• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Ніл Сымонавіч падрыхтаваў і выдаў адну за адной яшчэ дзве кніжкі Ніны Гілевіч «Слова — роднае, жывое, свабоднае» (2007) і «Гісторыя народа — у яго мове» (2007). Першая кніга мае падзагаловак: «Узоры жывой народнай мовы ў вуснах беларускай вёскі 1960-х— 1970-х гадоў». Тут сабраны залацшкі народнай мовы, якія Ніна Іванаўна зашсала сама і яе студэнты ў час дыялекталагічньгх практык у розных раёнах Беларусі. Чытаючы кніжку (а калі пачнеш — не адарвешся), можна яскрава адчуць усю разнастайнасйь жыцця народа: безвыходнае гора і моманты радасці, боль, дабрыня і спачуванне, філасофскія думкі і канкрэтныя гістарычныя падзеі, яго мараль і этыка і г. д. I скрозь — пачуццё добразычлівага гумару і мяккай іроніі. 3 кніжкі паўстае народ добры, мудры, працавіты, цяршпвы, жартаўлівы, са складанай, нярэдка трагічнай гісторыяй, які валодае натуральнай, мілагучнай, багата распрайаванай мовай. Такую кніжку магла зрабіць толькі вялікая руплівіца на ніве роднага, жывога, свабоднага слова.
    Другая кніга прысвечана сайыяльна-эканамічнай лексіцы ў беларускай мове XV-XVII стст Гэта выбраныя фрагменты з кандыдацкай дысертацыі Н. I. Гілевіч, якая выразна паказала, што без ведання лексікі старабеларускай мовы немагчыма вывучыць гісторыю Беларусі.
    Завяршае цыкл сёмая кніга самога Ніла Гілевіча, якую ён назваў быкаўскім выразам — «Добры анёл беларускаспі» (2007) з падзагалоўкам «Штрыхі да партрэта Ніны Іванаўны Гілевіч». Як жывая паўстае Ніна Іванаўнаў першых раздзелах кніжкі, калі маладая гарэзлівая студэнтка так цікава і міла жартавала, так весела і хораша смяялася...
    3	кнігі яскрава выступаюць найболып характэрныя рысы цудоўнай асобы: ласкавая жаноцкасць і чысціня душы, сціпласць і годнасць, розум і самастойнасць, воля і свабода мыслення, дабрыня і душэўная шчодрасць, здольнасць разумець іншых і спачуваць, дапамога сябрам і клопат пра сям’ю, добры гумар
    і іронія, а самае галоўнае — любоў да Радзімы, да слова народнага, да беларушчыны.
    Гэтая кніга — шчырая споведзь пра блізкага чалавека, асабістая і ўсё ж аб’ектыўная, аб чым сведчаць выказванні калег, сяброў і вучняў у пачатку кнігі. Да іх слоў поўнасцю далучаюся і я.
    Успамінаюцца некаторыя падзеі. Паездкі намаіх«Жыгулях» з Гілевічамі і маёй Галяй у Крынічнае да Янкі Брыля на яго 80-годдзе. Ужо недалёка ад яго сядзібы трапілі ў лес, здалёку ўбачылі жанчыну, якая шукала грыбы, вырашылі спытаць дарогу Калі падышлі, аказалася. што гэта Ніна Міхайлаўна — жонка Івана Антонавіча. Сваёй гасціннасцю, добразычлівасцю, розумам, вялікім гумарам абедзве Ніны былі падобныя. Колькі тады было радасці, смеху, добрых слоў, цікавых успамінаў! 1 Ніна Брылёва не надоўга перажыла Ніну Гілевіч...
    Калі мы ехалі з Нінай Іванаўнай наведаць Ніла Сымонавіча ў санаторый Гарадзішча, дзе ён праходзіў рэабілітацыю пасля шфаркту, і калі мы сядзелі побач на юбілеі Ніла Гілевіча ў Чырвоным касцёле Сымона і Алены, як яна хвалявалася і перажывала за свайго любага мужа Колькі добрых слоў пачуў я ад яе тады пра дарагога Ніла, колькі шчырага неспакою і крыўды было ў яе выказваннях пра несправядлівыя словы, надрукаваныя аб ацэнцы яго дзейнасці нават ад некалі блізкіх сяброў! Ніна для Ніла Гілевіча, як і Леаніла для Максіма Гарэцкага, — святая. Нездарма ён згадвае ў кнізе пра той эпізод, калі Гарэцкі так сказаў сваёй дачцэ пра яе маці.
