1 Літаратура і мастацтва. — 1997. — 7 лютага невялікую па памерах, але грунтоўную манаграфію «Максім Гарэцкі» (1968). Алесь Адамовіч як даследчык беларускай прозы адчуваў, што творчасць Максіма Гарэцкага асветлена яшчэ недастаткова, і таму вырашыў гэты недахоп часткова ліквідаваць. Ён падараваў майму бацьку сваю кнігу «Горнзонты белорусской прозы» (М., 1974), у якой зусім мала гаворыцца пра Максіма Гарэцкага, з такім надпісам: «Дарагому Г'аўрылу Іванавічу ад аўтара! Вельмі не стае кнізе гэтай аднаго раздзела. Але бачыце, як аўтар глыбакадумна падперся — зразумеў і бярэйца зноў за прайу 2.9.74 г. А. Адамовіч». Ад слова «падперся» ён зрабіў стрэлку да свайго партрэта ў кнізе, дзе пісьменнік падпірае кулаком падбародак. Алесь Міхайлавіч дэталёва вывучаў увесь надрукаваны матэрыял, архівы, часта размаўляў з жонкай Максіма Гарэцкага -— дзядзінай Лёляй (Леанілай Усцінаўнай Чарняўскай), яго дачкой — Галінай Максімаўнай, якія жылі ў Ленінградзе, а таксама з маімі бацысамі, асабліва з Гаўрылам Іванавічам, прычым такія гутаркі былі вельмі цікавыя, жывыя, з бясконцымі пытаннямі, глыбокімі развагамі і абагульненнямі. У верасні 1974 г. Алесь Адамовіч напісаў майму бацьку ліст з просьбай адказаць на даволі шырокі спектр пытанняў пра Максіма Гарэцкага. «Дарагі Гаўрыла Іванавіч! Прабачце, што пішу многа пытанняў. Але і гэтага мала, хацелася б, каб Вы вакол іх напісалі як мага больш пра ўсё, што памятаеце. Спапірэбіцца гэта не аднаму мне. Пра асобу, пра творы (як задумваліся, як пісаліся), пра яго жыццё, пра погляды, пра думкі, пра жыццё сям ’і / г. д.» Далей было шэсць грунтоўных пытанняў. Бацька адказаў падрабязна лістом памерам амаль на 10 машынапісных старонак пад назвай «Вытокі творчасці Максіма Гарэцкага». Амаль поўнасцю гэты ліст у выглядзе вялікіх вытрымак быў выкарыстаны Алесем Міхайлавічам у яго вядомай манаграфіі «Браму скарбаў сваіх адчыняю» (1980). Так атрымалася, што першы манаграфічны аналіз творчасці Максіма Гарэцкага зрабіў у 1928 г. Антон Адамовіч (надрукаваны ў часопісе «Узвышша», № 1-6). Але гэтая манаграфія засталася мала вядомай, а для сучаснага чытача і зусім невядомай, бо ўжо ў сярэдзіне 1930 г. і пісьменнік, і даследчык яго творчасці былі арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», а большасць іх твораў знішчана і забаронена на многія дзясяткі гадоў. I вось больш чым праз 50 гадоў выйшла ў свет найбольш грунтоўная манаграфія пра жыццё і творчасць Максіма Гарэцкага, аўтарам якой таксама быў Адамовіч, але ўжо не Антон, а Алесь. Перагледзеўшы ўвесь творчы шлях Максіма Гарэцкага, яго мнагагранныя творы, іх уплыў на «ўсю глыбіню беларускай літаратуры XX стагоддзя», Алесь Адамовіч у заключэнні да сваёй манаграфп першым з літаратуразнаўцаў прыйшоў да такой высновы: «Асноўная мэта нашага даследавання заключалася ў тым, каб нанова «ўпісаць» фігуру М. Гарэцкага, творчасць. спадчыну М. Гарэцкагаў беларускі літаратурны працэс. як ён бачыцца з вышыні нашага часу. Дакладней: усвядоміць, якое месца займае пісьменніку гэтым працэсе. Месца гэта — адно з важнейшых: месца класіка беларускай літаратуры. Побач з Купалам, Коласам, Багдановічам» («Браму скарбаў сваіх адчыняю». Мінск, 1980. С 194). Вялікае ўражанне на Алеся Адамовіча зрабілі пісьмы сына Максіма Гарэцкага — Леаніда з фронту, з якімі яго пазнаёмілі дзядзша Лёля і Галя ў Ленінградзе. Ён іх яскрава пракаменціраваў