• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    як заўсёды, задае на нарадзе шмат пытанняў і выступае голасам яшчэ нават мацнейшым, Л. Сушчэня ўсміхаецца, седзячы на Агульным сходзе НАН Беларусі... Ды і я ўжо не кульгаю, а бадзёра іду па вуліцы ў інстытут. Хочацца сказаць: «Няхай жыве медыцына! Дзякуй медыкам, якія абралі такую цяжкую, але высакародную прафесію і якія ратуюць людзей ад немачы і дазваляюць зноў нармальна працаваць і радавацца жыццю... »
    2009
    «Мой шыбалет»
    У верасні—кастрычніку 2009 г. «Народная воля» друкавала асобныя часткі з кнігі Пётры Садоўскага «Мой шыбалет». Я збіраў тыя газеты, і калі выйшаў апошні нумар з тымі вытрымкамі, пачаў чытаць і не мог адарвацца ад тэксту, пакуль не мільгануў перад вачыма заключны радок Кніга прываблівае мастацкай праўдай і шчырасню ўспамінаў, а гумарыстычнаіранічны стыль уздымае працэс чытання яшчэ на большую вышыню. Такой лірычнай прозы я і чакаў ад Пётры Садоўскага, якога ведаў толькі па неаднаразовых сустрэчах на розных навуковых і грамадскіх імпрэзах і пару разоў на болып вольных вечарынках. Ён вылучаецца сваёй неардынарнасцю, энцыклапедычнымі ведамі, згусткам талентаў: шырокавядомы германіст, філолаг, мовазнавец-паліглот, філосаф, дыпламат, грамадскі дзеяч. Да таго ж здольны педагог, адзін з любімых настаўнікаў Нацыянальнага гуманітарнага лінэя імя Якуба Коласа, добры прамоўца, уладальнік моцнага прыгожага голасу, які можа выканаць процьму песень мнопх народаў, асабліва беларускія.
    Як нестандартна гучыць назва кнігі! Аўтар яскрава паказаў свой шлях ад роднай вёскі Буцькаўшчыны да разумення і любові Бацькаўшчыны, што зрабілаяго выдатным дзеячам на ніве адраджэння беларушчыны. Вельмі міла і цёплаўспрымаюцца дзіцячыя гады, якія заклалі ў Пётры Вікенцьевічу аптымізм,
    любоў далюдзей, мовы. Апошняя сталадля яго «як вада, хлеб, сад...». Вельмі натхнёна, лірычна, з выдатнай мастацкасцю апісаны першыя пачуцці кахання. 3 цікавасцю чытаеш пра іншыя перыпетыі жыцця, працы, грамадскай дзейнасці, мнопя дэталі барацьбы за незалежнасць і дэмакратыю Беларусі...
    Мне вельмі прыемна было прачытаць радкі пра Максіма Гарэцкага: «...з кожнай старонкі прозы Максі.ма Гарэі^кага, якога тады можна было прачытаць толькі ў спецфондзе «БАНі» (так скарочана называлі бібліятэку Акадэміі навук), я выпісеаў цэлыя сказы. 3 «Дзвюх душ»язрабіў грлую картатэку Мяне ўражвалі не толькі трапныя словы. якія не фіксаваліся слоўнікамі, але і сінтаксічныя канструкцыі, што магло б скласці добрую частку навуковага апісання беларускіх словазлучэнняўу падручніках для школаў і ВНУ. Гэта не зроблена і да сёння». А далей пра тое, што я таксама ўжо некалькі разоў пісаў, П. Садоўскі працягвае: «Дарэчы сказарь, я проста не разумею, куды глядзяць нашыя драматургі і рэжысёры, шпю дагэтуль не даўмеліся даступіцца да Максіма Гарэцкага. Напрыклад, ягоныя «Дзве душы» — гатовы бліскучы матэрыял для тэатральнай пастаноўкі або мастацкага фільма. Гэта было бмаііней паводле індывідуальнага ўздзеяння, чым «Тутэйшыя» Купалы, бо купалаўскі твор — публгцыстыка, а Гарэцкі — глыбокая псіхалогія. А маленькія апавяданні. як. напрыклад, «На імперыялістычнай вагіне» — цудоўны матэрыял для аднаактавых п 'есаў».
