Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Колькі беларуская зямля нарадзіла выдатных дзеячаў і творцаў не толькі з беларусаў, але і з габрэяў, і іншых нацыянальнасцей!
1997
Добры прымус
24 студзеня 1997 г. у галоўнай зале Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіла юбілейная сесія, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння былога прэзідэнта Акадэміі навук БССР Васілія Феафілавіча Купрэвіча. Адкрыў сесію намеснік старшыні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь В. Русакевіч, з дакладамі выступілі прэзідэнт НАН Беларусі Л. М. Сушчэня і дырэктар Інстытутаэксперыментальнай батанікі В. I. Парфёнаў. 3 вялікім здзіўленнем пачуў, што ўсе яны выступаюць на беларускай мове (нават Парфёнаў, ад якога я ніколі не чуў слова па-беларуску). Спытаўся ў галоўнага сакратара, у чым справа Аказалася, што чамусьці быў такі загад з Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Беларус вельмі шкадуе, калі ў гасцях не было прымусу, а карыстацца роднай мовай без прымусу нават вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук не заўсёды здольныя.
1997
У майстэрні Заіра Азгура
У канцы 70-х гг. Заір Азгур вырашыў вылепіць бюсты братоў Гарэцкіх. Спачатку ён вылепіў бюст Гаўрылы Гарэцкага, які неаднойчы выстаўляўся на рэспубліканскіх выставах. Твор палічылі ўдалым, і яго набыў Дзяржаўны мастацкі музей БССР.
Я разам з бацькам некалькі разоў таксама прыходзіў у майстэрню на вул. Някрасава. Заір Ісакавіч меў выдатную зрокавую памяць. Хаця з Максімам Гарэцкім ён сустракаўся ў канцы 20-х гг, да гэтага часу добра памятаў яго аблічча. Гледзячы на мяне, ён знаходзіў на галаве нейкія асобныя контуры, дэталі,
якія былі падобныя да ўсплываўшых у яго памяці дзядзькавых: агульны абрыс галавы, часткова лоб, вуха, падбародак і г. д. [ Заір Азгур, каб больш наблізіцца да таго вобраза Максіма Гарэцкага, які паступова ўзнікаў у яго творчым уяўленні, папрасіў мяне «вытрымаць» некалькі сеансаў. Ён падкрэсліў: «Чым больш гляджу на вас. тым лепш успамінаю Максіма, і ён паўстае перада мной як жывы — у многіх рысах вашых бачу агульныя рысы роду Гарэцкіх».
У першую палову ліпеня звычайна каля 9 ці 10 гадзін раніцы я прыходзіў да яго ў майстэрню і пазіраваў 2-2,5 гадзіны. Такіх сеансаў адбылося сем. Заір Ісакавіч заўсёды быў ужо ў майстэрні, пераапрануты ў рабочую куртку, паспяваў зняць мокрае пакрывала і адкрыць гліняную мадэль бюста, вакол якога хадзіў і ўважліва прыглядаўся да зробленага ў мінулы дзень і, відань, у думках намячаў, што трэба зрабіць сёння. Урачыста ўсхваляваны («кожны раз хвалююся, калі пачынаю ляпіць»), але вельмі прыветлівы і радасны, Заір Азгур пачынаў працавапь...
У час сеансу мы ўвесь час размаўлялі па-беларуску на самыя розныя тэмы. Шкадую, што не запісаў адразу многія вельмі цікавыя думкі, якія выказваў Майстар. Усе 2-2,5 гадзіны працаваў без перапынку, але лёгка, павольна, як бы жартуючы. Калі атрымлівалася, пачынаў напяваць якую-небудзь мелодыю: часцей класічнай музыкі, a то беларускую, а зрэдку і габрэйскую песню.
У першы дзень Заір Ісакавіч прызнаўся, што кожны раз, калі ён пачынае ляпіць, яму робіцца троху страшна: а раптам не атрымаецца9 А калі не атрымліваецца тое, што хочацца выявіць, пачынаеш нервавацца, хвалявацца, ад чаго яшчэ горш робіцца. Часта сніцца скульптура, нават у сне яе лепіш, а ўсё роўна не тое... I ў страшным страху прачынаешся...
