Мы вельміўдзячны родзічам выдатнага тсьменніказа тое, штояны так шчыра дзеляцца сваімі ўспамінамі аб славутым сыне зямлі беларускай Максіме Гарэцкім. Дзякуй усім тым, хто прымаўудзелу зборы матэрыялаў гэтагамузея. Жадаем поспехаў і здароўя' Вучні і настаўнікі Копцеўскай СШ Гораркага р-на Магілёўскай вобласці. 31 кастрычніка 1995 г.» «Максім Гарэцкі — адзін з самых выдатных тсьменнікаў не толькі Беларусі але і ўсёй Еўропы. Яго шчырасць, дасведчанасць, шырокае літаратурчае мысленне, непараўнальнае адчуванне беларускай мовы дазволілі яму заняць унікальнае месцаў нашай літаратуры. Ён — адзін з тых стваральнікаў айчыннай літаратуры, якім ганарацца чытачы XXI cm. і якія могуць адчуць, чым бы стала наша кулыпура, калі 6 не жудасны генацыд інтэлігенцыі 30-х гадоў. Гэтыя ўрокі нас заўсёды павінны папярэджваць. Нізкі паклон музею і яго заснавальнікам. 1.07.2007 г. А. Вінярскі —рэжысёр Белрадыё. A. К. Пекае — аўтар і вядучы праекта «Роднае слова», А. Калечыц — кандыдат філал. навук». 2009 Зноў пра родную мову 21 траўня 2009 г., збіраючыся на працу, глядзеў перадачу беларускага канала АНТ «Наше утро», на якую быў запрошаны амбасадар Швецыі Стэфан Эрыксан. Вядучыя Люся Лушчык і Валерый Кашчэеў карысталіся, як заўсёды, рускай мовай, а Люся з шырокай усмешкай, якая здалася яхіднай, спытала амбасадара: «Вы, конечно, будете говорнть по-белорусскн?». Ён на ўсе пытанні адказваў на добрай беларускай мове. Зноў, як ужо не першы раз, зрабілася вельмі сорамна і прыкра. Калі і далей будзе працягвацца такая антыбеларуская моўная палітыка сучаснай улады, Беларусь як беларуская дзяржава можа знікнуць. Дзе ў свеце можна знайсці такую краіну, каб у яе сталіцы не пачуць ад жыхароў на вуліцы ніводнага слова на роднай мове? Нідзе ў свеце няма нацыянальнага тэлебачання, на якім рэдка пачуеш родную гаворку. Тое ж можна сказаць пра ўсю чыноўніцкую вертыкаль (уключаючы міністраў культуры, адукацьп, інфармацыі, кіраўнікоў Нацыянальнай акадэміі навук), прадзяржаўныя газеты, аб’явы навуліцах і г. д. Загутарку на беларускай мове чалавек трапляе ў ранг «апазіцыянераў», БНФ ці нават «ворагаў народа». За апошнія 15 гадоў краіна атрымала такі магутны антыбеларускі прэсінг, асабліваў галіне культуры, адукацыі (зусім няма беларускамоўныхВНУ, садкоў, скарачаюцца школы, выданні кніг на беларускай мове і г. д.), што па інтэнсіўнасці гэтага працэсу сённяшняй беларускай уладзе маглі б пазайздросціць нават расійская імператрыца Кацярына і яе служка генерал-губернатар Мураўёў. Чаму яны знішчалі ўсё беларускае9 Таму што калі да роднай Зямлі далучаенца родная мова, то ўзнікае вялікая роднасйь людзей гэтай Зямлі, у іх узбуджаецца нацыянальная самасвядомасць, яны робяцца сапраўднымі патрыётамі і іх моц непераможная. Вельмі патрэбныя аб’яднанні, такія, як Таварыства беларускай мовы, Таварыства беларускай школы, Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і інш., а таксама культурна-асветныя рухі («Будзьма», «Беларускі дом» і інш.) не могуць карэнным чынам змяніць працэс манкуртызацыі насельніцтва без змены дзяржаўнай палітыкі. У апошні час шэраг партый і рухаў дэмакратычных сіл усё часцей пераходзяць на рускую мову («каб большасць людзей прачытала і зразумела»), Але сучасны стан беларускай мовы і наогул беларушчыны патрабуе, каб яны сталі галоўным у сутнасці беларускай нацыянальнай ідэі, у змаганні за сапраўдную беларускую Беларусь. Страшна падумаць, што беларуская мова ўжо афіцыйна значыцца ў «Чырвонай кнізе моваў» ЮНЕСКА. Ратаваць родную мову — абавязак кожнага беларуса! Хітрыя лозунгі апошніх гадоў ідэолагаў урада тыпу «За Беларусь», «Мы — беларусы!», «Наша краіна Беларусь!» і інш. — гэта тыповая дэмагогія, бо не падмацаваны ні адным крокам дзяржавы... Трэба зразумець, што нават незалежная, дэмакратычная, эканамічна багатая дзяржава без беларушчыны — гэта яшчэ не Беларусь. 