Быў вельмі задаволены, што ў апошні час атрымаўся ўздым творчасш, з’явілася пасля значнага перапынку натхненне, і ён падрыхтаваў і толькі што здаўу друк невялічкую кніжачку. Так працаваў над ёй, што не мог многа і моцна спаць, бо розныя думкі бясконца круціліся ў галаве. Уставаў і запісваў. «А вось зараз —разрадка, троху сталалягчэй спаць: учоралёг спаць a дваішатай гадзіне, а прачнуўся пасля шостайранійы, значыць, спау больш за дзесяць гадзін — рэдкі выпадак, стю значна менш». Гэта была апошняя кніжка пісьменніка—«Парастак», якую ён паспеў і ўбачыць, і разаслаць сваім сябрам. * * * Прачытаў вельмі добрыя ўспаміны Васіля Зуёнка пра Уладзіміра Караткевіча. У іх ён узгадвае, як Караткевіч разам з Янкам Брылём любілі спяваць розныя славянскія песні — беларускія, украінскія, рускія, польскія. Калі ехалі куды- небудзь, дык маглі спяваць усю дарогу на працягу ўсяго дня. Па завядзёнцы паміж Іванам Антонавічам і мной пазваніў яму падзяліцца ўражаннямі пра ўспаміны Зуёнка, падкрэсліўшы пра яго спевы. Мы прыгадалі, як таксама, калі некалькі разоў ездзілі на Гарэцкія чытанні ў Горкі, дык у нашым аўто ўсю дарогу гучалі песні: прыгожы голас Янкі Брыля вылучаўся ў аматарскім хоры, які склалі Тэрэза Голуб, Таццяна Дасаева, Міхась Мушынскі 1 я. Іван Антонавіч успомніў, як ён разам з Нілам Гілевічам плылі на параходзе па Амуры, і многія людзі збіраліся па берагах ракі, каб паслухаць выдатныя песні нейкіх «прмезжнх артнстов». Я спытаў: «А са сцэны прыходзілася табе не толькі выступаць са словамі. але і спяваць9» Ён адказаў, што аднойчы ў Канадзе быў на вялікай сустрэчы прадстаўнікоў розных славянскіх народаў з канадскімі ўкраінцамі. Сабралася каля чатырох тысяч чалавек. Сярод выступоўцаў-пісьменнікаў не было ўкраінцаў. Тады Янка Брыль выступіў на ўкраінскай мове Калі скончыў гаварыць, нехта з залы крыкнуў: «Няхай паспявае!» Прыйшлося выканаць песню (праўда, беларуская, знянацку ў галаву прыйшла). Поспех быў вялікі, аб чым на другі дзень адзначалі многія газеты У канцы размовы Іван Антонавіч дадаў: «А ведаеш. я і да гэтага часу люблю спяваць. Нават зараз. калі я адзін, і то другі раз трошку што-небудзь паціху праспяваю». У сэрцы Янкі Брыля заўсёды была песня. * * * Неяк расказаў Янку Брылю пра тое, як адзін вельмі паважаны таленавіты наш пісьменнік часамі так напіваўся, што рабіўся зусім непрыемным, таму што з яго, як з «рога нзобнлня», сыпаліся брудныя словы, нават у прысутнасці жанчын Мой бацька, Гаўрыла Іванавіч, які дужа не любіў. а правільней. проста не выносіў такое, звычайна ўсё ж спакойна падыходзіў да яго і казаў: «Шаноўны, я ўлагерах на ўсё жыццё наслухаўся гэтага бруду, дык вызвальце мяне ад яго на волі... » Умомант дзейнічалі гэтыя словы: той сціхаў і моўчкі сыходзіў... Значна пазней пазваніў мне Я. Брыль і папрасіў дазволу на тое, каб сярод сваіх мініяцюр змясніць і гэтую. Я, безумоўна, даў згоду. Але ён, троху падумаўшы, дадаў: «Не, дзякуй за дазвол, але, ведаеш, я ўсё ж пакіну яе для цябе». * * * Янка Брыль, на вялікае здзіўленне, вельмі многа і хутка чытаў, нягледзячы на тое, што адным вокам ён не бачыў (пашкодзіў трэскай, калі калоў дровы на лецішчы ў Крынічным). Нават у бальніцы ў Бараўлянах ён паспеў прачытаць некалькі кніг (Шмялёва, Жжэнава), часопісы «Дзеяслоў», газеты і інш. Наташа, дачка Івана Антонавіча, успамінае: «Нам было сорамна, што мы не паспяваем прачытайь столькі, колькі тата». Такое ж пачуццё не адзін раз было і ў мяне, калі мы перазвоньваліся