• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Рускія, украінцы, беларусы, чачэнцы і многія іншыя нацыянальнасці ўжо праз некалькі месяцаў валодаюць мовай на бытавым узроўні, а праз год многія і зусім добра, прынамсі мінімум, каб размаўляць у працоўным калектыве. Некаторыя дзеткі ўцекачоў нярэдка так добра вывучаюць нарвежскую мову, што ў старэйшых класах ведаюць яе не горш, а нават лепш, чым дзеткі мясцовых жыхароў. Вось у каго беларусам трэба браць прыклад у адносінах да мовы. Трэба падкрэсліць, што ў любой краіне Еўропы — хоць малой, хоць вялікай — без ведання мовы карэннай нацыі вельмі цяжка. Толькі Беларусь тут выглядае незразумела, што звычайна выгукае жахлівае здзіўленне ў людзей іншых краін, а потым нават нейкую знявагу да беларусаў. Дарэчы, многа чаму можна было б павучыцца ў Нарвегіі.
    2009
    Нечаканае
    Нечаканае прыходзінь раптоўна. Напаткалаяно і мяне, але не дзе-небудзь у Беларусі, а далёка ў Нарвегіі. Калі я і Галя ў канцы ліпеня пакінулі Мінск, дык вельмі хутка, дзякуючы сучаснай самалётнай сувязі, маглі бачыць цудоўныя нарвежскія краявіды, якія так станоўча ўплываюць на чалавека, што ўжо праз некалькі дзён мы адчулі самавольнае знікненне ў нашых галовах і сэрцах мінскіх непрыемных эмоцый ад стомленасці, турбот, стрэсаў...
    Кожны дзень нас чакалі паходы ў горы, прагулкі ўсцяж рэчак ш вакол азёр, больш рэдкія паездкі на аўтамабілі па пакручастых, вузкаватых, але вельмі добра заасфальтаваных дарогаху розныя прыгожыя мясціны, а то і на маторнай лодцы па моры ці фіёрдах, дзе можна забыцца на ўсё ў свеце, калі з азартам ловіш рыбу (макрэль, фарэль) ці крабаў. Усюды свая прыгажосць і хараство.
    Калі па снежцы патроху забіраешся ўсё вышэй у горы, з кожным крокам адкрываеццаболып шырокая прастора, больш далёкія цудоўныя краявіды, паветра робіцца ўсё чысцейшым і пачынаеш прагна глытань яго, як нейкае найсмачнейшае рэчыва, бліжэй бачыш сонейка, якое абагравае мацней, але і ветрык павялічваецца, і адчуваеш сябе вельмі ўзнёсла, падобна да птушкі ў магутным палёце над мілай зямлёю... У гарах ходзіш па голых скальных пародах, якія ў большасці месцаў параслі мохам, травой, верасам, а паміж імі ягаднік, усыпаны смачнымі шарыкамі чарніц, буякоў, больш рэдка брусніц. Асабліва многа ягад на ўраўнаваных пляцоўках і нізінах, якія ўтварыліся паміж невялічкіххрыбтоў і якія больш вільготныя, a то і зусім балоцістыя Многія горы пакрыты хвойным лесам, радзей ліставым ці змешаным, аў іх шмат пералічаных раней ягад, маліны і самых разных грыбоў, у тым ліку і баравікоў.
    Вялікае задавальненне дае аўтамабільная вандроўка па гладкіхдарогах, якія звычайна круцяцца ўсцяж бурлівай рэчкі,
    змейкай пятляючай глыбока ўнізе, а з другога боку — высачэнная сценка скалы, якая раптам аказваецца поперак дарогі, і тая нырае ў чорную дзірку тунеля, пранізвае магутны хрыбет крышталічных парод і зноў выскаквае на светлы прастор міжгор’я, ато ляціць патонкай палосцы лёгкага моста, высока вісячага над воднай паверхняй фіёрда.
