Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

Жыццёвы меланж

Радзім Гарэцкі
Выдавец: Кнігазбор
Памер: 648с.
Мінск 2013
178.76 МБ

 

Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Якая дзіўная
На нашай Мядзельшчыне Гліна!
Ганчары з яе калісьці Такія цуды выраблялі, Што нават
Ад купцоў замежных He было адбою.
♦ ♦ *
А зрабіў свісцёлку — Сама грае, Змудрагеліў пеўніка — Ён кукарэканнем сваім I мёртвага разбудзіць. Таму не верце, Што там з нейкай Месапатамскай гліны Усёмагутны Вылепіў Адама. Ён вылепіў яго.
Калі разводдзем веснім, Гразнучы
Аж па калені, Ішоў з сяўнёй Па Мядзельшчыне нашай.
На 80-годдзе ўвесь дзень цягнуліся да Максіма Танка ў хату невялічкімі групамі людзі, каб пабачыць, пагаварыць, павіншаваць і пажадаць усяго добрага. Ён быў вясёлы, трошку адшваў з чаркі. Аптымізм не пакідаў яго, але сум быў у вачах: разумеў, што не так многа засталося ў яго дзён, ды і тых з хваробай, хваляваўся за будучыню Беларусі. Побач былі дзеці, была верная сяброўка і жонка Любоў Андрэеўна, таксама вельмі слабая. Потым не стала і Любові Андрэеўны...
У апошні час Вялікі Беларус асабліва трывожыўся за лёс Бацькаўшчыны ў сувязі з тымі падзеямі, якія прывялі да рэферэндуму і іншых з’яў антыбеларушчыны ў грамадскім жыцці. Ён марыў пра незалежную дзяржаву — Беларусь, пра заможнае шчаслівае жыццё роднага народа. Больш страшнага. больш жудаснага для яго нічога не было, як страта Беларусі:
Пасля бясконцых Несправядлівых I справядлівых войн, Пасля пякельных Курапат, Хатыняў, Трасцянцоў, Апакаліптычнай Чарнобыльскай гекабомбы Часамі баюся ў рукі браць I геаграфічны атлас, Каб не ўбачыць На зямной паверхні Замест святых імён Рэк,
Ніў, Лясоў і сёл Маёй радзімы Кароткі надпіс «Калісьці
Тут Беларусь была».
Вершы і думкі паэта, яго запаветы і мары застануцца навечна з Беларуссю, бо гэта яго любы край, «дзе нават і памёршыя жывуць»:
Ты знаеш край,зачараваны край, Дзе ў салаўіных песнях — кожны гай;
Дзе вабіць сэрна неабсяжнасць ніў, Дзе ззяе хваль азёрных пераліў; Дзе зоры над курганамі мігцяць, Дзе ўдалячынь вядуць шляхі
жыцця;
Дзе кожнай хаце ты — жаданы, свой, Дзе некалі мы стрэліся з табой;
Дзе вечна птушкі свае гнёзды ўюць, Дзе нават і памёршыя жывуць.
1996
3 думкаю пра народ1
У гэтыя дні грамадскасць Рэспублікі Беларусь шырока і натхнёна адзначае 75-годдзе з дня нараджэння выдатнага творцы, класіка нацыянальнай літаратуры, народнага пісьменніка Беларусі, лаўрэата шматлікіх высокіх дзяржаўных прэмій Івана Паўлавіча Мележа. Значэнне яго творчасці ў духоўным жыцці беларускага народа надзвычай вялікае
Творчасць Івана Мележа — гэта праўдзівая эпапея глыбокага самапазнання душы беларускага народа на пераломных пстарычных рубяжах суровага і трапчнага XX ст. Пісьменнік услед за сваімі нацыянальна велічнымі папярэднікамі Якубам Коласам і Кузьмой Чорным паказаў маральна-псіхалапчныя асаблівасці і духоўныя магчымасці беларуса з такой творчай сілай і воляй, а таксама мастацкім майстэрствам, асабліва ў трылогіі «Палеская хроніка», што ў люстэрку яго творчасці, як і ў люстэрку папярэдняй нацыянальнай класікі, зноў пацвердзілася права беларуса быць «чалавекам чалавецтва», пацвердзілася апраўданасць імкнення беларускага народа на самастойную прастору ў сістэме сужыцця народаў свету для гістарычнага развіцця і гістарычнай творчасці. Нездарма адна з рэцэнзій на раман «Людзі на балоце» (крытык Янка Казека) называлася «Дарога на зямлі» Гэта значыць, «дарога на зямлі» беларуса, яго планетарны лёс.