і надрукаваў як у згаданай манаграфіі, так і раней у часопісах «Маладосць» (1974. № 9)і«Юность» (1975. №4). Ён пісаў: « Чалавечы і пісьмеяшцкі воблік. шлях МаксімаГарэцкага мелі нечаканы працяг — ужо пасля яго смерці. Кароткі, але асляпляльны працяг у жыцці — подзвігу яго сына. .. — гэта пацвярджэнне і вышэййіая ацэнка жыцця Гарэцкага-багіькі. Гэта такое паўтарэнне бацькі, яго душы, розуму, таленту, сумленнасці і чалавечяасці:..» («Браму скарбаў сваіх адчы- няю». С. 4). Бацька і сын — Максім і Леанід Гарэцкія — зноў сустрэліся ў кнізе «На імперыялістычнай вайне» (1987), якая выйшла з цудоўнай прадмовай Міхася Мушынскага. Дарэчы, думка аб стварэнні «Блокадной кннгн» пачалася ў Алеся Адамовіча з некалькіх ленінградскіх гісторый, якія ён пачуў ад Галіны Максімаўны і якія былі такія ж жудасныя, як і з «Вогненнай вёскі», як і хатынскія. Галіна Гарэнкая пазнаёміла яго з Марыяй Гур'янаўнай Сцепанчук— першай блакадніцай (былой суседкай Гарэцкіх), ад якой А. Адамовіч 5 красавіка 1975 г. зрабіў свой першы зашс. Аб гэтым ён успамінае ў інтэрв’ю газеце «Лнтературная Россня» ад 12 сакавіка 1982 г У канйы 70-х — пачатку 80-х гг. Алесь Адамовіч многа разоў прыходзіў пагаварыць з Гаўрылам Іванавічам і на яго новую кватэру па вул. Кульман. Я жыў у тым жа пад’ездзе і таму часта прысутнічаў пры гэтых сустрэчах. Слухаць іх было заўсёды вельмі цікава. Гаўрыла Іванавіч успамінаў пра брата, пра іншых пісьменнікаў і дзеячаў таго часу. Гаварылі і пра сучасную літаратуру, яе стан і развіццё, агульныя падзеі. Алеся Міхайлавіча тады вельмі турбавала праблема ядзернай вайны, пра якую ён горача і пераканаўча апавядаў. Дзівіла лагічнасць яго думкі, неардынарнасць і смеласць яго выказванняў, якія нярэдка разыходзіліся з агульнапрынятымі паняццямі. Іншы раз Адамовіч прыносіўу падарунак свае новыя кнігі, падпісваў іх маім бацькам, а многія і мне. Расказваў пра тыя цяжкасці, якія амаль заўсёды яму прыходзілася пераадольваць пры іх друкаванні. Праўда яго кніг, часта горкая і жорсткая, многім цэнзарам, кіраўнікам і іншай закасцянелай грамадскасш нашай татал ітарнай дзяржавы, узгадаванай на разглядзе жыцця праз ружовыя акуляры сацыялістычнага рэалізму, не падабалася. Вялікі рэзананс выклікалі «Карнікі», якую большасць чытачоў сустрэла як выдатнейшы твор, у якім узняты самыя актуальныя агульначалавечыя філасофскія праблемы. Зноў не абышлося без нападак. Алесь Адамовіч разгарнуў далей той глыбокі псіхалагізм пераходу звычайнага чалавека ў здрадніка, а затым і ката, які так яскрава паказаў Васіль Быкаў Алесь Міхайлавіч заглянуў у бяздонныя таямніцы чалавечай істоты. Войны, рэпрэсіўныя таталітарныя сістэмы часта ставілі многіх людзей у такія звышумовы, што яны павінны былі рабіць канчатковы выбар: ці самому запнуць, ці стаць карнікам. Прага да жыцця ў многіх перамагала... Адамовіч сваёй кнігай заклікае выхоўваць у людзей абсалютную павагу да жыцця не толькі свайго, але і другога чалавека. На жаль, цяпер мы назіраем страшэнны працэс пашырэння жорсткасці чалавека, калі ва ўсім свеце, і асабліва ў краінах СНД, у грамадстве расце крымшалізацыя, тэрарызм, калі чалавек ужо без усялякіх «звышумоў» з надзвычайнай лёгкасцю пазбаўляе жыцця другога чалавека, Чаму так9 Чаму чалавек губляе тую маральную планку, якую ён не павінен пераступаць? Выхаваць чалавека так, каб ён адчуваў немагчымасць далей жыць самому, дараваць