• Часопісы
  • Жыццёвы меланж  Радзім Гарэцкі

    Жыццёвы меланж

    Радзім Гарэцкі

    Выдавец: Кнігазбор
    Памер: 648с.
    Мінск 2013
    178.76 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    На мяне значнае ўражанне зрабілі многія дэталі пра першае жыццё літаратара А. У Македонава, якія я пачуў ад маіх смаленскіх сяброў Да гэтага я ведаў пра яго толькі як пра вядомага літолага-вугальшчыка. Я як бы ўвачавідкі адчуў трагічныя падзеі тых часоў. Калі галоўны рэдактар часопіса «Лнтологмя н полезные мскопаемые» РАН У М. Холадаў звярнуўся да мяне напісаць некалькі слоў да 90-годдзя А. У. Македонава, я адра-
    зу згадзіўся, бо не мог не выказаць свайго захаплення гэтым выдатным талентам1. У галіне гісторыі і тэорыі літаратуры Македонаў пакінуў 6 кніг і каля 200 артыкулаў. Па геалогіі і асабліва па літалопі ён надрукаваў 5 манаграфій і больш за 200 навуковых артыкулаў А. У Македонаў сваім жыццём і дзейнасцю паказаў, што такія людзі, як ён, могуць быць нязломнай глыбай чалавечага розуму і духу.
    2009
    Пісайь ці не?
    У наш час настолькі павялічылася інфармацыя, што яе цяжка стала ўспрымаць, а ўсёабдымна ведаць проста немагчыма. Тэлебачанне, радыё, інтэрнет, мабільнікі, газеты, часопісы, кнігі... аяшчэжёсцьтэатры, кіно, музеі, выстаўкі, розныя прэзентацыі і інш. — ахапіць немагчыма. Для мяне як навукоўца галоўным і самым важным застаюцца артыкулы і манаграфіі, але і іх колькасць настолькі вырасла, што прачытайь усё патрэбнае нават па тваёй досыць вузкай спецыяльнасйі вельмі цяжка. У нашай рэчаіснасйі эфектыўнасць навуковай дзейнасці звычайна ацэньваецца не столькі якасцю і значнасцю артыкула, а больш колькасцю надрукаваных прац, таму навукоўцы вымушаны часта друкаваць як мага больш артыкулаў, каб паказань, што яны не дарма атрымліваюць грошы. Як пажартаваў мой калега па працы: «Столькі друкуюць навуковых прац, што не толькі чужыя, але і свае не паспяваеш прачытаць».
    У апошні час пайшла лавіна і ў мастацкім слове, прычым часцей за ўсё лёгкай ці прымітыўнай чытаніны, сярод якой не так проста адкапаць нешта больш сур’ёзнае. А ў нашай Беларусі многім найбольш выдатным пісьменнікам цяжка выдрукаваць свае працы, а калі задаецца, дык зусім малым накладам у недзяржаўных выдавецтвах. На жаль, беларускамоўныя працы
    1 Гарецкнй Р. Г. ІІзвестный геолог A В Македонов — вндный лнтературовед
    II Лптологпя н полезные „скопаемые. — 1999. — № 1. — С. 109.
    і разыходзяцца слаба, бо адвучылі многіх жыхароў краіны ад роднай мовы. Чытаць сталі значна менш. Мітусня жыццёвай будзённасці, шматгадзінная праца дзеля заробку, тэлебачанне і іншыя справы не пакідаюць часу для спакойнага чытання мастацкай літаратуры. Нават калі пры сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з карэспандэнтамі расійскіх CM1 спыталіся, што ён чытае зараз з мастацкіх твораў той адказаў, што даўно нічога не чытае, бо яму на гэта няма часу. Узнікае такое ўражанне, што нават пісьменнікі менш сталі цікавіцца працамі сваіх калег і не паспяваюць азнаёміцца з творамі адзін аднаго.
    Тое ж атрымалася з маімі замалёўкамі «Жыццёвы меланж навукоўца», якія я надрукаваў у зборніку «Вечна жыве Беларусь» (2003) і часопісе «Тэрмапілы» (2008. № 12; 2009. № 13). Здалося, што яны нікому не цікавыя і іх ніхто не чытае Таму вырашыў больш не пісаць гэтыя нататкі, аб чым і паведаміў Галіне Тварановіч, на што атрымаў адказ: «Я хачу выказаць захапленне Ватым «меланжам» (як трапна, дарэчы. вызначаны жанр). Якая праўдаў тым, што і гэтая частка Вашай лірычнаіі прозы друкуецца ў «Тэрмапілах»! Каштоўнасць «меланжу» ў тым, што менавіта Ваш погляд, Ваша ўспрыняцце падзей. мысленне прадстаўніка слаўнага беларускага роду адкрываюіша чытачу. [ ] Хочацца чытаць і чытаць Вашу прозу. Запісвайце, калі ласка, сябе!» Блізкія па сэнсе словы я пачуў і ад Лідзіі Савік, якая прачытала мае замалёўкі ў двух нумарах «Тэрмапілаў». Пасля такой прыемнай ацэнкі маёй шсаніны дзвюма сімпатычнымі разумнымі жанчынамі пісьменніцамі і навукоўцамі-літаратуразнаўцамі я вырашыў, што ўспомню той жыццёвы меланж, які прайшоў перад маімі вачыма ў канцы 2009 — пачатку 2010 г Нават калі яго прачытаюць толькі гэтыя мілыя жанчыны, без якіх я б кінуў пісаць свой «меланж», я ўжо буду задаволены. Тым больш, што ў апошні момант мяне падтрымалі мае сябры выдатныя паэты Анатоль Вярцінскі і Ніл Гілевіч.
