• Газеты, часопісы і г.д.
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    2009
    Выдатны вучоны-геолаг
    Пазванілі з Масквы, што 27 снежня 2009 г. на 96-м годзе жыцця памёр акадэмік Віктар Яўхімавіч Хаін — адзш з самых выдатных геолагаў сучаснасці. Ён нарадзіўся ў Баку ў досыць багатай габрэйскай сям’і першай пльдыі купца — выхадца з Украіны. В. Хаін у сваіх успамінах пра сябе так нашсаў: «Мой отец й моя мать былн двоюроднымй братом й сестрой. Результатом такого блйзкого родственного брака явшось то, что ometf й мать былй красйвымй людьмй, а я сам некрасйв, но. однако, это, по-вйдймому, не отразнлось на монх умственных способностях». Гэта сапраўды так: ён быў невялічкага росту, заўсёды нейкі згорблены, з буйным носам, які вытыркаўся наперад і плаўна пераходзіў у пакаты лоб, з тоўстымі губамі, якія яшчэ больш падкрэслівалі шырыню вялікагарота, з акулярамі, праз якія свяціліся малыя, але вельмі разумныя ўважлівыя вочы. Нечым ён нагадваў Квазімоду, асабліва тады, калі побач з ім былаяго прыгажуня жонка Валянцша Ілынічна, троху вышэйшая за яго пышная бландзінка, вельмі падобная да знакамітай французскай актрысы Сімоны Сшьёрэ. Але калі Віктар Яўхімавіч пачынаў гаварыць, асабліва выступаць з трыбуны, а гэта гучала так прыгожа, голасам з выразным прыемным тэмбрам, разумна і пераканаўча, што ён сам ужо здаваўся зусім іншым — прыгожым, натхнёным чалавекам, выдатным прамоўцам.
    В.	Хаін рана страціў бацькоў, і яго ўсынавіў родны дзядзька — медык па прафесп, які наняў для сына гувернантку і настаўніц, што дазволілаяму вывучыць французскую, англійскую мовы і троху горш нямецкую. Калі ў «хрушчоўскую адлігу» і пазней пачаў раскрывацца «жалезны занавес» і да нас у Савецкі Саюз пачалі прыязджаць розныя вядомыя замежныя геолап з дакладамі ці праводзіліся навуковыя канферэнцыі, дык вельмі часта з перакладамі выступаў В. Хаін, бо тады мала хто з савецкіх геолагаў ведаў замежныя мовы.
    В. Хаін быў адным з самых эрудзіраваных савецкіх геолагаў Ён лепш за ўсіх ведаў сусветную геалапчную літаратуру, шыбкасць чытання навуковых прац усіх здзіўляла. Памятаю, як мы сядзелі ў Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, працуючы над макетам Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы Дэкан геалагічнага факультэта прафесар A. А. Багданаў, які кіраваў працай над картай, абмяркоўваючы тэктанічную будову Афрыкі, сутыкнуўся з рэдкай і цяжкай па вымаўленні назвай геалагічнай тоўшчы. Ён з жартам усклікнуў: «Ну гэта, мусіць, нават Віктбр (так ён звычайна звяртаўся да Хаіна) не ведае?!» В. Хаін, які ціха сядзеў і, здавалася, нечым заняты быў іншым, ускінуў галаву і дасканала адказаў. дзе гэта тоўшча распаўсюджана, чым складзена і які яеўзрост. Усе здзівіліся і радасна засмяяліся, яшчэ раз пераканаўшыся ва «ўсёведанні» Хаіна.
    Віктар Яўхімавіч меў здзіўляючую працаздольнасць, а адсюль і пладавітасць. Ён не губляў часу, мог адначасова рабіць некалькі спраў. Калі я быў членам вучонага савета геалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта па абароне дысертацый, часта сядзеў побач з В. Хаіным. Звычайна ён не толькі слухаў абарону дысертацыі, але чым-небудзь яшчэ займаўся — ці пісаў водгук на артыкул, ці чытаў аўтарэферат, ці праглядаў нейкую кнігу. Я спачатку думаў, што ён не слухае дысертанта і выступоўцаў Але, калі наступаў час задаваць пытанні, ён першы вельмі слушна пытаўся пра самае цікавае ў рабоце, а потым і выступаў з сур’ёзнай ацэнкай дысертацыі Хаця гэтыя выступы нярэдка былі даволі крытычнымі, але ён па сутнасці дужа добразычлівы чалавек, амаль заўсёды галасаваў «за». У навуцы, у геалогіі было ўсё яго жыццё. Прыйшоўшы дахаты і троху адпачыўшы, ён садзіўся за стол і працаваў да ночы.