    2009
    Таварыства беларускай мовы і газета «Наша слова»
    Атрымаў запрашэнне на пасяджэнне Рады Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, якое адбудзецца 27 верасня 2009 г. і будзе прысвечана 20-годдзю ТБМ. Я, як сябра Рады ТБМ з моманту яго ўтварэння, амаль ніколі не прапускаў такія
    сустрэчы, таму што заўсёды з вялікай радасцю ўдзельнічаў у іх, бо трапляў у мілае майму сэрцу і слыху беларускамоўнае асяроддзе, такое рэдкае ў нашай краіне. На жаль, на гэты раз прыйсці не змог, бо некалькі дзён таму зрабілі мне аперацыю ў сувязі з траўмай калена, але думкі мае былі разам з калегамі Рады ТБМ.
    27 чэрвеня 1989 г. у Мінску адбыўся Першы ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, і ўжо ў сакавіку 1990 г. пачаў выходзіць штомесячны бюлетэнь «Наша слова». Старшынёй ТБМ і рэдакцыйнай калегіі бюлетэня стаў адзін з самых няўрымслівых змагароў за беларускую мову народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч — галоўны ініцыятар і арганізатар іх стварэння. Мне, чалавеку, які хаця і нарадзіўся ў Мшску, але з дзяцінства каля 40 гадоў пражыў у Расіі, у школе не вывучаў беларускую мову, і які ўсё ж прыняў яе да сэрца толькі ад сваіх дарагіх бацькоў, было вельмі прыемна атрымаць ад Ніла Сымонавіча запрашэнне прыняць удзел ва ўстаноўчым з’ездзе ТБМ, наякім быў абраны ў Рэспубліканскую Раду. Ніл Гілевіч прапанаваў мне напісаць у першы нумар бюлетэня «Наша слова», дзе і быў надрукаваны мой першы артыкул пра родную мову, які так і зваўся. Ужо са студзеня 1991 г. бюлетэнь ператварыўся ў васьміпалосную ўсебеларускую штотыднёвую газету, галоўным рэдактарам якой стаў вядомы пісьменнік Эрнест Ялугін, а ў 1993 г. я быў запрошаны ў рэдкалегію, што я ўспрыняў як вялікі гонар.
    Стварэнне ТБМ і газеты «Наша слова» было сустрэта большасцю беларускай грамадскасці з вялікай прыхільнасцю і нават энтузіязмам. Гэта адыграла значную ролю ў справе прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Закона аб мовах, у адпаведнасці з якім беларуская мова абвешчана дзяржаўнай; Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР і надання ёй статуса канстытуцыйнага закона; у змене назвы БССР на Рэспубліку Беларусь, Дзяржаўнага герба і сцяга. Справа ў тым, што менавіта ТБМ вылучыла кандыдатамі ў дэпутаты Вярхоўнага
    Савета БССР многіх дзеячаў дэмакратычнага руху (а ўсяго дэпутатамі былі 15 сяброў ТБМ), якія і сталі дэпутацкім ядром па прыняцці гэтых законаў.
    Газета «Наша слова» змяшчала цікавыя і важныя артыкулы па культуры мовы, публіцыстычныя, гістарычныя, мовазнаўчыя і іншыя матэрыялы, якія моцна ўплывалі на справу беларускага адраджэння. Я рад, што і мне давялося змясціць каля дзясятка артыкулаў у нашай славутай газеце. Роля і аўтарытэт «Нашага слова» значна ўзрасла, і наклад газеты дасягнуў больш за 8000 экз. Сярод карэспандэнтаў газеты асабліва хочацца ўспомніць таленавітую Ірыну Крэнь. якая друкавала надзвычай змястоўныя артыкулы, цікавыя інтэрв’ю з выдатнымі людзьмі — змагарамі за незалежную дэмакратычную Беларусь.
