Максім Гарэцкі к таму часу ўжо быў дастаткова вядомым пісьменнікам: выйшлі з друку такія яго працы, як «Рунь», «Дзве душы», «Гісторыя беларускай літаратуры», «Маскоўска-беларускі слоўнік», шэраг апавяданняў. Стромкі, разумны, справядлівы і добразычлівы, палкі, з бліскучымі карымі вачыма, ён так цікава праводзіў урокі, што ўсе вучні ўважліва слухалі яго, захапляліся разам з ім беларускай мовай і літаратурай, ад чаго да глыбінь сэрца даходзіла шчырая беларушчына. Нярэдка на яго ўрокі прыходзілі вучні іншых класаў і нават настаўнікі. Наталля, якая мела рамантычную натуру, так захаплялася ўрокамі Гарэцкага, што ніколі іх не прапушчала, з нецярплівасцю чакала іх пачатку, лавіла кожнае слова настаўніка, старалася як лепей выконваць усе яго заданні, глядзела на яго як зачараваная ўлюблёнымі вачыма... Пазней знакамітая паэтка ўспамінала: «Маім духоўным настаўнікам стаўся блізу з першых дзён навукі ў гімназіі настаўнік беларускае мовы і літаратуры, аўтар «Руні» й «Патаёмнага» Максім Гарэцкі. Памятую, калі я пабачыла яго ўпершыню на лекцыі ў нашай 7-ай класе, мяне самперш уразілі ягоныя вочы — вялікія. цёмныя, гарачыя, быццам два чорныя знічы (я гэтак / падумала тады— «знічы») на худаватым, аскэтычным, крыху татарскага складу твары. Іншых вачэй. падумала я, аўтар «Патаёмнага» мець і не мог... Зразумела я тады й тое, што я мушу цяпер як найхутчэй дасканала апачаваць беларускую мову й заўсёды, заўсёды, найлепеіі за ўсіх у класе, ведаць задаваныя нам Гарэцкім лекцыі з беларускае літаратуры [. . .] У восьмы клас я перайшла з добрымі ацэнкамі й з беларускае мовы й з літаратуры» Яшчэ ў Яраслаўлі Арсеннева пачала шсаць вершы на рускай мове. Ужо ў восьмым класе юная пмназістка асмелілася паказаць настаўніку два сваіх вершы: «Восень» і «Светлы дзень дагарае над сумнай зямлёю». У той жа дзень у пмназіі праводзіўся літаратурны вечар. «Гэтага памятнага для мяне вечара першым выйшаў на сцэну Гарэцкі. Памаўчаўгйы, ён абвясг/іў прысутных, што мае для іх добрую навіну. « У нас з 'явілася новая Буйлянка, — сказаў ён. — новая паэтка, якая ўжо сёння ці не перавышае Канстанцыю Буйлу сваім талентам. Вось паслухайце» [...] 1 Гарэцкі пачаў чытаць [...] дадзеныя яму нарашйы мае вершы. [...] М. Гарэцкі быў вельмі суровым, малаліоўным настаўнікам / крытыкам. Ён блізу ніколі не правіў слабейшых месі^аў маіх вершаў, бо здараліся ж / такія, а проста аддаваў іх мне, зацеміўшы: «Гэпіак па-беларуску не гаворыцца», або «Гэтае месца раю перапрайаваць», ці што іншае. Неўзабаве я навучылася разумець яго не толькі з поўслова, але гледзячы адно на ягоныя шырокія, цёмныя бровы, якія то насупліваліся, то ўзнімаліся ўгару, залежна ад уражання. Рух гэтых броваў, нячастая ўсмешка на вузкіх вуснах, — былі тым стымулам, ійто вёў мяне наперад, прымушаў упарта працаваць над сабою, наб моваю .. [...] Але гэткіўжо быў Гарэцкіў дачыненні й да іншых і да сябе — суровы, справядлівы w вельмі паважаны»1. Першыя друкаваныя вершы Наталлі Арсенневай «Мой родны край», «Летуценні», «Восень» з’явіліся ў газеце «Наша ніва», а затым у газеце «Наша думка» ў канцы 1920 г., дзе іх змясціў М. Гарэйкі. Троху пазней, у 1921 г. шэраг вершаў, у тым ліку «Плач старога лесуна», «У лесе» і інш., ён надрукаваў у тых жа газетах, а таксама ў «Беларускіх ведамасцях», а затым яшчэ некалькі вершаў у «Зборніку Беларускіх ведамасцей». У газеце «Наша думка» (1921) быў надрукаваны верш «Красавік» («Неба сіняе? сіняе, сіняе...»), прысвечаны Максіму Гарэцкаму. У лісце да Я. Карскага Гарэцкі паведаміў: «Маем пголькі адну прыемнасць, тую. што на странійах газет, якія тут выходзілі, азначылася новая, пэўная і спадзеііная талань мазадоіі паэтэсы Наталлі Арсенневой. .. »2 Вось перада мной фотаздымак «Першы выпуск Віленскай беларускай гімназіі 15 чэрвеня 1921 г., які змешчаны ў Энцыклапедыі гісторыі Беларусі. На ім натхнёныя сур’ёзныя постані 1 Арсеннева Н. Я не палітык і ніколі ім не была// ЛіМ. — 1992. — 17 ліпеня. 