сабе злачынства, калі ён перайшоў гэтую планку. ІДі магчыма такое? У гэтым кантэксце і цяпер кніга Алеся Адамовіча асабліва актуальная. Вядомы беларускі кшарэжысёр Ігар Калоўскі задумаў стварыць фільм пра Максіма Гарэцкага, у якім значнае месца было адведзена размове майго бацькі і Алеся Міхайлавіча пра жыццё і творчасць пісьменніка. Гэтыя здымкі вяліся на кватэры Гаўрылы Іванавіча. Абодва субяседнікі сядзелі за вялікім круглым сталом і вялі сябе так спакойна, упэўнена, як быццам яны сапраўдныя кінаакцёры са стажам. Роўнымі выразнымі галасамі вялася гаворка пра жыццёвы шлях Максіма Гарэцкага, яго творы (прынамсі, пра стварэнне «Камароўскай хронікі»), значэнне і ўплыў творчасці пісьменніка на сучасную беларускую літаратуру. Збіраліся разы тры. і Калоўскі запісваў гэтую размову на працягу некалькіх гадзін. На жаль, у фільм трапіла толькі зусім невялікая яе частка. Успамінаецца і «валунная» тэма, звязаная з Алесем Адамовічам. Многія вядомыя дзеячы часу «развітога сацыялізму» вельмі стараліся, асабліва на схіле жыцця, так сябе паказань, так прыстасавацца да «снльных ммра сего», каб пасля смерці абавязкова трапіць на самыя прэстыжныя могілкі, а ў Маскве гэта Новадзявочыя. У сувязі са смерцю выдатнага савецкага пісьменніка Канстанціна Сіманава ўсе цэнтральныя газеты абвясцілі, што пахаванне будзе на Новадзявочых могілках. Праз некаторы час мне пазваніў Алесь Адамовіч і сказаў, што ўладная вярхушка паспяшалася даць такое паведамленне, нават не ўзгадніўшы яго з роднымі, бо не магла і падумаць, што можа быць па-іншаму. К. Сіманаў кінуў уладам яшчэ адзін апошні выклік: ён пакінуў завяшчанне, у якім прасіў спаліць яго цела ў крэматорыц а попел развеяць на Буйніцкім полі пад Магілёвам — там, дзе ён быў сведкам гераічнай бітвы з фашысцкім ворагам, дзе змагаліся прататыпы многіх яго твораў, у тым ліку выдатнага рамана «Жывыя і мёртвыя». Ён захацеў, каб хоць так з’яднацна са сваімі героямі і стаць часцінкай той зямлі, дзе навечна паляглі яны маладымі. Абарона Магілёва была настолькі гераічнай і важнай для ходу баёў што К, Сіманаў усё астатняе жыццё дамагаўся, каб гораду Магілёву прысвоілі званне «Горад-герой». Але крамлёўскія гаспадары заставаліся глухімі. Жонка і сын К. Сіманава з сябрамі цішком (бо маглі і не дазволіць) выканалі запавет пісьменніка. Каб пазначыць тое месца, дзе кінуты ў зямлю попел праху выдатнага чалавека, Алесь Адамовіч ад імя Васіля Быкава і свайго папрасіў мяне знайсці добры прыгожы валун, які стане там своеасаблівым помнікам К. Сіманаву А. Адамовіч ведаў што наш Інстытут геахіміі і геафізікі Акадэміі навук БССР стварае недалёка ад свайго будынка музей валуноў пад адкрытым небам. Мы знайшлі некалькі выразных валуноў, прыдатных для такой мэты, у розных мясцінах Міншчыны. Жонка і сын К. Сіманава агледзелі намечаныя валуны, але ні адзін з іх ім не спадабаўся. Тады вырашылі паглядзець сярод тых, якія мы ўжо звезлі да музея I тут знайшлі вялікі (каля 15 т вагой), гладка абкатаны валун, жоўта-шэры з чырвоным адценнем. Гэты валун, дзякуючы клопатам Алеся Адамовіча, і быў устаноўлены на Буйніцкім полі. На ім зроблены факсімільны подпіс К Сіманава. Сюды з’язджаюцца людзі з усіх краін СНД, наведваюць госці і з далёкага замежжа, а цяпер тут устаноўлены мемарыял з танкам, капліцай, як памяць аб запнуўшых на вайне. У гэтым ёсць і намаганні нашага няўрымслівага Алеся Міхайлавіча.