    «Горн, горн, моя звезда...» — гэтымі бессмяротнымі словамі верша і раманса канчае апошнюю кніжку сямікніжжа Ніл Сымонавіч, паставіўшы на самую вяршыню піраміды ўшанаванне памяці сваёй адзінай любай Жанчыны, і таму зорка Ншы Іванаўны Гілевіч будзе свяціць вечна!
    2008
    Майстар скулыггуры
    15 студзеня 2008 г. споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Заіра Азгура. Успомнілася, як сустракаўся з ім, калі ён ляпіў бюсты Гарэцкіх: спачатку Гаўрылы, потым мой і нарэшце Максіма. Чаму так? Вельмі сур’ёзна падыходзіў да вобразу Максіма Гарэцкага і рабіў гэта паступова— праз аблічча яго родных. Ён сустракаўся з Максімам у канцы 20-х гг. і памятаў мнопя яго рысы, некаторыя з іх бачыў і ў майго бацькі і ў мяне: «Чым больш гляджу на вас, тым лепш успамінаю Максіма».
    Многа размаўлялі з Заірам Ісакавічам (прычым толькі пабеларуску) на розныя тэмы. Прыгадаў, што зрабіў больш за 1000 скулытгур. Каля 200 з іх прышлося самому разбіць: толькі вылепіць выдатнага чалавека, а той ужо «вораг народа». Фашысты расстралялі таксама каля 200 бюстаў, прычым рабілі гэта, як быццам тыя жывыя. Пра сваё жыццё казаў што было яно складаным: былі і голад, і знявага, быў і «нацдэмам», і «бязродным касмапалітам», цярпеў і ад некаторых беларусаў за сваё габрэйства, але па сутнасці быў большы беларус, чым многія «н белорусы тоже», але былі і пашана, і ўзнагароды...
    Бюст Максіма Гарэцкага, які спадабаўся і майму бацьку, і Галіне Максімаўне, да 100-годдзя пісьменніка набыла Горацкая раённая цэнтральная бібліятэка імя М. Гарэцкага. Скульптуру Гаўрылы Гарэцкага набьтў Дзяржаўны мастацкі музей Беларусі Мая ж скулызтурная выява пры пераездзе ў новую майстэрню разбілася, на што Заір Ісакавіч з жартам сказаў: «Не перажывайце: гэта добрая прыкмета — доўга жыць будзеце!»
    У час перабудовы, калі майстру набегла шмат гадоў і рукі ўжо былі стомленыя, заказаў паменела, з’явіліся фінансавыя цяжкасці, Заір Азгур адчуў насталы ію па савейкім мінулым і з сумам глядзеў на вялікія скульптуры-галовы К. Маркса і У Леніна, якія некалі стаялі каля ўвахода ў будынак ЦК КПБ, а зараз туліліся пад лесвіцай у майстэрні, з гонарам успамінаў, што ляпіў I. Сталіна, сустракаўся з ім і ўглядаўся ў яго «такія
    добрыя, ласкавыя вочы»; нават уступіў у наваствораную Камуністычную партыю Беларусі...
    Тады ён мне пажаліўся, што за званне акадэміка Акадэміі мастацтваў СССР не плацяць, бо акадэмія стала Расійскай. што зусім мала грошай, якіх не хапае нават на харчаванне... Мяне вельмі ўразіў бядотны стан выдатнага майстра. Я, як віцэпрэзідэнт Акадэміі навук Беларусі, на Прэзідыуме акадэміі выказаў прапанову прыняць членаў акадэмій былога СССР у члены нашай акадэміі, каб не толькі маральна, але і матэрыяльна падтрымаць такіх людзей, як Заір Азгур. Рашэнне было станоўчым і незадоўга да смерці Заір Ісакавіч Азгур Агульным сходам Акадэміі навук Беларусі быў абраны яе правадзейным членам.
    Памяць пра выдатнага беларускага майстра скульптуры жыве ў яго выразных помніках на вуліцах гарадоў, у музеях, у назве вуліцы, на старонках мнопх успамінаў, у тым ліку і ў яго цікавых мемуарах «Тое, што помніцца...».
    2008
    Беларускі гуманітарны ліцэй
    Уладзімір Колас, дырэктар ліцэя, вядомы грамадскі дзеяч, запрасіў на прэзентацыю сваёй кніп «Лёс ліцэя. Аўтабіяграфічныя запісы» (СПб., 2006), якая адбылася ў памяшканні Палаца мастацтваў.
    Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — унікальная навучальная ўстанова ў сучаснай Беларусі. Гэта яе гонар. На жаль, ён толькі адзін. Хаця такіх ліцэяў пры нармальнай сітуацыі павінна быць сотні па ўсёй краіне.