Любоў Івана Мележа да Бацькаўшчыны была бязмежнай, балючай і светлай. Сапраўдны сын Палесся, Іван Мележ так пранікнёна і глыбока ашсаў сваіх землякоў, што яны высвеціліся як агульначалавечыя тыпы і сталі блізкімі мільёнам чытачоў многіх краш свету Як пісаў Пімен Панчанка ў прысвечаным Мележу вершы «Зямля бацькоў»:
Зямля бацькоўская, святая.
Так, гэта мы. Увесь народ...
1 Выступленне на Рэспубліканскіх Мележаўскіх чытаннях 7 лютага 1996 г.
Мне ў сэрца бусел залятае 3 трывожных прыпяцкіх балот.
У Івана Мележа быў талстоўскі і шолахаўскі размах творчасці і іх глыбіня і тонкасць светаадчування. Ён любіў Льва Талстога і Міхаіла Шолахава. «Ціхі Дон» ён называў «глыбай», а самога Шолахава «стэпам», нечым невымерным і неабсяжным. I ўсё ж ён сам не збаяўся стаць на край гэтага «стэпу» і пайсці па ім, дасягнуўшы многіх далёкіх творчых далячынь.
Ён не быў пісьменнікам-адзіночкам, хоць падкрэсліваў, што па характары працы пісьменнік-адзіночка. Аднак жа пад пільнай яго ўвагай знаходзіўся ўвесь нацыянальны літаратурны працэс, у ход якога ён часта разумна і мужна ўмешваўся, пра што бліскуча сведчыць яго кніга «Жыццёвыя клопаты».
Нельга не сказаць са скрухай, што юбілейнае свята азмрочваецца тым сумным фактам, што на гэтым свеце няма самога Івана Паўлавіча. Ён мог бы яшчэ жыць ды жыць. Усяго 75 гадоў! Дарэчы, на гэты год выпадае і сумная дата, звязаная з імем Івана Паўлавіча, — 9 жніўня спаўняецца роўна 20 гадоў, як яго не стала.
За такі працяглы перыяд шмат што змянілася ў абліччы яго любімай Беларусі. Мы не можам ведаць, як бы ён прыняў усе тыя сацыяльна-палітычныя перамены, якія валам абрынуліся на ўсіх нас. Але адно можна сказаць беспамылкова: ён з энтузіязмам адобрыў бы суверэннае становішча Беларусі, быў бы гарачым прыхільнікам яе дзяржаўнай самастойнасці, стаў бы барацьбітом за вольнае дзяржаўнае развіццё нацыянальнай культуры і мовы. Такая пазіцыя вынікае з жыватворнага духу ўсёй яго творчасці. Пішучы пра мінулае роднага народа, ён прадчуваў яго будучыню. Гэты канцэптуальны момант творчасці пісьменніка вельмі вобразна, але і надзвычай дакладна выказаў Алесь Адамовіч, назваўшы адзін з артыкулаў пра «Палескую хроніку» «Вяртанне наперад».
Пасля смерці Якуба Коласа Іван Мележ пісаў: «Не. не глухі посвіст вегпру апяваў паэта, калі яго праводзіліў апошні шлях. Гэта была вялікая горкая страта, яна адгукнулася смуткаму многіх сэрцах, для якіх дарагая наша літаратура. наша вялікая справа...» Тое ж самае можна сказаць з усімі падставамі пра адыход з жыцця самога Івана Паўлавіча.
Ён заўсёды жыў «з думкаю пра народ». Так называецца адзш з яго артыкулаў. Ён пакінуў запавет усім нам «жыць змястоўна, паўнацэнна». I сёння Іван Мележ з намі, з намі ў цяжкім духоўным будаўніцтве новай Беларусі.
1996
Апантаны слуга Кліо
Мікалая Мікалаевіча Улашчыка я ўпершыню ўбачыў у 60-я гады, калі ён прыязджаў у пас. Дзедаўск (пад Масквой) да майго бацькі — Гаўрылы Гарэцкага, які ў той час працаваў там галоўным кансультантам па геалогіі «Гідрапраекта». У дні сустрэч бацька і Мікалай Мікалаевіч ішлі ў лес пагуляць ці пасядзець на лавачцы ў невялічкі наш сад, які быў на ўскраіне пасёлка. Нярэдка і я далучаўся да іх. М. М. Улашчык быў вышэй сярэднягаросту, вельмі жвавы і рухавы, нягледзячы на даволі буйную фігуру Скрозь акуляры іскрыліся чорныя вочы, якія вылучалі энерпю, узнёсласць і розум. Апошняе выразна падкрэсліваў высокі гладкі лоб. Гаварыўхарактэрным голасам, хутка, крыху захлшаючыся.
