A. C. Махнач y пачатку геалагічнай дзейнасці і працы над дысертацыяй апынуўся ў складанай, але адначасова задашлівай сітуацыі. У пасляваенны час тэрыторыя Беларусі была вывучана вельмі слаба: былі толькі дзве глыбокія свідравіны — у Мінску глыбінёй крыху больш за 300 м і ў Прыпяцкім прагіне каля Давыдаўкі (звыш 1000 м), якія ўпершыню выявілі соль. Лічылася, што на тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай платформы (у тым ліку і ў Беларусі) на крышталічным фундаменце залягаюць адклады дэвону. Тады ж пачыналіся шырокія геалагічныя (у тым ліку свідраванне) і геафізічныя работы. Кожная глыбокая свідравіна прыносіла сенсацыйныя навіны, асабліва ў адносінах да невядомых тоўшчаў, якія залягаюць паміж фундаментам і дэвонскімі адкладамі. Усе гэтыя цікавыя ўтварэнні прышлося вывучаць A. С. Махначу і яго беларускім калегам у супрацоўніцтве з вядомымі геолагамі ў першую чаргу з Ленінграда і Кіева. Новы багаты фактычны матэрыял, які карэнным чынам змяніўуяўленне аб геалапчнай будове Беларусі, дазволіў A С. Махначу зрабіць выдатнае абагульненне, якое ён абараніў у выглядзе кандыдацкай дысертацыі ў Маскоўскім нафтавым інстытуце (1950), а затым і доктарскай — у Геалапчным інстытуце AH СССР (1959). Пры апошняй абароне я, як супрацоўнік ПНа, як мог дапамагаў Аляксандру Сямёнавічу, падтрымаўшы яго ва ўсіх дзеяннях і ў размовах пра яго добрую працу з вучонымі ГІНа, асабліва з членамі вучонага савета. На выязной сесіі секцыі навук аб Зямлі AH СССР (Мінск, 1976) вельмі правільна адзначыў акадэмік Б. С. Сакалоў: «После опустошйтельной воііны геологй вновь вернулгісь к Беларусй почтй как к «белому пятну» на геологнческой карте страны. В геологкческое йзученйе meppumopuuреспублйкй былй втянуты огромные матерйальныересурсы, новыемоіцные средства геофйзйкй й геохймйй. Особенно важнуюроль ймело глубокое буренйе, которое чйгде e Европе до того временй не йспользовалось в такйх масштабах. Н результаты не заставйлн себя ждать — Беларусь стала выдаюіцймся геологнческйм открытйем. Полученные новые знанйя оказалй коренное влйянйе на понйманне всей структуры Восточно-Европейской платформы, а разведанные богатства белорусскйх недр (унйкальные соленосные бассейны, нефть й другйе полезные йскопаемые) способствовалн превраіценйю республйкй в одйн йз найважнейшйх экономйческйх регйонов страны». A. С. Махначу, як выдатнаму вучонаму, арганізатару навукі і грамадскаму дзеячу Беларусі пашчасціла прыняць непасрэдны ўдзел у гэтым геалагічным адкрыцці, якое мела вялізнае тэарэтычнае і практычнае значэнне Як адзін з галоўных лідараў беларускай навукі, унёс рашучы ўклад у стварэнне сучасных ведаў геалагічнай будовы краіны. Ён быў удзельнікам і адным з галоўных стваральнікаў геалогіі Беларусі практычна з пачатку яе інтэнсіўнага вывучэння да сучаснасці. У самым канцы 1971 г. я пераехаўу Мінск, і мы ўжо разам з Аляксандрам Сямёнавічам, як калегі па рабоце ў Інстытуце геахіміі і геафізікі (ІГіГ) і ў Прэзідыуме НАН Беларусі, уносілі пасільны ўклад у геалагічнае вывучэнне краіны і арганізацыю навуковых даследаванняў A. С. Махнач вылучаўся вялізарнай працаздольнасцю, акуратнасцю, дасканаласцю, цікавіўся амаль усімі праблемамі геалагічнай навукі (шырыня ахопу пытанняў у яго працах унікальная), актыўна ўдзельнічаў у розных аспектах арганізацыі навукі. Ён меў значны аўтарытэт як у супрацоўнікаў інстытута і Акадэміі навук, так і ў дзяржаўных і партыйных органах, што часта дапамагала яму станоўча вырашаць многія пытанні. Нягледзячы на