    Самы своеасаблівы цуд прыроды Нарвегіі — гэта фіёрды, вузкія марскія залівы, якія заціснуты стромкімі адпаліраванымі ледавіком сценкамі скал і глыбока ўгрызаюцца ў сушу, прычым найбольш доўгія з іх працягваюцца да 180-200 км. Гэтыя ўтварэнні звычайна прыстасаваны да тэктанічных разломаў, усцяж якіх ад мора адыходзяць гіганцкія скальныя калідорыфіёрды з сіняй гладдзю празрыстай вады. Вышыня сценак скалы дасягае некалькі соцень метраў, а ў некаторых выпадках да 1000 метраў, а глыбіня фіёрдаў таксама да 1000 метраў a то і троху болып. Найбольш знакаміты Люсе-фіёрд. На яго можна паглядзець са скальнага плато (завецца «Кафедра»), якое ўтварылася каля самага абрыву. Дух захоплівае ад прыгажосці прастору, калі бачыш над сабой бясконцае блакітнае неба, a глыбока на мнопя сотні метраў унізе сінія воды фіёрда, на якіх можна ўгледзень зусім малыя чаўны, маторкі і караблі, a ў бінокль — шэрыя галоўкі цюленяў. Калі плывеш па фіёрдзе, дык адчуваеш сябе маленькай істотай, зажатай паміж высачэннымі адвеснымі скаламі, па якіх карабкаюцца крыванопя дрэвы бярозак, елак, сасёнак і ядлоўцу, зачапіўшыхся за глебу ў расколінах. А высока пад небам бачыш высакавольтную лінію са слупамі, якія як касмічныя веліканы, звязаныя паміж сабой ніткамі правадоў, крочаць з адной гары на другую. 3 розных узроўняў скал з шумам падаюць белыя вузкія палоскі, a то і больш шырокія сцежкі вадаспадаў, якія значна павялічваюцца пасля нярэдкіх тут дажджоў.
    Нарвежцы па характары нагадваюнь беларусаў — такія ж спакойныя, прыветлівыя, талерантныя. Калі сустракаюцца дзе-небудзь на прагулцы, заўсёды вітаюцца: «Неі!» Так звы-
    чайна і ў нашых вёсках. Але адрозніваюцца надзвычайнай дысцыплінаванасцю і на дарогах (як вадзіцелі, так і пешаходы), і ў быце, і на рабоце. Hi гарэлкі, ні віна, звычайна нават піва не вып’юць у будні дзень у хаце і тым больш на працы. П’янага, папрашайку, сварку ці скандал на вуліцы ўбачыць вельмі цяжка, а можа і немагчыма. Мы прынамсі не бачылі. Большасць людзей спартыўнага тыпу з шыбкай хадой, любяць прагулкі ў горы, веласіпед і, канечне, у кожнай сям’і па адным і больш аўтамабілі. На прагулку часта бяруць свайго сабаку, які звычайна бяжыць на павадку. а гаспадар бярэ з сабой пакецік, каб туды сабраць сабачыя фекаліі. Людзі звычайна носяць спартыўнае ці проста зручнае адзенне, а ўлічваючы частыя дажджы — непрамакаемыя курткі ці цэлыя касцюмы (ранкле). Сустракаецца гпнога стромкіх, прыгожых, часцей светлавалосых мужчын — адчуваюцца нашчадкі вікінгаў Жанчыны звычайна блакітнавокія бландзінкі, але значнаменш прыгожыя. Сярод іх многа цяжарных, што вельмі падтрымліваецца дзяржавай, якая прадстаўляе шмат розных ільгот для мнагадзетных. Жанчын можна ўбачыць двух тыпаў: марудныя паўнаватыя сапраўдныя «квактухі» з некалькімі дзеткамі побач і стромкія спартыўныя скараходкі. Даволі распаўсюджаны дзеткі-двайняшкі. Нягледзячы на выдатную экалогію і здаровы лад жыцця, зрэдку сустракаюцца дзеці і дарослыя людзі, якія маюць прыроджаныя недахопы і нават калецтва, што, як мне здаецца, звязана з месцазнаходжаннем іх жылля на гранітных масівах, да якіх прыстасавана павялічаная радыяцыя, ці ў зонах тэктанічных разломаў па якіх ідзе інтэнсіўная эманацыя радону і іншых глыбінных газаў.