Праз некаторы час да гэтай думкі ён дадаў: «Наогул я па натуры трошку песіміст — вельмі часта сумняваюся. I калі ляплю, дык падбадзёрваю сябе, ганю няўпэўненасць і пра сябе
малюся: «Атрымаецца. атрымаецца...» Глядзіш, і праўда ўжо адчуваю, што атрымліваецца». У час творчасці, натхнення Майстар гаворыць: «Я ляплю чалавека! Я Бог!» 1 праўда, у яго постаці адчуваецца асаблівая ўпэўненасць, мужнасць, скрозь акуляры бачыцца радасны бляск яго вачэй, твар робіцца светлым, прыгожым, сівыя валасы хвалямі звісаюць на плечы, a тонкія пальцы рук хутка перабіраюць гліну, з якой раптоўна вырысоўваецца найвышэйшае тварэнне прыроды — чалавек. 1 сапраўды ўяўляеш: перад табою жывы Бог!
Заір Азгур сказаў, што вылепіў ужо каля 1000 скульптур. Кожная з іх — чалавек з рознай натурай, розным характарам, аднолькавых няма. Каля 200 скулыттур давялося самому разбіць, бо ў савецкі час, час рэпрэсій многія з іх ператвараліся ў выявы «ворагаў народа» і не маглі існаваць нават у выглядзе бюстаў. Калі прыйшлі ў Мінск фашысты, яны расстралялі таксама прыблізна 200 скульптур, прычым расстрэльвалі, як жывых людзей.
Успамінаючы сваё жыццё, Заір Ісакавіч дадаў: «Нашаму пакаленню многа давялося перажыць... Былі і голад, і знявага... Я таксамабыў і «нацдэмам» і «бязродным касмапалітам». Цярпеў і ад некаторых беларусаў за сваё габрэйскае паходжанне, a я, па сутнасці, больш беларус, чым многія так званыя беларусы, ды і для беларускай культуры зрабіў нямала...»
Перад тым як ляпіць мой бюст, Заір Азгур закончыў працу над бюстам Алеся Адамовіча, які стаяў на самым відным месцы каля працоўнай стойкі скульптара. Я пахваліў бюст, адзначыўшы, што ён нечым нагадвае Вальтэра, што ў ім выразна выступае інтэлект, розум, філасофская думка. Заір Ісакавіч адказаў, што лічыць Адамовіча адным з лепшых празаікаў, a пасля сваіх «Карнікаў» ён узняўся на недасягальную вышыню. Іменна пасля прачытання кнігі ён і запрасіў Адамовіча на сеансы.
Вельмі быў удзячны мне за тое, што я згадзіўся пазіраваць у суботу — выхадны дзень. Растлумачыўшы, што спяшаецца.
бо яшчэ хоча вылепіць не па заказу, а для душы прыблізна 15-16 скульптур, сярод якіх назваў Максіма Гарэцкага, Язэпа Лёсіка, Фрыдрыха Энгельса, Генрьтха Гейнэ, Томаса Мана. Адзначыў, што апошні, на яго думку, такі ж вялікі, як Леў Талстой 3 жывых адзначыў Івана Чыгрынава, які працягвае ў сваёй творчасці лінію Кузьмы Чорнага і Івана Мележа. Калі я спытаўся пра Васіля Быкава. адказаў: «Творы яго мне вельмі падабаюцца, але як чалавека я яго яшчэ не адчуваю. Мала з ім сустракаўся, таму яшчэ не гатовы Трэба пачакаць».
Заір Ісакавіч да сваіх твораў адносіўся, як да жывых істот: раніцай заўсёды вітаўся, у час працы з кім-небудзь з іх размаўляў, а зачыняючы майстэрню развітваўся і жадаў ім дабрыні і спакою. Ён падкрэсліваў: «У мяне тут сабраліся толькі добрыя людзі. Бойкі паміж імі тут не будзе». Потым з жартам дабаўляў: «Ну, можа быць, некаторыя троху і пасваранца. Вось, напрыклад, Іосіф Сталін і Мікіта Хрушчоў Але Карл Маркс будзе спакойна на гэта глядзець. Ну, бывайце! Спіце спакойна...»
3 часам Заір Азгур стварыў скульптуру Максіма Гарэцкага, якая спадабалася большасці гледачоў, у тым ліку брату і дачцэ пісьменніка Да 100-годдзя з дня яго нараджэння скульптуру набыла гарадская бібліятэка імя Максіма Гарэцкага ў Горках, дзе цяпер яго бюст стаіць супраць уваходу ў залу бібліятэкі.
Праз многа гадоў, ужо ў час перабудовы, давялося мне некалькі разоў наведаць новую майстэрню Заіра Азгура на вул. Пуліхава. У значна больш раскошным будынку я ўбачыў многія знаёмыя, а таксама і новыя скульптуры Заір Ісакавіч, убачыўшы, што я разглядаю яго творы, спытаў: «Гледзіце, куды я ваш бюст паставіў? Ну, дык і не шукайце — ён разбіўся. Калі хлопен ставіў яго на паліцу, упусціў яго, і той разлянеўся на маленькія кавалкі. Але не перажывайце: гэта добрая прыкмета — доўга жыць будзеце!»