высокае грамадскае становішча (віцэ-прэзідэнт АН БССР, дэпутат Вярхоўнага СаветаБССР і г. д.), ён заўсёды заставаўся сціплым, простым і добразычлівым з усімі. Хаця ў большасш выпадкаў я знаходзіў з Аляксандрам Сямёнавічам згоду па пытаннях геалогіі і навуковай арганізацыі працы, але ў шэрагу момантаў мы разыходзіліся. Так, ён не падтрымліваў ні майго бацьку, ні мяне ў нашых імкненнях стварыць самастойны інстытут геаграфіі; пасіўна паводзіў сябе ў адносінах арганізацыі Аддзялення навук аб Зямлі, за што я ўвесь час змагаўся; не падтрымліваў працу даччынага ад ІГіГ геалагічнага прадпрыемства «БелГео», якое стварыў В, А. Масквіч з пастаяннай маёй падтрымкай; разыходзіліся мы і ў некаторых пытаннях стратыграфіі і карэляцыі рыфейскіх і вендскіх адкладаў і інш. Тым не меней нашы адносіны заўсёды заставаліся сяброўскімі, паважлівымі і добразычлівымі. A. С. Махнач упарта працаваў да самых апошніх дзён свайго жыцця. Ён не паспеў закончыць абагульняючую манаграфію пра яго самых любімых рыфейскія і вендскія адклады, вывучэнню якіх прысвяціў большую частку сваіх даследаванняў. Але яго лебядзінай песняй можна лічыць стварэнне дзвюх капітальных калектыўных манаграфій — «Геологня Беларусн» (2001) і «Основы геологмн Беларусн» (2004), у якіх падведзены вынікі геалагічнага вывучэння краіны. Дзякуючы яго ўпартасці, арганізаванасці, уменню згуртаваць творчы калектыў, удалося ў адносна кароткі тэрмін напісаць і выдаць гэтыя кнігі. Я рад, што я ўдзельнічаў разам з ім у іх стварэнні ў якасці аўтара і сарэдактара. Імя Аляксандра Сямёнавіча Махнача залатымі літарамі ўпісана ў псторыю геалагічнай навукі і пазнання нетраў Беларусі. 2008 Стукнула 80! Непрыкметна і чамусьці зусім нечакана падкралася да мяне 80-годдзе, але жыццё, а разам з ім і жыццёвы меланж у маім успрыманні працягваюцца... У такі юбілей азіраешся на жыццёвы лёс бацькоў і асэнсоўваеш свой. Мой тата, акадэмік Гаўрыла Іванавіч Гарэцкі, пражыў як бы два жыцці: адно — у якасці эканаміста, другое — геолага. Сам жа ён у сваім жыцці вылучаў тры кругабегі: 1) беларускі (вучоба і праца эканамістам у Беларусі — 30 га- доў): 2) пераходны (у «архіпелагу ГУЛАГу», праца геолагам у розных мясцінах Савецкага Саюза — 38 гадоў); 3) мінскі, беларускі (прана геолагам у Беларусі — 20 гадоў). У маім жыцці таксама можна вызначыць тры этапы: 1) расійскі — станаўленне, гартаванне(Беламорска-Балтыйскі канал і эвакуацыя з маці ў час вайны, вучоба ў нафтавым тэхнікуме і Нафтавым інстытуце ў Маскве— 20 гадоў); 2)маскоўскі (праца ў Геалагічным інстытуце AH СССР — 20 гадоў); 3) мінскі, беларускі (пранаўінстытуцегеахіміі і геафізікі АН Беларусі—40 гадоў). Кожны этап па-свойму цікавы, павучальны і запамінальны, але і ў банькр і ў мяне самыя шчаслівыя і плённыя — апошнія, мінскія, калі родная зямля Банькаўшчыны натхняла, давала сілы і, нягледзячы на змрочныя моманты антыбеларушчыны, захоўвала надзею на лепшую будучыню. 2008 Стварэнне Беларускай акадэміі навук і яе шлях да 80-годдзя 22-24 студзеня 2009 г. урачыста адзначалі 80-гадовы юбілей Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Нягледзячы намногія значныя дасягненні вучоных акадэміі, яе шлях быў нялёгкім, а часта пакутлівым... Пра гэта на ўрачыстых сходах не ўзгадвалася, таму хочацца троху ўспомніць тыя цяжкія моманты, каб пазбегнуць іх у будучыні. У 1922 г, (год абвяшчэння СССР)у Мінску быў заснаваны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), праз 7 гадоў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук (БАН). Гэта