2009 Дачны вартаўнік Ужо некалькі гадоў на нашай дачы мы заўважаем адну і тую ж варону, якая прыжылася каля нас. Асабліва яна пасябравала з маёй жонкай Галяй. Як толысі яна выходзіць у сад, амаль тут жа з’яўляецца наша варона і пачынае непадалёку круціцца: то сядзе на край страхі, то на суседнюю яблыню, то паходзіць па ўскрайку гарода, прычым робіць гэта часцей моўчкі, а калі ўбачыць, што няма ад Галі ніякай рэакцыі, дык зрэдку каркне, як быццам просіць кшуць што-небудзь смачнае. I праўда, як толькі Галя кіне ёй ці проста ў смяцярку костачку ад куркі, кавалачак сыру, хлеба, варона хапае тое, што ёй спадабаецца, і нясе ў лес. Калі прылятаюць іншыя вароны, пачынаецца гвалт: наша варона праганяе чужакоў, яны ганяюцца адна за адной, б’юцца і гучна каркаюць. Досыць хутка робіцца зноў ціха, і дачная варона горда ходзіць каля саду, адчуваючы сябе пераможцай Аднойчы раніцою мы прачнуліся ад страшэннага шуму: варона так крычала-каркала, што аж заходзілася ад шаленства, а знізу чулася не менш жахлівае мяўканне. Аказалася, у мяшок з аб’едкамі, які вісеў на сценцы хаты, залез кот, і пачалася сапраўдная бойка. Варона, як быццам выдатная вучаніца ястраба, узлятала ўгару і каменем кідалася ўніз на ката, а той ад жудасці дзіка мяўкаў і круціў кіпцюрны.мі лапамі, зваліўшыся на спіну. Кот упарта змагаўся і не адыходзіў, бо вельмі ж яму хайелася адшукаць што-небудзь смачнае. Бараньба ішла хвілін дзесяць. Нарэшце кот, падціснуўшы хвост і адвярнуўшы пыску, збег, а наша варона, узняўшы з гонарам дзюбу ўгару, зноў спакойна ўселася на край страхі. Вось такі ў нас на дачы выдатны вартаўнік. 2009 Холад смерці Холад смерці па-сапраўднаму адчуваеш, калі прыходзіцца назаўсёды развітвацца і апошні раз цалаваць зусім халодны твар самых родных людзей — бабулі, дзеда, мамы, таты, сястры, брата. .. Даўно ўжо няма дзеда і бабулі. Няма і таты, і мамы... I вось 25 красавіка 2009 г. у Маскве памёр мой старэйшы брат Усяслаў, a 28 красавіка бьгў на яго пахаванні. .. Страшэнная страта, якая пакінула не толькі глыбокі шрам у сэрцы і сум у душы, але і бясконцую думку аб ім, якая ўвесь час варочаецца і не дае спакойна жыць.. Нават вельмі шчырыя 1 цёплыя словы калег па працы Усяслава («класік педагопкі», «80% дзетак Расіі вучацца па буквару Гарэцкага», «лепшы натхніцель настаўнікаў Расіі», «выдатны настаўнік настаўніцтва» і г. д.), якія было прыемна слухаць, не прыносілі палёгкі. Жыць заўсёды неяк спакайней і больш упэўнена, калі наперадзе жыве старэйшы родны чалавек, асабліва бацька, мама і нават брат. Калі ўжо і іх няма, прыходзіць адчуванне, што жыццё вылучыла цябе на пярэдні край, і ты цяпер стаіш першым перад бязмернай безданню і прыкрываеш усіх тых родных, блізкіх, якія ідуць па жыцці за табой. больш маладыя, і адчуваеш таму яшчэ большую адказнасць за іх... 2009 «Повезло»... Калі ў царкве, якая стаіць на высокім крутым беразе ракі Чачэнка (прытоку ракі Масква) каля могілак у пасёл ку Рамашкава на ўскраіне Масквы, адпявалі майго старэйшага брата Усяслава, адна багамольная жанчына падышла да мяне і з радасцю і нават зайздрасцю сказала: «Как повезло Вашему брату: умер в пасхальные днн н похоронен на Радуннцу!» У гэты прыезд у Маскву я вырашыў звярнуцца па кансультацыю ў Расійскі анкалагічны навуковы цэнтр імя М. М. Блахіна наконт анкалапчнага захворвання, якое раней знайшлі ў мяне. Прафесар, які ўважліва агледзеў мяне. упэўнена і бадзёра паведаў: «Вам повезло: нз всех раков у вас самый лучшнй!» Чалавеку заўсёды можа пашанцаваць, нават і ў смерці, і ў хваробе... 