Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
' Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь — Ф. 101. — Вып 1. — Спр. 2968. — Арк. 1-4.
і інш. Як было б прыгожа адкрыць гэтую дошку на былым будынку Інбелкульта (Рэвалюцыйная, 15) у юбілейныя дні! Але яна ўжо амаль год пыліцца ў памяшканні Нацыянальнага культурна-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны, які знаходзіцца ў тым жа будынку. Нехта, каму не падабаюцца некаторыя імёны, адзначаныя на дошцы, зноў жа па нейкіх палітычных матывах не дазваляе яе адкрыццё, не хоча, каб ушанавалі памяць беларускіх вучоных — ахвяр бальшавіцкага рэжыму.
У далейшым развіцці Акадэміі навук Беларусі, асабліва пасля вайны, адбыўся значны перакос у бок фізіка-матэматычных і тэхнічных навук, якія атрымалі шпаркі рост, і наадварот, марудны ўздым мелі гуманітарныя навукі і зусім слабы — навукі аб Зямлі. Цяпер у акадэміі 10 устаноў фізіка-матэматычнага профілю і ў іх 40 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў, у фізіка-тэхнічных навуках 12 устаноў і 35 членаў акадэміі, у гуманітарных — 8 устаноў з зусім малой колькасцю супрацоўнікаў і 36 членаў акадэміі, а навукі аб Зямлі маюць толькі 4 установы і 10 членаў акадэміі і нават не вылучаны ў асобнае аддзяленне навук.
Калі Беларусь стала суверэннай дзяржавай, асабліва ўзрасла роля «рэгіянальных» навук, такіх, як геалопя, геаграфія, экалогія, глебазнаўства, заалогія, батаніка, аграномія, гісторыя, літаратуразнаўства, мовазнаўства і г. д., бо толькі беларускія вучоныя могуць мэтанакіравана і эфектыўна працаваць у гэтых напрамках. Без належнага ўзроўню такіх навук не можа інтэнсіўна развівацца народная гаспадарка.
За ўвесь час існавання Акадэмп навук яе кіраўніцтва «выбіралася» толькі пасля ўзгаднення кандыдатур зуладамі рэспублікі і з Масквой. Адзінае выключэнне — выбары Прэзідыума АН Беларусі на чале з акадэмікам Л. М. Сушчэнем (красавік 1992 г.)у часы кіравання С. С. Шушкевічаі В. Ф. Кебіча. У Савецкім Саюзе наша«самастойнасць» была настолькі «вялікай», што ўсе планы і праграмы прац АН БССР, кожную кандыдатуру акадэміка і члена-карэспандэнта і г. д. трэба было ўзгадняць
не толькі з рэспубліканскім ЦК КПБ, але і з Акадэміяй навук СССР у Маскве. Як прыклад умяшання ўладаў можна нагадаць выключэнне са спісу кандыдатур для выбараў у акадэмікі Алеся Адамовіча. У тыя часы без дазволу ЦК КПСС і CM СССР (Масква) не тое што адчыніць новы інстытут, але нават даць шшую назву ўжо існуючаму было немагчыма.
Усё гэта ўспамінаецца таму, што 70-годдзе НАН Беларусі праходзіць на фоне палітыкі аб’яднання Беларусі і Расіі ў адну дзяржаву. Праўда, тут жа ідзе агаворка аб захаванні самастойнасці краін. Поўная алагічнасць! Ці не будзе падобна такая «самастойнасць» на толькі што ўзгаданае з нашага мінулага жыцця9 Ці будзе ў новай дзяржаве самастойная Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, а не ператворыцца ў Мінскі навуковы цэнтр Саюзнай акадэміі навук (накшталт Санкт-Пецярбургс Ka­ra ў РАН) ці Беларускага аддзялення (падобнага да Сібірскага ў РАН)? Няўжо па кожнай кандыдатуры акадэміка, па кожнай праграме зноў прыйдзецца ездзіць у Маскву9 Зараз сітуацыя склалася так, што нават на навуковую канферэнцыю паехаць у Расію — гэта фінансавая праблема. Такія ж фінансавыя цяжкасці і ў расійскіх вучоных, якія не могуць часта прыехаць не толькі ў суседнія рэспублікі, але і адзін да аднаго. Аб’яднанне краін грошай не дабавіць. Супрацоўнічаць і распрацоўваць агульныя тэмы ніхто не перашкаджае і цяпер, як з расійскімі, так і з вучонымі іншых краін.