быў час вялікай хвалі нацыянальнага адраджэння, калі беларускі народ імкнуўся пабудаваць рэспубліку з моцнай народнай гаспадаркай, нацыянальна арыентаванай культурай, літаратурай, навукай, адукацыяй. На чале кіраўніцтва рэспублікі стаялі нацыянальна свядомыя камуністы (Аляксандр Чарвякоў, Язэп Адамовіч. Мікалай Галадзед і інш ), якія падтрымлівалі палітыку беларусізацыі. Нягледзячы назусім невялікі штат інстытута (каля 200 чалавек), апантаная праца яго сулрацоўнікаў пакінула прыкметны след у развіцці навукі і кулыуры. Асабліва выдатныя дасягненні меліся ў галіне гумалітарных навук (гісторыі і археалогіі, беларускай мове і беларускай навуковай тэрміналогіі, літаратуразнаўстве, краязнаўстве, эканоміцы), a таксама ў галіне прыроды і гаспадаркі (глебазнаўстве, геалогіі, фізічнай і эканамічнай геаграфл, дэмаграфл, гідралогіі, кліматалогіі, сельскай і лясной гаспадаркі, геафізікі, біялогіі). Менавіта адсюль ідзе пачатак навук пра Зямлю. Інбелкульт, па сутнасці, пачаў выконваць ролю нацыянальнай акадэміі навук такога тыпу, як існуючыя на той час Расійская акадэмія навук (адкрыта ў 1917 г. замест І.мператарскай Санкт-Пецярбургскай, а ў 1925 г. стала AH СССР) і Усеўкраінская акадэмія навук (заснаванаў 1919 г). Таму ўжо ў 1924 г. кіраўнікі Інбелкульта звярнуліся да ўрада БССР з прапановай ператварыць гэты інстытут у Беларускую акадэмію навук. Але дазвол трэба было атрымаць з Масквы. і ён прыйшоў, але толькі праз 4 гады. 13 красавіка 1928 г. Бюро ЦК КП(б)Б ухваліла пастанову Савета Народных Камісараў БССР аб арганізацыі БАН на базе Інбелкульта. 26 снежня 1928 г. сшсы першых акадэмікаў у колькасці 31 чалавека (з іх 9 сяброў з AH СССР і Усеўкраінскай акадэміі навук), папярэдне абраных спецыяльнай урадавай камісіяй, былі зацверджаны СНК БССР. 1 студзеня 1929 г у будынку Дома культуры (былая сінагога, а цяпер Рускі тэатр імя Горкага) адбылося ўрачыстае адкрыццё БАН, якое прыстасавалі да 10-годдзя Савецкай Беларусі. Прысутнічалі кіраўнікі БССР. прадстаўнікі многіх навуковых арганізацый СССР, было атрымана больш за 80 урадавых віншавальных тэлеграм. Урачысты сход распачаў старшыня камісіі па рэарганізацыі Інбелкульта ў БАН сакратар ЦВК А. Хацкевіч, які абвясціў прозвішчы першых акадэмікаў — заснавальнікаў БАН. Прэзідэнтам быў прызначаны вядомы гісторык У. М. Іг- натоўскі. Сярод абраных акадэмікаў: пісьменнікі ЯнкаКупала і Якуб Колас, мовазнаўцы М. М. Дурнаво, С. М. Некрашэвіч, Я. Ю. Лёсік, Б. А. Тарашкевіч, гісторыкі В. У. Ластоўскі, С Ю Матулайціс, A. Н. Ясінскі, геолаг М. Ф. Бліядуха. Самым маладым (28 год)быўэканамістГ. I. Гарэцкі — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута сельскай і лясной гаспадаркі, якога Я. Купала і Я. Колас на тым сходзе пасадзілі паміж сабой. У той жа час «палітычнае сіта» АДПУ тады не прапусніла ў акадэмікі такіх вядомых беларускіх вучоных і пісьменнікаў, як Я Ф. Карскі (хаця і быў ужо акадэмікам AH СССР), A. К. Сержпутоўскі, М. У Доўнар-Запольскі, A. А. Смоліч, I. Л. Дыла, М. I. Гарэцкі. Маладая акадэмія навук апынулася ўжо ў зусім іншым палітычным клімаце. 1929 — год «вялікага пералому», супольнай калектывізайыі, новай «чысткі» партыі пад знакам барацьбы супраць трацкістаў, правых апартуністаў, буржуазных нацыяналістаў і г. д. Гэта быў год пераходу да дзікіх таталітарных метадаў кіраўніцтва краінай, калі, па словах Сталіна, «репресснн в областн соцналнстнческого стронтельства являются необходнмым элементом наступлення». Савецкі Саюз ператвараўся ў «архіпелаг ГУЛАГ».