як мінімум 1-2 разы на тыдзень і абмяркоўвалі тое-сёе з прачытанага. Напрыклад, не паспею я яшчэ толькі прагартаць ці прачытаць адзін які-небудзь твор з новага нумара «Дзеяслова», як Іван Антонавіч ужо ўважліва праштудзіраваў і раіць, на што звярнуць асаблівую ўвагу. Калі я пачынаў апраўдвацца ў сваім марудным чытанні, ён заўсёды вельмі тактоўна мяне супакойваў: «Ну гэта нармальна: у цябе ж столькі спраў на рабоне, ды яшчэ тэлебачанне спакушае, а я вольны чалавек, у якога галоўная і праца, і асалода— чытанне». * * * Мая стрыечная сястра Галіна Максімаўна настолькі любіла чытаць творы вялікага майстра беларускага слова Янкі Брыля, што ў апошні год свайго жыцця, калі стан яе здароўя быў зусім кепскі, адчуванне і настрой часта рабіліся вельмі дрэннымі, яна чыталамініяпюры Брыля, якія ратавалі яе, і зноў аднекуль падымаліся сілы да жыцця. Хараство мовы і глыбіня думак мініяцюр Янкі Брыля робяць вялікі ўплыў на чытача! 2007 Інавацыя Некалі, яшчэ ў савецкі час, усё трэба было рабіць пад сцягам навуковай арганізацыі працы (па-руску «НОТ» — научная органнзацмя труда). Каб навучыць усіх гэтай прамудрасці, чыталі асобныя лекцыі, праводзілі спецыяльныя нарады, школы. Цяпер — інавацыя (англ. — новаўвядзенне)... 1 лютага 2008 г. адбылася сесія Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, на парадку дня якой было толькі адно пытанне аб выніках навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 2007 г. і задачах на 2008 г. Вялікая канферэнц-зала запоўнілася цалкам — каля 500 чалавек. Сярод іх шмат людзей ужо пенсійнага ўзросту. Сесія цягнулася амаль тры з паловай гадзіны без перапынку. Усё ішло як заведзенае, бо было добра падрыхтавана. К канцу пасяджэння некаторыя слухачы не вытрымалі і пачалі выходзіць з залы. Што рабіць9 Каб не было такіх парушэнняў дысцыпліны, кіраўнікі Прэзідыума НАН Беларусі далі загад зачыніць дзверы, і шэраг найбольш нецярплівых прысутных кідаліся ад адных дзвярэй да другіх і з сумным тварам варочаліся намесца. Парадак і дысцыпліна — вышэй заўсё! А каб выканаць — выдатная інавацыя ў арганізацыі сходаў: зачыніць дзверы. 2008 «Потемкннскне деревнн» Гледзячы на тое, як загадзя рыхтуюць месца наведвання самага галоўнага чыноўніка краіны (фарбуюць, чысцяць, латаюць, прыбіраюць, нават узімку пры невялічкім покрыве снегу стрыгуць траву і кусты і г. д,, прычым гоняць на гэтае мерапрыемства кандыдатаў і дактароў навук), прыходзіш да высновы: пакуль будзе чыноўніцкая вертыкаль, «потемкннскне деревнн» былі, ёсць і будуць... Хіба НАН Беларусі — вялікі калгас ці супермаркет? На адной з сесій Агульнага сходу НАН Беларусі старшыня Прэзідыума НАН Беларусі з гонарам падкрэсліў, што цяпер да акадэміі належаць некалькі калгасаў з плошчай зямель прыблізна з сярэдні раён краіны, як быццам НАН Беларусі ўжо не Акадэмія навук, а адзін з самых вялікіх калгасаў Беларусі. * * * Кіраўнштва краіны і НАН Беларусі ўсё часцей арыентуюць вучоных на тое, што галоўныя мэты нашай навукі — не новыя веды, а тыя веды, якія мы ўжо маем, укласш ў сучасную народную гаспадарку. У такім напрамку ідзе і рэфармаванне акадэміі шляхам стварэння навукова-практычных цэнтраў, адпавядаючых галоўным напрамкам народнай гаспадаркі. У хуткім часе НАН Беларусі будзе падобна да супермаркета, у якім можна будзе купіць усё, што патрэбна для гаспадаркі, але, на жаль, у значнай меры гэта будуць часцей за ўсё даволі састарэлыя прадукты, бо такая навука не зможа стварыць якіянебудзь новыя праявы ў ведах, новых ідэяў, новых грунтоўных даследаванняў і адкрыццяў. 