    В Хаін, мусіць, па колькасці публікацый сярод сваіх калег быў на першым месцы, прычым гэта былі не паўторы аднаго і таго ж, а сур’ёзныя, часта піянерскія працы. Найбольш выдатны яго твор — пяцітомная манаграфія «Регнональная
    геотектонмка», у якой дадзена сістэматычнае апісанне будовы зямной кары ўсіх сучасных кантынентаў і акіянаў і аналіз псторыі фарміравання іх струкзуры з адзінага тэарэтычнага погляду. Такую тытанічную працу-подзвіг. на якую ён патраціў амаль 15 гадоў (1971-1985), мог зрабіць толькі В. Хаін з яго веданнем сусветнай літаратуры, працаздольнасцю, мэтанакіраванасцю. За гэты вялізарны твор ён быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР Раней геалапчная будова ўсяго зямнога шара была разгледжана ў знакамітай трохтомнай манаграфй «Лік Зямлі» (1888-1909) аўстрыйскага геолага Эдуарда Зюса, таму я ў віншаванні з нагоды 90-годдзя В Хаіна назваў яго «сучасным Зюсам».
    Як выдатны прафесар, набліскучыя лекцыі якога прыходзілі не толькі студэнты, а нават і выкладчыкі, ён стварыў многія падручнікі, асабліва па геатэктоніцы, якімі карысталіся ўсе геалагічныя факультэты вышэйшых навучальных устаноў СССР, а пазней краін СНД, а ў перакладзе — таксама шмат іншых краін свету.
    Мы часта сустракаліся з ВіктарамЯўхімавічам на пасяджэннях Міжведамаснага тэктанічнага камітэта, Камісіі па міжнароднай праграме геалагічнай карэляцыі, розных тэктанічных нарадах, кангрэсах, рэдкалегіі часопіса «Геатэктоніка», пры складанні тэктанічных карт і інш.
    Асабліва цікавымі былі нарады ў розных гарадах з геалагічнымі экскурсіямі, у час якіх мы вывучалі геалагічныя аб’екты, абмяркоўвалі іх і дыскутавалі, выказваючы свае погляды на геалагічную будову і развіццё таго рэгіёна, які мы ўсе разам аглядалі і вывучалі. В Я. Хаін быў старшынёй тэктанічнай секцыі Навуковага савета па праблемах геалогіі і распрацоўкі нафтавых і газавых радовішчаў, а я — членам бюро секцыі. Мы правялі з канца 70-х гг. да пачатку 90-х шэраг нарад, душой якіх заўсёды быў Віктар Яўхімавіч, у самых розных мясцінах: Рызе, Адэсе, Фрунзе, Мурманску, Ухце, Ашхабадзе, Чарнігаве і інш.
    Вельмі запамінальнай была наша сумесная паездкаў 1978 г. у Парыж на пасяджэнне Падкамісіі па тэктанічнай карце свету, генеральным сакратаром, а пазней і прэзідэнтам якой быў В. Хаін. Я тады першы раз трапіў у гэты цудоўны горад. Усе 12 камандзіровачных дзён настолькі былі напружанымі, што мы амаль не спалі, бо трэба было прымаць удзел у многіх пасяджэннях, паглядзець горад, яго шматлікія музеі і іншыя славутасці, а ноччу пазнаёміцца з кнігамі нашых дысідэнтаў і эмігрантаў, а таксама з выдадзенымі ў замежжы ўспамінамі М. С. Хрушчова, што тады было небяспечна, нават за мяжой і ў вузкім коле калег, але так цікава, бо адкрывалася многа новага малавядомага і праўдзівага. Гэту літаратуру мы змаглі атрымаць у сябра Хаіна пецярбуржца Юрыя Шубера, які эмігрыраваў яшчэ перад самай рэвалюцыяй і стаў выдатным геолагам-тэктаністам, найлепшым знаўцам геалогіі Афрыкі. Юрый Аляксандравіч і яго жонка размаўлялі на дарэвалюцыйнай мове Пецярбурга, і я са здзіўленнем адчуў, як руская мова жыве і змяняецца нават за такі кароткі час: некаторыя іх словы былі не зусім зразумелымі, націскі і моўныя звароты цяпер сталі троху іншымі. У гэтых мілых, высокаінтэлігентных людзей мы правялі некалькі вельмі прыемных вечароў.