    Пасля рэферэндуму 1995 г, калі дзяржаўнай мовай была аб’яўлена не толькі беларуская мова, але і руская, антыбеларускі націск з боку дзяржавы і яе чынавенства на ўсё беларускамоўнае, у тым ліку і на ТБМ і газету «Наша слова», значна ўзмацніўся. У гэты вельмі нялёгкі час ТБМ узначаліў наш славуты паэт Генадзь Бураўкін. 3 вялікімі цяжкасцямі ўдалося захаваць памяшканне ТБМ. У красавіку 1997 г урад адмовіў у дзяржаўным фінансаванні газеты. Дзякуючы рашучасці былога вайскоўца Станіслава Судніка, выхад газеты «Наша слова» на прыватныя сродкі быў адноўлены ўжо ў лістападзе 1997 г. у Лідзе, дзе яна і выдаецца да гэтага часу. ТБМ на чале з вядомым навукоўцам і грамадскім дзеячам Алегам Трусавым і газета «Наша слова» (галоўны рэдактар Станіслаў Суднік) актыўна працуюць на шляху беларушчыны. Беларуская грамадскасць адзначыла 20-годдзе стварэння ТБМ і газеты, з чым хочацца шчыра павіншаваць іх удзельнікаў прыхільнікаў і ўсіх беларусаў і пажадаць, каб вечна жылі ТБМ і «Наша слова» ў вольнай дэмакратычнай краіне, якой мы кажам: «Жыве Беларусь!» 2009
    Беларусь хутка застанецца без беларусаў
    У дні юбілею ТБМ думкі варочаліся да стану беларускай мовы, і былі яны не столькі станоўчымі, колькі больш сумнымі... Ці можна лічыць чалавека беларусам, калі ён не размаўляе на роднай беларускай мове? На гэта пытанне даўно адказаў адзін з заснавальнікаў сучаснай нацыянальнай літаратуры Францішак Багушэвіч, які сцвярджаў: «Шмат было такіх народаў, шпю страгіілі найперш мову сваю. так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замёрлі. He пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Значыць, калі жыхар Беларусі не карыстаецца роднай мовай, дык ён, як сапраўдны беларус, ужо не існуе. На вялікі жаль, беларусы слаба прыслухаліся да мудрых слоў свайго вялікага прарока. I зараз спеныялісты ЮНЕСКА занеслі беларускую мову ў атлас выміраючых моў Адсюль вынікае, што і беларуская нацыя ўслед і адначасна з роднай мовай робіцца выміраючай. Памрэ мова — памрэ і яе народ.
    Усе адзнакі такога працэсу відавочныя. У якой яшчэ краіне свету можна ўбачыць, каб кіраўнік дзяржавы амаль зусім не выступаў на дзяржаўнай мове карэннай нацыі, а калі і прамаўляў некалькі беларускіх слоў, дык звычайна ў здзеклівым тоне пра апазіцыянераў, і перакананы, быццам на мове яго народа немагчыма выказань вялікія думкі і пачуцці чалавека і таму ён размаўляе на расійскай мове — мове магутнага суседа, якую зрабіў таксама дзяржаўнай9 Прычым фактычна адзінай дзяржаўнай, што амаль цалкам выштурхнула мову карэннай нацыі з уласнай хаты. Дзе існуе яшчэ краіна, у якой уся ўладная вертыкаль ад прэм’ер-міністра да старшыні калгаса, ад старшынь Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Наныянальнага сходу Рэспублікі Беларусь да старшыні сельсавета, уся Адміністрацыя прэзідэнта, суды, пракуратура і іншыя адміністрацыйна-чыноўнічыя органы амаль зусім не размаўляюць на дзяржаўнай роднай мове? Нават кіраўніцтва такіх
    міністэрстваў як адукацыі, кулыуры, інфармацыі, замежных спраў, звычайна карыстаюцца рускай мовай, хаця некаторыя з іх добра валодаюць беларускай. Нідзе ў свеце няма нацыянальнага тэлебачання, на якім рэдка пачуць родную гаворку. Нават дайшло да нечуванага дзікунства, калі амбасадару Швецыі Стэфану Эрыксану, які адказвае па-беларуску на пытанні, вядучыя тэлепраграмы задаюць іх па-руску. Ці ёсць у свеце Нацыянальная акадэмія навук, у якой пад час агульнага сходу можна не пачуць ніводнага слова на мове тытульнай нацыі, а ў Інстытуце беларускай мовы і літаратуры шэраг супрацоўнікаў карыстаюцца галоўным чынам мовай суседняй краіны9 Дзе сустрэнеце старшыню нядаўна створанага Саюза пісьменнікаў Беларусі, які не піша і не размаўляе на мове свайго народа9 Чаму не ва ўсіх аддзяленнях сувязі сталіцы прымаюць тэлеграмы на беларускай мове9 А як цяжка купіць віншавальны канверт ці карталюшку па-беларуску! Паспрабуйце ў розных установах, нават такіх, як ЖЭС, банкі, натарыяльныя канторы, аддзяленні сувязі, райсаветы і іншзнайсці беларускамоўныя бланкі! Ці многа шыльдаў у нашых гарадах і вёсках напісана па-беларуску9 Дзе ў свеце можна знайсці краіну, каб у яе сталіцы амаль ніколі не пачуць ад жыхароў на вуліцы ніводнага слова на роднай мове?