2008 «Акадэмічны палітрэдактар» У 1928 г. Максім Гарэцкі падрыхтаваў да друку «Зборшк апавяданняў». Гэта «не проста кніга, дзе пад адной вокладкай сабраны розныя творы М. Гарэцкага, а лапчна арганізаваны збор твораў, аб’яднаных агульнай ідэяй»1. Але «падрыхтаваны ім да друку зборнік, у які ён уключыў перапрацаваныя творы: «На імперыялістычнай вайне», «Антон», «Калёніі», «Генерал», «Рускі» і інш., Белдзяржвыдавецтва не прыняло, бо палітрэдактар Будзінскі даў адмоўны водзыў»2. Відаць, пад уплывам гэтых падзей М. Гарэцкі напісаў апавяданне «Ашуканы палітрэдактар»3. Гэта — «вострая сатыра, накіраваная М. Гарэцкім супраць тых, хто ажыццяўляў ідэалагічныя ўстаноўкі, небяспечныя для далейшага развіцця літаратуры, закранае ў апавяданні шматаспектныя праблемы грамадскапалітычнага і маральна-этычнага характару, гаворыць аб арганічным непрыняцці пісьменнікам негатыўных праяў, антыдэмакратычных метадаў уздзеяння на творчую асобу»4 «Зборнік...» так і не быў выпушчаны ў свет, а большасць яго тэкстаў не захавалася. Але амаль усе творы друкаваліся раней, і таму, дзякуючы ўзнаўленню купюр і ўдакладненню тэксту па матэрыялах з архіва пісьменніка, задалося выдаць кнігу «Прысады жыцця» (уклад Т. Голуб — Мінск : Мастацкая літаратура, 2003. — 419 с ), якая набліжана да таго зборніка, падрыхтаванага самім шсьменнікам яшчэ 75 гадоў таму. Ужо ў наш час са мной адбыўся, па сутнасці, паўтор падзей, праўда, з іншым заканчэннем. Да 95-годдзя майго навуковага настаўніка і старэйшага сябра выдатнага вучонага акадэміка 1 Голуб Т. У творчай майстэрні класіка. — Мінск : Беларуская навука, 2002. —С. 142. Чарняўская Л. Успаміны пра знаёмства і сустрэчы з Якубам Коласам II Полымя. — 1994. —№ 9. — С. 103. 1 Гарэцкі М. Ашуканы палітрэдактар П Полымя. — 1993. — №2. — С. 110— 116. 4 Голуб Т. У творчай майстэрні класіка. — С. 87. Аляксандра ЛеанідавічаЯнілына я вырашыў напісаць невялікую кніжку пра яго жыццё і дзейнасць. Выдаваць яе ўзяліся ў Маскве, дзе рукапіс павінен разгледзець рэдакцыйна-выдавецкі савет Аддзялення навук аб Зямлі Расійскай акадэмп навук. Як рукапіс замежнага члена РАН, яго маглі ўзяць непасрэдна ад мяне. Але акадэмік-сакратар гэтага аддзялення папрасіў «для ветлівасці і парадку» разам з рукапісам прыслаць суправаджэнне, і зрабіць гэта як мага хутчэй, бо часу, каб паспець выдаць кніжку да юбілею, заставалася зусім мала. Я звярнуўся да старшыні рэдакцыйна-выдавецкай камісіі НАН Беларусі намесніка старшыні Прэзідыума A. I. Лесніковіча, але ён вырашыў прапусціць рукапіс па ўсіх правілах і праз усе інстанцьп Так і зрабілі: Інстытутгеахіміі і геафізікі, Алдзяленне хімічных і геалагічных навук досыць хутка далі станоўчае заключэнне. Але галоўнаму неафіцыйнахму «палітрэдактару» акадэміі здалося гэта недастатковым, і ён аддаў рукапіс на заключэнне ў інстытуты Аддзялення гуманітарных навук. А час бяжыць, прайшло ўжо больш за месяц... 3 Масквы прыспешваюць. Я хвалююся, але спакойны, бо ведаю, што па Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь цэнзура ў краіне адменена, а «свабода мастацкай, навуковай, тэхнічнай творчасці і выкладання гарантуюцца», ды і нічога супрацьзаконнага я не напісаў. Але раптам мне звоняць з Расійскай акадэміі навук і кажуць, што атрымалі з НАН Беларусі ліст за подпісам A. 1 Лесніковіча аб тым: што «рукопмсь кнмгн Р. Г. Гарецкого... к печатн не рекомендуется». Тлумачэнняў ніякіх не было.