    * * *
    У 1986 г. была паездка ў Лондан на пасяджэнні рэдкалегіі Міжнароднай тэктанічнай карты Еўропы (3-е выданне). Савецкую дэлегацыю на чале з В. Хаіным прымаў вядомы геолаг дырэктар Геалагічнага музея прафесар Ф. У. Данінг. Гэты музей, якому ўжо больш за 150 гадоў, размешчаны ў шыкоўным вялікім палайы ў цэнтры Лондана і пакідае незабыўнае ўражанне сваім багаццем геалагічных экспанатаў, цудоўным навуковым паказам розных геалапчных працэсаў. Але яшчэ больш здзівілі шматлікія дзяўчынкі і хлопчыкі, якія з увагай гадзінамі стаялі каля стэндаў і калекцый. У кожнага з іх сшытачкі, куды заносіцца ўбачанае. А ў нас геалогію ў
    школе амаль зусім не вывучаюць. У Лондане мы пазнаёміліся з выдатным шведскім геолагам, выхадцам з Эстоніі Рональдам (Расціславам Міхайлавічам) Гарбачовым і сталі сведкамі яго рамантычных адносін са Святланай Багданавай, якая ўваходзіла ў нашу дэлегацыю і якая пазней пераехала да свайго мужа ў Лунд. Разам з гэтай цудоўнай геалагічнай парай ужо поўнасцю шведскіх вучоных беларускія геолагі і геафізікі выконвалі некалькі важнейшых міжнародных праектаў, у тым ліку Europobe, Eurobridge і іншыя. якія мелі важнае значэнне для вывучэння геалагічнай будовы тэрыторыі Беларусі.
    У 1987 г. былі выбары ў Акадэмію навук СССР Кандыдатамі ў акадэмікі па спецыяльнасці «Тэктоніка, сейсмалогія» (2 вакансіі) быў вылучаны шэраг спецыялістаў, у тым ліку і В Я. Хаін, а ад Беларусі я. Экспертная камісія, якая таксама галасуе тайна, на першае месца паставіла мяне, бо спадзявалася, што я тады пераеду ў Маскву і мяне змогуць разглядаць як патэнцыяльнага кандыдата на дырэктара Геалагічнага інстытута AH СССР Але я адмовіўся ад пераезду ў Маскву, чым вельмі ўсіх здзівіў, бо звычайна многія імкнуліся жыць і працаваць у «столмце нашей Родпны». Тады ў акадэмікі быў абраны В. Я. Хаін, чаму я быў вельмі рады, сардэчнаяго павіншаваў. Ён, безумоўна, быў больш варты гэтага звання, чым я, і ў іншым выпадку мне проста было б няёмка Другую вакансію заняў В. Кейліс-Борак, пра якога Прэзідыум АН сказаў, што калі не выберуць яго, то адзінка зусім прападзе, бо яна дадзена асабіста пад яго. Мяне ж абралі пазней, у 1994 г., але тады ўжо Расія і Беларусь сталі самастойнымі дзяржавамі і мяне абралі не правадзейным. а замежным членам Расійскай акадэміі навук.
    Чытаю адну з апошніх кніг В. Хаіна «Дніі моей жмзнн. Воспомпнання геолога» (2009) з надшсам «Дорогому другу Раднму Гарецкому от автора» — з сумам, што няма ўжо гэтага выдатнага чалавека, і з гонарам, што мне пашанцавала сябраваць з ім. Ён перанёс многа цяжкага і шчаслівага, крыўднага і радаснага, але заўсёды заставаўся аптымістычным, добразыч-
    лівым. Ён перажыў страту сына, смерць сваёй мілай жонкі, пад канец жыцця страціў зусім свой зрок: у 2007 г. сказаў мне, што апошняя кніга, якую ён сам цалкам прачытаў, гэта была кніжка маіх уепамінаў «Академнк Яншйн — дорогой мой учмтель в друг». Але Віктар Яўхімавіч актыўна працаваў і з дапамогай сваіх калег сачыў за літаратурай, да апошніх гадзін пісаў артыкулы і выдатна выступіў на тэктанічнай нарадзе ў лютым 2009 г.
    У сваіхуспамінах В. Хаін падзяліўся цікавымі меркаваннямі пра сакрэт свайго даўгалецця: добрая спадчыннасць, адсутнасць пачуцця рэўнасці, зайздрасці, пыхлівасці, але прысутнасць здаровага, умеркаванага славалюбства, душэўны спакой, нямоцны «харошы эгаізм», патрыятызм, сяброўства з калегамі 2009