Арыштаваны, як і мой бацька, у 1930 г. яшчэ зусім маладым чалавекам, нядаўна скончыўшым БДУ, М. М. Улашчык прайшоў поўную «школу» ГУЛАГа і быў рэабілітаваны толькі пасля смерці Сталіна ў «хрушчоўскую адлігу». Толькі цяпер ён змог поўнасцю аддаць усе свае сілы на вывучэнне любімай ім навукі — гісторыі.
Мяне ўразіла, што абодва былыя ахвяры бальшавіцкага рэжыму, якія амаль чвэрць веку пражылі пад дамоклавым
мячом «ворагаў народа», так аптымістычна глядзяць на жыццё, прыгожа і чыста гавораць на цудоўнай беларускай мове, з такой любоўю думаюць пра Бацькаўшчыну і маюць самую вялікую мару — вярнуцца на радзіму, каб працаваць дзеля яе росквіту. Ад іх я тады пачуў многа слоў праўды. Але ў той час гэтыя словы гаварыліся яшчэ ціхім прыглушаным голасам, каб не даляцелі да чужых вушэй... Асабіста для мяне Мікалай Мікалаевіч — гэта той чалавек, які адзін з першых адкрыў некаторыя праўдзівыя звесткі пра гісторыю Беларусі, дапамог мне, з маленства адарванаму ад бацькаўшчыны, зрабіць яшчэ адзін крок наперад памаім далёкім і доўгім шляху да Беларусі.
М. М. Улашчык за адносна невялікі час, які быў адпушчаны яму лёсам, стаў адным з буйнейшых гісторыкаў краіны. Хаця жыў і працаваў ён у Маскве, галоўныя намаганні яго светлай думкі, нястомнага пошуку і творчага плёну прысвяціў гісторыі роднай Беларусі. Тое, што ён паспеў зрабіць для гісторыі нашай краіны, для адкрыцця многіх гістарычных яе старонак, першакрыніц ведаў,— сапраўдныподзвіг. Асабліва ўражваюць яго працы па археаграфіі: ён складальнік і рэдактар 32 і 35-га тамоў «Полного собрання русскнх летопнсей», у якія ўвайшлі «Хроніка Быхаўна», «Хронікі літоўскія і жамойцкія», летапісы Баркулабаўская, беларуска-літоўскія і інш. Многія з іх ён не толькі падрыхтаваў для выдання, але знайшоў і апісаў. Глыбінёй раскрыцця тэматыкі здзіўляе яго гістарычна-этнаграфічны нарыс «Вёска Віцькаўшчына» — сапраўдная энцыклапедыя жыцця сваёй роднай вёскі.
М. М. Улашчык — нястомны рупліўйа на ніве беларускай псторыі, этнаграфіі, краязнаўства — да канца жыцця марыў вярнуцца на Беларусь. Ён часта, калі прыязджаў у Мінск да сваіх родных сясйёр, па справах прайы, для выступленняў з лекцыямі, заходзіў да бацькі. 3 кожным разам усё большы сум я бачыў у яго выразных вачах ад таго, што пераезд адцягваецца...
Яшчэў 1973 г. акадэмікі АН БССР П. У Броўка і Г. I. Гарэцкі напісалі ліст на імя прэзідэнта Акадэміі навук БССР з прось-
бай вылучыць доктара гістарычных навук М. М. Улашчыка ў члены-карэспандэнты АН БССР. Яны пісалі: «М. М. Улашчык з ’яўляецца выдатным савецкім гісторыкам, даследаванні якога прысвечаны пераважна гісторыі Беларусі і Літвы XVIXIXстагоддзяў. ... Вельмі вялікія дасягненнімаеМ. М. Улашчык у галіне вывучэння археаграфіі / гістарычных першакрыніц. Выключнае значэнне набыла манаграфія М. М. Улашчыка «Очеркй no археографйй й йсточнйковеденйю ucmopuu Белорусйй феодального перйода», якая найболый поўна асвятляе як гіспюрыю развіцця гістарычнай навукі, так і гісторыю культуры Беларусі. Шмат зрабіў М. М. Улашчыку адшуканні, даследаванні / выдрукаванні беларускіх летапісаў —яго навуковая заслугаў гэтай справе непараўнальная... »
На жаль, яго мара па розных прычынах так і не здзейснілася... У. Арлоў, які наведаў у Маскве ўжо безнадзейна хворага Мікалая Мікалаевіча, успамшае: «Ён ведаў. ттоўяго застаюццаўжо нават не тыдні, а дні жыцця, і не хацеў губляць ні хвіліны часу. Ямубыло і/яжка гаварыць, ачеў той кароткімой візіт ён паспеў падрыхтаваць мне ліст у Браслаў; за некалькі тыдняў да хваробы Мікалай Мікалаевіч знайшоў у Яраслаўлі павятовы браслаўскі архіў вывезены ў глыбіню Расіі ў гады Першай сусветнай вайны. Улашчык быў гіспюрыкам да канца».