2009 Два жыцці Адрыяна Македонава Дваццатае стагоддзе, у якое цалкам уваходзіць 85-гадовае жыццё Адрыяна Уладзіміравіча Македонава (1909-1994), вылучаецца многімі падзеямі (дзве сусветныя вайны, рэвалюцыі, бальшавіцка-сталінскія рэпрэсіі і інш ), якія мелі лёсавызначальны ўплыў на краіны, народы і асобы. Гэтыя экстрэмальныя падзеі нярэдка поўнасцю ламалі ці рэзка мянялі жыццёвы шлях многіх людзей. Такі пералом атрымаўся і ў лёсе Македонава, які меў як бы два жыцці: адно—літаратара, другое — геолага. Нягледзячы на ўсе самыя неспрыяльныя абставіны і вялікія цяжкасці, ён змог унесці выдатны ўклад у гэтыя дзве значна далёкія адна ад адной галіны ведаў Мне асабліва блізкі і зразумелы ўсе складанасці, якія адбываліся з Македонавым, бо аналагічны лёс насціг майго бацьку Г I. Гарэцкага і цалкам адбіўся і на мяне. Блізкія лёсы склаліся і ў такіх выдатных геолагаў XIX ст., як Ігнат Дамейка і Іван Чэрскі, якія сталі геолагамі толькі пасля іх ссылкі. А колькі менш вядомых людзей з падобнымі лёсамі! А. У. Македонаў нарадзіўся ў Смаленску. Яго ўзгадавала маці, якая працавала настаўніцай ангельскай і нямецкай моў, і бабуля, бо бацька пакінуў сваю сям’ю адразу пасля нараджэння сына, а айчым памёр у час грамадзянскай вайны. Дзшячыя і юнацкія гады Македонава прыйшліся на вельмі няпростыя рэвалюцыйныя часы, якія пакінулі ў эмацыйнага маладога чалавека вялікія ўражанні. У Смаленску на два гады пазней Македонава (у 1911 г.) нарадзіўся мой навуковы настаўнік — будучы акадэмік A. Л. Яншын’, аў 1917-1919 гг. там жыўмой родныдзядзька — беларускі гпсьменнік Максім Гарэцкі і будучы народны паэт Беларусі Янка Купала. У 1918 г. тут працаваў і мой бацька, які прыехаў да брата. Адрыян Македонаў і Саша Яншын вучыліся ў вопытна-паказальнай школе пры педагагічным факультэце Смаленскага ўніверсітэта, якую першы скончыўу 1925 г.,адругі —у 1928 г. Магчыма, яны сустракаліся тады адзін з адным. Рэвалюцыя прынеслаў Смаленск вялікія цяжкасці насельніцтву, якое жыло ў бесперапынным страху. У смаленскіх газетах кожны дзень друкаваліся спісы выяўленых «представмтелей ммушнх классов», якіх прыгаварылі да расстрэлу: гарадавых, урачоў, настаўнікаў, афіцэраў, фінансістаў студэнтаў і інш. Асабліва дзікія бясчынствы адбываліся ў вёсках. Усё было ахутана страхам, дэмагогіяй, хлуснёй, хамствам, 1 Гарецкмй Р. Г. Академпк Яншнн — дорогой мой учнтель н друг. — М. : Наука, 2005. — 192 с. неразбярыхай... У лісце да свайго сябра Янка Купала напісаў: «Там. жывучы ўвесь цяжкі і жуткі 1918 г., я гіапраўдзе быў як у непрытомным стане». Маці Адрыяна Кацярыну Львоўну ў 1921 г. арыштавалі, але хутка выпусцілі Бацька А. Л Яншына быў вядомым у Смаленску юрыстам (з 1924 г. нават старшынёй калегіі адвакатаў), таму іх сям’я аказалася ў асабліва цяжкім стане. Увосень 1927 г. ноччу бацьку і маці Яншына арыштавалі, пратрымалі ў турме больш за два месяцы, а ў снежні без усякіх тлумачэнняў выпусцілі. Пасля гэтага сям’я Яншыныхужо на наступны год пераехала ў Маскву.