2 Гарэцкі М. Творы. — Мінск, 1990. — С. 398 настаўнікаў і прыгожыя светлыя твары вучняў. 3 краю сядзіць Максім Гарэцкі. побач з ім Антон Луцкевіч, а за імі блізу стаіць Наталля Арсеннева. Выразна ўяўляю, як у двары гімназіі, супраць уваходу якой ступенькі вядуць да высокага будынка царквы Св Тройцы з нішай, дзе знаходзяцца моцна ўжо пашкоджаная фрэска з выявамі трох віленскіх пакутнікаў, а над самой брамай з выхадам на Вастрабрамскую вуліцу — вокны кватэры Гарэцкіх, 20 студзеня 1922 г. сабраліся амальусе вучні і мнопя настаўнікі, усхваляваныя арыштам польскімі ўладамі іх любімага пісьменніка і педагога, каб выказаць абурэнне і непаразуменне гэтаму. Восенню 1922 г. Наталля Арсеннева выйшла замуж за Францішка Кушаля і выехала з Вільні ў Польшчу. У канцы кастрычніка 1923 г. Максім Гарэцкі з сям’ёю сабраўся пераехаць у Мінск. Зноў у двары базыльянскіх муроў сабраўся натоўп вучняў і настаўнікаў, каб назаўсёды развітацца з Гарэцкімі, і, як успамінала Любоў Андрэеўна Асаевіч — жонка Максіма Танка, якая тады вучылася там, «мы ўсе горка плакалі». Максім Гарэцкі і Наталля Арсеннева больш ніколі не сустрэліся. Далейшы лёс настаўніка і яго вучаніцы быў цяжкі і нават трагічны. Максім Гарэцкі ў 1930 г. быў арыштаваны і высланы ў г. Кіраў a 10 лютага 1938 г. расстраляны ў г. Вязьме. Наталля Арсеннева перад самай вайной з двума сынамі зведала казахстанскую ссылку, у час вайны у Мшску — страту старэйшага сына Яраслава, які загінуў ад міны, а затым эміграцыю ў Германіі і ЗША Ужо ў эміграцыі Н. Арсеннева ўспамінала пра М. Гарэцкага: «Ён з вялікай увагай праглядаў мае першыя вершы. ганіў, што было блага, і заахвочваў мяне да лепшага пісаньня. Ягонае сьветлае ймя я гі дагэтуль заўсёды ўспамінаю з вялікай удзячнасцю й любасую». «...Ён хросны бацька мой на паэтычнай ніве. Хто ведае, ці сталася б я наогул паэткай Натальлей Арсеньневай, каб не ягоныяўважлівыя, крытчныя. алейсьвятыя для мяне дачыненьні да майго тапенту, які толькі што прабівауся як парастак з-пад зямлі, каб не ягопыя добрыя рады, ягоныя назіраньні замаім ростпам... » Калі 26 ліпеня 1997 г. я, як прэзідэнт Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына», адкрываў Другі з’езд беларусаў свету ў Мінску, моцна, амаль у тысячы галасоў, прагучаў нацыянальны гімн «Магутны Божа» (словы Н. Арсенневай, музыка М. Равенскага), апраз гадзіну прадстаўнікі беларусаў, якія сабраліся амаль з усяго свету, усталі ў маўклівай жалобе, бо прыйшла сумная вестка, што ўчора памерла Наталля Арсеннева. У 1993 г. на 100-годдзе Максіма Гарэцкага на будынку, дзе раней быў Інстытут беларускай кулыуры, у час Першага з’езда беларусаў свету адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар пісьменніка. Але яе нехта зняў, а праз год падкінулі супраць будынка. Яе зноў усталявалі на месца. Праз некалькі гадоў дошку ў гонар Гарэцкага скралі, а ўзнавшь не дазволілі. У 2004 г. на будынку Віленскай беларускай гімназіі адкрылі мемарыяльную дошку Наталлі Арсенневай, але і яна праз два гады таксама была скрадзена невядомымі зламыснікамі. I нарэшце