    Я многа разоў сустракаўся з ліцэістамі. Першы раз я трапіў у ліцэй, калі У Колас наладзіў прагляд свайго навучальнага фільма «Максім Гарэцкі: жыццё і дзейнасць». Як радасна і прыемна было сустракацца з дзеткамі, якія ўсе размаўлялі пабеларуску! Для нашай рэчаіснасці такая рэдкасць. Аж сэрца
    зашчымела ад хвалявання і шчасця пачуць звонкія дзіцячыя галасы на роднай мове. Шчаслівыя настаўнікі ліцэя і шчаслівыя яго навучэнцы! Нішто так не аб’ядноўвае і прыводзіць да паразумення, як родная мова. Мне гэта было асабліва прыемна, бо я заўсёды марыў чуць дзінячыя галасы на роднай мове ў сваёй сям’і, так, яку сям’і маіх бацькоў Але так здарылася, што ў Маскве, дзе я пражыў больш за 25 гадоў, я з дачкой гаварыў па-беларуску, а калі мы ў самым канцы 1971 г. пераехалі ў Мінск, дык яе так засмяялі ў школе, што яна мяне нават татам перастала называць..
    Былі яшчэ розныя сустрэчы ў прыгожы.м будынку ліцэя на вул. Кірава: калі тут утваралася Рада інтэлігенцыі Беларусі, шэраг пасяджэнняў дэмакратычных сіл. I заўсёды радасць ахоплівала сэрца ад скрозь беларускіх надпісаў насценных газет і іншых атрыбутаў. I больш заўсё — ад вясёлай звонкай гамонкі маладых дзяўчатак і хлапчукоў.
    Пазней былі больш сумныя сустрэчы, калі мяне ўключылі ў групу падтрымкі ліцэя ў сувязі з нападкамі на яго і рэаліямі высялення з будынка. Прыемнае ўражанне рабілі сустрэчы з бацькамі ліцэістаў, якія мужна і бескампрамісна адстойвалі права сваіх дзяцей вучыцца ў гэтым славутым беларускім ліцэі.
    I нарэшце ўспамінаю сустрэчу 1 верасня 2003 г. у Дзень ведаў, калі У. Колас запрасіў мяне прачытаць лекцыю ліцэістам у дзень пачатку заняткаў на вуліцы супраць будынка ліцэя, з якога іх выгналі зусім. Дзеткі сядзелі на самаробных лаўках, і былі яны такія светлыя, юныя, але ўжо мужныя. іх вочы свяціліся, як рознакаляровыя яркія зорачкі. Вакол стаяў натоўп бацькоў і прыхільнікаў ліцэя. Па краях хадзілі міліцыянты і моцныя хлопцы ў цывільным. Каршна незабыўная!
    Пазней, калі друкавалася мая кніжачка «Вечна жыве Беларусь» (2003), выдавец Генадзь Вінярскі спытаў, што змясціць на вокладцы, я адразу ўспомніў фота той сустрэчы з ліцэістамі на вуліны. Так і выйшла з друку кніжачка з гэтым фотаздымкам. Пакуль будуць такія ліцэі (дзякуй Богу, ён яшчэ існуе), будзе
    вечна жыць Беларусь, бо без беларушчыны няма Беларусі Слава Беларускаму гуманітарнаму ліцэю!
    2008
    Максім Гарэцкі і Васіль Быкаў1
    12 чэрвеня 2008 г. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылася прэзентацыя аўдыёкнігі, якая ўключае два творы Максіма Гарэцкага: «На імперыялістычнай вайне» і «Літоўскі хутарок» (рэжысёр, музычнае афармленне і выканаўца — Алег Вінярскі, гукарэжысёр — Ігар Пісыгін, дызайнерская ідэя — Вольга Гваздова, рэалізапыя праекта — Кастусь Антановіч).
    Алег Вінярскі спачатку прачытаў невялікі ўрывак з твора «На імперыялістычнай вайне», а затым апавяданне «Рускі». Усе прысутныя, а іх было больш за 50 чалавек (у тым ліку Я. Адамовіч, А Вяршнскі,Г. Далідовіч, Т. Дасаева, С. Законнікаў, Г. Запартыка, М. Мушынскі і інш.ў былі ў захапленні і ад вялікага майстэрства артыста, і ад новага напрамку мастацкага чытання, калі чуеш не толькі выразны голас выканаўцы і адпаведную музыку, але і розныя гукі, шумы, бразганне ваеннага часу. На адным дыску змясціліся творы з працягласцю гучання 8 гадзін 13 хвілін Велізарная творчая праца!