Урачыстасці навялі на вялікі сум і ў сувязі з моўнай праблемай. Пасля таго як Акадэмія навук Беларусі па ўказу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь стала называцца Нацыянальнай, з ужывання Прэзідыума акадэміі, яе агульных сходаў, афіцыйных дакументаў амаль зусім знікла родная беларуская мова. Замест таго каб паказваць прыклад у пашырэнні карыстаннем мовы, кіраўнікі і большасць супрацоўнікаў Акадэміі навук — эліта беларускай інтэлігенцыі — стараецца толькі дагадзіць, цалкам «працаваць» пад сучасную ўладу (не дай бог, абвінавацяць у нацыяналізме — страх бярэ!). Было сорамна, калі на ўрачыстым
сходзе ў Вялікім тэатры оперы і балета, прысвечаным юбілею, ад беларускіх дзеячаў (ні з вуснаў прэзідэнта краіны. ні з вуснаў прэзідэнта акадэміі) не прагучала ніводнага беларускага слова. Прысароміўусіх прадстаўнік «старшага брата» віцэ-прэзідэнт РАН акадэмік У Кудраўцаў, які зачытаў сваё прывітанне на беларускай мове. Зусім нядаўнаў Кіеве адзначалася 80-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Украіны — там шырока гучала ўкраінская мова. Вядома, як паважаеш сваю родную мову, так паважаюць і цябе.
Хацелася б пажадаць, каб наша акадэмія па-сапраўднаму была нацыянальнай, захавала сваю самастойнасць у цеснай садружнасні з навукоўцамі ўсяго свету і ў першую чаргу суседніх краін — Расіі. Украіны, Польшчы, краін Балтыі, далей пашырала навуковыя даследаванні, дасягнула новых вяршынь у навуцы на карысць сваёй Бацькаўшчыне і ўсіх людзей планеты.
1999, студзень
Радасць жыцця
У пятніцу ішоў у інстытут на працу. Сустрэў некалькі знаёмых — яны такія змрочныя, сумныя, незадаволеныя, усё жаліліся на жыццё, агульныя падзеі, палітычную сітуацыю. .. Усё так, але...
Я крочыў па полі праз наш Музей валуноў, глядзеў на зялёны-зялёны лес удалечыні, разглядаў цудоўны ўзор бяроз, сасёнак, клёнаў зблізку, зноў, ужо каторы раз, дзівіўся валунам — сапраўдным маўклівым сведкам далёкай мінуўшчыны, жмурыўся ад яснага яркага сонейка, адпачываў вокам на блакітна-сінім небе з мудрагелістымі фігурамі хмарак і адчуваў, як некалі ў дзяцінстве, што «радасць прыгае ў грудзёх», быў удзячны лёсу і шчаслівы, што ў 70 год я яшчэ магу бачыць такія цуды прыроды .
1999
Адам Бабарэка — выдатны беларускі адраджэнец і літаратурны крытык1
Роўна 100 гадоў таму, 14 кастрычніка 1899 г., у сям’і беззямельнага селяніна ў вёсцы Слабада-Кучынка, што на Капыльшчыне, прыгожым і багатым кутку Беларусі, нарадзіўся Адам Бабарэка — славуты беларускі адраджэнец, паэт, празаік, літаратуразнавец, таленавіты літаратурны крытык. Лёс Адама Бабарэкі, як і большасці яго паплечнікаў, не быў лёгкім, а жыццё доўгім — ён пражыўусяго 39 гадоў. Раназастаўся без бацькі, які хварэў на сухоты. Вучыўся ў Слуцкай бурсе, Мінскай духоўнай семінарыі, стаў настаўнікам. У час польскай акупацыі ўдзельнічаў у партызанскім руху, быў арыштаваны польскімі ўладамі — рубцы ад бізуноў захаваліся на ўсё жыццё. Служыў у Чырвонай Арміі. У далейшым закончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Першыя літаратурныя спробы адносяцца да 1918 г, калі ён стаў селькарам, а ўжо ў 1921 г. яго творы з’явіліся ў рэспубліканскім друку. Адначасова з вучобай у БДУ працаваў у рэдакцыі газеты «Савецкая Беларусь», выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры ў школе, а пазней — і ў Беларускім камуністычным універсітэце.
