтва, патрэбна новая канцэпцыя ўстойлівага развіцця, якая забяспечыць жыццёвыя патрабаванні сучаснай супольнасці людзей і не будзе перашкаджаць такой жа магчымасці для будучых пакаленняў! Усё гэта магчыма толькі пры свабодзе слова ва ўсіх краінах свету. Жыве свабоднае слова. якім будуць карыстацца і ўлады і ўвесь народ! Няхай жыве і пашыраецца свабоднае слова і ў Беларусі! 1996 Губляю вучняў і сяброў Як кажуць, «Бог любіць тройцу»: у мінулым годзе памерлі У Кажэнаў і Э. Ляўкоў, а ўжо 29 студзеня 1997 г. зноў непапраўная страта блізкага вучня і сябра — ад інсульту раптоўна памёр Косця Манкевіч, якога пахавалі на яго радзіме — у вёсцы Ціханава Слабада. Успомнілася, як мы разам з бацькам любілі сюды прыязджаць па грыбы, і кожны раз сустрэча з гэтымі цудоўнымі мясцінамі прыносіла вялікую радасць, a спатканне і размовы з добрымі і сардэчнымі бацькамі Косці, з тутэйшымі вяскоўцамі, якія размаўлялі на прыгожай беларускай мове, былі такімі прыемнымі. Пра многіх з іх, якім давалі выразныя клічкі, Коспя цікава апавядаў. Вось адзін з лепшых дамоў у Ціханавай Слабадзе — тут жыве Амерыканец, які з’ехаў у Амерыку, а потым вярнуўся на бацькаўшчыну. Бліжэй да лесу хата Адзінока, — ён так моцна кахаў адну жанчыну, якая выйшла замуж за іншага і паехала з сям’ёй у Польшчу, што так і застаўся адзін. Тут жыве Воўк — ён разам з сябрам пасвіў авечак, і на іх напаў воўк, якога сябра рукамі задушыў, а наш герой так напужаўся, што ўцёк, а потым бясконца ўсім хваліўся, як ён і яго сябра задушылі воўка. Як тады было радасна спаткацца з добра знаёмай вёскай, так сумна і балюча было прыводзіць сюды нашага дарагога Косцю ў апошні яго шлях на радзіму. 1997 Беларусь — крыніца талентаў для культур іншых краін У газеце «Рэспубліка» прачытаў, што аўтар (слоў і музыкі) неафіцыйнага гімна Амерыкі «Божа, храні Амерыку» (1939)— Ізя Бейлін з Магілёва. У Амерыцы ён стаў Ірвінгам Берліным — каралём амерыканскай песні і пражыў 102 гады.