зараз усталявалі памятныя шыльды ў гонар настаўніка і вучаніцы Прыгожыя маладыя іх твары глядзяць адзін на аднаго, і нам усім, сабраўшымся на ўрачыстаснь, здавалася, што яны прысутнічаюць сярод нас, радуюцца новай сустрэчы, якая ўсё ж адбылася амаль праз 90 гадоў. Як быццам яны папярэджвалі нас не дапусціць, каб наша краіна зноў трапіла ў абдымкі суседніх «старэйшых братоў», каб мінуў нас трагічны лёс, падобны да таго, які прыйшлося адведаць ім, выгнаннікам з дарагой бацькаўшчыны, апошні шлях прайсці на чужыне і назаўсёды легчы не ў родную зямельку... Выразна чулася, што яны перадаюць нам сваю любоў да радзімы, завуць да здзяйснення іх мары пра вольную, дэмакратычную, шчаслівую Беларусь. 2007 Вялікі майстар слова 25 лшеня 2007 г. споўніўся год з дня смерці Янкі Брыля — класіка беларускай літаратуры, a 4 жніўня — яго 90-годдзе. На жаль, у гэтыя дні я быў далёка ад Беларусі і не змог схіліць галаву на яго маплцы на далёкім Каладзішчанскім кладзішчы, дзе ён ляжыць побач са сваёй вернай спадарожніцай Ншай Міхайлаўнай, якую яму, вялікаму майстру слова і выдатнаму грамадзяншу Беларусі, не дазволілі пахаваць на Кальварыі ці іншых больш блізкіх мінскіх могілках. Пазней не змог пабыць і ў яго цудоўных прынёманскіх мясцінах у Крынічным, якія ён так любіў і якія натхнялі яго на творы найвялікшых духоўных каштоўнасцяў. Але думкі мае былі з ім. .. Хаця я і разумею, што дажыў ужо да такога ўзросту, які падказвае хуткую сустрэчу з маім дарагім сябрам у тым лепшым свеце, калі такое магчыма, але зараз хочацца сказаць: «Дарап Іван Антонавіч, каб толькі ведаў ты, як не хапае цябе, як сумна мне без тваіх званкоў, як не праходзіць востры, пякучы боль ад невымернай страты! Толькі з табой можна было шчыра, па-добраму абмеркаваць падзеі сучаснасці, атрымаць параду». Але мне ўсё ж хацелася б дажыць да таго часу, калі будуць выдадзены дзённікавыя запісы Янкі Брыля, каб яшчэ раз, чытаючы іх, атрымаць насалоду ад майстэрскі нашсанага беларускага слова, ад надзвычайнага багацця яго пачуццяў, хараства і святла яго душы, мудрасці разумення жыцця... * * * У студзені 2006 г. быў у рэдакцыі часопіса «Роднае слова», дзе прачытаў гранкі свайго артыкула «Ефрасіння Багацькаўская — маці братоўГарэцкіх», і вырашыў зайсці даЯнкі Брыля, які недалёка адсюль жыве і з якім даўно не бачыўся. Як заўсёды, Іван Антонавіч вельмі прыязна сустрэў. Жаліўся на ногі і нават у хаце хадзіў з кійком. Нешта расказваў і раптам забыў нейкае простае слова. «Во, бачыш — склероз», — засмяяўся з жартам Хоць зрэдку і забываліся ў размове асобныя словы, але памяць на розныя, асабліва даўнія, нават юнацкія і дзіцячыя, падзеі ў яго былі надзіва ясныя і дасканалыя. Зайшла размова пра калектыўную творчасць. Ён успомніў працу над кнігай «Я з вогненнай вёскі», якую пісалі не дзве, а тры асобы. I калі кніга выйшла з друку, дык усе яе аўтары проста спалілі свае рукапісы, каб не было ніякіх непаразуменняў паміж імі ні пры жыцці, ні пасля і каб аматары (а такіх досыць шмат) не разбіралі, як, колькі і якую частку хто з аўтараў напісаў Загаварылі пра працэс творчасйі. Адзначыў, што ніколі не разумеў такіх літаратараў, якія пішуць па шырока распаўсюджаным прынцыпе: «Нв дня без строчкн» ці «Калі не напісаў дзвюх старонак, дык дзень прайшоў дарма». I растлумачыў: «Я без натхнення пісаць не магу, я супраць абавязковага «выціскання» дзвюх старонак. Павінен быць настрой, які прыходзіць не адразу, а пасля доўгага абдумвання, і таму пішацца па-рознаму: то 0, а то і 5-6 старонак».