У 1925 г. выйшла з друку асобная кніга А. Бабарэкі «Апавяданні». У гэтым жа годзе ён выдаў сваё апошняе мастацкае апавяданне і надрукаваў свае апошнія вершы — вырашыў поўнасцю пераключыцца на літаратуразнаўства і літаратурную крытыку і ў гэтым дасягнуў такога высокага ўзроўню, што яго называлі «беларускім Бялінскім».
Адам Бабарэка найбольш вядомы як адзін з арганізатараў і кіраўнікоў (не столькі фармальны, колькі па сутнасці) літаратуфна-мастацкіх аб’яднанняў «Маладняк», а пазней — «Узвышша». Нягледзячы на зусім кароткі творчы ўзлёт Адама
’ Уступнае слова на навуковай канферэнцыі, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Бабарэкі, 14 кастрычніка 1999 г.
Бабарэкі — усяго 9 гадоў, ён зрабіў вельмі многа, пакінуў вялікую спадчыну, якая яшчэ ў значнай ступені не раскрыта, слаба вядома сучаснаму чытачу і патрабуе больш шырокай і грунтоўнай публікацыі як твораў самога аўтара, так і разгляду яго жыцця і дзейнасш Ён адзін з першых сярод маладнякоўцаў пачаў барацьбу за культуру, за высокі мастацкі ўзровень літаратурьр падкрэсліўшы, што «мастацтва— гэта важнейшы крытэрый таго культурнага ўзроўню, да якога падняўся той ці іншы народ або нацыя». А. Бабарэка адзін з першых убачыў у фальклоры невычэрпную скарбніцу эстэтычных каштоўнасцяў. Ён даследаваў творчаснь М. Багдановіча, К. Чорнага, У Дубоўкі, Я. Коласа, 3. Бядулі і інш Ён распрацаваў навуковую сістэму поглядаў на пранэс гістарычнага развіцця беларускай літаратуры.
Ужо ў 1930 г. разам з мнопмі Адам Бабарэка трапіў у «архшелаг ГУЛАГ». Хачу адзначынь, што светлай ніццю ў жыцці Адама Бабарэкі і Максіма Гарэцкага, а таксама іх сямей прайшло іх шчырае сяброўства не толькі на радзіме, але і ў выгнанні. Прыблізна ў такія ж восеньскія дні кастрычніка, a менавіта 10 кастрычніка 1938 г., Адам Бабарэка памёр ад запалення нырак у лагерным лазарэце УхтПечлага НКУС СССР (РэспублікаКомі). Праапошнія дні яго жыцця нядаўнанапісаў М. М. Ількевіч у дакументальным нарысе «Адам Бабарека: арест—лагерь — смерть: Расправа co ссыльнымн белорусамн в Кнрове в 1937-1938 гг.» (Смаленск: Посох, 1999).
У сваёй манаграфіі «Адам Бабарэка» (1976) Уладзімір Конан пісаў: «Яго прыродная дабрата, мяккасць, далікатнасць / сцітасць — гэтыя ўзятыя ў спадчыну тыповыя рысы нацыянальнай псіхалогіі сваііго народа — былі памножаны на выпрацаваныя ў літаратурнай дзейнасйг прынііыповасііь і рашучасйь у змаганні за праўду ў жыцці і мастацтве. Ён быў сапраўдны крытык. і таму нават яго паасобныя залішне суб ’ектыўныя маста^кія ідэі засталіся ўсё ж ідэямі, гэта значыць кашпюўчасцямі, якія пазней прынеслі свой плён».
Г. Ф. Мірчынк — выдатны геолаг-чацвярцічнік
У зале пасяджэнняў вучонага савета Інстытута геахіміі і геафізікі НАН Беларусі адразу кідаецца ў вочы шэраг партрэтаў акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў акадэміі, якія былі абраны па геалагічнай спецыяльнасці і ўжо пакінулі жыццё зямное. Усіх партрэтаў адзінаццаць, сярод іх, у цэнтры — акадэмік Георпй Фёдаравіч Мірчынк. Партрэты размешчаны па часе абрання геолагаў у члены Акадэміі навук. Першыя чатыры акадэміка былі зацверджаны яшчэ ў канцы 1928 г. пры стварэнні Беларускай акадэміі навук: першы дырэктар Інстытута геалогіі БАН М. Ф. Бліядуха, прэзідэнт AH СССР А. П. Карпінскі, вядомы ўкраінскі і беларускі геолаг П. А. Туткоўскі. Г. I. Гарэцкі быў абраны па спецыяльнасці «Эканамічная геаграфія» і толькі пазней стаў геолагам.