    2009
    Падабенства ў гісторыі дзвюх краін
    У канцы ліпеня 2009 г. я з маёй жонкай Галінай зноў паехалі ў адпачынак у Нарвегію. Я пацікавіўся гісторыяй Нарвегіі і ўбачыў, што па некаторых агульных рысах яна нагадвае гісторыю Беларусі.
    У канцы І-га тысячагоддзя розныя нарвежскія плямёны (напрыклад, ранрыкіі і раумы) стварылі дружыны на чале з канунгамі (удзельнымі князямі) — пачатак «эпохі вікінгаў», а ў канцы IX ст. канунг Харальд Касматы аб’яднаў дробныя плямёны ў адзінае міжпляменнае ўтварэнне. У канцы X ст. пры каралі Улафе II Святым па ўсёй краіне было прынята хрысціянства. У ХІІ-ХШ стст. завяршылася палітычнае аб’яднанне краіны, быў прыняты агульнадзяржаўны закон — улажэнне Леніслоў У гэты час палітычнай самастойнасці ішоў уздым эканомікі і культуры Нарвегіі.
    3 1397 г. па Кальмарскім дагаворы Нарвегія знаходзілася ў агульнай уніі са Швецыяй і Даніяй пад эгідай апошняй. У 1523 г. Швецыя разарвала гэтую унію, і Нарвегія з 1537 г. стала правінцыяй Даніі, У выніку ў Нарвегіі была праведзена царкоўная рэфармацыя ў выглядзе лютэранства, дацкая мова стала спачатку афіцыйна царкоўнай, а затым адміністрацыйнай і літаратурнай. У раёне Осла і некаторых іншых гарадоў склалася мешаная дацка-нарвежская гаворка (наша беларуская «трасянка»), на базе якой паступова аформілася новая літаратурная нарвежская мова — рыксмол («дзяржаўная мова»), ці букмол («кніжная мова»), У малых пасёлках правінцыі людзі размаўлялі на родных нарвежскіх дыялектах.
    3 пачатку XIX ст. пачынаецда монны найыянальна-вызваленчы рух, ствараецца Таварыства дабрабыту Нарвегіі, якое імкнецца арганізаваць нацыянальны нарвежскі ўніверсітэт, уманаваць і пашырынь нацыянальную самасвядомасць Пасля напалеонаўскіх войнаў па Кільскаму мірнаму дагавору ў 1814 г Данія перадае Нарвегію Швецыі. Перыяд, калі Нарвегія была
    пад уладарствам Даніі (1397-1814), многія да гэтага часу завуць «чатырохсотгадовая ноч» — перыяд, які амаль не пакінуў слядоў сапраўднай нарвежскай культуры
    Барацьба за нацыянальную незалежнасць яшчэ больш узмацнілася: 17 мая 1814 г. Устаноўчы сход прымае Эйдсвольскую канстытуцыю і абвяшчае Нарвегію незалежнай. Хаця гэты дзень з 1827 г. стаў нацыянальным святам Нарвегіі — Днём канстытуцыі, алеў выніку ваенных дзеянняў Швецыі быў заключаны дагавор — шведска-нарвежская унія. Барацьба за незалежнасць і развіццё нацыянальнай кулыуры працягваецца. У супрацьпастаўленне пануючай літаратурнай мове рыксмолу была створана новалітаратурная мова—ланнсмол («мова краіны», «вясковая мова»), ці нюноршк (нованарвежская). У 1885 г. гэтая новая форма мовы атрымала раўнапраўе з рыксмолам. Адзін з лідараў нацыянальна-вызваленчага руху шсьменнік Бьёрншэрне Бьёрсан кінуў кліч: «Пара скасаваць дагавор, які зачумляе нас!» 7 чэрвеня 1905 г стортынг прыняў рэзалюцыю аб скасаванні уніі са Швецыяй, а ў жніўні народны рэферэндум ухваліў яе. Нарвепя робіцца незалежнай краінай і некалькі гадоў таму ўрачыста адзначыла 100-годдзе гэтай важнай даты.