    Мы добра адпачылі, набраліся фізічных і духоўных сіл сярод цудоўнай прыроды і добразычлівых людзей. Да ад’езду заставалася ўжо два дні, на якія, як назло, прыйшліся бясконцыя дажджы. Я пачаў меркаваць пра тое, што трэба будзе зрабіць на працы і ў хаце ў Мінску, а за гэты час спраў накапілася досыць шмат. На развітанне вырашылі пахадзіць па самых
    любімых мясцінах. Падышлі да аднаго невялічкага хрыбта з цёмным, але прыемным лесам з раскіданымі па ім буйнымі прыгожымі валунамі самых розных памераў і формы, дзе paHeii збіралі многа грыбоў, асабліва баравікоў, якіх у гэты наш прыезд чамусьці было зусім мала. Я звярнуўся да Галі: «Давай зойдзем туды, раптам напаследак нам пашанцуе і мы збярэм баравічкоў». Ад дажджу схіл гары стаў не толыа проста коўзкі, а болыв коўзкі, чым лёд, і я, збіраючыся па досыць крутым адхоне, пахіснуўся і паляцеў на спіну. Як быццам мяне нехта папярэдзіў, што не трэба лезці ў той цёмны мокры лес. Але мне было вельмі цікава паглядзець на тыя мясціны. Ды і Галя, гляджу, ужо дакарабкалася да краю лесу Цікаваснь і ўпартаснь перамаглі, і я, як сапраўдны даволі ўпарты беларус (як вядома сярод славян больш упартыя за беларусаў толькі ўкраінцы), зноў палез угару. Мы агледзелі ўсе нашы знаёмыя грыбныя мясціны, але нас чакала поўнае расчараванне. Пайшлі назад. На тым самым адхоне, які ўжо быў недалёка ад дарогі, на тым самым месцы я зноў паляцеў, ды так моцна стукнуў калена, што пазней паставілі дыягназ: «падскурны разрыў сухажылля чатырохглавай мышцы правагабядра». Нечаканае звалілася і ў выніку: адпачынак пайшоў у глум, замест намечаных планаў у Мінску я трапіў у бальніцу.
    2009
    Палата № 405
    Калі маёй цётачцы споўнілася 60 гадоў, яна часта стала прыхворваць і пачалабясконцапрыгаворваць: «Да, старасць — не радаснь!» Я да сваіх 70 гадоў неяк гэтага не разумеў, бо нічога не балела. Але пазней пачалося... Да 80-годдзя набраў добры букет хвароб. Але, як ні дзіва, чалавеку ўсё мала, нават, відаць, і ў хваробах — вось і схашў траўму нагі. Прыйшлося легчы ў бальніцу лечкамісіі, дзе змясцілі ў палату № 405. На жаль, суседзі траплялі ўвесь час добрыя храпуны, дык
    да сну прыстасаваўся толькі праз некалькі начэй. Выдатны хірург-артапед Аляксандр Мікалаевіч Валашанюк (дзякуй яму!) удала зрабіў аперацыю, месяц нага былаў гіпсе, потым зноў бальніца, каб распрацаваць калена. і толькі ў снежні мог пайсці на працу, а больш-менш не кульгаць — у навагоддзе. У бальніцы зноў успомніў словы сваёй цётачкі. Тут я сустрэўся з мнопмі сябрамі і знаёмымі таксама досыць сталага ўзросту, нават з тымі, з якімі ў апошнія гады нашы шляхі не так часта перакрыжоўваліся.
    У суседняй палаце ляжыць з сумным тварам Уладзімір Пузыня — выдатны музыка-фалькларыст, які бадзёрымі гукамі сурмы адкрываў з’езды беларусаў свету і многія іншыя мерапрыемствы дэмакратычных сілаў; троху далей — нейкі нязвычна прыціхлы з голасам — амаль шэптам акадэмік НАН Беларусі Іван Ліштван, які заўсёды гучна, галосна не мог не задаць вялікую колькасць пытанняў і не выступіць на любым пасяджэнні; праз пару дзён убачыў сагнутага і кульгаючага народнага артыста Беларусі Генадзя Гарбука, які так выдатна выконваў многія ролі ў Нацыянальным беларускім тэатры імя Янкі Купалы і ў вельмі мне памятнай п’есе Максіма Гарэцкага «Салдат і яго жонка», дзе ён разам з Марыяй Захарэвіч цудоўна, так жвава і энергічна перадаў думку пісьменніка; у маю палату паклалі зусім знямоглага Рэма Ткачука — былога намесніка старшыні Камітэта па друку, бадзёры і энергічны выступ якога я некалі чуў на адной з нарад. Нечакана да мяне зайшоў троху вялы і без бляску ў вачах пасля сардэчнага прыступу Леанід Сушчэня — былы прэзідэнт НАН Беларусі, з якім мы разам працавалі ў Бюро Прэзідыума акадэміі ў вельмі цяжкі для нашай установы час (1992-1997) і які заўсёды быў такі моцны, спакойны і ўпэўнены.
    Праз некаторы час я многіх з гэтых людзей убачыў зноў досыць бадзёрымр амаль такімі ж, як да бальніцы. У Пузыня грае на дудачцы вясёлую народную мелодыю, Г. Гарбук з радасцю і гонарам атрымлівае кубак нафестывалі «Лістапад», 1. Ліштван.