Перада мной быў ужо не той Заір Азгур, які ляпіў мяне У састарэлых руках не адчувалася былой моцы. Ён сам жаліўся, што не можа так многа працаваць, як раней, калі ўвесь дзень мог прастаяць перад скульптурай Адзначыў, што заказаў
зусім няма, за званне акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР не плацяць, бо акадэмія стала Расійскай, што мала грошай, якіх не хапае нават на харчаванне... Мяне вельмі ўразіў бядотны стан выдатнага майстра.
На Прэзідыуме Акадэміі навук Беларусі мы вырашылі прыняць членаў акадэмій былога СССР у склад нашай акадэміі, каб хоць крыху маральна і матэрыяльна падтрымаць такіх людзей, як Заір Азгур. Ужо незадоўга да смерці Заір Ісакавіч Азгур Агульным сходам Акадэміі навук Беларусі быў абраны правадзейным членам.
1997, люты
Патрэбна глыбокая гуманізацыя адукацыйных працэсаў
Менавіта вышэйшая школа рыхтуе новую інтэлігенцыю — ядро ведаў, палітычную, дзяржаўную, эканамічную, тэхнічную, культурную, навуковую эліту грамадства, якая захоўвае і бясконца абнаўляе асновы культуры нацыі, развівае фундаментальныя веды для новых дасягненняў навукі і тэхнікі, стварэння новых тэхналогій. Узровень вышэйшай школы вырашае будучыню крашы, лёс эканамічнага, палітычнага і культурнага стану ўсёй нацыі. Адукацыя і навука ў былым СССР дасягнула давалі высокага ўзроўню, асабліва ў шматлікіх накірунках тэхнічных і прыродазнаўчых галінаў. Але ўся сістэма адукацыі была занадта ідэалагізаваная, імкнулася рыхтаваць стандартнага чалавека, кваліфікаванага «вінціка» — будаўніка «светлага будучага», які выхоўваўся і накіроўваўся толькі адзінай марксісцка-ленінскай філасофіяй.
Гэтая аднабаковая адукацыя мае шэраг недахопаў. Зараз найбольш патрэбна вельмі шырокая і магутная плынь (дзяржаўная праграма) па гуманізацыі, гуманітарызацыі і экалагізацыі выхаваўчых і адукацыйных працэсаў на ўсіх узроўнях, і асабліва ў вышэйшай школе.
Толькі вялікімі намаганнямі ўсяго грамадства... мы зможам дасягнуць адпаведнага ўздыму ў гэтых накірунках, без якога немагчыма нармальнае ўстойлівае развіццё краіны і ўсяго чалавецтва.
1997
Абыякавасці не цярпеў1
Упершыню Алеся Міхайлавіча Адамовіча я ўбачыўу пачатку 1970-х гг. у Мінску на кватэры маіх бацькоў, калі яны жылі павул. Акадэмічнай (цяпер вул. Ф. Скарыны). Сярэдняга росту, у простым (без усякіх гальштукаў), відань, зручным для яго адзенні, з добрай капой цёмных валасоў над круглявым тварам, ён сардэчна павітаўся з маімі бацькамі, якіх ужо ведаў раней, і таксама вельмі шчыра паціснуў мне руку. Скрозь акуляры ўважліва глядзелі разумныя карыя вочы, якія мне здаліся поўнымі дабрыні, нейкай лагоды і спакою. I таму, мусіць, ён мне спачатку нагадаў П’ера Бязухава. Але калі Алесь Міхайлавіч загаварыў характэрнай хуткай гаворкай, якая ледзь паспявала за яго яшчэ значна больш хуткай думкай, я адчуў, што гэта зусім іншы чалавек — гарачы, імпульсіўны, шыбкі, востры, шчыры, які вельмі лагічна разважае, на дзіва вобразна думае.
Алесь Міхайлавіч тады зацікавіўся жыццём і творчасцю Максіма Гарэцкага, які ў сувязі з поўнай рэабілітаныяй пачаў патроху вяртацца сваімі творамі да свайго народа. У той час ужо выйшлі з друку «Выбранае» (1960), «Віленскія камунары» (1965), «Выбраныя творы» ў 2-х тамах (1973). У прадмовах да твораў Максіма Гарэцкага, у асобных артыкулах Максіма Лужаніна, Ю. Пшыркова, Д Бугаёва, М. Мушынскага, I. Чыгрынава пераглядалася ацэнкатворчасні пісьменніка, і з кожным годам яна станавілася ўсё больш станоўчай. Д. Бугаёў выдаў