    Пасля вызвалення ад дацкага ўладарства ў Нарвепі расквітнела культурнае жыццё — «нацыянальная рамантыка», якая адкрыла цудоўныя нарвежскія сагі і казкі, дала сусветна вядомых тсьменнікаў Генрыха Ібсена і Кнута Гамсуна, кампазітара Эдварда Грыга. мастака Эдварда Мунка, скульптара Густава Вігеланна і многіх іншых.
    Цяпер Нарвепя — канстытуцыйная манархія на чале з «народным каралём». Але па-сапраўднаму тут пануе парламенцкая дэмакратыя. У стортынгу 165 дэпутатаў, якія выбіраюцца прамым галасаваннем на чатыры гады. Гэта краіна сапраўднай сацыял-дэмакратыі («нарвежскі» і «шведскі» сацыялізм) з надзвычай высокай сацыяльнай абаронай чалавека ў мясцовых раёнах («камунах»), якія аб’яднаны ў 19 абласцей («фюльке») з моцнай сістэмай самакіравання. Па якасці жыцця краіназаймае
    адно з першых месцаў Удала выкарыстоўваюцца прьтродныя рэсурсы, асабліва водныя, а цяпер і паветраныя Малыя гідраэлектрастанцыі і ветракі даюйь столькі электрычнай энергіі, што вылучылі краіну на першае месца па яе колькасці на 1000 жыхароў. Вялікае багацце радовішчаў нафты на марскім шэльфе, адкрытых у 70-я гг. мінулага стагоддзя, дае вялізарныя прыбыткі, але ўрад гэтыя сродкі не выкарыстоўвае цяпер, а ў большай іх часткі адкладвае дзеля будучых пакаленняў.
    Калі Беларусь па форме сваёй тэрыторыі нагадвае сэрца ў цэнтры Еўропы, дык Нарвегія — гэта выцягнутая з поўначы на поўдзень на 1752 км велізарная страла на заходнім краі Еўропы. Амаль усю тэрыторыю Нарвегіі займаюць Скандынаўскія горы, якія разбіты на асобныя пласкагор’і (фіельды). Мясцінамі яны ўвенчаны кражамі з вострымі вяршынямі, найбольш высокая з якіх — Гаахёпіген дасягае 2470 м. Толькі на паўднёвым захадзе краіны да гор прымыкае нізіна вакол Осла-фіёрда. Скандынаўскія горы складзены змятымі ў складкі вулканічнымі і ападкавымі пародамі, якія пад уплывам велізарнага магутнага стрэсу (ён адбыўся ў выніку сутыкненнякалізіі кантынентаў прыблізна 400 млн гадоў таму), насунуты на 100-300 км на значна больш старажытныя крышталічныя пароды Швецыі, Даніі і Фінляндыі як частку фундаментаўсёй Усходне-Еўрапейскай платформы. Геалагічная гісторыя як бы паўтарылася ў гісторыі чалавентва: Нарвегія на працягу многіх стагоддзяў адчувала вялікі стрэс з боку Даніі і Швецыі.
    У Беларусі найбольшыя геалапчныя стрэсы адбываліся па так званай Цэнтральна-беларускай сутурнай зоне крышталічнага фундамента, якая падзяляе тэрыторыю Беларусі на заходнюю і ўсходнюю. Па ёй то з Захаду, то з Усходу праходзілі стрэсавыя пранэсы субдукцыі (паднырванне аднаго блока зямной кары пад іншыя), калізіі (сутыкненне гэтых блокаў). Геалапчныя працэсы спадчыннасш раз’ядноўвалі абедзве часткі тэрыторыі Беларусі, а пранэсы новаўтварэння аб’ядноўвалі іх зноў. Так і ў гісторыі беларускага народа, якая з’яўляецца
    працягам і часткай геалагічнай гісторыі. ішлі стрэсавыя працэсы то з Захаду, то з Усходу. якія то раз'ядноўвалі Беларусь, то аб’ядноўвалі, і, нарэшце, яна стала адзінай незалежнай.
    Плошча Нарвегіі 324 тыс. кв. км, болып чым у 1,5 раза буйнейшая за Беларусь, а жыхароў, наадварот, напалову менш — усяго 4,5 млн чалавек. 97% насельніцтва нарвежцы. 3 іншых краін трапіць у Нарвегію на пастаяннае жыццё вельмі цяжка, але ў апошні час, у сувязі з ваеннымі падзеямі ў многіх кропках Зямлі, і тут з’явілася значная колькасць уцекачоў. Перш-наперш што патрабуюць ад новых жыхароў — вывучыць нарвежскую мову, бо нармальна жыць і працаваць без мовы карэннага насельніцтва проста немагчыма. Кіраўніцтва камуны дае магчымасць уцекачам не толькі бясплатнае добрае памяшканне для жыцця і фінансавую падтрымку, але і стварае таксама бясплатныя курсы для вывучэння нарвежскай мовы.